Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel.mova.dapamozhnik.doc
Скачиваний:
422
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
856.58 Кб
Скачать

6 Паронімы

Паронімы – гэта, як правіла, аднакаранёвыя словы адной часціны мовы, падобныя па гучанні, але розныя па сваім лексічным значэнні: абанемент ‘дакумент на права карыстання чым-небудзь’ – абонент ‘асоба, якая мае абанемент, карыстальнік’; гандлёвы ‘які мае адносіны да гандлю’ – гандлярскі’ характэрны для гандляра, яго заняткаў’; альянс ‘саюз, аб’яднанне на аснове дагаворных абавязацельстваў’ альяс ‘расліна алоэ’; імігрант ‘перасяленец з якой-небудзь краіны’эмігрант ‘чалавек, які перасяліўся са сваёй радзімы ў іншую краіну’; інжынерны ‘факультэт, войскі’інжынерскі ‘дыплом, абавязкі’; канцэсія ‘дагавор аб перадачы замежнай фірме ў эксплуатацыю на пэўны тэрмін прыродных багаццяў, прадпрыемстваў і інш. гаспадарчых аб’ектаў, якія належаць дзяржаве’ канфесія ‘веравызнанне: 1) прыналежнасць да пэўнай рэлігіі; прызнанне асобай рэлігійнага вучэння якой-небудзь царквы; 2) рэлігійнае аб’яднанне, якое мае сваё распрацаванае веравучэнне, культ і ўстойлівую арганізацыйную структуру; камітэт ‘выбарны орган, які кіруе якой-небудзь работай’ – камітэнт ‘асоба, якая даручае камісіянеру заключыць якую-небудзь здзелку: куплю, продаж і інш.’; трасат ‘асоба, абавязаная заплаціць па пераводным вэксалі’трасант ‘асоба, якая выдае другой асобе пераводны вэксаль; вэксаледаўца’; лакаўт ’адна з форм барацьбы прадпрымальнікаў супраць рабочага класа ў заходніх краінах’накаўт ‘стан баксёра ў час бою, калі ён пасля вельмі моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і лічыцца пераможаным’; спаборнасць ‘адзін з функцыянальных прынцыпаў, які вызначае працэсуальную дзейнасць суда з мэтай забеспячэння паўнаты фактычнага і доказнага матэрыялу, неабходнага для ўсебаковага, поўнага і аб’ектыўнага даследавання акалічнасцей справы, устанаўлення ісціны па справе’ спаборніцтвы ‘спартыўная сустрэча для выяўлення пераможцы’; эфектны 'які робіць моцнае ўражанне’ – эфектыўны ‘які прыводзіць да пажаданых вынікаў’.

Паранімічныя групы складваюцца рознымі шляхамі. Важнейшымі з іх з’яўляюцца: марфалагічны спосаб словаўтварэння (бялець і бяліць, крыўдлівы і крыўдны, літарны і літаральны і інш.); змяненне семантыкі (дрэўка і дрэўца, вянец і вянок, стралец і стралок і інш.); запазычанне іншамоўных слоў (абанент і абанемент, статут і статус, эканомія і эканоміка, сталактыт і сталагміт і інш.).

У адрозненне ад амонімаў, лексічнае значэнне паронімаў не столькі вынікае з моўнага кантэксту, колькі, наадварот, служыць удакладненнем сэнсу выказвання. Ад сінонімаў у сэнсавых адносінах паронімы адрозніваюцца тым, што ў іх значэннях заўсёды ёсць прыметы, якія робяць паронімы семантычна самастойнымі, рознымі, узаеманезамяняльнымі словамі. Сінонімы, як тоесныя ці вельмі блізкія па значэнні словы, звычайна могуць замяняцца адзін другім. Для іх характэрна сумежнае размяшчэнне ў тэксце, калі аўтарам ставіцца задача дасягнуць большай паўнаты і выразнасці апісання. Паронімы ў адным кантэксце ўжываюцца вельмі рэдка. Яны не могуць узаемазамяняцца без змены сэнсу выказвання. У моўнай практыцы нярэдка можна пачуць, як няправільна ўжываюцца паронімы: Хлопчык слухаў цікаўную казку (замест цікаўную трэба было ўжыць паронім цікавую). Дакладнае значэнне паронімаў можна праверыць па слоўніку паронімаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]