Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel.mova.dapamozhnik.doc
Скачиваний:
418
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
856.58 Кб
Скачать

3.6 Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнік – гэта асобая неспрагальная форма дзеяслова, якая мае прыкметы дзеяслова (трыванне, стан і час) і прыметніка (род, лік, склон).

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -уч-(-юч-) ад дзеясловаў 1-га спражэння (пішучая, вядучыя) і -ач-(-яч-) ад дзеясловаў 2-га стражэння (разводзячая, эканомячыя). Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -ш- ад асновы інфінітыва на зычны (знесшыя, падбегшая) і суфікса -ўш-(сказаўшая, развязаўшыя) ад асновы інфінітыва на галосны. Формы мужчынскага роду дзеепрыметнікаў незалежнага стану, утвораныя пры дапамозе вышэйназваных суфіксаў, з-за аманіміі з формамі дзеепрыслоўяў ужываюцца вельмі рэдка і пераважна ў мове газет, часопісаў, а таксама навуковых прац (публіцыстычны і навуковы стылі), напрыклад: Вядучыя, апорныя ў сэнсавых адносінах словы – іх называюць яшчэ ключавыя – могуць пераклікацца ў межах не толькі асобных кавалкаў тэксту, але і ў межах усяго твора.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу пераходных дзеясловаў незакончанага трывання 1-га спражэння пры дапамозе суфіксаў -ом-, -ем- і -ім-, -ым- ад дзеясловаў 2-га спражэння: прадказуемы, любімы. Гэтыя формы таксама малаўжывальныя ў літаратуры, часцей яны выкарыстоўваюцца ў навуковым, публіцыстычным і афіцыйна-справавым стылях.

Уласцівыя для беларускай мовы і часцей ўжывальныя дзеепрымет-нікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т- ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеяслова: сказаць – сказаны, разнесці – разнесены, абліць – абліты. У сучаснай мове пачалі шырока выкарыстоўвацца дзеепрыметнікі незалежнага стану, утвораныя пры дапамозе суфікса -л-: пабялець – пабялелы, засохнуць – засохлы, прарасці – прарослы.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ен-, -ан-(-ян-), -т-: прачыта-н-ы, прынес-ен-ы, зладж-ан-ы, разбі-т-ы.

Для беларускай мовы не характэрны зваротныя дзеепрыметнікі.

3.7 Дзеепрыслоўе

Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне, мае прыметы дзеяслова і прыслоўя і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?

Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: што зрабіўшы? – сказа-ўшы, прыбег-шы; што робячы? – ганя-ючы, бач-ачы.

Дзеепрыслоўі бываюць зваротныя і незваротныя: падхапіўшыся, смеючыся, сказаўшы.

На пісьме адзіночныя дзеепрыслоўі адасабляюцца, за выключэннем выпадкаў, калі яны па значэнні набліжаюцца да прыслоўяў і стаяць у канцы сказа, адказваючы на пытанне як?: Вецер дзьме не сціхаючы. (Не сціхаючы ўжыта ў значэнні ‘бесперастанку’).

Дзеепрыслоўе з залежным словам называецца дзеепрыслоўным зваротам і заўсёды адасабляецца на пісьме: Адно за адным распраналіся дрэвы, усцілаючы залатым лісцем зямлю. Не адасабляюцца на пісьме дзеепрыслоўныя звароты, якія з’яўляюцца фразеалагізмамі: Слухалі хлопцы Грышку вушы развесіўшы.

Пры пабудове сказаў з дзеепрыслоўямі трэба, каб дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утваралася той самай асобай, што і дзеянне, выражанае дзеепрыслоўем. Няправільнымі будуць сказы такога тыпу: Зачапіўшыся вядром за зруб калодзежа, вада ў вядры закалыхалася. У гэтым сказе дзеянні, выражаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, выконваюць розныя суб’екты. У безасабовых сказах дзеепрыслоўі ўжываюцца толькі тады, калі яны адносяцца да неазначальнай формы дзеяслова (выказнік безасабовага сказа выражаецца спалучэннем безасабовага дзеяслова ці прэдыкатыўнага прыслоўя з інфінітывам): Чуючы гэтае шчабятанне птушак, хацелася верыць, што цяпло не за гарамі. Але нельга ужываць дзеепрыслоўі з выказнікам, выражаным прэдыкатыўным прыслоўем. Таму няправільнай будзе пабудова сказа наступным чынам: Успамінаючы той дзень, заўсёды становіцца сумна. Павінна быць: Успамінаючы той дзень, заўсёды сумуеш (сумую) або Калі ўспамінаеш той дзень, заўсёды становіцца сумна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]