Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel.mova.dapamozhnik.doc
Скачиваний:
422
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
856.58 Кб
Скачать

8 Правапіс абрэвіятур (складанаскарочаных слоў)

1 У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), Беллітфонд (беларускі, літаратурны), камбат (камандзір батальёна), лінкар (лінейны карабель).

2 Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстано-ва), УА (установа адукацыі), НАН Беларусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), УП (унітарнае прадпрыемства), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе.

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: схадзіў у жэс і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП «Белкніга».

3 Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызна-чаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтама-тызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).

4 У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ – Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц’ух]), РІВШ – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (вымаўляецца [рыўш]).

5 Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.

Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:

– нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;

– пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд;

– пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;

– калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д. Д.

Пры графічных скарачэннях ставіццца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д.к. (Волга-Данскі канал), чл.-кар. (член-карэспандэнт).

6 Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.

9 Правапіс звонкіх і глухіх зычных

1 Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу, казка – казаць, важкі – важыць, малацьба – малаціць, хлеб – хлеба, рубчык – рубец, рог – рога, рэж – рэжу, мозг – мазгі.

2 Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]