Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel.mova.dapamozhnik.doc
Скачиваний:
422
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
856.58 Кб
Скачать

3.3 Лічэбнік

Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні.

Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, якія маюць адзін корань (тры, сем, сто), складаныя, у якіх два корані (пяцьдзесят, восемсот), і састаўныя, якія ўтвараюцца спалучэннем простых ці скла-даных лічэбнікаў (трыста дваццаць пяць, шэсцьсот восемдзесят два).

Паводле значэння і граматычнай структуры вылучаюцца наступныя разрады лічэбнікаў:

  1. колькасныя (тры, восем, дзевятнаццаць, многа, мала, дзве шостыя);

  2. зборныя (двое, пяцёра, дзявяцера, дзясяцера);

  3. парадкавыя (першы, шосты, дзве тысячы восьмы).

Колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, колькасць цэлых адзінак ці частак цэлага, указваюць на колькасць прадметаў пры лічэнні. У іх ёсць пэўныя асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры ўжыванні лічэбнікаў.

Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках: адзін, адна, адно, адны.

Лічэбнік два мае родавыя адрозненні: два – для мужчынскага роду, дзве – для жаночага. Пад уплывам рускай мовы часта робяцца памылкі ва ўжыванні гэтага лічэбніка пры спалучэнні з лічэбнікам тысяча. Паколькі тысяча – назоўнік жаночага роду, то і ўжываць трэба форму жаночага роду дзве.

в русском языке

у беларускай мове

И. две тысячи

Н. дзве тысячы

Р. двух тысяч

Р. дзвюх тысяч

Д. двум тысячам

Д. дзвюм тысячам

В. две тысячи

В. дзве тысячы

Т. двумя тысячами

Т. дзвюма тысячамі

П. о двух тысячах

М. пры дзвюх тысячах

У спалучэннях з лічэбнікамі два, тры, чатыры назоўнікі ўжываюцца ў назоўным склоне множнага ліку, а ў рускай мове пры спалучэнні з гэтымі лічэбнікамі ўжываецца форма роднага склону адзіночнага ліку: два рублі – два рубля, тры дакументы – три документа, чатыры сталы – четыре стола.

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя лікі і складаюцца з дзвюх частак: лічніка (числителя) і назоўніка (знаменателя). Назоўнік абазначае колькасць частак, на якія дзеліцца цэлае, а лічнік – колькасць узятых частак ад гэтага цэлага. Калі лічнік выражаецца лічэбнікамі дзве, тры, чатыры, то назоўнік ужываецца ў назоўным склоне: дзве (часткі) – якія? – пятыя; тры (часткі) – якія? – сёмыя; чатыры (часткі) – якія? – дзясятыя. З астатнімі лічэбнікамі назоўнікі ўжываюцца ў родным склоне: пяць (частак) – якіх? – дзявятых; сем (частак) – якіх? – дзясятых.

Скланенне колькасных лічэбнікаў

м. р.

н. р.

ж. р.

мн.л.

Н.

адзін

адно

адна

адны

Р.

аднаго

адной (аднае)

адных

Д.

аднаму

адной

адным

В.

як Н. або Р.

адну

як Н. або Р.

Т.

адным

адной (адною)

аднымі

М.

(аб) адным

адной

адных

Н.

два

дзве

тры

чатыры

Р.

двух

дзвюх

трох

чатырох

Д.

двум

дзвюм

тром

чатыром

В.

як Н. або Р.

Т.

двума

дзвюма

трыма

чатырма

М.

(пры) двух

дзвюх

трох

чатырох

Н.

пяць

шэсць

сем

восем

дзевяць

дзесяць

Р.

пяці

шасці

сямі

васьмі

дзевяці

дзесяці

Д.

пяці

шасці

сямі

васьмі

дзевяці

дзесяці

В.

пяць

шэсць

сем

восем

дзевяць

дзесяць

Т.

пяццю

шасцю

сямю

васьмю

дзевяццю

дзесяццю

М.

(пры) пяці

шасці

сямі

васьмі

дзевяці

дзесяці

Н.

адзінаццаць

трынаццаць

сямнаццаць

васямнаццаць

Р.

адзінаццаці

трынаццаці

сямнаццаці

васямнаццаці

Д.

адзінаццаці

трынацццаці

сямнаццаці

васямнаццаці

В.

адзінаццаць

трынаццаць

сямнаццаць

васямнаццаць

Т.

адзінаццаццю

трынаццаццю

сямнаццаццю

васямнаццаццю

М.

пры адзінаццаці

трынаццаці

сямнаццаці

васямнаццаці

Н.

дзевятнаццаць

дваццаць

трыццаць

сорак

пяцьдзясят

Р.

дзевятнаццаці

дваццаці

трыццаці

сарака

пяцідзесяці

Д.

дзевятнаццаці

дваццаці

трыццаці

сарака

пяцідзесяці

В.

дзевятнаццаць

дваццаць

трыццаць

сорак

пяцьдзесят

Т.

дзевятнаццаццю

дваццаццю

трыццаццю

сарака

пяццюдзесяццю

М.

(пры) дзевятнаццаці

дваццаці

трыццаці

сарака

пяцідзесяці

Н.

шэсцьдзясят

семдзесят

восемдзесят

дзевяноста

Р.

шасцідзесяці

сямідзесяці

васьмідзесяці

дзевяноста

Д.

шасцідзесяці

сямідзесяці

васьмідзесяці

дзевяноста

В.

шэсцьдзесят

семдзесят

восемдзесят

дзевяноста

Т.

шасцюдзесяццю

сямюдзесяццю

васьмюдзесяццю

дзевяноста

М.

(пры) шасцідзесяці

сямідзесяці

васьмідзесяці

дзевяноста

Н.

сто

дзвесце

трыста

чатырыста

пяцьсот

Р.

ста

двухсот

трохсот

чатырохсот

пяцісот

Д.

ста

двумстам

тромстам

чатыромстам

пяцістам

В.

сто

дзвесце

трыста

чатырыста

пяцьсот

Т.

ста

двумастамі

трымастамі

чатырмастамі

пяццюстамі

М.

(пры) ста

двухстах

трохстах

чатырохстах

пяцістах

Н.

шэсцьсот

семсот

восемсот

дзевяцьсот

Р.

шасцісот

сямісот

васьмісот

дзевяцісот

Д.

шасцістам

сямістам

васьмістам

дзевяцістам

В.

шэсцьсот

семсот

восемсот

дзевяцьсот

Т.

шасцюстамі

сямюстамі

васьмюстамі

дзевяццюстамі

М.

пры шасцістах

сямістах

васьмістах

дзевяцістах

У большасці выпадкаў у рускай і беларускай мовах лічэбнікі скланяюцца аднолькава, але яны па-рознаму пішуцца. Таму ў напісанні лічэбнікаў сустракаюцца памылкі, якія робяцца пад уплывам адной мовы на другую. У рускай мове лічэбнік двести пішацца з літарай и ў канцы слова, у беларускай мове пішацца літара е : дзвесце. У творным склоне ў большасці лічэбнікаў пішацца падвоеная літара ц, якая стаіць паміж галосным асновы і канчаткам: пяццю, дзесяццю, але пішацца адна літара ц, калі яна стаіць паміж зычным і канчаткам: шасцю. У формах творнага склону лічэбнікаў два, дзве, тры, чатыры на канцы пішацца літара а: двума, дзвюма, трыма, чатырма. У лічэбніках сем і восем у творным склоне не пішацца ні апостраф, ні мяккі знак: сямю, васьмю. Лічэбнікі семсот і восемсот захоўваюць пабочны націск на першай частцы, таму ў назоўным і вінавальным склонах у першай частцы захоўваюцца літары е і о: семсот, восемсот.

Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў скланяецца кожнае слова як самастойны лічэбнік, напрыклад, 352 730:

Н. трыста пяцьдзесят дзве тысячы семсот трыццаць

Р. трохсот пяцідзесяці дзвюх тысяч сямісот трыццаці

Д. тромстам пяцідзесяці дзвюм тысячам сямістам трыццаці

В. трыста пяцьдзесят дзве тысячы семсот трыццаць

Т. трымастамі пяццюдзесяццю дзвюма тысячамі сямюстамі трыццаццю

М. пры трохстах пяцідзесяці дзвюх тысячах сямістах трыццаці

Лічэбнікі паўтара ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду і паўтары з назоўнікамі жаночага роду ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму і захоўваюць родавыя адрозненні.

Н. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў

Р. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў

Д. паўтара кілаграмам, паўтары тонам, паўтараста рублям

В. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў

Т. паўтара кілаграмамі, паўтары тонамі, паўтараста рублямі

М. ( пры) паўтара кілаграмах, паўтары тонах, паўтараста рублях

Зборныя лічэбнікі

Зборныя лічэбнікі абое, абодва, абедзве, двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, адно цэлае. Зборныя лічэбнікі, утвораныя ад колькасных, большых за дзесяць, ужываюцца рэдка.

Зборныя лічэбнікі ўжываюцца:

  • з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду: двое хлопцаў, трое сонь, шасцёра мужчын;

  • з назоўнікамі дзеці, людзі, асобы: сямёра людзей, пяцёра дзяцей, сямёра асоб;

  • з назвамі маладых істот: чацвёра кацянят, пяцёра шчанят;

  • з асабовымі займеннікамі мы, вы, яны: нас было трое, дайце ім дваім;

  • з неадушаўлёнымі множналікавымі назоўнікамі і з назвамі парных прадметаў: двое ботаў (дзве пары ботаў), трое нажніц, але ва ўскосных склонах, акрамя вінавальнага, у такіх выпадках зборныя лічэбнікі замяняюцца колькаснымі.

Парадкавыя лічэбнікі

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры лічэнні: першы дзень, пятыя суткі, чацвёртая гадзіна. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова: у дзве тысячы восьмым годзе, на трыста семдзесят пятым кіламетры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]