Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
беларусский язык-лексика.doc
Скачиваний:
278
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
352.77 Кб
Скачать

29.Асноўныя прыметы запазычаных слоў

Многія словы, запазычаныя з неславянскіх моў, фанетычна і марфалагічна асвоены беларускай мовай і не маюць ярка выражаных асаблівасцей, якія дазваляюць вызначыць іх іншамоўнае паходжанне, але большая частка слоў захавала некаторыя адметнасці, праз якія праяўляецца іх чужаземнасць. Асноўнай марфалагічнай асаблівасцю з’яўляецца нескланяльнаць назоўнікаў: кіно, кашпо, даміно, шымпанзэ, кенгуру, калібры, таксі, метро, алібі. Акрамя таго, запазычанасць слова можна вызначыць па суфіксах -ізм (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр), -аж, -іс, -ум, -ус, -ант, -інг (-ынг) і інш.: рэалізм, філатэліст, брыгадзір, ажыятаж, тэзіс, пленум, радыус, дыктант, маркетынг, а таксама па прыстаўках а-, анты-, дэ-, рэ-, дэз-, амфі- і інш.: амаральны, антыфрыз, дэнамінацыя, рэарганізацыя, дэзінфекцыя, амфітэатр. Ёсць і фанетычныя прыкметы, па якіх можна вызначыць чужаземнасць слова:

1) Пачатковае непрыставачнае а: агрэст, атака, альтруізм, аер, армія і інш., не блытаць з аб’езд (аб- прыстаўка), адысці (ад- прыстаўка), азёры (возера – азёры вынік чаргавання о/а);

2) пачатковыя о, э: опера, ордэн, оптыка, орган, экспедытар, эканоміка, эліта, эталон;

3) наяўнасць літары ф: аферыст, фарба, шафа, факел, фікус, форма, прафесія;

4) спалучэнні бю, кю, мю, пю, фю, вю: бюро, пюрэ, камюніке, фюзеляж, кювет, дэжавю;

5) спалучэнні галосных у корані: аул, рэальнасць, гуаш, ідэал, леапард, сеанс, акардэон;

6) спалучэнні дэ, ды, тэ, ты ў корані: дэтэктыў, дыктант, тэатр, тыгр, дыван, тэмп;

7) спалучэнні ге, ке, хе: агент, кельня, пакет, піке, схема.

30.Устарэлыя словы і неалагізмы.

Слоўнікавы склад мовы няспынна мяняецца: адны словы выходзяць са штодзённага ўжытку, страціўшы сваю актульнасць, іншыя прыходзяць у мову рознымі шляхамі ў сувязі з гістарычным развіццём грамадства. Пры гэтым існуе пэўная колькасць слоў, якія найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў наш час. Яны не маюць ні адцення ўстарэласці, ні адцення навізны і вядомыя большасці носьбітаў мовы. Гэтыя словы мы адносім да актыўнай лексікі: чалавек, школа, горад, вясёлы, хуткі, спяваць, пісаць, хадзіць, высока, насуперак, сем, тры і г.д. Да пасіўнай лексікі адносяцца ўстарэлыя словы і неалагізмы.

Устарэлымі мы называем словы, якія ў наш час не ўжываюцца штодзённа, хоць у мінулыя часы яны маглі быць актыўнай лексікай. З улікам прычын выхаду гэтых слоў з актыўнага ўжытку вылучаюць гістарызмы і архаізмы.

Гістарызмы – словы, якія выйшлі з ужытку разам з прадметамі і паняццямі, якія яны азначалі. Напрыклад, калісьці прадметы саха, каганец, каптур былі рэчамі, якімі карысталіся нашыя продкі, але цяпер гэта ўжо часцей экспанаты гістарычных музеяў. Гэтак жа і паняцці парабак, рэкрут, камбед узгадваюцца толькі ў сувязі з апісаннем гістарычнага мінулага, гэтых з’яў у цяперашнім грамадстве няма.

Архаізмы – словы, якія выйшлі з ужытку, замяніўшыся новымі. Гэта значыць, што прадметы і паняцці, якія яны азначалі, існуюць і ў наш час, але для іх назваў выкарыстоўваюцца іншыя словы. Напрыклад, раней чалавека, які даглядаў лес, называлі палясоўшчык, цяпер такога чалавека мы называем ляснік. Існуе даволі шмат такіх устарэлых слоў, якія замяніліся сучаснымі назвамі: атрамант – чарніла, чада – дзіця, лемантар – буквар, скрыжалі – закон, тлумач – перакладчык.

Гістарызмы ў эканамічнай лексіцы сустракаюцца не часта. Значэнне большасці такіх адзінак на сёння не ўсведамляецца дастаткова поўна без спецыяльных даведнікаў. Такія словы не маюць сінонімаў у сучаснай беларускай мове. У «Слоўніку бугальтэрскае тэрмінолёгіі» (Менск, 1928) выяўляюцца наступныя адзінкі, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца гістарызмамі: ліхвяртой, хто бярэ высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы’, гербавы зборасобы дзяржаўны збор пры афармленні дакументаў па грамадска-прававых справах’, скарбнік ‘у дарэвалюцыйнай Расіі – кіраўнік казначэйства’, сельскагаспадарчая камуна ‘у першыя гады Савецкай улады – адна з форм калектыўнай сельскай гаспадаркі з поўным абагульненнем сродкаў вытворчасці, спажывання і бытавога абслугоўвання’, чырвонецграшовы крэдытны білет вартасцю ў дзесяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г.’, а таксама словы бушаль, тэрміновыя купоны, базная кніга, гарцавы збор, заборная кніжка, картэль, чырвоны процант, ападаткавальны ліст, ордарная кніга, ясак і інш.

Архаізмы больш пашыраны ў эканамічнай лексіцы: літацыя – аўкцыён, угода – здзелка, установец – заснавальнік, агуловы прыбытак – валавы прыбытак, павер – крэдыт, дысконт – улік, застава – заклад, гуртавік – аптавік, мыта – пошліна, посул – прапанова, злічва – вынік, падрахунак, застаўны ліст – закладны ліст, каморны – кладаўшчык, манко – недаважванне, гуртавы гандаль – аптовы гандаль, перавознае мыта – транзітная пошліна і інш.