Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
беларусский язык-лексика.doc
Скачиваний:
278
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
352.77 Кб
Скачать

19.Сінтаксічная інтэрферэнцыя.

Сінтаксіс беларускай мовы мае свае пэўныя адрозненні ад сінтаксісу рускай мовы:

1 У беларускай літаратурнай мове не так часта, як у рускай, ужываюцца кароткія прыметнікі ў ролі выказніка: он болен – ён хворы, он умен – ён разумны, она смешна – яна смешная, она бела – яна белая.

2 Назоўнік у ролі выказніка ў беларускай мове можа ўжывацца не толькі ў назоўным, а і ў іншых склонах, што не характэрна для рускай мовы. Я таксама камандзірам (тв. склон), хоць служу другое лета. Такія канструкцыі сустракаюцца яшчэ ў старажытных беларускіх помніках літара-туры: Тая Ганна есть власна сестра небожчика Мартина, а нам тёткою.

3 У беларускай мове прыналежнасць значна часцей выражаецца прыналежнымі прыметнікамі, чым у рускай. У рускай мове вельмі часта прыналежнасць выражаецца родным склонам назоўніка. Бацькаў кажух – полушубок отца, Аляксеева кашуля – рубашка Алексея. Параўнайце назвы твораў: «Нёманаў дар» – «Дар Нёмана», «Рыбакова хата» – «Хата рыбака».

4 Пры пабудове пытальных сказаў у беларускай мове выка-рыстоўваецца часціца ці, якая ставіцца ў пачатку сказа. У рускай мове выкарыстоўваецца часціца ли, якая ставіцца пасля слова, да якога яна стасуецца. Ці ведаеш ты правіла напісання ‘не’ з дзеясловамі? – Знаешь ли ты правило написания ‘не’ с глаголами?

5 У беларускай мове назоўнікі ў спалучэнні з лічэбнікамі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ставяцца ў форме множнага ліку: два рублі, дзве капейкі, тры ўзроўні, чатыры дрэвы. У рускай мове ў гэтых выпадках ўжываецца форма роднага склону назоўніка: два рубля, две копейки, три уровня, четыре дерева.

У старажытнарускай мове з лічэбнікам два ўжывалася форма парнага ліку, але ў беларускай мове пад уплывам формаў тыпу тры рублі, чатыры дрэвы з лічэбнікам два (дзве) таксама стала ўжывацца форма назоўнага склону. У рускай мове захаваліся спалучэнні два рубля, два дерева, а пад іх уплывам і з астатнімі лічэбнікамі сталі ўжывацца формы парнага ліку три рубля, четыре дерева, якія цяпер успрымаюцца як формы роднага склону.

6 Дзеясловы са значэннем дзеяння і стану (хадзіць, ляцець, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам па: хадзіць па балотах, бачыцца па вечарах. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць форму давальнага склону назоўніка з прыназоўнікам по: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам.

7 Для выражэння мэты дзеяння пры дзеясловах руху ў рускай мове ўжываецца прыназоўнік за з формай творнага склону: пойти за хлебом, поехать за сыном, пойти за малиной. У беларускай мове ў гэтых выпадках ужываецца прыназоўнік па з формай вінавальнага склону назоўніка: пайсці па хлеб, паехаць па сына. Калі ў ролі дапаўнення выступаюць назвы ягад (чарніцы, брусніцы, маліны, ажыны, суніцы, парэчкі, буякі, або дурніцы), то часцей яны ўжываюцца з прыназоўнікам у: пайсці ў маліны.

8 Пры дзеясловах смяяцца, кпіць, здзекавацца, глуміцца, насміхацца, жартаваць, рагатаць, цешыцца, дзівіцца дапаўненне ўжываецца ў форме роднага склону з прыназоўнікам з : смяяцца з брата, жартаваць з сябра, дзівіцца з глупства. У рускай мове пры гэтых дзеясловах ужываецца часцей форма творнага склону назоўніка з прыназоўнікам над: смеяться над братом, шутить над другом, або іншыя формы: удивляться глупости.

9 Спалучэнні з формамі ступеняў параўнання прыметнікаў у рускай мове ўжываюцца з назоўнікамі ў родным склоне без прыназоўніка: старше сестры, выше друга, больше десяти дней. У беларускай мове ў такіх выпадках ужываецца прыназоўнік за, радзей прыназоўнік ад, а таксама злучнік як: старэйшы за сястру, вышэйшы ад сябра, больш як дзесяць дзён.

10 Пры вызначэнні прасторы, адлегласці прадметаў у рускай мове ўжываецца форма меснага склону з прыназоўнікам в: в двух шагах от магазина, в тридцати километрах от города. У беларускай мове для гэтага ўжываецца форма вінавальнага склону з прыназоўнікам за: за два крокі ад крамы, за трыццаць кіламетраў ад горада.

11 Пры дзеясловах ажаніць (жаніць), ажаніцца (жаніцца), як правіла, дапаўненне ўжываецца з прыназоўнікам з і ставіцца ў творным склоне: ажаніцца з прыгажуняй, ажаніць сына з дачкой ляснічага. У рускай мове пры дзеясловах женить, жениться дапаўненне ўжываецца ў месным склоне з прыназоўнікам на: жениться на красавице, женить сына на дочери лесничего.

12 Пры дзеясловах прабачыць, выбачаць, дараваць, дзякаваць, аддзячыць дапаўненне ставіцца ў давальным склоне, а ў рускай мове – у вінавальным склоне: прабачце мне – извините меня; дзякаваць настаўніку – благодарить учителя; дараваць крыўдзіцелю – простить обидчика.

13 Дзеясловы думкі, пачуцця, маўлення (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца, маўчаць) утвараюць словазлучэнні з назоўнікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыць пра ўраджай, клапаціцца пра дзяцей, маўчаць пра здарэнне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць меснага склону назоўніка з прыназоўнікам о(об): говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях, писать об этом.

14 У параўнальных канструкцыях прыметнік, ужыты ў форме ступені параўнання, патрабуе ад залежнага слова формы вінавальнага склону з прыназоўнікам за: разумнейшы за яго, смялейшы за ўсіх, мацнейшы за брата.

Трэба звярнуць увагу на наступныя словазлучэнні пры перакладзе:

2 градуса выше ноля – 2 градусы вышэй ад нуля (вышэй за нуль);

большое спасибо – вялікі дзякуй;

выбрать по своему вкусу – выбраць на свой густ;

два новых учебника – два новыя падручнікі;

два раза в неделю – два разы на тыдзень;

дом с тремя комнатами - дом на тры пакоі;

жить по соседству – жыць у суседстве;

жить у самого моря – жыць каля самага мора;

заболеть корью – захварэць на адзёр;

заведующий аптекой – загадчык аптэкі;

из-за тебя – праз цябе;

отправить по адресу – даслаць на адрас;

по весне – увесну;

по всем направлениям – на ўсіх кірунках;

подобрать по своему росту – падабраць пад свой рост;

поехать за сыном – паехаць па сына;

поехать на мельницу – паехаць у млын;

по закону – у адпаведнасці з законам;

по моему зову – на мой заклік;

по моему мнению – на маю думку;

по направлению к реке – у кірунку да ракі;

по отношению к – у адносінах да;

по праздникам – у святы;

по случаю праздника – з нагоды свята;

по сообщению радио – поводле паведамлення радыё;

сказать по секрету – сказаць пад сакрэтам;

сказать во весь голос – сказаць на поўны голас;

создан по образцу – створаны на ўзор;

ставить себе целью – ставіць сабе за мэту;

что касается отпуска, то... – што да адпачынку, то ...(што датычыцца адпачынку, то...).