Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
беларусский язык-лексика.doc
Скачиваний:
270
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
352.77 Кб
Скачать

16.Займеннік. Прыслоўе.

Займеннік – гэта часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх.

Вылучаюцца наступныя разрады займеннікаў:

асабовыя (я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны);

зваротны (сябе);

прыналежныя (мой, твой, наш, ваш, свой, іхні, ягоны, ейны);

указальныя (гэты, той, такі, гэтакі, гэткі, столькі, гэтулькі);

азначальныя (кожны, іншы, сам, увесь, самы, усякі, усялякі, любы);

пытальныя (хто? што? які? каторы? чый? колькі?);

адносныя (хто, што, які, каторы, чый, колькі);

адмоўныя (ніхто, нішто, нічый, ніякі);

няпэўныя (нехта, нешта, нечы, нейкі, некаторы, некалькі, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый).

Пры скланенні асабовых займеннікаў сустракаюцца памылкі, якія робяцца пад уплавам рускай мовы. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на давальны і месны склоны.

17.Дзеяслоў.

Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан. Дзеясловы маюць пастаянныя прыкметы (трыванне, стан, пераходнасць, зваротнасць) і зменныя (лад, час і асобу). У форме прошлага часу і ўмоўнага ладу змяняюцца і па родах.

Пачатковай формай дзеяслова з’яўляецца інфінітыў, яго паказчыкамі з’ўляюцца формаўтваральныя суфіксы -ць, -ці, -чы: хадзіць, несці, бегчы.

Дзеясловы бываюць закончанага і незакончанага трывання. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць абмежаванае дзеянне і адказваюць на пытанне што зрабіць?: прыйсці, сказаць, легчы. Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць працяглае дзеянне і адказваюць на пытанне што рабіць?: пералічваць, везці, пячы. Некаторыя дзеясловы могуць ужывацца як у значэнні закончанага трывання, так і незакончанага трывання, да іх можна паставіць абодва пытанні (што рабіць? і што зрабіць?), такія дзеясловы называюцца двухтрывальнымі: адрасаваць, арандаваць, рапартаваць, актывізаваць, даследаваць, прапанаваць.

Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое пераходзіць на прадмет. Такія дзясловы могуць кіраваць назоўнікамі ў вінавальным склоне без прыназоўніка: пісаць (каго? што?) заяву, разглядаць (каго? што?) скаргу, выклікаць (каго? што?) доктара.

Зваротнымі называюцца дзясловы, якія абазначаюць дзеянне, накіраванае на сам суб’ект. Іх паказчыкамі з’яўляюцца постфіксы -ся, -ца, -цца: адгукнуцца, адгукаюся, адгукаецца. Астатнія дзеясловы з’яўляюцца незваротнымі.

Для ўтварэння розных формаў дзеяслова выкарыстоўваюцца дзве асно-вы: 1) аснова інфінітыва і 2) аснова цяперашняга і простага будучага часу: спява-ць (аснова інфінітыва спява-), спява[й-у]ць (аснова цяперашняга часу спявай-), сказа-ць (аснова інфінітыва сказа-), скаж-уць (аснова простага буду-чага часу скаж-). Ад асноў інфінітыва ўтвараюцца: 1) формы прошлага часу (спява-ў, спява-ла); 2) формы ўмоўнага ладу (сказа-ла б); 3) дзеепрыметні-кі прошлага часу (сказа-ны, спява-ўшыя); 4) дзеепрыслоўі закончанага трывання (сказа-ўшы). Ад асноў цяперашняга і простага будучага часу ўтвараюцца: 1) формы цяперашняга і будучага часу (скаж-уць, спява[й-у]ць); 2) формы загаднага ладу дзеяслова (спявай, скаж-ы); 3) дзеепрыметнікі цяперашняга часу (спява[й-у]чыя); 4) дзеепрыслоўі незакончанага трывання (спява[й-у]чы).

Лад дзеяслова выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці: дзеянне рэальнае, якое адбылося, адбываецца ці адбудзецца (абвесны лад), дзеянне пажаданае (загадны лад) і дзеянне магчымае (умоўны лад).

Абвесны лад дзеяслова мае тры часы: прошлы, цяперашні і будучы. Але дзеясловы закончанага і незакончанага трывання маюць розныя магчымасці ўтварэння формаў часу: дзеясловы закончанага трывання могуць мець формы толькі прошлага і будучага часу (сказаў, скажу; зацвердзіў, зацверджу), а дзеясловы незакончанага трывання могуць мець формы прошлага, цяперашняга часу і складаную форму будучага часу (спяваў, спяваю, буду спяваць; падпісваць, падпісваю, буду падпісваць). Дзеясловы ў цяперашнім і будучым часе змяняюцца па асобах і ліках (спрагаюцца), а ў прошлым часе змяняюцца па родах і ліках.

Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. Вылучаюць першае і другое спражэнне дзеясловаў, ад якіх залежыць напісанне канчаткаў.

Загадны лад дзеясловаў выражае пабуджэнне да нейкага дзеяння, якое накіравана на нейкую іншую асобу. Таму не бывае формы загаднага ладу 1-й асобы. Формы 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе канчатка -і(-ы) ці нулявога канчатка (няс-і, каж-ы, сядзь, спявай) . Формы 2-й асобы множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе постфікса -це (нясі-це, кажы-це, сядзь-це, спявай-це). Аналітычныя формы 1-й асобы множнага ліку і формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе часціц давай (давайце) і хай (няхай) : давай пойдзем, давайце гуляць. У мастацкай літаратуры і вусным маўленні сустракаюцца формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу, утвораныя шляхам далучэння постфікса -ма да формаў 2-й асобы адзіночнага ліку: спявай – спявайма, будзь – будзьма, рэж – рэжма.

Умоўны лад дзеяслова абазначае дзеянне, якое можа адбыцца толькі пры нейкай умове. Форма ўмоўнага ладу ўтвараецца пры дапамозе часціцы бы (б) ад формаў прошлага часу. Часціца бы пішацца пасля зычных, часціца б – пасля галосных: пайшоў бы, сказала б.