Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
беларусский язык-лексика.doc
Скачиваний:
268
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
352.77 Кб
Скачать

5.Развіццё беларускай мовы ў 1917-1939 гг.

У 1917 годзе ні Лютаўская, ні Кастрычніцкая рэвалюцыі так і не далі Беларусі доўгачаканай дзяржаўнасці. У снежні 1917 года збіраецца Усебеларускі Кангрэс, які абірае ўстаноўчую раду і даручае ёй падрыхтаваць дакументы для абвяшчэння беларускай дзяржавы. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), у час існавання якой выходзяць адразу пяць граматык беларускай мовы. Сярод іх найбольш аўтарытэтнай стала «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.

Для ўпарадкавання нормаў роднай мовы ў лістападзе 1926 года была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. У яе працы з правам вырашальнага голасу прынялі ўдзел 69 чалавек – прадстаўнікі розных навучальных устаноў, Інбелкульта, літаратурных аб’яднанняў, а таксама спецыялісты з РСФСР, УССР і замежных краін. На канферэнцыі былі ўнесены прапановы па змене графічных знакаў для гукаў [дз] і [дж], замене літары й на j і інш., а таксама разнастайныя прапановы па зменах у правапісе.

Для далейшай апрацоўкі правапісу ў кастрычніку 1927 года пры Інбелкульце была створана спецыяльная правапісная камісія, у склад якой увайшлі С. Некрашэвіч (старшыня), Я. Лёсік, В. Ластоўскі, П. Бузук, І. Бялькевіч, Я. Купала, У. Чаржынскі, А. Багдановіч (сакратар). Камісія працавала па красавік 1929 года. Вынікам яе 33 пасяджэнняў стала выданне «Беларускі правапіс (праект). Апрацаваны правапіснай камісіяй БАН» (Мн., 1930), куды было ўключана 77 арфаграфічных правілаў.

У сакавіку 1930 года Інстытут мовазнаўства прыступіў да падрыхтоўкі новага праекта правапісу, які быў закончаны і надрукаваны ў 1933 годзе. У ім было 84 правілы. Пасля ўнясення невялікіх змен ён лёг у аснову пастановы Саўнаркома БССР ад 26.08.1933 г. «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». З улікам гэтай пастановы ў 1934 годзе быў выдадзены разгорнуты і дэталёвы звод арфаграфічных правілаў «Правапіс беларускай мовы».

Арфаграфічная рэформа 1933 года ў гісторыі беларускага мовазнаўства і беларускай культуры – з’ява неадназначная. З аднаго боку, выкліканая патрэбамі тагачаснай моўнай практыкі, яна ў значнай ступені абагульніла і рэалізавала здабыткі беларускага мовазнаўства 1920-х гадоў.

У 1938 годзе СНК (Савет народных камісараў) і ЦК ВКП(б) выдаюць пастанову «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». З таго часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальнага і выхаваўчага працэсу.

У канцы 30-х гадоў распачалася новая дыскусія аб правапісе, якая працягвалася і пасля вайны. У маі 1957 года выходзіць спецыяльная пастанова Савета Міністраў БССР «Аб удасканаленні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу». З улікам гэтай пастановы ў 1959 годзе быў выдадзены збор правілаў беларускай арфаграфіі.

6.Становішча беларускай мовы ў 40-ыя - 80-ыя гады і ў наш час.

40–80-я гады сталі часам звужэння сферы ўжытку беларускай мовы. Асабліва выразна гэта праяўлялася ў галіне адукацыі і вытворчасці. Не было ніводнай ВНУ, якая давала б магчымасць атрымаць вышэйшую аду-кацыю па-беларуску, нават філолагам-беларусазнаўцам агульнаадукацый-ныя дысцыпліны чыталіся па-руску.

26 студзеня 1990 года выходзіць Закон аб мовах у БССР. Згодна з гэтым законам, адзінай дзяржаўнай мовай у БССР стала беларуская. Руская мова набывала статус мовы міжнацыянальных зносін. Пасля выхаду закона беларуская мова вельмі хутка пачынае вяртаць страчаныя калісьці пазіцыі: навучанне ў школах, ВНУ, працоўныя дакументы ў дзяржаўных установах пачынаюць пераводзіць на беларускую мову. Але аказалася, што са зменай палітычнай сітуацыі ў пачатку 90-х гадоў, калі Беларусь стала незалежнай, суверэннай дзяржавай, калі стала пашырацца сфера выкарыстання беларускай мовы і павялічвацца кола яе носьбітаў, пытанні аб новым удакладненні і ўдасканаленні правапісу зноў сталі актуальнымі. На старонках перыядычных выданняў разгарнулася арфаграфічная дыскусія, у ходзе якой выказваліся прапановы перагледзець усё тое, што было зроблена ў 1933 і 1957 гадах. Некаторыя найбольш радыкальна настроеныя дыскутанты наогул прапаноўвалі вярнуцца да правапісу 1920-х гадоў. Асобныя газеты і часопісы пачалі змяшчаць матэрыялы, надрукаваныя паводле правапісу Б. Тарашкевіча.

З мэтай удасканалення правапісу была арганізавана рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Праблемы беларускага правапісу», якая праходзіла 19–20 лістапада 1992 года ў Мінску. Канферэнцыя прыняла пастанову, у якой было адзначана, што ўдзельнікі канферэнцыі лічаць пастанову СНК 1933 года «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» фактам палітычнага ўмяшання ў моўны працэс.

У 1995 годзе было ўзаконена двухмоўе, што рэзка прытармазіла працэс увядзення беларускай мовы ва ўсе сферы жыцця. Фактычна зноў руская мова заняла тое ж месца, якое мела ў савецкі час.