Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
беларусский язык-лексика.doc
Скачиваний:
278
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
352.77 Кб
Скачать

24.Правапіс вялікай і малой літар.

І Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

1 З вялікай літары пішуцца:

усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў, але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Еўрапейскі саюз, Сусветны паштовы саюз, Міжнародны алімпійскі камітэт;

простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Таварыства Чырвонага Крыжа, Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА);

слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў, але: сельсавет;

словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дом культуры, Палац спорту, Палац мастацтваў, але: Зімовы палац, дом адпачынку.

2 З малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзялен-няў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, калегія Міністэрства культуры, але: Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аддзяленне аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

ІІ Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў.

З вялікай літары пішуцца:

усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Помнік Перамогі;

усе словы ў поўных назвах ордэнаў і медалёў (акрамя слоў медаль, ордэн і ступень): медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза, ордэн Францыска Скарыны, але: ордэн Дружбы народаў;

першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і міжнародных прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Міжнародная прэмія Міру, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

ІІІ Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў.

1 З вялікай літары пішуцца:

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, пагадненняў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Усеагульная дэкларацыя праў чалавека, але: распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Дзявятая сімфонія Бетховена, Венера Мілоская, Янтарны пакой, Алмазны фонд, Стары запавет.