Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
273
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

В. А. Белазаровіч

ГІСТАРЫЯГРАФІЯГІСТОРЫІБЕЛАРУСІ

Дапаможнік па аднайменным курсе

для студэнтаў спецыяльнасцяў 1 – 21.03.01 – 01 – Гісторыя,

1 – 02.01.02 – 04 – Гісторыя. Замежная мова

Гродна 2006

УДК 303.446.4(476)

ББК 63.1(4 Беі)

Б 43

Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Н.У.Казлоўская, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.І.Шаланда.

Пад агульнай рэдакцыяй кандыдата гістарычных навук, прафесара І.П.Крэня, доктара гістарычных навук, прафесара А.М.Нечухрына.

Рэкамендавана саветам гістарычнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы

Белазаровіч, В.А.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В.А.Белаза-

Б43 ровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. – Гродна : ГрДУ, 2006. – 346 с.

ISBN 985-417-858-7

Дапаможнік змяшчае разгорнутую панараму развіцця гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ад з’яўлення першых гістарычных звестак пра Беларусь па сённяшні дзень. Выданне ўтрымлівае тэматыку і планы заняткаў, спіс літаратуры, тэматыку рэфератаў, тэсты для самаправеркі.

Прызначаны для спецыялістаў па гісторыі гістарычнай навукі, студэнтаў-гісто- рыкаў, выкладчыкаў гісторыі Беларусі.

УДК 303.446.4(476)

ББК 63.1(4 Беі)

ISBN 985-417-858-7

© Белазаровіч В.А., 2006

 

© ГрДУ імя Я.Купалы, 2006

Прадмова

Пераход да нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі ў Беларусі, які быў здзейснены ў першай палове 90-х гг. ХХ ст., прадвызначыў увядзенне ў праграмы ВНУ курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Гэтая спецыяльная гістарычная дысцыпліна прадугледжвае вывучэнне творчасці гісторыкаў, навуковых кірункаў, вызначэнне іх ролі ў айчыннай гістарыяграфіі. Асобная ўвага надаецца аналізу дзейнасці навуковых і навучальных установаў гістарычнага профілю ў Беларусі. У дапаможніку ахопліваецца перыяд гісторыі гістарычнай думкі Беларусі ад яе вытокаў па сённяшні дзень.

Выкладанне курса пабудавана на аснове праграмы «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі» для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцяў, зацверджанай Саветам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Дапаможнік утрымлівае тэматыку і планы лекцыйных і практычных заняткаў, літаратуру да іх. Для паглыбленага вывучэння прапануюцца прыкладныя тэмы рэфератаў па асобных пытаннях гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Кожная тэма мае тэкставае суправаджэнне. Да кожнай тэмы ёсць праверачныя тэсты, разлічаныя як на веданне фактычнага матэрыялу, так і на яго аналіз. Адказваючы на іх, студэнты могуць ацаніць ступень засваення і разумення той ці іншай тэмы айчыннай гістарыяграфіі.

У працэсе падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў спачатку неабходна праглядзець канспект лекцыяў, прысвечаных вывучаемай тэме. Затым – прачытаць тэкст дапаможніка, прааналізаваць спіс рэкамендаванай літаратуры, які складаецца з манаграфіяў, навучальных дапаможнікаў, абагульняльных навуковых працаў, навуковых артыкулаў. Заключным момантам ёсць вывучэнне літаратуры і работа з праверачным тэстам.

3

Тэма1. Уводзіны

План

1. Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

2.Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

3.Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання. Гістарыяграфічны факт і гістарыяграфічная крыніца

4.Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.

5.Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.

Рэкамендаваная літаратура

1. Барг, М.А. Категории и методы исторической науки / М.А.Барг. –

М.: Наука, 1984. – 342 с.

2.Белазаровіч, В.А. Асноўныя этапы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі (да праблемы перыядызацыі) / В.А.Белазаровіч // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материалы респ. науч. – практ. конф., 30 сент. 2004 г., Гродно / Грод. гос. ун-т; под ред. Е.А.Ровбы, А.Н.Нечухрина, И.П.Креня. – Грод-

но: ГрГУ, 2005. – С. 131 – 134.

3.Біч, М.В. Гістарыяграфія / М.В.Біч // Беларуская Энцыклапедыя.

У18 т. – Мн.: БелЭн, 1997. – Т. 5. – С. 273 – 274.

4.Дербов, Л.А. Введение в изучение истории / Л.А.Дербов. – М.: Высш. шк., 1981. – 184 с.

5.Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.). Краткий очерк / под ред. И.С.Кравченко и З.Ю.Копысского. – Мн.: Наука и техника, 1970. – 96 с.

6.Достижения исторической науки в БССР за 60 лет / Поболь Л.Д. [и др.]; под ред. З.Ю.Копысского и П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техни-

ка, 1979. – 80 с.

7.Завелев, А.И. Историографическое исследование: методологические аспекты / А.И.Завелев. – М.: Высш. шк., 1987. – 159 с.

8.Игнатенко, А.П. Введение в историю БССР / А.П.Игнатенко. – Мн.:

Высш. шк., 1965. – 48 с.

9.Иоффе, Э.Г. Пичета как историк социально-экономического развития Белоруссии в эпоху феодализма (ХVI – первая половина ХVII века) / Э.Г.Иоффе; автореф дис. на соиск. уч. степ. канд ист. наук: 07.00.09 – историография и источниковедение. – Мн., 1974. – 21 с.

10. Историография истории России до 1917 г.: учебник для студ. высш. учеб. заведений. В 2 т. / под ред. М.Ю.Лачаевой. – М.: ВЛАДОС, 2003. – Т. 1. – С. 12 – 25.

4

11. Каспяровіч, М.І. Краязнаўства / М.І.Каспяровіч. – Мн.: Бел. дзярж. выд-ва, 1929. – 160 с.

12. Методология истории: Учеб. пособие для студентов вузов / А.Н.Нечухрин [и др.]. – Мн.: НТООО «ТетраСистемс», 1996. – 240 с.

13. Михнюк, В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 – 1941 гг.) / В.Н.Михнюк; под ред. П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техника, 1985. – 286 с.

14. Михнюк, В.Н. Историческая наука Белорусской ССР, 80-е годы / В.Н.Михнюк, П.Т.Петриков. – Мн.: Наука и техника, 1987. – 120 с.

15. Наука в БССР за 30 лет. – Мн., 1949.

16. Навука ў Беларускай ССР за 40 год. – Мн.: Выд. АН БССР, 1958. –

С. 64 – 89.

17. Навука БССР за 50 год. – Мн.: Навука і тэхніка, 1968. – С. 52 – 78.

18. Наука Беларуси в ХХ столетии. – Мн.: Белорусская наука, 2001. –

С. 49 – 91.

19. Очерки истории исторической науки в СССР / под ред. М.Н.Тихомирова. – М.: Изд. АН СССР, 1955. – Т. 1.

20. Петрыкаў, П.Ц. Перыядызацыя гісторыі гістарычнай навукі ў БССР / П.Ц.Петрыкаў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. – 1990. –

№6. – С. 52 – 65.

21. Петрыкаў, П.Ц. Асноўныя этапы гістарыяграфіі Беларусі / П.Ц.Петрыкаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2003. – №4. – С. 34 – 42.

22.Пичета, В.И. Введение в русскую историю (источники и историография) / В.И.Пичета. – М.: Коопер. «Наука и просвещение», 1922. – 205 с.

23.Шаўчук, І.І. Гістарыяграфія / І.І.Шаўчук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн.: БелЭн, 1996. – Т. 3. – С. 15 – 16.

24.Шчарбакоў В.К. Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі / В.К.Шчарбакоў. – Мн.: Выд. Бел. АН, 1934. – 104 с.

Тэматыка рэфератаў

1. У.І.Пічэта – даследчык гісторыі гістарычнай навукі Беларусі.

2.З.Ю.Капыскі – даследчык гісторыі гістарычнай навукі Беларусі.

3.У.М.Міхнюк – даследчык гісторыі гістарычнай навукі Беларусі.

4.П.Ц.Петрыкаў – даследчык гісторыі гістарычнай навукі Беларусі.

1. Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

Гістарычная навука Беларусі прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця, асабліва ў савецкі час. Склалася сістэма ўстановаў гістарычнага профілю, падрыхтаваны кваліфікаваныя кадры даследчы-

5

каў, назапашаны вялікі аб’ём гістарычных ведаў. Гістарычная навука не можа развівацца без аналіза набытых звестак, вызначэння ўкладу асобных вучоных і калектываў у вырашэнне навуковых праблемаў. Яна мае патрэбу ў ацэнцы выкарыстаных вучонымі крыніцаў і іх інтэрпрэтацыі, вызначэння метадалогіі даследавання, дакладнасці вынікаў, новага ўкладу ў развіццё навукі. Усё гэта вызначае высокую ролю гістарыяграфіі гісторыі Беларусі сярод іншых гістарычных дысцыплінаў.

Тэрмін «гістарыяграфія» мае грэчаскае паходжанне і складаецца з двух словаў: «гісторыя», што азначае «апавяданне аб мінулым», і «графо» – «пішу». Такім чынам, у прамым сэнсе «гістарыяграфія» азначае «апісанне чаго-небудзь», «пісьмовае апавяданне аб мінулым». Гэтае значэнне тэрміна захавалася да ХХ ст., а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі «гістарыёграфамі». Напрыклад, у дарэвалюцыйнай Расіі існавала званне прыдворнага гістарыёграфа. Яно прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам (Г.Ф.Мілеру, М.М.Шчарбатаву, М.М.Карамзіну). Пасада давала ім вялікі грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду займаў і нямецкі гісторык Л.Ранке.

У ХХ ст. значэнне тэрміна «гістарыяграфія» змянілася. Пад ёю сталі звычайна разумець сукупнасць гістарычных работ, прысвечаных той ці іншай праблеме або сукупнасць даследаванняў, аб- ’яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі (беларуская, расійская, амерыканская гістарыяграфія), тэарэтычнымі (ліберальная, два- ранска-манархічная, марксісцкая гістарыяграфія), тэматычнымі (гістарыяграфія ВКЛ, гістарыяграфія аграрнай гісторыі), храналагічнымі (гістарыяграфія 20 – сярэдзіны 50-х гг., гістарыяграфія сярэдзіны 50 – 80-х гг. ХХ ст.).

Не адразу зацвердзілася вызначэнне гістарыяграфіі як гісторыі гістарычнай навукі, якое стала ўжывацца з пачатку ХХ ст. Паколькі гісторыя гістарычнай навукі – гэта працэс развіцця навукі і яе падсістэм, то гістарыяграфія – гэта навуковая дысцыпліна, якая вывучае гэты працэс. Гістарыяграфія – гэта навука, якая выву-

чае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання. Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з’яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісторыі ў гістарычнай навуцы Беларусі.

Паколькі прадмет даследавання цесна звязаны з паняццем «гістарычная навука», гістарыяграфія ўключае ў сябе два кірункі:

6

1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

Таму гістарыяграфія гісторыі Беларусі вывучае арганізацыю гістарычнай навукі, даследчыцкую праблематыку (паказвае развіццё навуковага пазнання гістарычнага мінулага), тэарэтычную базу даследаванняў (выяўляе, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі выкарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уплываюць на фарміраванне навуковых школаў, плыняў), паказывае ўплыў палітычнай сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю даследчыка.

Крытэрыяў вызначэння гістарыяграфіі як самастойнай гістарычнай дысцыпліны – пяць: значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў, фармаванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблемаў, падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі, стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі, фармаванне асаблівай навуковай лексікі.

2. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Вы-

вучаемы курс ставіць шэраг задачаў, якія неабходна вырашыць: 1) вывучэнне заканамернасцяў змены гістарычных канцэпцыяў і іх аналіз; 2) аналіз метадалагічных прынцыпаў, якімі кіраваліся даследчыкі гісторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; 3) даследаванне працэсу накаплення фактычных ведаў аб чалавечым грамадстве на тэрыторыі Беларусі, увядзення ў навуковы зварот новых крыніцаў (аднак гістарыяграфія не займаецца пошукам і публікацыяй гістарычных крыніцаў); 4) вывучэнне змены і ўдасканалення метадаў і прыёмаў крыніцазнаўчага аналізу; 5) вывучэнне праблематыкі гістарычных даследаванняў; 6) вывучэнне гістарычных навуковых установаў, а таксама сістэмы гістарычнай адукацыі ў краіне; 7) аналіз сродкаў навуковай інфармацыі і распаўсюджвання гістарычных ведаў, іх уплыву на грамадскую самасвядомасць; 8) даследаванне міжнародных сувязяў айчыннай гістарычнай навукі, уплыву замежнай філасофіі і навуковай думкі на беларускіх вучоных; 9) вывучэнне ўмоваў развіцця гістарычнай навукі і адукацыі, і, асабліва ўрадавай палітыкі ў вышэйадзначанай галіне.

7

3.Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання.

Вывучэнне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі прадугледжвае выкарыстанне шэрагу прынцыпаў навуковага пазнання. Першым з іх ёсць прынцып гістарызму. Ён вызначае аналіз любой гістарыяграфічнай з’явы (канцэпцыі вучонага, навуковага кірунку і г.д.) у развіцці і ў сувязі з фактарамі, якія яе абумовілі. Разглядаючы той ці іншы гістарыяграфічны факт, неабходна ўлічваць узровень развіцця тагачаснай гістарычнай навукі, каб не было неабгрунтаваных заўваг да сваіх папярэднікаў.

Другі прынцып – прынцып сістэмнасці. Ён арыентуе даследчыка на вывучэнне перыядаў і кірункаў гісторыі гістарычнай навукі як сістэмы.

Трэці прынцып – прынцып каштоўнаснага падыходу, які прадугледжвае вылучэнне тых ідэяў і з’яваў мінулага, якія маюць значэнне для сучаснага этапа развіцця гістарычнай навукі.

Вылучаецца шэсць асноўных метадаў гістарыяграфічнага пазнання: 1) параўнальна-гістарычны метад (параўнанне розных гістарычных канцэпцыяў з мэтай вызначэння іх агульных рысаў, асаблівасцяў, ступеняў параўнання), 2) храналагічны метад (аналіз эвалюцыі навуковай думкі, змены канцэпцыяў, ідэяў у храналагічнай паслядоўнасці), 3) праблемна-храналагічны метад (дзяленне шырокай тэмы на шэраг вузкіх праблемаў, кожная з якіх разглядаецца

ўхраналагічнай паслядоўнасці), 4) метад перыядызацыі (вылучэнне асобных этапаў у развіцці гістарычнай навукі з мэтай вызначэння вядучых кірункаў навуковай думкі), 5) метад рэтраспектыўнага аналізу (вывучэнне развіцця гістарычнай думкі ад сучаснасці да мінулага), 6) метад перспектыўнага аналізу (вызначэнне перспектывы будучых даследаванняў, тэмаў, праблемаў).

У сучаснай гістарыяграфіі гістарыяграфічным фактам прынята лічыць канцэпцыю вучонага, прадстаўленую ў навуковых працах. Гістарыяграфічная крыніца – гэта працы гісторыкаў (манаграфіі, артыкулы, даклады, рукапісы і г.д.), дакументацыя навуковадаследчых устаноў (пратаколы з’ездаў, канферэнцыяў, «круглых» сталоў, стэнаграмы дыскусіяў і г.д.), рэцэнзіі на гістарычныя даследаванні.

4.Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Бела-

русі. Развіццё гістарычнай навукі Беларусі патрабуе аналізу і сістэматызацыі пройдзенага ёю шляху пры дапамозе перыядызацыі. Зразумела, што любая перыядызацыя азначае спрошчванне і схематызацыю гістарычнага працэсу, але ўзровень развіцця навукі на

8

сучасным этапе і выкладанне на гістарычных факультэтах вучэбнай дысцыпліны «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі» звяртае даследчыкаў да гэтага пытання.

Пытанне аб перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі паўстала ў пачатку 60-х гг. ХХ ст., калі ішла падрыхтоўка «Очерков истории исторической науки в СССР». Акадэмік АН СССР

М.В.Нечкіна разгарнула на старонках часопіса «История СССР» дыскусію, якая ахапіла шырокае кола навукоўцаў. Гісторыкі паставілі пытанне аб крытэрыях перыядызацыі, якіх было прапанавана пяць: выкарыстанне марксісцка-ленінскай метадалогіі, змена праблематыкі даследаванняў, праведзеныя прыёмы даследавання, увядзенне ў навуковы зварот новых крыніцаў, змены ў арганізацыі гістарычнай навукі. Таму савецкія гістарыёграфы сталі падзяляць гісторыю гістарычнай навукі ў СССР на тры перыяды: 1917 – сяр. 30-х гг. – станаўленне савецкай гістарычнай навукі, кансалідацыя гісторыкаў на падставе марсісцка-ленінскай метадалогіі; сяр. 30 – сяр. 50-х гг. – накапленне даследчыкамі факталагічных ведаў, стварэнне першых абагульняльных працаў; сяр. 50-х – 80-я г. – уздым савецкай гістарычнай навукі.

З беларускіх вучоных да гэтай праблемы адным з першых звярнуўся А.П.Пянкоў. У зборніку «Наука в БССР за 30 лет» ён вызначыў наступныя перыяды: ад адкрыцця БДУ ў 1921 г. да выхада пастановы ЦК ВКП(б) і СНК СССР аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў маі 1934 г.; з 1934 г. да чэрвеня 1941 г.; з пачатку Вялікай Айчыннай вайны да сучаснага яму часу (1949 г.). Цікава, што гісторык за пачатак развіцця беларускай савецкай гістарычнай навукі прыняў не 1917 г. (Кастрычніцкая рэвалюцыя), не 1919 г. (утварэнне БССР), а менавіта арганізацыю Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Блізкую пазіцыю заняў А.П.Ігнаценка. У брашуры «Введение в историю БССР» ён без аргументацыі вылучыў два перыяды: з 1921 г. да Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны.

Пад уплывам пераменаў, якія адбыліся ў грамадска-палітыч- ным жыцці рэспублікі, грунтоўны аналіз праблемы перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі ў БССР прапанаваў у 1990 г. член-ка- рэспандэнт АН БССР П.Ц.Петрыкаў. Гісторык вызначыў чатыры перыяды. Першы: 1917 – 20-я гг. – станаўленне навуковай марк- сісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі Беларусі, барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі і беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі. Другі перыяд: 30-я – першая пал. 50-х гг., характарызуецца аўтарам як поўнае панаванне марксісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі

9

Беларусі, глыбокае вывучэнне даследчыкамі прац К.Маркса, Ф.Энгельса і У.І.Леніна. З другога боку, Петрыкаў адзначыў, што гістарычная навука ў гэты час была падначалена «многім ненавуковым і валюнтарысцкім пастулатам». Трэці перыяд працягваўся з сяр. 50 – па першую пал. 80-х гг. Для яго характэрны «ачышчэнне гістарычных ведаў ад дагматычных установак сталінізму», выданне калектыўных і манаграфічных прац, але «культ асобы аднаго чалавека быў трансфарміраваны ў культ КПСС». А вось чацвёрты перыяд аўтар пачаў з ХХVI з’езда КПСС (1986 г.) і вызначыў яго часам адмаўлення ад догмаў і стэрэатыпаў, памылковых канцэпцыяў

угістарычнай навуцы.

Затрыманнем Беларуссю суверэнітэту гісторыкі прыступілі да фармавання нацыянальнай канцэпцыі гісторыі. Зноў паўстала праблема універсальнай перыядызацыі гісторыі гістарычнай на-

вукі. У 3-м томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (1996 г.) аўтары артыкула «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі» (Г.В.Штыхаў,

Д.У.Караў, З.Ю.Капыскі, М.В.Біч, М.П.Касцюк, Г.Г.Сяргеева)

яе ў цэльным выглядзе не прапанавалі. Даследчыкі вылучылі ле-

тапісны перыяд, ХVІ – пачатак ХХ ст., савецкі перыяд. Апошні фактычна супаў з перыядызацыяй П.Ц.Петрыкава за выключэннем сярэдзіны 80-х гг. Аўтары прадоўжылі яго да канца 80-х гадоў.

Імкненне стварыць лінейную храналогію гісторыі гістарычнай навукі Беларусі сутыкнулася з праблемай суадносінаў паняццяў «беларуская гістарыяграфія» і «гістарыяграфія гісторыі Беларусі». В.Галубовіч заўважыў, што апошняе паняцце па сваім змесце больш шырокае. Да таго ж Галубовіч прапанаваў свой падыход – вылучыць у кожным перыядзе шэраг «гістарыяграфічных сюжэтаў». Гісторык у чатырох перыядах (гістарыяграфія гісторыі Беларусі ІХ – ХІІІ стст., гістарыяграфія гісторыі ВКЛ, гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХІХ – пач. ХХ ст., гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХХ ст.) разглядае такія тэматычныя аспекты, як «польская гістарыяграфія», «літоўская гістарыяграфія», «расійская гістарыяграфія».

У 2002 г. свой погляд на праблему перыядызацыі беларускай гістарыяграфіі найноўшага часу прапанаваў В.Астрога. Ён вылучыў сем перыядаў, распачаўшы шлях гістарычнай навукі Беларусі з 1918 г. – з прац А.І.Цвікевіча і М.В.Доўнар-Запольскага. Кожны перыяд падзяляецца на мноства дробных этапаў. Перыядызацыя В.Астрогі нагадвае асноўныя вехі грамадска-палітычнага развіцця рэспублікі ў складзе СССР, а другая палова 90-х гг. падаецца як час цяжкага становішча гістарычнай навукі – «перыяд абыякавасці дзяржавы да сваёй гістарычнай спадчыны». З гэтым тэзісам пагадзіцца нельга.

10