Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
273
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

У Польшчы і ВКЛ праца Кромэра была прынята варожа, таму што ўсхваляла касцёл і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна выказывалася да шырокіх правоў шляхты, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Гэта моцна абурыла шляхту і магнатэрыю княства. На сеймах 1556 – 1557 гг., а потым на сейме 1563 – 1564 гг. супраць Кромэра выступіў М.Радзівіл Чорны. Пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі. У 1580 г. сейм выказаў Кромэру публічную падзяку.

Аляксандр Гваньіні (1534 – 1614 гг.) – гісторык, вайсковец, дзейнасць якога ў ВКЛ да канца не высветлена не толькі ў беларускай, але ў польскай і літоўскай гістарыяграфіі. Імя яго звязваюць з працай «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» (1578 г.),

прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Гэты вялікі твор, у якім налічваецца 203 лісты, багата ілюстраваны, складаецца з чатырох частак, дзе змешчаны гісторыя і геаграфія Польшчы, Літвы, Інфлянтаў, Прусіі, Масковіі і татар аж да часоў караля Генрыха Валуа. Скончваецца апісаннем пахавання Жыгімонта Аўгуста ў 1574 г.

Вядома, што Стрыйкоўскі абвінавачваў Гваньіні ў тым, што той прысвоіў сабе ягоны рукапіс «Сарматыі» і апублікаваў пад сваім прозвішчам. 14 ліпеня 1580 г. кароль Стэфан Баторый выдаў Стрыйкоўскаму дакумент, дзе сцвярджалася, што «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» з’яўляецца яго літаратурнай уласнасцю. Большасць даследчыкаў лічаць, што менавіта гэтая абставіна стала прычынай выезду Гваньіні ў Швецыю. Але смерць Стрыйкоўскага, якая наступіла ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XVI ст., дала магчымасць Гваньіні фактычна без перашкод карыстацца плагіятам.

Барталамей Папроцкі (каля 1543 – 1614 гг.) – польскі гісторык, паэт. Знакаміты як геральдык, аўтар першага польскага гербоўніка «Гербы польскага рыцарства», дзе даецца паходжанне гербоў і інфармацыя аб некаторых родах. Папроцкі карыстаўся не толькі хронікамі, але і шматлікімі дакументамі, якія захоўваліся ў замках, кляштарах, часам сямейнымі хронікамі. Генезіс асобных гербаў і пачаткі шляхецкіх родаў прадстаўляў некрытычна. Верыў у старажытнарымскае паходжанне шляхты. 92 гербы выводзіў з-за мяжы і толькі 58 лічыў тутэйшымі. Некрытычна карыстаўся крыніцамі.

Твор падзелены на пяць кніг. Чацвёртая з іх прысвечана сімвалу ВКЛ – Пагоні, а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам разам з хронікай іх панавання. Паколькі «з-за далёкасці і шырокасці не ўсіх мог знаць», даў толькі кароткія генеалагічныя інфармацыі аб найвыдатнейшых баярскіх родах, продкі якіх у 1413 г. у Гародлі прынялі

41

польскія гербы. Дадаў таксама кароткія ўзгадкі аб іншых сем’ях, галоўным чынам валынскіх. Усяго называе каля 130 прозвішчаў шляхты ВКЛ.

4. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў XV – XVIІ стст. Адным з першых апісанняў Беларусі, зробленых замежнымі падарожнікамі, лічацца нататкі фламандца Жылібера дэ Ланаа. Камергер бургундскага герцага ў 1413 г. быў накіраваны паслом у Ноўгарад. Назад, у Францыю, ён вяртаўся праз Дынабург – Вільню – Трокі – Коўна – Мемель. На зваротным шляху сустракаўся з вялікім князем літоўскім Вітаўтам, атрымаў ад яго падарункі. У сваім кароткім і вельмі агульным апісанні адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ асобнай мовы і 12 епархій.

Большую інфармацыю аб Беларусі ў ХV ст. аставілі два вене-

цыянцы – пасол Амброджа Кантарыні і Джозафата Барбара.

Магчыма, апошні тут не быў, а тэкст скампіляваў у Кантарыні (выдадзены ў 1543 г.). Кантарыні ў лютым 1477 г. праязджаў праз ВКЛ, накіроўваючыся з Масковіі ў Заходнюю Еўропу, а праз дзесяць гадоў апублікаваў свае ўражанні.

У ХVI ст. рымскага папу наведаў рускі пасол Дзмітрый Герасімаў. Яго аповеды пра ВКЛ запісаў італьянскі гісторык Паола Джовія Навакомскі. Потым невядомы аўтар амаль слова ў слова паўтарыў звесткі, прыведзеныя Паола Джовія, у кнізе «Данясенні аб Масковіі» (1557 г.). Дарэчы, ў той час кампіляцыя не лічылася справай крамольнай. Напрыклад, рымскі папа Пій ІІ паўтарыў апісанне ВКЛ, зробленае чэхам Геранімам. Той сцвярджаў, што на тэрыторыі Беларусі можна ездзіць толькі зімой, а замест грошай мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць кавалачкі медзі і серабра.

Асабліва цікавыя звесткі пакінуў пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд Герберштэйн.

Сігізмунд Герберштэйн (1486 – 1566 гг.) нарадзіўся ў Шты-

рыі, рос у асяроддзі славенцаў. Вучыўся ў Венскім універсітэце: у 16 гадоў атрымаў ступень бакалаўра. За ваенную службу Габсбургам быў прысвечаны ў рыцары. Займаўся дыпламатычнай справай.

У 1516 – 1517 гг. і 1526 – 1527 гг. ён двойчы праязджаў у Маскву і Ноўгарад. Вынікам гэтых падарожжаў стала кніга «Записки о Московии», у якой асобны раздзел прысвечаны Беларусі – «Аб Літве». Аўтар пад Літвой разумеў ВКЛ. Ён пісаў: «Бліжэй за ўсіх да Масковіі Літва. Я гавару цяпер не пра адну толькі вобласць, але

42

аб краінах, якія да яе прылягаюць і разумеюцца пад агульнай назвай Літва. Яна цягнецца доўгай паласой ад горада Чаркасы, які знаходзіцца ля Барысфена (Дняпра), аж да Лівоніі». Раздзел пачынаецца з панегірыка Яўстафію Дашковічу, ад якога Герберштэйн даведаўся не толькі пра падрабязнасці набегу на Северскую зямлю, але і пра характар узаемадзеяння літоўскіх і крымскіх войскаў падчас набегу 1521 г., дэталі адносінаў чаркаскага ваяводы з крымскім ханам Мухамедам-Гірэем. Пра войны з Масковіяй у 1517 – 1518 гг. расказваў канцлер ВКЛ Ольбрахт Гаштольд, якому Герберштэйн прыпісвае і звесткі пра гандаль у Кіеве. У іншым месцы Герберштэйн называў беларускія землі Руссю, сцвярджаючы, што большай часткай Русі валодае вялікі князь маскоўскі, а астатнімі яе часткамі – вялікі літоўскі князь Жыгімонт. Паводле Герберштэйна, усе гарады на заходнім беразе Дняпра былі «падпарадкаваны каралю польскаму, тыя ж, што ляжаць па ўсходняму берагу, падуладны гаспадару Маскоўскаму, акрамя Дуброўны і Мсціслава, якія знаходзяцца пад уладай Літвы». Аўтар разглядаў рэкі Беларусі адносна іх прыналежнасці да розных басейнаў. Прыпяць, Тур і Бярэзіну ён адносіў да басейна Дняпра. Буг, Нёман і Нараў, паводле яго, цякуць на поўнач. Адзначыў такую адметную рысу Беларусі, як балоты, таксама называў яе «даволі лясістым краем». Праязджаючы з Вільні ў Полацк, ён часта бачыў «вялікія і нязмерна працяглыя лясы, што распасціраліся на 50 нямецкіх міляў». Дарогі былі блытаныя. Казальнікамі звычайна служылі капцы, на якія кожны вандроўнік павінен быў падкінуць камень або сухую галіну. Часам заломваліся сукі, рабіліся засечкі на дрэвах ці на абчэсаных камлях выпальваліся магнацкія гербы. Але разбойнікі ўстанаўлівалі лжэзнакі, каб завабіць абозы ў непраходныя нетры. Таму падарожжа па Беларусі, з Вільні да Полацка, здалося Герберштэйну не толькі цяжкім, але і небяспечным. Аўтар піша пра гарады. Закінутым падалося старажытнае Крэва. Піша пра «замак і горад драўляны» ў Гродне. Менск быў так умацаваны, што Міхал Глінскі, паўстаўшы ў 1508 г., толькі падыйшоў да яго і мусіў адступіць назад, каб потым напасці на іншыя гарады і крэпасці. Звяртае ўвагу на тое, што ў Барысаве Бярэзіна суднаходная.

Герберштэйн прыкмеціў, што праваслаўныя жыхары перамешаны з «чужымі, іншамоўнымі і іншавернымі плямёнамі». Аўтара здзіўляла бяспраўнае становішча прыгоннага сялянства і дробнай шляхты. «Народ там прыгнечаны цяжкім рабствам», – сцвярджаў ён. Пра мясцовую шляхту Герберштэйн пісаў так: «Калі ёй пагражае адкуль-небудзь вайна, і яна павінна абараняць сваю маёмасць

43

ад варожай сілы, то яна з’яўляецца на месца збору з вялікай пышнасцю, гатовая больш да самахвальства, чым да вайны, а па заканчэнні збору яна хутка разыходзіцца; тыя ж, хто застаецца, адпраўляюць дамоў лепшых коней і рыштунак... А магнаты, абавязаныя пасылаць за свой кошт вызначаную колькасць воінаў, адкупляюцца за грошы, якія даюць ваенаначальніку, і застаюцца дома... Сярод іх назіраецца такое самахвальства ва ўсіх учынках, што, відаць, яны не толькі карыстаюцца непамернай свабодай, але і злоўжываюць ёю».

Ёсць звесткі пра гаспадарку тагачаснай Беларусі. Пра Гарадзеншчыну Герберштэйн напісаў: «У тым княстве даволі добрыя ўраджаі, у адпаведнасці з прыродай той краіны». Сцвярджаў, што з Беларусі ў Гданьск, а адтуль у Нідэрланды адпраўлялі мёд, воск і паташ, а таксама смалу, збожжа і драўніну для пабудовы караблёў, быў сведкам таго, што з усходу сюды завозілі соль, скуры, футра і «доўгія белыя зубы звяроў, якія завуцца маржамі і жывуць у Паўночным моры». Як відаць з запісак Герберштэйна, беларускія купцы карысталіся ў гандлі з Маскоўскай дзяржавай прывілеямі: «Не ўсякаму купцу, акрамя літоўцаў, палякаў ці падначаленых іхняй уладзе, адкрыты свабодны доступ у Масковію». Дыпламат падае таксама спіс епіскапстваў, якія існавалі ў ВКЛ. Адзначае тры каталіцкія – Віленскае, Жамойцкае і Кіеўскае, і праваслаўныя Віленскае, Полацкае, Уладзімірскае, Луцкае, Пінскае, Холмскае і Перамышльскае. Называе двух найбольш знакамітых тагачасных палкаводцаў – Канстанціна Астрожскага і Міхала Глінскага. Герберштэйн падрабязна апісвае мяцеж апошняга супраць караля Жыгімонта І Старога.

Пазней за Герберштэйна, у другой палове ХVI ст., пра Беларусь пісалі венецыянец Рафаэль Барберыні (1565 г.), польскі шляхціц з-пад Торуні Кшыштаф Граеўскі (1574 – 1575 гг.), якога магнаты кінулі ў турму, абвінаваціўшы ў шпіянажы на карысць Івана ІV, паслы Свяшчэннай Рымскай імперыі Ганс Кабенцль фон Про-

сег і князь Даніэль фон Бухаў (1575 г.), англійскі пасол Джэрам Горсі (1591 г.).

У канцы ХVI ст. колькасць падарожнікаў рэзка ўзрасла. Праз тэрыторыю Беларусі праязджалі немец Самуэль Кіхель з Ульма, які вандраваў толькі па цікаўнасці (1586 г.), сакратар пасольства Ганзы да цара Барыса Гадунова Іёган Брамбах (1603 г.), шведскі дыпламат і гісторык Пер Персан (1620 г.), немец Адам Эльшле-

44

гер (Алеарый) (1647 г.), рэзідэнт Швецыі ў Расіі Іёган дэ Родэс (1655 г.), пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Аўгусцін Майерберг (1662 г.), англічанін на рускай службе Сэмуэл Колінз (1671 г.), курляндзец Якаб Рэйтэнфельс (1680 г.) і інш.

Большасць падарожнікаў называлі Беларусь Літвой або Руссю. Што датычыцца тэрміна «Белая Русь», то ў ХV – ХVI ст. ён ужываўся і да Уладзіміра-Суздальскага княства, і да Урала, і да Вялікага княства Літоўскага.

Для чужаземных падарожнікаў адметнымі рысамі ВКЛ былі суровыя зімы з маразамі і мноствам снегу, вялікая колькасць лясоў, рэчак і балотаў. Як правіла, яны скардзіліся на сцюжу.

Герберштэйн пісаў, што першага студзеня 1527 г., калі ён выехаў з Гродна ў м.Крынкі, «ударылі жорсткія маразы, а імклівы вецер, падобны віхуры, круціў і раскідваў снег так, што ад гэтага холаду памерзлі коні і сабакі». Іёган Корб пісаў пра неверагодную глыбіню снежных сумётаў, пра непраглядныя завеі ў канцы лютага 1698 г.

Падарожнікі добра апісалі беларускія рэкі і азёры. А.Маерберг падрабязна апісаў Днепр і яго прытокі. Шмат месца адведзена густым і непраходным лясам, расліннаму і жывёльнаму свету Беларусі.

Дарогі звычайна былі ў дрэнным стане. Чужаземцы скардзіліся аб гэтым. Д. фон Бухаў пісаў: «З-за вузкай дарогі (з Вільні ў Оршу) мы не змаглі карыстацца сваімі павозкамі і мусілі звярнуцца за дапамогай да татар, чые павозкі былі меншыя». Што датычыцца мастоў, то яны ў той час былі часовымі і трымаліся не на сваях, а на плоскіх суднах, напрыклад, у Оршы.

Падарожнікі зрабілі ў сваіх запісах апісанне сродкаў перадвіжэння, карчмоў, якія называліся Пачакай, Вясёлая, Зладзейка, Рым, Выгода. Засталося шмат звестак аб гарадах Беларусі: Мінску, Барысаве, Магілёве, Оршы, Полацку, Віцебску, Ваўкавыску, Пінску, Слоніме і інш. Іншаземцаў здзіўляла гасціннасць мясцовых жыхароў. Б.Танер пісаў: «Тутэйшыя жыхары вельмі гасцінныя; мы прабылі восем дзён, і яны ўдосталь забяспечвалі нас рознымі прыпасамі: півам, мёдам, водкай, віном, шчодра кармілі ўсіх нашых коней».

У цэлым замежныя падарожнікі заставілі шмат запісаў аб гаспадарчым жыцці, гандлі, гістарычных помніках і гарадской архітэктуры ВКЛ.

45

Праверачны тэст

І. Дайце вызначэнне паняццям.

1. «Венеды».

2.Летапіс.

3.Правідэнцыялізм.

4.Сага.

ІІ. Выберыце правільны адказ.

1. Аб неўрах упершыню напісаў А) Страбон Б) Герадот

В) Пампоній Мела Г) Марцін Капела.

2. С.Я.Рассадзін лакалізаваў андрафагаў у басейне А) р.Сулы Б) р.Росі В) р.Гарыні

Г) р.Бярэзіны.

3.Аб бастарнах пісаў А) Тацыт Б) Страбон В) Герадот Г) Іардан.

4.У арабскіх крыніцах пад Славіяй разумеецца А) Ноўгарад Б) Полацк В) Наваградак Г) Кіеў.

5.Першую рэдакцыю «Аповесці мінулых гадоў» зрабіў А) Нестар Б) Сільвестр

В) Уладзімір Манамах Г) Нікан.

6.«Аповесць мінулых гадоў» адносіцца да

А) антычнай гістарыяграфіі Б) крытычнай школы В) школы базавай верыфікацыі

Г) сярэднявечнай гістарыяграфіі.

7. Доказам існавання летапісання ў Полацку з’яўляецца фрагмент Кіеўскага летапісу аб падзеях у Полацкай зямлі ў

А) 1119 г. Б) 1127 г. В) 1159 г. Г) 1163 г.

46

8.Барацьбу Полацкага княства з Ордэнам мечаносцаў першым апісаў А) Генрых Латвійскі Б) Барталемей Хёнэке В) Герман Вартберг Г) Віганд з Марбурга.

9.Аб княжанні Брачыслава Ізяславіча ў Кіеве апавядае

А) «Аповесць мінулых гадоў» Б) «Эймундава сага»

В) «Сага пра Торвальда Вандроўніка» Г) «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожніка».

10. Да ВКЛ адмоўна ставіўся А) Я.Длугаш Б) Мацей з Мяхова В) Б.Вапоўскі Г) М.Кромер.

11. Першым ідэю аб аўтахтоннасці славян выказаў А) М.Бельскі Б) Мацей з Мяхова В) Б.Вапоўскі Г) М.Кромер.

12. Першае апісанне Беларусі было зроблена А) Джозафата Барбарам Б) Амброджа Кантарыні В) Паола Навакомскім Г) Жыліберам дэ Ланаа.

13. Аўтарам «Запісак аб Масковіі» з’яўляецца А) Паола Навакомскі Б) С.Герберштэйн В) А.Гваньіні Г) М.Кромер.

ІІІ. Складзіце пералік.

1. Метадалагічныя прыёмы антычнай гістарыяграфіі (паводле Палібія): ...

2.Лівонскія хронікі: ...

3.Замежныя падарожнікі і дыпламаты, якія праязджалі праз Беларусь у другой палове ХVІ ст.: ...

47

Тэма3. Развіццёгістарычныхведаўудругойпалове ХVI –ХVІІІстст.

План

1. Беларуска-літоўскія летапісы XV – XVI стст. і іх ідэйна-палі- тычная накіраванасць.

2.Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах і хроніках XVІІ – XVIІІ стст.

3.Адлюстраванне гістарычных падзей на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры XVІІ – XVIІІ стст.

4.Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф Вялікага княства Літоўскага.

5.Развіццё гістарычнай думкі ў ВКЛ у XVII – першай палове

XVIIІ ст.

6.Гістарычныя даследаванні ў ВКЛ у другой палове XVIIІ ст.

7.«Манархічная» школа А.Нарушэвіча.

Рэкамедаваная літаратура

1. Беларускі фальклор: энцыклапедыя: У 2 т. – Мн.: БелЭн, 2005. –

Т. 1. – 768 с.

2.Беларускія летапісы і хронікі / укладанне У.Арлова. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. – С. 25 – 428.

3.Беларусы: У 8 т. – Мн.: Беларуская навука, 1999. – Т.3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. – С. 30 – 50.

4.Бирало, А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце ХVІІ – середине ХVІІІ в. / А.А.Бірало. – Мн.: БГУ, 1971. –

179 с.

5.Бирало, А.А. Философские проблемы в науке эпохи Просвещения в Белоруссии и Литве / А.А.Бірало. – Мн.: БГУ, 1979. – 160 с.

6.Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б.Блінова. – Гродно: ГрГУ, 2002. – 427 с.

7.Вайтовіч, Н.Т. Баркулабаўскі летапіс / Н.Т.Вайтовіч. – Мн.: Навука і тэхніка, 1977.

8.Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. – Мн.: БелЭн, 2005. – Т. 1. – 688 с.

9.Дзяржаўнасць і права Беларусі са старажытных часоў да канца ХVІ ст. Ч. 1: Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі / Я.А.Юхо. – Мн.: Серыя «Гісторыя Бацькаўшчыны», дадатак да часопіса «Права і эканоміка», 2001. – 104 с.

48

10. Капыскі, З.Ю. Беларуска-літоўскія летапісы як помнікі гістарычнай думкі / З.Ю.Капыскі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. –

1986. – № 4. – С. 80 – 88.

11. Караў, Д.У. Беларуская і польская гістарыяграфія ў ХVІ – ХХ стст. / Д.У.Караў // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. –

С. 242 – 251.

12. Копысский, З.Ю. Историография БССР (эпоха феодализма) / З.Ю.Копысский, В.В.Чепко. – Мн.: Университетское, 1986. – С. 16 – 20.

13. Лабынцаў, Ю.А. Пачатае Скарынам: Бел. друк. літ. эпохі Рэнесансу / Ю.А.Лабынцаў. – Мн.: Маст. літ., 1990. – 333 с.

14. Мальдзіс, А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў / А.В.Мальдзіс. – Мн.: Маст. літ., 1982. – 256 с.

15. Мальдзіс, А. Календары, выдадзеныя ў ХVІІІ ст. / А.Мальдзіс // Книговедение в Белоруссии. – Мн., 1977.

16. Мальдзіс, А. Першыя календары Беларусі / А.Мальдзіс // ЛіМ. –

1970. – 7 жн.

17. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. – Мн.: БелЭн,

1995. – 671 с.

18. Подокшин, С.А. Философия истории М. Стрыйковского / С.А.Подокшин // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. –

С. 287 – 290.

19. Рогов, А.И. Русско-польские культурные связи в эпоху Возрождения. (Стрыйковский и его хроника) / А.И.Рогов. – М.: Наука, 1966. – 310 с.

20. Свяжынскі, У.М. «Гістарычныя запіскі» Фёдара Еўлашэўскага / У.М.Свяжынскі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990.

21. Семянчук, А.А. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: вучэб. дапам. / А.А.Семянчук. – Гродна: ГрДУ, 2000. – 161 с.

22.Улащик, Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания / Н.Н.Улащик. – М.:Наука, 1985. – 262 с.

23.Улащик, Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода / Н.Н.Улащик. – М.: Наука, 1973. –

С. 16 – 62.

24.Чамярыцкі, В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры / В.А.Чамярыцкі. – Мн.:Навука і тэхніка, 1969. – 191 с.

25.Ючас, М.А. Хроника Быховца / М.А.Ючас // Летописи и хрони-

ки. – М.: Наука, 1974. – С. 220 – 231.

26.Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. / Я.А.Юхо. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. – С. 4 – 17.

49

Тэматыка рэфератаў

1. Вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання ў беларускай гістарыяграфіі.

2.Даследаванне гісторыі ў часы Стэфана Баторыя.

3.Выданне каляндароў у Беларусі ў ХVІІІ ст.

1. Беларуска-літоўскія летапісы XV – XVI стст. і іх ідэйна-

палітычная накіраванасць. Беларуска-літоўскімі лічацца летапісы, у якіх выкладаецца гісторыя ВКЛ і якія былі складзены на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Агульнадзяржаўнае галоўным чынам па сваёй тэматыцы і канцэпцыях летапісанне ў ВКЛ у ХIV – ХVІ стст. насіла пераважна прыватна-арыстакратычны або царкоўны характар і вельмі адрознівалася ад больш централізаванага рускага летапісання.

Тэрмін «беларуска-літоўскія летапісы» быў уведзены ў навуковы зварот ў 1969 г. М.М.Улашчыкам і В.А.Чамярыцкім. Вядомы беларускі гісторык М.М.Улашчык падрыхтаваў да друку ХХХІІ і

ХХХV тамы «Полного собрания русских летописей». На сённяшні дзень гэта самае поўнае выданне ўсіх вядомых беларуска-літоўскіх летапісаў. Таксама Улашчык у сваёй апошняй манаграфіі «Введение в изучение белорусско-литовского летописания» (1985 г.) правёў кры-

ніцазнаўчы і археаграфічны аналіз усіх вядомых спісаў. Значны ўклад у вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання ўнёс В.А.Чамярыцкі ў манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969 г.). Аўтар ра-

скрыў паходжанне летапісаў, зрабіў іх класіфікацыю і літаратуразнаўчы аналіз. Пад яго рэдакцыяй у серыі «Беларускі кнігазбор» выйшла кніга «Беларускія летапісы і хронікі» (1997 г.).

Згодна з класіфікацыяй, прапанаванай А.А.Семянчук, беларус- ка-літоўскае летапісанне падзяляецца на падставе асноўных летапісных зводаў на тры этапы: Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. лічыцца першым агульнадзяржаўным летапісным зводам ВКЛ. Ён заснаваны на летапісы, складзеным на мяжы 20 – 30-х гг. ХІV ст. у Смаленску, магчыма, пры двары мітрапаліта Герасіма, які з’яўляўся прыхільнікам палітыкі князя Вітаўта.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. раскрывае гістарычныя падзеі з ІХ ст. да 1446 г. Звесткі запазычаны са старажытнарускіх летапісаў і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні.

50