Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
273
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

У60 – 80-я гг. заахвочванню даследаванняў па гісторыі Беларусі і публікацыі іх вынікаў садзейнічалі новыя нацыянальныя куль-

турна-навуковыя цэнтры – філіял Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Таронта (Канада), Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны ў Лондане (Вялікабрытанія), Інстытут беларусаведы

ібеларускі музей у Ляймене (ФРГ), Беларускае культурна-мастац- кае і навуковае таварыства ў Саўт-Рыверы, Вялікалітоўскі фонд імя Л.Сапегі, фонд імя І.Любачкі і Беларускі харытатыўна-адука-

цыйны фонд (ЗША). Актыўны навуковы асяродак склаўся ў Польшчы (Беласток, Варшава). Значную ролю ў пашырэнні гістарычных ведаў адыграў і беларускі перыядычны друк – штомесячная газета «Беларус», штоквартальнік «Беларускі агляд», часопіс «Беларуская думка», «Беларускі сьвет» Для інфармавання заходніх палітычных і навуковых колаў у 1979 – 1991 гг. выходзілі ў Боне (ФРГ) гадавыя агляды беларускага савецкага друку.

Розныя аспекты сваёй канцэпцыі гісторыі Беларусі даследчыкі з нацыянальнай дыяспары выкладалі на міжнародных форумах па праблемах СССР і Усходняй Еўропы, славістычных канферэнцыях, этнічных навуковых мерапрыемствах у ЗША і Канадзе, публікацыях у англамоўных энцыклапедычных даведніках, іншых выданнях. Актывізацыя іх супрацоўніцтва з навуковымі і навучальнымі ўстановамі краінаў пражывання, удзел у міжнародных навуковых мерапрыемствах павышалі зацікаўленасць замежных вучоных праблемамі Беларусі, садзейнічалі далучэнню іх да вывучэння гісторыі, культуры, мовы беларускага народа, пашырэнню інфармацыі аб ім у свеце. Нацыянальная эміграцыя апублікавала ў Нью-Йорку нарыс-роздум ананімнага беластоцкага аўтара «Пра-

васлаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ёй» (1984 г.), у Лондане – кнігу «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» А.Бембеля (1985 г.), «Ліст да рускага сябра» А.Каўкі (1979 г.), Зварот беларускай інтэлігенцыі да М.С.Гарбачова (1987 г.), якія ў той час не маглі быць выдадзены ў БССР і ПНР. У 1994 г. у НьюЙорку выйшла кніга «Курапаты», у якой на англійскай і беларускай мовах змешчаны навуковая справаздача пра археалагічныя даследаванні ў 1988 г. і артыкулы пра рэпрэсіі на Беларусі ў 30 – 40-я гг.

УБССР публікацыі эмігранцкіх аўтараў былі недаступнымі чытачу (калі і паступалі ў бібліятэкі, то знаходзіліся ў спецсховішчах), па ідэалагічных прычынах немагчыма было іх навуковае рэцэнзаванне. Высновы эмігранцкіх даследчыкаў па розных аспектах гісторыі Беларусі падаваліся як фальсіфікацыі «буржуазных нацыяналістаў», памагатых «буржуазных саветолагаў».

341

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь паклала пачатак складванню новых узаемаадносінаў з гісторыкамі і іншымі вучонымі на эміграцыі, асэнсаванню іх спадчыны. Праявамі гэтага сталі сумесны ўдзел айчынных і замежных вучоных-беларусаў у міжнародных і нацыянальных навуковых канферэнцыях. У 1993 – 1994 гг. у Мінску выдадзены працы «Беларусь пад нямецкай аку-

пацыяй» Ю.Туронка, «Беларусь учора і сёння» Я.Найдзюка і І.Касяка, «Крокі гісторыі» і «На крыжовай дарозе» А.Калубовіча, «Беларусы ў ЗША» В.Кіпеля, «Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцвінаў» П.Урбана, «Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме» А.Цеханавецкага, гістарычнае эсэ «Паратунак» М.Гайдука, «З гісторыяй на «Вы» (Вып. 3, уклад.

Я.Запруднік). Падрыхтаваны да друку інш. выданні. З пачатку 90-х гг. багаты дакументальны матэрыял з гісторыі эміграцыі, пра яе найбольш вядомых прадстаўнікоў публікаваў часопіс «Спадчына».

З’яўленне новых незалежных дзяржаваў на постсавецкай прасторы абумовіла значнае павелічэнне нацыянальнай дыяспары, у тым ліку даследчыкаў айчыннай гісторыі за межамі Беларусі. Сумеснымі намаганнямі вучоных блізкага замежжа і Беларусі выдаваўся літаратурна-навуковы гадавік «Скарыніч» (вып. 1 – 2, 1991 – 1993 гг.). На яго старонках, а таксама ў новых ці адноўленых беларускіх замежных выданнях папулярызаваліся набыткі сучаснай гістарычнай думкі ўсходняй дыяспары: «Наша ніва» (Вільня), «Сьвітанак» (Рыга), «Шляхам Скарыны» (Масква). Для даследа-

вання і папулярызацыі гісторыі беларусаў у Польшчы было створана ў 1993 г. у Беластоку Беларускае гістарычнае таварыства, якое выдае часопісы «Беларускі гістарычны сшытак», «Часопіс», «Бе-

ларускія навіны», а ў Варшаве выходзіць беларуска-польскі часопіс

«Дыскусія».

Працэсы нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння актывізавалі навукоўцаў заходняй дыяспары. Заснаваны часопіс «Полацак» (Кліўленд), дзе друкуюцца даследаванні гісторыкаў Беларусі і замежжа. З'явіліся іх публікацыі ў часопісе «Весткі Інстытута беларусаведы» (Ляймен, Германія). Пачаў выходзіць часопіс «Прамень» (Манрэаль, Канада). Вынікам цікаўнасці ў ЗША да новай незалежнай дзяржавы стала выданне ў 1993 г. на англійскай мове працы «Бе-

ларусь. На гістарычных скрыжаваннях» Я.Запрудніка – нарыса гісторыі народа ад старажытнасці да пачатку 90-х гг. ХХ ст.

Тэкст падаецца паводле: Сяргеева П. Гісторыя Беларусі ў даследаваннях беларускай эміграцыі / Г.Сяргеева // ЭГБ: У 6 т. – Мн. БелЭН,

1996. – Т. 3. – С. 28–31.

342

Праверачны тэст

І. Вызначце правільны адказ.

1. Псеўданім А.Луцкевіча ў эміграцыі А) Н.Недасека Б) М.Волаціч В) А.Навіна Г) У.Глыбінны.

2.Нарыс А.Цвікевіча «Беларусь» быў выдадзены ў А) Коўне Б) Парыжы В) Берліне Г) Вільні.

3.Лідэры беларускай эміграцыі ў 1918 – 1919 гг. ставілі пытанне аб А) незалежнасці Беларусі Б) аўтаноміі Беларусі ў складзе Польшчы

В) аўтаноміі Беларусі ў складзе Савецкай Расіі Г) аднаўленні ВКЛ.

4.Узаемаадносіны беларускаў і палякаў даследаваў

А) Я.Варонка Б) К.Езавітаў В) В.Ластоўскі Г) П.Крачэўскі.

5.Першая публікацыя дакументаў і матэрыялаў з гісторыі беларускай эміграцыі прадстаўлена ў

А) часопісе «Беларускі сцяг» Б) «Гісторыі беларускай кнігі» В.Ластоўскага

В) зборніку «Замежная Беларусь»

6.Беларускае выдавецтва «Бацькаўшчына» было заснавана ў

А) Лондане Б) Мюнхене В) Нью-Йорку Г) Таронта.

7.БІНІМ выдае гадавік А) «Сшыткі» Б) «Нататкі» В) «Запісы» Г) «Беларусь».

8.Практыку рэпрэсіяў у БССР вывучаў А) С.Станкевіч Б) Г.Паланевіч В) П.Урбан Г) С.Кабыш.

9.Псеўданім Г.Паланевіча

А) М.Валоціч Б) У.Глыбінны

343

В) Г.Няміга Г) А.Навіна.

10. Я.Станкевіч, В.Пануцэвіч прытрымліваліся А) тэорыі славянскага паходжання беларусаў Б) тэорыі балцкага субстрату В) тэорыі старажытнарускай народнасці Г) крывічскай тэорыі.

11. Доктарскую дысертацыю па праблеме палітычнай барацьбы вакол беларускага пытання ў Дзяржаўнай думе абараніў у Нью-Йоркскім універсітэце

А) М.Белямук Б) А.Караль В) Я.Запруднік Г) В.Астроўскі.

12. Першую абагульняльную працу па гісторыі Беларусі савецкага перыяду напісаў

А) Я.Найдзюк Б) І.Касяк В) І.Любачка

Г) Я.Запруднік.

13. Аўтар абагульняльнай працы «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» А) А.Мірановіч Б) Ю.Туронак В) А.Калубовіч Г) С.Яновіч.

14. Гісторыю беларускай дыяспары ў Аргенціне распрацаваў А) К.Мерляк Б) А.Вініцкі В) В.Кіпель

Г) А.Латышонак.

ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?

1. «На чужыне», «Голас беларуса», «Крывіч», «Пагоня», «Беларускі сцяг».

2.Я.Запруднік, В.Кіпель, Я.Садоўскі.

3.Ю.Туронак, А.Баршчэўскі, У.Юзвік, М.Гайдук, В.Нікіцюк.

4.Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства, Вялікалітоўскі фонд імя Л.Сапегі, фонд імя І.Любачкі, Беларускі харытатыўнаадукацыйны фонд.

5.«Беларускі гістарычны сшытак», «Часопіс», «Беларускія навіны».

ІІІ. Вызначце дату.

1. Арганізацыя Крывіцкага навуковага таварыства Ф.Скарыны ў Рэгенсбургу.

2.Заснаванне Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.

3.Арганізацыя Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку.

344

Змест

 

Прадмова ..........................................................................................

3

Тэма 1. Уводзіны ..............................................................................

4

Тэма 2. Першыя звесткі па гісторыі Беларусі.

 

Назапашванне гістарычных ведаў .........................................

25

Тэма 3. Развіццё гістарычных ведаў у другой палове

 

ХVI – ХVІІІ стст. .....................................................................

48

Тэма 4. Беларусь у гістарычных даследаваннях

 

канца ХVІІІ – пачатку 60-х гг. ХІХ ст....................................

79

Тэма 5. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

 

ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст. ............................................

129

Тэма 6. Фарміраванне беларускай нацыянальнай

 

гістарыяграфічнай канцэпцыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. .....

159

Тэма 7. Гістарычная навука БССР у 1919 – 1941 гг. ................

185

Тэма 8. Даследаванне айчыннай гісторыі ў 1919 – 1941 гг. ....

209

Тэма 9. Гістарычная навука Беларусі ў сярэдзіне 40-х –

 

80-я гады ХХ ст. ....................................................................

237

Тэма 10. Гістарычныя даследаванні ў БССР

 

у сярэдзіне 50-х – 80-я гг. ХХ ст. .........................................

263

Тэма 11. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

 

у 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. .......................................

305

Тэма 12. Гістарыяграфія беларускай эміграцыі .......................

330

345

Вучэбнае выданне

Белазаровіч Віктар Аляксандравіч

ГІСТАРЫЯГРАФІЯГІСТОРЫІБЕЛАРУСІ

Дапаможнік

Рэдактар Н.М.Красніцкая Камп’ютарная вёрстка: В.І.Карасік Вокладка: В.В.Канчуга

Здадзена ў набор 22.09.2006. Падпісана да друку 28.12.2006. Фармат 60х84/16. Папера афсетная.

Друк RISO. Гарнітура Таймс.

Ум.друк.арк. 24,06. Ул.-выд.арк. 23,38. Тыраж экз. Заказ .

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы».

ЛВ № 02330/0133257 ад 30.04.2004. Вул. Пушкіна, 39, 230012, Гродна.

Надрукавана на тэхніцы выдавецкага цэнтра Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы».

ЛП № 02330/0056882 ад 30.04.2004. Вул. Пушкіна, 39, 230012, Гродна.