Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
278
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ аднавіў сваю дзей-

насць у лютым 1945 г. як філіял Інстытута Маркса – Энгельса – Леніна (Масква). У наступным годзе былі зацверджаныя яго структура і штаты, яму перадалі партыйны архіў, матэрыялы камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, бібліятэку.

Уструктуру Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ уваходзілі сектар гісторыі партыі, сектар перакладаў, партыйны архіў, Доммузей I з’езда РСДРП. Згодна з пастановай ЦК КПСС «Аб мерах па паляпшэнні работы Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС» (1960 г.) у 1966 г. быў створаны сектар навуковай распрацоўкі і афармлення дакументаў па гісторыі партызанскага руху ў Беларусі

ўгады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аўтарскі калектыў па падрыхтоўцы фундаментальнай трохтомавай працы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Са студзеня 1969 г. пачаў дзейнічаць сектар партыйнага будаўніцтва, навуковыя інтарэсы супрацоўнікаў якога былі сканцэнтраваны на абагульненні вопыту КПСС па ўдасканаленні формаў і метадаў унутрыпартыйнай работы. Пашырэнне даследаванняў забяспечвалася ростам колькасці навуковых супрацоўнікаў, якая павялічылася з 23 у 1963 г. да 60 у 1970 г. (у тым ліку 3 доктары і 15 кандыдатаў гістарычных навук). Ужо ў 1981 г. працавалі 72 супрацоўнікі (у тым ліку 7 дактароў і 26 кандыдатаў гістарычных навук).

Сярод выданняў, падрыхтаваных калектывам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, вылучаюцца «Революционный путь Ком-

партии Западной Белоруссии» (1966 г.), «Очерки истории КПБ» 2-х ч., 1967 – 1968 гг. (2-е выд.)), «Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» 3-х т., 1967 – 1982 гг.), «Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» (1983 г.), «КПБ в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК» 6-ці т., 1983 – 1987 гг.).

Істотным укладам у гістарычную навуку стала абагульняль-

ная калектыўная праца «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны» 3-х т., 1983 – 1985 гг.), падрыхтаваная з удзелам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі АН Беларусі. Аўтары – І.М.Ігнаценка, П.П.Ліпіла, А.В.Сямёнава, А.А.Філімонаў, А.М.Мацко, Я.С.Паўлаў, К.І.Дамарад, У.І.Лемяшонак, В.П.Раманоўскі, Н.В.Філімоненкаў, Р.М.Шавяла, Р.Р.Крючок, Э.Ф.Языковіч і інш.

У1957 г. сектар этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН БССР быў рэарганізаваны ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. У 1978 г. колькасць супрацоў-

251

нікаў гэтай навукова-даследчай установы складала 130 чалавек, у тым ліку 2 члены-карэспандэнты АН БССР, 7 дактароў і 41 кандыдат гістарычных навук.

Структура інстытута скаладалася з сектара тэатральнага мастацтва, кінамастацтва і тэлебачання, выяўленчага мастацтва, этнаграфіі і фальклору, славістыкі, антрапалогіі і інш. Яго супрацоўнікі падрыхтавалі да выдання «Гісторыю беларускага тэат-

ра» 3-х т., 1981 – 1987 гг.), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» 7-мі т., 1984 – 1988 гг.), «Гісторыю беларускага мас-

тацтва» (у 6-ці т., 1987 – 1994 гг.).

Арганізацыйныя перамены адбыліся ў ВНУ. З кафедраў асноваў марксізму-ленінізму былі вылучаны ў самастойную адзінку кафедры гісторыі КПСС. У 1969 г. у 27 ВНУ БССР налічвалася 12 кафедр гісторыі КПСС, 2 кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі, 10 кафедраў гісторыі КПСС і навуковага камунізму, 1 кафедра гісторыі КПСС, палітэканоміі і навуковага камунізма і 3 кафедры асноваў марксізму-ленінізму. На пачатак 70-х гг. у іх працавалі 258 выкладчыкаў, у тым ліку 9 дактароў і 129 кандыдатаў навук, пераважная большасць якіх былі гісторыкамі.

Да канца 70-х гг. у 32 ВНУ рэспублікі дзейнічала 15 кафедраў гісторыі КПСС, 9 кафедраў гісторыі КПСС і навуковага камунізму, 6 кафедраў гісторыі КПСС і палітэканоміі, 2 кафедры асноваў марк- сізму-ленінізму і адна грамадскіх навук. На іх працавалі 358 выкладчыкаў, у тым ліку 16 дактароў і 190 кандыдатаў гістарычных навук.

Актывізацыі навукова-даследчай работы ў педагагічных інстытутах садзейнічаў падзел кафедраў гісторыі на кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі. На пачатак 70-х гг. яны функцыянавалі ўжо ў БДУ, Мінскім, Гродзенскім і Магілёўскім педінстытутах. На гэтых кафедрах працавалі 77 выкладчыкаў, у тым ліку 9 дактароў і 38 кандыдатаў навук. У канцы 70-х гг. колькасць выкладчыкаў павялічылася да 153 чалавек, у тым ліку 10 дактароў і 60 кандыдатаў гістарычных навук.

4. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў БССР у сярэдзіне 40-х – 80-я гг. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны аказаў негатыўны ўплыў на гістарычную навуку Беларусі. У 1945 г. у рэспубліцы былі толькі два дактары гістарычных навук – М.М.Нікольскі і У.М.Перцаў, якія з’яўляліся найбуйнейшымі спецыялістамі ў галіне ўсеагульнай гісторыі. Толькі 11 чалавек мелі ступень кандыдата навук. У ліку гісторыкаў не было ні аднаго

252

доктара навук па спецыяльнасці «гісторыя СССР і БССР», не было спецыялістаў па гісторыі КП(б)Б. Паўстала праблема недахопу кваліфікаваных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Кадры гісторыкаў былі сканцэнтраваны ў асноўным у БДУ, які аднавіў работу ў Мінску з 1944 г., Інстытуце гісторыі АН БССР, рээвакуяваным у 1945 г., Мінскім педінстытуце імя Горкага, адноўленым у 1944 г. Недахоп спецыялістаў востра стаў адчувацца пасля аднаўлення гістарычных факультэтаў у педінстытутах, а таксама кафедраў асноваў марксізму-ленінізму (з 1956 г. – гісторыі КПСС), якія былі ва ўсіх ВНУ. У 1945 г. у БССР функцыянавалі 22 ВНУ, з іх 5 педагагічных і 8 настаўніцкіх інстытутаў. Аднак яшчэ і ў 1950 г. у камплектаванні кафедраў асноваў марксізму-ленінізму назіраліся вялікія цяжкасці. Для гэтага патрабавалася 73 выкладчыкі з вучонымі ступенямі або званнямі.

Недахоп кваліфікаваных кадраў кампенсаваўся за кошт сумяшчальніцтва. Навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР прыцягваліся да педагагічнай працы ў ВНУ, а прафесарска-вы- кладчыцкі састаў вышэйшай школы прымаў удзел у распрацоўцы найважнейшых праблемаў гісторыі Беларусі, якімі займаліся супрацоўнікі акадэмічнага інстытута. Такая практыка станоўча адбівалася на якасці навучальнага працэсу, аднак павялічвала тэрміны выканання навуковых і дысертацыйных даследаванняў. Для чытання лекцыяў у БДУ і педінстытутах, удзелу ў працы вучоных саветаў і падрыхтоўцы абагульняльнай працы па гісторыі Беларусі былі запрошаны вядомыя савецкія гісторыкі акадэмік А.М.Панкратава, прафесары В.Н.Кун, А.А.Савіч і інш.

ЦК КП(б)Б у 1947 г. прыняў пастанову «Аб становішчы з на- вукова-педагагічнымі кадрамі ў ВНУ Беларускай ССР», а ў 1948 г. разглядзеў пытанне аб умацаванні кваліфікаванымі выкладчыкамі педагагічных інстытутаў рэспублікі. Было рэкамендавана звярнуць увагу на павышэнне эфектыўнасці аспірантуры.

Аспірантура, якая дзейнічала ў Беларусі з 1927 г., з’яўлялася асноўнай формай падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў. У 1944 г. была адноўлена яе дзейнасць у БДУ (марксізмленінізм, гісторыя СССР і БССР, усеагульная гісторыя), у 1946 г. – у Інстытуце гісторыі АН БССР (гісторыі БССР, усеагульная гісторыя, археалогія), у 1947 г. – у Мінскім педагагічным інстытуце (гісторыі СССР і БССР). Новай з’явай стала завочная аспірантура.

Дзейнасць аспірантуры сутыкнулася з шэрагам праблемаў: цяжкасці ў фінансаванні; адсутнасць неабходнай літаратуры і архіўных фондаў; неабходнасць доўгіх камандзіровак для пошуку

253

крыніцаў у архівах і бібліятэках Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў; праблема навуковага кіраўніцтва (аспірантамі ў асноўным кіравалі кандыдаты навук, якія самі не так даўно абаранілі дысертацыі).

Камплектавалася аспірантура ў асноўным выпускнікамі гістарычных факультэтаў БДУ, Мінскага, Магілёўскага, Віцебскага, Гомельскага і з 1954 г. Гродзенскага педінстытутаў. На другі і трэці курсы прымаліся тыя, хто займаўся ў аспірантуры яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны. Значны перапынак у вучобе, адсутнасць конкурсу пры наборы ў аспірантуру, недастатковая падрыхтоўка паступаўшых прыводзілі да таго, што пераважная большасць заканчвала аспірантуру без абароны дысертацыяў. За першыя пяць гадоў пасля Вялікай Айчыннай вайны ў тэрмін была абаронена толькі адна кандыдацкая дысертацыя.

У1951 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову «Аб стане і мерах паляпшэння падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў праз аспірантуру ў Беларускай ССР». Было ўказана на няправільную практыку камплектавання аспірантуры, адсутнасць конкурсу, слабую арганізацыю вучэбнай і навуковай працы аспірантаў, фармалізм у складанні і зацвярджэнні індывідуальных планаў, недастатковую ўвагу да падбору і зацвярджэння дысертацыйных тэмаў і навуковых кіраўнікоў. Адзначалася нездавальнае становішча завочнай аспірантуры.

Ажыццяўленне шэрагу мерапрыемстваў станоўча адбілася на працы аспірантуры. Так, па спецыяльнасці гісторыя СССР і БССР закончылі аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР з абаронай дысертацыі ў 1952 г. двое аспірантаў з шасці, у 1954 г. – двое з трох, у 1955 г. – трое з шасці закончыўшых. Чатыры чалавекі з сямі пры кафедрах гісторыі СССР і марксізму-ленінізму БДУ закончылі аспірантуру з абаронай дысертацыі ў 1953 г., у наступным годзе чацвёра з шасці закончыўшых аспірантуру абаранілі дысертацыі ў тэрмін. Дзейнасць аспірантуры Мінскага педінстытута практычна не атрымала прыкметнага паляпшэння. Была абаронена ў тэрмін толькі адна дысертацыя ў 1955 г.

Удругой палове 50-х гг. колькасць аспірантаў, якія абаранілі дысертацыі ў тэрмін, прыкметна зменшылася. Гэта тлумачыцца ўвядзеннем новых правілаў абароны дысертацыяў, якія прадугледжвалі абавязковую публікацыю вынікаў даследавання перад абаронай. Але асноўнай прычынай нізкай эфектыўнасці аспірантуры з’яўляліся недахопы ў працэсе яе камплектавання, арганізацыі навучальнай і навуковай работы аспірантаў. Нярэдка са спазненнем зацвярджаліся тэмы, навуковыя кіраўнікі і індывідуальныя планы. Мелі месца замена тэмаў дысертацыяў і навуковых кіраўнікоў, ад-

254

сутнасць кантролю з боку адміністрацыі, кафедраў, сектараў і навуковых кіраўнікоў. Аспіранты рэдка ўдзельнічалі ў абмеркаванні навуковых працаў і дакладаў. Так, з 42 аспірантаў, якія закончылі аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР у 1946 – 1960 гг., абаранілі дысертацыі ў тэрмін толькі 9 чалавек (21 %), у іх ліку Л.П.Ліпінскі, I.Я.Марчанка, У.Ф.Раманоўскі, А.Ф.Хацкевіч і інш. Аспірантуру БДУ ў 1946 – 1960 гг. закончылі 79 чалавек, з іх толькі 10 з абаронай дысертацый (13 %): Р.В.Булацкі, I.М.Ігнаценка, В.У.Чапко і інш.

Аспірантура адыграла значную ролю ў забеспячэнні кадрамі гістарычных установаў рэспублікі ў 1944 – 1960 гг. Праз яе была падрыхтавана асноўная частка навуковых і навукова-педагагічных работнікаў. Абаранілі дысертацыі да 1960 г. уключна 75 гісторыкаў (55 %), у тым ліку 19 – па гісторыі КПСС і КПБ, 50 – па гісторыі СССР і БССР, 5 – па ўсеагульнай гісторыі, 1 – па археалогіі.

Шырокае распаўсюджанне атрымала гадавая аспірантура пры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б). Праз яе ў перыяд з 1948 па 1960 гг. прайшлі каля 60 выкладчыкаў ВНУ Беларусі. У аспірантуры над дысертацыйнымі даследаваннямі працавалі не толькі гісторыкі, але і эканамісты, філолагі, філосафы, юрысты. У Акадэміі грамадскіх навук абаранілі кандыдацкія дысертацыі 30 гісторыкаў з Беларусі (12 – па гісторыі КПСС і КПБ, 12 – гісторыі СССР і БССР, 6 – па ўсеагульнай гісторыі). Многія з іх па вяртанні працавалі ў партыйных і савецкіх органах, на кафедрах ВНУ, напрыклад, Е.I.Бугаёў, І.С.Гарбуноў, Р.Я.Кісялёў, I.С.Краўчанка, М.М.Мяшкоў і інш.

Важнай задачай з’яўлялася падрыхтоўка дактароў навук. Пастановай урада СССР «Аб падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў АН СССР» (1947 г.) тых, хто працаваў над доктарскімі дысертацыямі, прыкамандзіроўвалі ў дактарантуру АН

СССР тэрмінам да двух гадоў. У далейшым вопыт паказаў, што гэтая форма падрыхтоўкі дактароў навук сябе не апраўдала. Большасць асобаў, накіраваных у дактарантуру, не здолелі падрыхтаваць дысертацыі за такі тэрмін. Пастановай ЦК КПСС (1956 г.) падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз дактарантуру адмянілі. Доктарскія дысертацыі павінны былі стаць вынікам на- вукова-даследчай работы.

У дактарантуру АН СССР у 1950 – 1956 гг. былі прыкамандзіраваныя 9 кандыдатаў навук з БССР. У 1948 г. у ЛДУ доктарскую дысертацыю абараніў А.П.П’янкоў (паводле манаграфіі), у 1957 г. у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС – I.I.Саладкоў, у БДУ –

255

Г.М.Ліўшыц. У 1958 г. доктарскія дысертацыі абаранілі Н.В.Каменская (у Інстытуце гісторыі АН СССР) і I.С.Краўчанка (у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС). Але рост дактароў навук быў нязначным, што не адпавядала патрэбнасцям навукі.

За 1944 – 1960 гг. у БССР было абаронена 5 доктарскіх і 204 кандыдацкія дысертацыі па гістарычнай тэматыцы (у тым ліку 83 – па гісторыі КПСС і КПБ, 95 – па гісторыі СССР і БССР, 20 – па ўсеагульнай гісторыі, 3 – па археалогіі, 3 – па этнаграфіі). Такім чынам, была створана аснова для развіцця гістарычнай навукі ў рэспубліцы. У 1960 г. у БССР налічвалася 6 дактароў і 165 кандыдатаў гістарычных навук.

У 60-я гг. павялічылася колькасць цэнтраў па падрыхтоўцы аспірантаў у галіне гісторыі. Аспірантуру арганізавалі ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1962 г.), Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі (1966 г.), Гродзенскім педагагічным інстытуце (1969 г.) і інш. Гэты працэс суправаджаўся ўзрастаннем ролі ВНУ ў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Агульны выпуск аспірантуры па спецыяльнасці «гісторыя» склаў за перыяд 1960 – 1970 гг. 165 чалавек.

Значнае месца ў падрыхтоўцы гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі займала суіскальніцтва. Толькі ў адным БДУ за перыяд 1962 – 1970 гг. суіскальнікамі было абаронена 15 дысертацыяў, у той час як аспірантамі – 30. Паспяховай працы суіскальнікаў садзейнічала «Палажэнне аб суіскальніках вучоных ступеней, якія працуюць над дысертацыямі па-за аспірантурай» (1968 г.). Яно афіцыйна зацвердзіла суіскальніцтва як адну з крыніцаў падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.

Новую форму падрыхтоўкі спецыялістаў-гісторыкаў прапанавала пастанова ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах па паляпшэнні падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў» (1961 г.), якая прадугледжвала планавую падрыхтоўку дактароў навук шляхам пераводу кандыдатаў навук на пасады старшых навуковых супрацоўнікаў. Усяго за 60-я гг. перавялі больш за 10 чалавек. Аднак мера аказалася неэфектыўнай з прычыны адсутнасці апублікаваных вынікаў даследаванняў.

Пастанова ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах паляпшэння якасці дысертацыйных работ і парадку прысуджэння вучоных ступеняў і званняў» (1960 г.) дала Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК)

СССР права дазваляць вучоным саветам прымаць да абароны разам з дысертацыямі апублікаваныя работы, якія «ўзбагацілі навуку і тэхніку новымі рашэннямі, адкрыццямі». Беларускія гісторыкі

256

М.Я.Шкляр, К.I.Шабуня, В.А.Пыжкоў, А.Ф.Хацкевіч і Б.М.Фіх паспяхова абаранілі па выдадзеных манаграфіях дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара, а Я.М.Шкляр і Г.В.Кісялёў – кандыдата гістарычных навук.

Падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў гісторыкаў садзейнічала пашырэнне колькасці спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне дысертацыяў. Акрамя БДУ і Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, права прыёму да абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў па гістарычных навуках атрымаў у 1965 г. Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

За 1961 – 1970 гг. у гістарычнай навуцы БССР было абаронена 209 дысертацыяў: 95 – па гісторыі КПСС, 68 – па гісторыі СССР

і БССР, 13 – па ўсеагульнай гісторыі. Асабліва хуткімі тэмпамі вызначалася падрыхтоўка дактароў навук. Калі за папярэдні пасляваенны перыяд 4 беларускія гісторыкі паспяхова абаранілі дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара навук, то за 60-я гг. – 30, у тым ліку Л.С.Абецэдарскі, М.В.Уласенка, А.I.Воранава, А.М.Карпачоў, 3.Ю.Капыскі, А.М.Мацко, I.Я.Марчанка, А.А.Філімонаў і інш.

У 70-я гг. аспірантура па спецыяльнасці «гісторыя СССР» дзейнічала ў Інстытуце гісторыі АН БССР, БДУ, Гомельскім універсітэце, Мінскім, Гродзенскім педінстытутах, па спецыяльнасці «гісторыя КПСС» – у БДУ, Мінскім педагагічным, Беларускім політэхнічным інстытутах, Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі і Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (г.Гомель). Нізкая эфектыўнасць дзейнасці аспірантуры па гісторыі партыі ў шэрагу ВНУ рэспублікі заставіла Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (МВССА БССР) прыняць у 1974 г. пастанову аб цэнтралізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па грамадскіх навуках. У выніку к канцу 70-х гг. аспірантура па спецыяльнасці «гісторыя КПСС» функцыянавала пры БДУ і Мінскім педінстытуце, а па спецыяльнасці «гісторыя СССР» – пры гэтых навучальных установах і Інстытуце гісторыі АН БССР. Колькасць аспірантаў павялічылася з 90 чалавек у 1970 г. да 113 у 1980 г. (на 21 %).

Новай формай падрыхтоўкі кадраў стала ўвядзенне пасады выкладчыка-стажора згодна з пастановай ЦК КПСС і СМ СССР

«Аб мерах па далейшым удасканаленні вышэйшай адукацыі» (1972 г.). Гэта давала магчымасць ВНУ забяспечыць сябе кваліфікаванымі кадрамі і стымуляваць працэс навуковага пошуку іх супрацоўнікаў.

257

Таксама ў 1975 г. фармуецца сістэма атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў праз ВАК пры Савеце Міністраў

СССР. ВАК павінен быў палепшыць якасць навуковых даследаванняў, актывізаваць творчы навуковы пошук. Гэта праявілася ў росце патрабаванняў да абараняемых дысертацыяў і выклікала іх колькаснае памяншэнне ў другой палове 70-х гг.

За перыяд з 1971 па 1980 гг. у БССР было абаронена 346 дысертацыяў, у тым ліку 39 на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук. З іх 162 (46,8 %) па гісторыі КПСС-КПБ, 104 (30,1 %) па гісторыі СССР і БССР, 34 (9,8 %) па ўсеагульнай гісторыі, 24 (6,9 %) па археалогіі і этнаграфіі, 22 (6,4 %) па гісторыі журналістыкі.

Многія вучоныя, якія абаранілі ў 70-я гг. доктарскія дысертацыі, былі абраны на кіруючыя пасады. С.В.Марцалеў з 1976 г. узначаліў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, П.Ц.Петрыкаў з 1975 г. – Інстытут гісторыі АН БССР, Л.Д.Побаль стаў загадчыкам сектара археалогіі, В.І.Мялешка – сектара феадалізму, П.А.Селіванаў – сектара Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва ў гэтым інстытуце. Гістарычнымі кафедрамі ВНУ загадвалі Я.Н.Мараш, В.М.Фамін, гісторыка-партый- нымі – У.П.Верхась, А.М.Малашка, Т.І.Прытыцкая.

За ўклад у вывучэнне гісторыі Беларусі, плённую дзейнасць па арганізацыі даследчай работы і падрыхтоўку навуковых кадраў І.М.Ігнаценка быў абраны акадэмікам АН БССР (1974 г.), В.М.Сікорскі (1972 г.), П.Ц.Петрыкаў (1977 г.) – членамі-карэспан- дэнтамі АН БССР.

Асабліва хуткі колькасны рост кадраў вышэйшай кваліфікацыі адбываўся ў 1983 – 1988 гг. Па дадзеных У.М.Міхнюка, у гэты час было абаронена 159 кандыдацкіх дысертацыяў: 13 па гісторыі феадальнага перыяду, 4 капіталістычнага, 7 перыяду Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, 13 па гісторыі савецкага грамадства да 1939 г., 5 па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 7 па гісторыі савецкага грамадства 1945 – 1960 гг., 72 па гісторыі савецкага грамадства 1960 – 1980-х гг.

Вырасла колькасць дактароў гістарычных навук. У 1981 – 1985 гг. абаранілі дысертацыі 20 суіскальнікаў. Тым самым суадносіны паміж колькасцю дактароў і кандыдатаў гістарычных навук у БССР змяніліся з 1:10 на 1:7.

Абарона дысертацыяў ажыццяўлялася ў чатырох спецыялізаваных вучоных саветах: пры Інстытуце гісторыі АН БССР, пры

258

Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, пры БДУ, пры Мінскім педагагічным інстытуце.

Лічбы сведчаць, што ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываўся хвалепадобны рост колькасці гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі – у 10 разоў. Да 70-х гг. гэта лічба падвоілася. Затым тэмпы прыросту кадраў запаволіліся, што было звязана са зменай пакаленняў, аддаленымі наступствамі вайны і сталінскай эпохі. У другой палове 80-х гг. ужо прасочваецца дэфіцыт кваліфікаваных кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі, асабліва дактароў навук.

У цэлым БССР у разліку на 100 навуковых работнікаў адставала ад іншых рэспублік СССР. У 1981 г. па колькасці кандыдатаў навук БССР займала 14 месца сярод саюзных рэспублік і 13 – па колькасці дактароў навук. У 1986 г. гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 9 і 8. Праблемай стаў працэс старэння кадраў вышэйшай кваліфікацыі – з 62-х дактароў гістарычных навук толькі 10 чалавек былі ва ўзросце да пяцідзесяці гадоў (1988 г.).

Аб агульнай колькасці навуковых і навукова-педагагічных кадраў у галіне гісторыі, уключаючы наступны перыяд, сведчыць табліца:

Колькасны склад кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў БССР(1936 – 1988 гг.)

Гісторыкі, ступені

1936

1960

1970

1980

1988

Усяго

36

476

989

1082

1056

Дактароў навук

?

6

32

50

62

Кандыдатаў навук

?

165

268

457

602

*Табліца складзена па матэрыялах: Лінднэр, Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. / Р.Лінднэр. – Мн.: Неўскі прасцяг, 2003. – С. 379.

У падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі недастаткова ўвагі надавалася такім спецыяльнасцям, як «метадалогія гісторыі», «гістарыяграфія», «крыніцазнаўства», «гісторыя культуры», «гісторыя рэлігіі і царквы», «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Ужо ў 80-я гг. паўстала неабходнасць увесці спецыялізацыю па музеезнаўстве і архівазнаўстве.

259

Праверачны тэст

І. Вызначце правільны адказ.

1. Асноўнай формай падрыхтоўкі спецыялістаў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў пасляваенны перыяд з’яўлялася

А) сумяшчальніцтва Б) суіскальніцтва В) аспірантура Г) магістратура.

2.У Мінскім педагагічным інстытуце ў 1947 г. была адкрыта аспірантура па спецыяльнасці

А) гісторыя СССР і БССР Б) усеагульная гісторыя В) археалогія Г) марксізм-ленінізм.

3.Завочная аспірантура з’явілася ў БССР у

А) 40-я гг. Б) 50-я гг. В) 60-я гг. Г) 70-я гг.

4.Абавязковая публікацыя вынікаў дысертацыйнага даследавання была ўведзена ў

А) 40-я гг. Б) 50-я гг. В) 60-я гг. Г) 70-я гг.

5.Гадавая аспірантура дзейнічала пры

А) БДУ Б) АН БССР

В) Мінскім педагагічным інстытуце Г) Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б).

6.Аспірантура па гістарычных спецыяльнасцях пры Гродзенскім педагагічным інстытуце была адкрыта ў

А) 1962 г. Б) 1965 г. В) 1969 г. Г) 1972 г.

7.У 60-я гг. спецыялізаваны вучоны савет па абароне дысертацыяў па гістарычных навуках дзейнічаў у

А) Магілёўскім педагагічным інстытуце Б) Мінскім педагагічным інстытуце В) Гродзенскім педагагічным інстытуце

Г) Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

260