Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
273
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

«Беларусы», выдадзенай у Парыжы ў 1840 г., ён упершыню сістэматызаваў вусную народную творчасць па жанрах і тэматыцы, заклікаў да вывучэння беларусаў, але лічыў іх часткай польскай народнасці. Палітычным ідэалам аўтара з’яўлялася «вялікая Польшча» ад Балтыкі да Чорнага мора і Смаленска.

Дастаткова рана зарэкамендаваў сябе як краязнаўца выпускнік юрыдычнага факультэта Маскоўскага універсітэта Рамуальд Ан-

дрэевіч Друцкі-Падбярэзскі (1813 (1814) – 1856 гг.), які кіраваў у Пецярбургу гуртком беларускай моладзі, выдаваў у Вільні «Rosznik literacki» i «Pamietnik naukowo-literacki». Сваю цікавасць да міну-

лага беларускага народа даследчык выказаў у прадмове да кнігі Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». У публікацыі «Горад Барысаў» аўтар, спасылаючыся на Тацішчава, аднёс заснаванне горада да 1102 г. Ён адным з першых указаў, што горад быў закладзены ў 5 – 6 вярстах на поўнач ад сучаснага Барысава. Гэтую думку пазней пацвердзіць беларускі археолаг Г.В.Штыхаў. Друцкі-Падбя- рэзскі цікавіўся легендамі, мікратапанімікай, геральдыкай. Ён шукаў камяні з надпісамі. Адзін з іх з літарамі «R. S. B» краязнаўца знайшоў у басейне р.Поня.

Кнігу Міхаіла Іосіфавіча Борха (1806 – 1881 гг.) «Два словы пра Дзвіну» (1843 г.) раскрытыкаваў Нарбут за няўменне растлумачыць помнікі мінулых часоў і неразуменне аўтарам гандлёва-эка- намічных асаблівасцяў краю. Спрэчка пачалася за бурштын, які з’яўляўся прадметам гандлю. Борх лічыў, што на Падзвінні ў старажытнасці бурштыну не было. Аднак археалагічныя даследаванні пацвярджаюць, што насельніцтва Падзвіння ўсё ж мела бурштын, хоць і імпартны, з Прыбалтыкі, які паступаў па т.зв. «вялікаму сонечнаму шляху».

Вывучэннем беларускага фальклору займаўся ўраджэнец Свянцянскага павета Віленскай губерні, выхаванец Віленскага універсі-

тэта, настаўнік з Палесся Рамуальд Сымонавіч Зянькевіч (1811 – 1868 гг.). У часопісе «Athеnaeum» ён змясціў 219 беларускіх пе-

сень – «Народныя песенькі пінскага люду» (1851 г.). Побач з ары-

гіналам аўтар зрабіў пераклад на польскую мову, што значна павысіла навуковую вартасць гэтай працы. У паасобных раздзелах песень складальнік зрабіў апісанне абрадаў, вераванняў, гульняў і працоўных працэсаў.

Шмат краязнаўчых працаў пакінуў пасля сябе Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч).

121

Уладзіслаў Сыракомля (1823 – 1862 гг.) нарадзіўся ў ф.Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерні ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы і Навагрудку, працаваў у нясвіжскай канцылярыі Радзівілаў. У 1844 г. арэндаваў фальваркі. За ўдзел у маніфестацыях 1861 г. быў арыштаваны і пасаджаны ў віленскую турму. Вядомы польскі і беларускі паэт.

Вывучэнню Беларусі Сыракомля прысвяціў шэраг працаў, у прыватнасці, нарыс «Нясвіж», які прызначаўся для «Старажытнай Польшчы» М.Балінскага. У нарысе ў храналагічнай паслядоўнасці апісаны найбольш важныя ваенныя бітвы, звязаныя з гісторыяй горада, дадзена высокая ацэнка яго архітэктурным помнікам.

Да лепшых узораў краязнаўчага апісання адносіцца праца Сыракомлі «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах...», якая ўбачыла свет у 1853 г. Аўтар зрабіў гістарычныя нарысы мястэчак Любчы і Міра, разглядзеў мясцовыя падзеі ў кантэксце агульнаеўрапейскай гісторыі. Ён лічыў, што Мірскі замак маладзейшы за Наваградскі, Лідскі і Крэўскі. Аўтар падрабязна апісаў беларускую вёску, у прыватнасці, жыллё, вясковае адзенне, звычаі і абрады мясцовых сялян – у наваколлі Міра, Нясвіжа, Стоўбцаў, Койданава, Слуцка.

Сыракомлі належыць «Апісанне Мінска» (1857 г.) – своеасаблівай хронікі горада. Даследчык прадставіў асноўныя этапы з жыцця гараджан, адзначыў запамінальнасць архітэктуры горада, выказаў думку, што Мінск пачаў забудоўвацца з захаду на ўсход.

Пад уплывам манаграфіі К.Тышкевіча «Вілія і яе берагі» краязнаўца стварыў працу «Нёман ад вытокаў да вусця», выдадзеную ў 1861 г. Гэта першае апісанне беларускай ракі, у якім прапаноўвалася методыка такога тыпу даследаванняў.

Вядома, што Сыракомля захапляўся археалогіяй – праводзіў раскопкі ў Віленскім, Навагрудскім і Ковенскім паветах. Ён прымаў удзел у арганізацыі Віленскага музея старажытнасцяў, з’яўляўся членам Віленскай археалагічнай камісіі.

Для навуковай апрацоўкі і публікацыі гістарычных крыніцаў у 1855 г. у Вільні пры Музеі старажытнасцяў была створана Археалагічная камісія пад старшынствам Я.Тышкевіча. Ён жа ахвяраваў музею сваю калекцыю кніг, рукапісаў і прадметаў побыту з Лагойска.

Археалагічная камісія павінна была скласці збор (калекцыю) старажытных кніг, актаў, рукапісаў, манетаў, зброі, паясоў, партрэтаў, садзейнічаць захаванню помнікаў старажытнасці, арганізаваць даследчыцкую дзейнасць па вывучэнні мінулага Беларусі і Літвы. Арганізатары камісіі марылі аб стварэнні універсітэта. Ужо ў 1860 г.

122

функцыянавала бібліятэка з фондам 15 тыс. кніг, былі сабраны нумізматычная (47 тыс. экспанатаў) і археалагічная (3412 экспанатаў) калекцыі, калекцыя бюстаў, галерэя карцін.

Камісія ўключыла ў сваю дзейнасць такіх вядомых гісторыкаў і аматараў мінуўшчыны, як Т.Нарбут, А.Кіркор, М.Маліноўскі, Ю.Крашэўскі і іншыя. З 1858 г. сталі выходзіць «Запіскі». У тым жа годзе на высокім археаграфічным узроўні было выдадзена «Со-

брание государственных и частных актов, касающихся Литвы и соединенных с нею владений (1387 – 1710 гг.)», у 1860 – 1862 гг. – «Skarbiec diplomatow...» І.Даніловіча.

Царская адміністрацыя з недаверам ставілася да дзейнасці камісіі, бачыла ў ёй асяродак польскага і літоўскага сепаратызму. Публічна сваю незадаволенасць улады выказалі пасля выдання камісіяй «Збора» М.Круповіча – падборкі дакументаў паланафільскага характару. Тым не менш члены Археалагічнай камісіі абуджалі інтарэс да духоўнага і матэрыяльнага мінулага беларускага народа.

У другой трэці ХІХ ст. афармляецца плынь літоўскай гістарыяграфіі, прадстаўленая Сіманасам Даўкантасам (1793 – 1864 гг.). Даследчык адмоўна ставіўся да Польшчы, выступаў за адраджэн-

не Літвы. У «Деяниях древних литовцев и жемайтов» (1822 г.) ён у даступнай для чытачы форме раскрыў гісторыю літоўскага народа са старажытных часоў да смерці Вітаўта. Як і А.Віюк Каяловіч, аўтар лічыў, што літоўцы паходзяць ад племені герулаў, якое пасля доўгіх вандровак асела ў Прыбалтыцы. Барацьба з мясцовымі плямёнамі была вырашана жрацом Вайдэвутасам: «Ніякага падпарадкавання не павінна быць. Усе ўлады павінны быць выбарнымі». Гэта была першая праца па гісторыі Літвы, напісаная на літоўскай мове.

Працуючы ў канцылярыі Сената ў Пецярбургу, Даўкантас на падставе новых крыніцаў Метрыкі ВКЛ напісаў кнігу «Быт ста-

ражытных літоўцаў, аукштайтаў і жэмайтаў» (1845 г.), у якой ідэалізаваў мінулае літоўскага народа. Але самай значнай працай даследчыка стала двухтомавая «Гісторыя Літвы», у якой аўтар прааналізаваў гістарычныя падзеі ад старажытнасці да Люблінскай уніі.

Стан беларускай гістарыяграфіі ў другой трэці ХІХ ст. характарызуецца больш марудным развіццём у параўнанні з гістарыяграфіяй Расіі і Украіны. Але ў гэты час фармуюцца спецыяльныя (археалогія, этнаграфія) і дапаможныя (нумізматыка, палеаграфія, генеалогія і інш.) гістарычныя дысцыпліны.

123

У гэты перыяд была закладзена вялікадзяржаўная канцэпцыя гісторыі Беларусі, правадніком якой сталі прадстаўнікі ўрадавых установаў: губернскія статыстычныя камітэты, афіцэры Генеральнага штаба, праваслаўныя святары. З падачы расійскіх даследчыкаў і з дапамогай ураджэнцаў беларускіх губерняў гістарыяграфіі быў нададзены дваранскі характар.

Разам з афіцыйнай канцэпцыяй гісторыі Беларусі фармуецца плынь «мясцовых даследчыкаў», часта непрафесійных, якія прадметам вывучэння выбралі мінулае ВКЛ. Нягледзячы на вялікапольскі падыход у ацэнцы гістарычных падзеяў, аўтары заклалі аснову планамернага і грунтоўнага вывучэння айчыннай гісторыі. Асяродкам тутэйшых даследчыкаў былі віленскія часопісы і Віленская археалагічная камісія.

Праверачны тэст

І. Дайце тлумачэнне паняццям.

1. «Атэніўм».

2.«Редэгаст».

3.Параўнальна-тыпалагічны метад.

ІІ. Вызначце правільны адказ.

1. Бітву на Нямізе В.М.Тацішчаў лакалізаваў на А) Нямізе Б) Дняпры В) Нёмане Г) Бярэзіне.

2.Першая праца ў Расіі, прысвечаная царкоўнай уніі ў ВКЛ, была напісана А) В.М.Тацішчавым Б) Г.Ф.Мілерам

В) С.І.Богуш-Сестранцэвічам Г) М.М.Бантыш-Каменскім.

3.Тэндэнцыя да абгрунтавання права Расіі на беларускія землі прасочваецца ў

А) «Истории Российской» Б) «Древней Российской Вифлиофике» В) «Бархатной книге»

Г) «Географическом словаре Российского государства».

4.Аўтар кнігі «О Западной России»

А) В.М.Тацішчаў Б) Г.Ф.Мілер

В) С.І.Богуш-Сестранцэвіч Г) М.М.Бантыш-Каменскі.

124

5.Першай спробай інтэрпрэтацыі права ВКЛ у польскай гістарыяграфіі была дзейнасць

А) Е.Бандтке Б) Ф.Шміта В) Т.Чацкага Г) С.Ліндэ.

6.На думку І.Лялевеля, філасофскі асэнсаванае абагульненне мінулага – гэта

А) гістарыяграфія Б) этыялогіка В) фактаграфія

Г) крыніцазнаўства.

7.Самай багатай са славянскіх моваў І.Лялевель лічыў

А) беларускую Б) украінскую В) чэшскую Г) польскую.

8.Аснова «рамантычнай» гістарыяграфіі А) гісторыя дзяржавы Б) гісторыя манархіі В) «нацыянальны дух»

Г) рэспубліканскія інстытуты ўлады

9.Першы дэкан юрыдычнага факультэта Кіеўскага універсітэта А) І.Даніловіч Б) І.Анацэвіч В) М.К.Баброўскі

Г) І.Ярашэвіч.

10. Першым гісторыю ВКЛ у Віленскім універсітэце пачаў выкладаць А) І.Даніловіч Б) І.Анацэвіч В) І.Ярашэвіч

Г) М.К.Баброўскі.

11. Канцэпцыю існавання феадалізму ў ВКЛ упершыню прапанаваў А) І.Даніловіч Б) І.Анацэвіч В) І.Ярашэвіч

Г) М.К.Баброўскі.

12. І.І.Грыгаровіч супрацоўнічаў з археаграфічнай камісіяй А) Кіева Б) Пецярбурга В) Вільні Г) Масквы.

13. Асновы славяназнаўства заклаў А) І.Даніловіч Б) І.Анацэвіч

125

В) І.Ярашэвіч Г) М.К.Баброўскі.

14. Першы ў беларускай навуцы археаграфічны зборнік А) «Скарбніца грамат» Б) «Беларускі архіў старажытных грамат»

В) «Акты, относящиеся к истории Западной России» Г) «Собрание русской истории».

15. Упершыню матэрыялы дахрысціянскай міфалогіі, сабраныя на тэрыторыі Беларусі, былі апублікаваны

А) В.Суравецкім Б) М.Чарноўскай В) І.Загорскім Г) А.Плятарам.

16. «Ліцвінам рускага паходжання» называлі А) В.Суравецкага Б) Ю.Нямцэвіча В) І.Загорскага Г) А.Плятара.

17. 20 разоў перавыдаваўся твор А) «Манеты даўняй Польшчы»

Б) «Пошукі пачаткаў славянскіх народаў» В) «Гістарычныя песні» Г) «Аб даўніх трунах».

18. Першым атрымаў права на правядзенне археалагічных раскопак А) А.Плятар Б) З.Даленга-Хадакоўскі В) П.Кепен Г) Ю.Нямцэвіч.

19. Аўтар «Гісторыі горада Вільні» (1836-1837 гг.) А) Ц.Ліпінскі Б) М.Балінскі

В) М.Маліноўскі. 20. Ураджэнец м.Дзярэчын

А) Ц.Ліпінскі Б) М.Балінскі

В) А.Марціноўскі.

21. Арганізатар друкарскага таварыства ў Вільні, заснавальнік навуковалітаратурнага часопіса «Дзённік Віленскі»

А) М.Маліноўскі Б) М.Балінскі В) А.Марціноўскі.

22. Часопіс «Візерункі разрывкове» з’яўляўся А) энцыклапедычным выданнем Б) літаратурным выданнем В) сатырычным выданнем

126

23.Арганізатар першага беларускага літаратурнага гуртка А) Ю.Крашэўскі Б) У.Сыракомля В) А.Кіркор.

24.Першым з Беларусі здзейсніў замежную навуковую стажыроўку А) К.Тышкевіч Б) Я.Тышкевіч В) Т.Нарбут

25.Браты Тышкевічы праводзілі раскопкі

А) ямным спосабам Б) траншэйным спосабам

В) перакрыжаваным спосабам.

26.Методыка краязнаўчага апісання рэк упершыню прапанавана ў манаграфіі

А) «Вілія і яе берагі» Б) «Нёман ад вытокаў да вусця»

В) «Апісанне Барысаўскага павета...».

27.У 1811 г. В.Р.Анастасевіч ажыццявіў навуковае выданне

А) І-га Статута ВКЛ Б) ІІ-га Статута ВКЛ В) ІІІ-га Статута ВКЛ.

28.М.В.Без-Карніловіч Беларусь абмяжоўваў тэрыторыяй А) Віцебскай і Магілёўскай губернямі Б) Віцебскай і Мінскай губернямі В) Віцебскай і Віленскай губернямі.

29.Адным з першых паспрабаваў уключыць гісторыю ВКЛ у канцэптуальную схему рускай гісторыі

А) М.М.Карамзін Б) П.М.Строеў В) М.Г.Устралаў.

30.Першым у айчыннай гістарыяграфіі гісторыю Беларусі вызначыў прадметам асобнага вывучэння

А) І.П.Барычэўскі Б) В.В.Турчыновіч В) П.М.Бацюшкаў

31.У польскай гістарыяграфіі другой трэці ХІХ ст. панавала А) «манархічная школа» А.Нарушэвіча Б) «рамантычная школа» І.Лялевеля В) пецярбургская «юрыдычная школа».

32.«Гісторыю Літвы» у 2-х т. напісаў А) С.Даўкантас Б) А.Марачэўскі В) К.Гофман

127

ІІІ. Складзіце пералік.

1. Віленскі перыядычны друк першай паловы ХІХ ст.: ...

2.Гістарычныя раманы Ю.І.Крашэўскага: ...

3.Расійскія перыядычныя выданні першай паловы ХІХ ст., якія размяшчалі публікацыі гісторыкаў Беларусі і Літвы: ...

4.Гістарычныя працы П.В.Баброўскага: ...

5.Задачы, пастаўленыя перад Віленскай археалагічнай камісіяй: ...

ІV. Ці згодны вы з выказываннем (так, не)?

1. Аўтарам «Старажытнай гісторыі літоўскага народа» (1835 – 1841) з’яўляецца А.Кіркор.

2.Экспазіцыя ў Віленскім музеі старажытнасцяў будавалася паводле канцэпцыі дацкага археолага К.Томпсена.

3.«Беларускай Адысеяй» называюць працу Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».

4.П.В.Баброўскі ўпершыню ўзняў пытанне аб ролі фіна-ўгорскага элемента ў этнагенэзе беларусаў.

V.Вызначце дату.

1. Арганізацыя першага музея на тэрыторыі Беларусі.

2.Арганізацыя губернскіх статыстычных камітэтаў.

3.Адкрыццё Віленскага і Віцебскага Цэнтральных архіваў старажытных актавых кніг.

4.Пачатак дзейнасці Віленскай археалагічнай камісіі.

VI. Аб кім ідзе размова?

1. Аўтар працаў па педагогіцы, антыпрыгонніцкай сатыры, паказаў бяспраўнае становішча сялян.

2.Вядомы пісьменнік, гісторык, псеўданімы: «Б.Балеславіта», «К.Пастарнак».

3.Гісторык і археолаг, «беларускі Карамзін».

4.Упершыню сістэматызаваў беларускі фальклор па жанрах і тэматыцы, марыў аб «вялікай Польшчы» ад Балтыкі да Смаленска.

5.Старшыня Віленскай археалагічнай камісіі, стваральнік Віленскага музея старажытнасцяў.

6.Вядомы археолаг, этнограф, гісторык, псеўданімы: «Ян са Слівіна», «Ян Валігурскі».

128

Тэма5. ГістарыяграфіягісторыіБеларусі ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст.

План

1. Русіфікатарская палітыка ўрада пасля паўстання 1863 г. Дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі.

2.«Заходнерусізм» і яго прадстаўнікі ў расійскай гістарыяграфіі.

3.Ліберальны кірунак у расійскай, украінскай і беларускай гістарыяграфіі.

4.Гісторыя Беларусі ў даследаваннях польскіх гісторыкаў.

Рэкамендаваная літаратура

1. Булахов, М.Г. Е.Ф.Карский: Жизнь, научная и общественная деятельность / М.Г.Булахов; под ред. В.И.Бобковского. – Мн.: Изд-во БГУ,

1981. – 271 с.

2.Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. – Мн.:БелЭн, 2005. –

Т. 1. – 688 с.

3.Грушевский, М.С. История украинского народа. Автобиография / М.С.Грушевский. – М.: Монолит-Евролинц-Традиция, 2002. – 416 с.

4.Гулак, А.А. Ідэі заходнерусізму ў «Гісторыі беларускага краю» Пятра Бяссонава / А.А.Гулак // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. –

№4. – С. 34 – 37.

5.Дзяржаўнасць і права Беларусі са старажытных часоў да канца ХVІ ст. Ч. 1: Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі / Я.А.Юхо. – Мн.: Серыя «Гісторыя Бацькаўшчыны», дадатак да часопіса «Права і эканоміка», 2001. – 104 с.

6.Историография истории южных и западных славян: учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений. – М.: Изд-во МГУ, 1987. – С. 50 – 65.

7.Евгений Ляцкий: материалы к биографии / подготовка текстов и публикация С.И.Михальченко. – Брянск: Изд-во БГПИ, 2000. – 176 с.

8.Карев, Д.В. Академик М.К.Любавский. Судьба и наследие / Д.В.Ка-

рев // Наш радавод. – Гродна, 1994. – Кн. 6. – Ч. 3. – С. 450 – 619.

9.Карев, Д.В. Белорусская историография во второй половине ХІХ – начале ХХ в. / Д.В.Карев // Очерки истории науки и культуры Беларуси ІХ – начала ХХ в. / П.Т.Петриков [и др.]. – Мн.: Наука и техника, 1996. –

С. 40 – 47.

10. Карев, Д.В. Белорусская историография в эпоху капитализма (1861 – 1917 гг.) / Д.В.Карев // Наш радавод. – Кн. 3. – Ч. 1. – Гродно,

1991. – С. 49 – 115.

129

11. Копысский, З.Ю. Историография БССР (эпоха феодализма): учеб. пособие / З.Ю.Копысский, В.В.Чепко. – Мн.: Университетское, 1986. –

С. 20 – 62.

12. Коялович, М.О. История русского самосознания по историческим памятникам и научным сочинениям / М.О.Коялович. – Мн.: Лучи Софии, 1997. – 688 с.

13. Кушнер, В. Стваральнік канцэпцыі беларускай нацыянальнай гісторыі / В.Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. – №9. –

С. 53 – 59.

14. Лаппо, И.И. Витебский центральный архив и его издание / И.И.Лаппо // Журнал Министерства народного просвещения. – 1904. –

С. 326 – 356.

15. Лінднэр, Р. Гісторыкі і ўлада: Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. / Р.Лінднер. – СПб.: Неўскі прасцяг, 2003. – С. 70 – 146.

16. Литвинский, А. Западноруссизм в российской историографии второй половины ХIХ – начала ХХ веков / А.Литвинский, Д.Карев // Стэфан Баторый у гістарычнай памяці народаў Усходняй Еўропы. – Гродна:

ГЦДУЕ, 2004. – С. 195 – 324.

17. Любавский, М.К. Отзыв о сочинении И.И.Лаппо «ВКЛ во второй половине ХVI столетия. Литовско-Русский повет и его сеймик» (Юрьев, 1911), составленный профессором М.К.Любавским / М.К.Любавский. – Пг.: Типогр. Импер. АН, 1912.

18. Михальченко, С.И. Киевская школа: Очерки об историках / С.И.Михальченко. – Брянск: Изд-во БГПИ, 1994. – 76 с.

19. Новік, Н.Я. Выкладанне гісторыі ў навучальных установах дарэвалюцыйнай Беларусі / Н.Я.Новік // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2001. – №1. – С. 39 – 51.

20. Пыпин, А.Н. История русской этнографии. Т. 4: Белоруссия и Сибирь / А.Н.Пыпин. – Мн.:БелЭн, 2005. – 256 с.

21. Цвікевіч, А. «Западнорусизм»: Нарысы з гісторыі грамадскай мысьлі на Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. / А.Цвікевіч. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 352 с.

22.Цыхун, А.П. Акадэмік з вёскі Лаша. Я.Ф.Карскі: краязн. – біягр. Нарыс / А.П.Цыхун. – Гродна, 1992. – 76 с.

23.Черепица, В.Н. М.О.Коялович. История жизни и творчества / В.Н.Черепица. – Гродно: ГрГУ, 1988. – 328 с.

24.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн.: БелЭн, 1993. –

Т. 3. – С. 19 – 21.

25.Яцкевіч, З. Віленская археаграфічная / З.Яцкевіч // Беларуская мінуўшчына. – 1994. – № 2. – С. 32.

130