Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
273
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

периода Великой Отечественной войны», а ў 1987 г. І.А.Брадко «Критика буржуазных фальсификаций истории образования БССР». Аўтары ва ўмовах гістарычнага аднадумства і метадалагічнага манапалізму крытыкавалі замежных гісторыкаў за іх падыходы да савецкага перыяду гісторыі. З другога боку, гэтыя працы давалі шырокаму колу айчынных даследчыкаў магчымасць азнаёміцца з гістарычнымі даследаваннямі і канцэптуальнымі палажэннямі замежнай гістарыяграфіі.

Удругой палове 80-х гг., калі ў савецкім грамадстве актыўна разгарнуліся «перабудовачныя» працэсы, набыла актуальнасць праблема развіцця гістарычнай навукі БССР у пасляваенны перыяд. Яна была вырашана ў кандыдацкіх дысертацыях В.Ц.Леанаў-

ца «Организация и развитие исторической науки в БССР (1961 – 1970 гг.)» (1987 г.), Л.П.Храпко «Развитие исторической науки в БССР (1945 – конец 1950-х годов)» (1989 г.), І.І.Шаўчука «Развитие исторических наук в БССР (70-е годы)» (1989 г.). Гэтыя дасле-

даванні змяшчаюць грунтоўны і крытычны аналіз развіцця гістарычнай навукі (устаноў гістарычнага профілю, падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчай базы і метадалагічнай асновы даследаванняў, перыядычных выданняў і выдавецкай базы і г.д.) з улікам уплыву грамадска-палітычнай сітуацыі.

У1996 г. пад рэдакцыяй П.Ц.Петрыкава выйшла калектыў-

ная праца «Очерки истории науки и культуры Беларуси IX – нача-

ла XX вв.», у якой упершыню вучоныя Беларусі і Украіны вывучылі асноўныя тэндэнцыі і этапы развіцця гуманітарных і прыродазнаўчых навук у Беларусі.

З вучэбных дапаможнікаў па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі прадстаўлена праца З.Ю.Капыскага і В.У.Чапко «Историогра-

фия БССР (эпоха феодализма): Учеб. пособие» (1986 г.). Аўтары раскрылі вывучэнне феадальнага перыяду гісторыі Беларусі ад летапісання па савецкі час. Пры гэтым крытычныя заўвагі былі накіраваны ў адрас гістарыяграфіі ХІХ – пачатка ХХ стст. і поўнасцю станоўчая ацэнка даецца працам савецкіх даследчыкаў. У дапаможніку часам замест аналізу прадстаўлены прамы пераказ тэксту

іне акцэнтуецца ўвага на нявырашаных праблемах.

З пачатку 90-х гг. у РБ пачалася падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 07.00.09 – гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання. За 1991 – 2003 гг. было абаронена 5 доктарскіх і 25 кандыдацкіх дысертацыяў. Цікавасць вучоных абумоўлена развіццём навуковых гістарычных даследаванняў, пашырэннем іх крыніцавай базы, развіццём метадалогіі гісторыі.

21

Вывучэннем дасавецкага перыяду развіцця беларускай гістарыяграфіі плённа займаецца Д.У.Караў.

Дзмітрый Уладзіміравіч Караў (нарадзіўся ў 1949 г.) – бела-

рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1996 г.), прафесар (1997 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут. У 1973 – 1979 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Далёкага Усходу Далёкаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР, у Далёкаўсходнім дзяржаўным універсітэце. З 1979 г. выкладчык, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

У 1996 г. ён абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук «Белорусская историография в конце XVIII – начале ХХ вв.», у якой прапанаваў уласнае бачанне вытокаў і этапаў развіцця беларускай гістарычнай думкі. Пад кіраўніцтвам Д.У.Карава пачалася распрацоўка асобных аспектаў дасавецкай гістарыяграфіі Беларусі: гістарыяграфія шляхты ВКЛ (Н.У.Казлоўская), гістарыяграфія заходнерусізма (А.У.Літвінскі). У 1988 і 1990 гг. Д.У.Караў арганізаваў дзве першыя навуковыя канферэнцыі па пытаннях гістарычнага краязнаўства і генеалогіі Беларусі. Іх вынікам стаў выпуск серыі публікацый «Наш радавод» (6 тамоў).

Гісторыю гістарычнай думкі Беларусі і Расіі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. даследуе А.М.Нечухрын.

Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын (нарадзіўся ў 1952 г.) –

беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1993 г.), прафесар (1995 г.). Скончыў Томскі універсітэт. З 1979 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы. З 1984 г. загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, з 2001 г. дэкан гістарычнага факультэта, з 2006 г. першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

У 1989 г. ён выдаў кнігу «Историки Гродненщины», у якой адлюстраваны ўклад гісторыкаў – ураджэнцаў Гродзенскай губерні ў развіццё айчыннай гістарычнай навукі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам у 2002 г. была падрыхтавана і абаронена кандыдацкая дысертацыя А.І.Мялешкі, прысвечаная гістарычным поглядам П.В.Баброўскага.

Пад кіраўніцтвам прафесара Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы І.І.Коўкеля былі падрыхтаваны і абаронены кандыдацкія дысертацыі С.А.Сіткевіча па гістарыяграфіі польскага падполля (2002 г.), І.Р.Кулевіч па гістарыяграфіі беларускага нацыянальнага руху (2004 г.).

22

У 2005 г. выйшла манаграфія доктара гістарычных навук, пра-

фесара В.П.Панюціча «Историография аграрной истории Бела-

руси 1861 – 1917 гг.». Аўтар прааналізаваў дасягненні і недахопы беларускай гісторыка-эканамічнай літаратуры ў асвятленні адмены прыгоннага права, пазямельных адносінаў, капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі і сялянства, фармавання сельскагаспадарчага пралетарыяту і іншых аспектаў.

З апошніх працаў замежных даследчыкаў, прысвечаных гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, уяўляе цікавасць кніга нямецкага гісто-

рыка Р.Лінднэра «Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст.» (2003 г.). Даследаванне нямецкага вучонага прысвечана суадносінам гістарычнай навукі і палітыкі ў Беларусі. Аўтар прасочвае працэс станаўлення беларускай нацыі і нацыянальнай гісторыі ў апошні перыяд Расійскай імперыі, у 1921 – 1944 гг., у перыяд паміж Другой сусветнай вайной і «адлігай», у «позне- і постсавецкую эпоху».

Праверачны тэст

І. Дайце тлумачэнне паняццям:

1. Гістарыяграфія.

2.Гістарыяграфічны факт.

3.Гістарыяграфічная крыніца.

ІІ. Вызначце правільны адказ:

1. Гістарыяграфія А) дапаможная гістарычная дысцыпліна

Б) спецыяльная гістарычная дысцыпліна В) асноўная гістарычная дысцыпліна.

2.Званне прыдворнага гістарыёграфа ў Расійскай імперыі меў А) Г.Ф.Мілер Б) В.В.Ключэўскі В) С.М.Салаўёў.

3.Аналіз перыяду або накірунка гістарыяграфіі як сістэмы прадугледжвае

А) прынцып гістарызму Б) прынцып цэласнасці

В) прынцып каштоўнаснага падыходу.

4.Дазваляе вывучыць развіццё гістарычнай думкі гісторыкаў ад сучаснасці да мінулага

А) метад храналагічны Б) метад перыядызацыі В) метад рэтраспектыўны.

23

5.Праблемай перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі займаўся А) У.М.Міхнюк Б) М.В.Біч В) П.Ц.Петрыкаў.

6.«Введение в русскую историю» У.І.Пічэта выдаў у

А) 1921 г.

Б) 1922 г. В) 1923 г.

7.Выданне «Достижения исторической науки в БССР за 60 лет» мае А) аналітычны характар Б) праблемны характар

В) бібліяграфічны характар.

8.Развіццё гістарычнай навукі ў БССР 70-х гг. даследаваў

А) І.І.Шаўчук Б) В.Ц.Леанавец В) Л.П.Храпко.

9. У 1974 г. дысертацыя па спецыяльнасці 07.00.09 была абаронена А) Н.І.Стужынскай Б) У.М.Міхнюком В) Э.Р.Іофэ.

ІІІ. Складзіце пералік:

1. Віды гістарыяграфіі: ...

2.Крытэрыі вылучэння гістарыяграфіі ў самастойную дысцыпліну: ...

3.Задачы гістарыяграфіі: ...

4.Тыпы гістарыяграфічных крыніц: ...

5.Этапы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі (па П.Ц.Петрыкаву): ...

ІV. Ці згодны вы з выказваннем (так, не).

1. Тэрмін «гістарыяграфія» выкарыстоўваецца ў вузкім і шырокім сэнсе.

2.Параўнальна-гістарычны метад прадугледжвае вызначэнне перспектыў будучых даследаванняў, тэмаў і праблемаў.

3.Перыяд 30-х – сярэдзіны 50-х гг. ХХ ст. характарызуецца манаполіяй марксісцка-ленінскай метадалогіі.

4.Плюралістычны этап у развіцці гістарыяграфіі гісторыі Беларусі пачынаецца з ХХ з’езда КПСС.

5.Заснавальнікам беларускай гістарыяграфіі лічыцца У.М.Ігнатоўскі.

6.Дасавецкі перыяд беларускай гістарыяграфіі даследаваў Д.У.Караў.

V. Вызначце дату:

1. Выданне манаграфіі А.І.Цвікевіча «Заходнерусізм»: Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі».

2. Арганізацыя Камісіі па гісторыі гістарычнай навукі СССР у АН

СССР.

24

Тэма2. ПершыязвесткіпагісторыіБеларусі. Назапашваннегістарычныхведаў

План

1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў.

2.Старажытнарускія летапісы, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі.

3.Польскія храністы аб гісторыі беларускіх земляў.

4.Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў XV – XVIІ стст.

Рэкамендаваная літаратура

1. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. – Мн.: Бе-

лЭн, 2005. – 688 с.

2.Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд. – Мн.: Выш.

шк., 1985. – С. 66 – 83.

3.Грыцкевіч, В. Шляхі вялі праз Беларусь: нарыс / В.Грыцкевіч, А.Мальдзіс. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 272 с.

4.Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI – XV ст.) / пад рэд. Г.В.Штыхава. – Мн.: Народная асвета, 1998. – 191 с.

5.Загарульскі, Э.М. Заходняя Русь. ІХ – ХІІІ ст. / Э.М.Загарульскі. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – С. 18 – 109.

6.Златоструй. Древняя Русь Х – ХІІІ вв. – М.: Мол. гвардия, 1990. –

С. 36 – 105.

7.Інфляцкія хронікі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн.:

БелЭн, 1996. – Т. 3. – С. 501.

8.Котлярчук, А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў / А.Котлярчук. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. – 296 с.

9.Копысский, З.Ю. Историография БССР (эпоха феодализма): учеб. пособие / З.Ю.Копысский, В.В.Чепко. – Мн.: Университетское, 1986. – С. 5 – 15.

10. Материалы по истории СССР для семинарских и практических занятий. Вып. 1: учеб. пособие. – М.: Высш. школа, 1985. – С. 207 – 298.

11. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мн.: БелЭн,

1995. – 671 с.

12. Пашуто, В.Т. Образование Литовского государства / В.Т.Пашу-

то. – М.: Изд-во АН СССР, 1959. – С. 9 – 77, 127 – 148.

13. Рассадзін, С.Я. Землі амаль невядомыя: Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў / С.Я.Рассадзін. – Мн.: Полымя, 1996. – 95 с.

25

14. Санько, С. Загадкавая краіна Артанія / С.Санько, Х.Кашкурэвіч // Імя тваё Белая Русь / уклад. Г.М.Сагановіч. – Мн.: Полымя, 1991. –

С. 172 – 180.

15. Седов, В.В. Происхождение и ранняя история славян / В.В.Се-

дов. – М.: Наука, 1979. – С. 29 – 32.

16. Чамярыцкі, В.А. Таямніцы Полацкага летапісу / В.А.Чамярыцкі // Архівы і справаводства. – 1999. – № 1. – С. 31 – 37; № 2. – С. 17 – 21;

№ 3. – С. 37 – 43.

17. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. / Я.А.Юхо. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. – С. 4 – 17.

Тэматыка рэфератаў

1. Звесткі антычных аўтараў аб старажытным насельніцтве на тэрыторыі Беларусі.

2.Звесткі арабскіх географаў і гісторыкаў аб старажытных славянах.

3.Праблема полацкага летапісання.

1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Першыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх, што было выклікана каланізацыяй элінамі Паўночнага Прычарнамор’я.

Сярод антычных аўтараў вылучаецца Герадот з Галікарнаса (? 485 – 425 гг. да н. э.), які пакінуў нашчадкам «Гісторыю» у 9 кнігах. Чацвёртая кніга «Мельпамена» была прысвечана Скіфіі і яе наваколлю. У ёй аўтар пісаў аб неўрах і андрафагах.

«...Вышэй алазонаў жывуць скіфы-земляробы, якія сеюць хлеб не для ўласнага спажывання ў ежу, а на продаж. Вышэй іх жывуць неўры, а краіна, што ляжыць на поўнач ад неўраў, наколькі мы ведаем, не заселеная людзьмі...

...У неўраў звычаі скіфскія; за адно пакаленне да пахода Дарыя ім давялося пакінуць усю сваю краіну з-за змеяў; зямля іх нарадзіла мноства змеяў, а яшчэ больш з’явілася іх з пустэльных земляў, пакуль зможаныя імі неўры не пасяліліся разам з будзінамі, пакінуўшы сваю радзіму. Можна думаць, што гэтыя людзі чараўнікі: па крайняй меры, па словах скіфаў і жывучых у Скіфіі элінаў, кожны неўр штогадова па разу на некалькі дзён робіцца ваўком і потым зноў прымае ранейшы выгляд...».

Гэтыя скупыя звесткі ўжо ў ХІХ ст. заставілі даследчыкаў шукаць лакалізацыю герадотавых неўраў: чэшскі гісторык П.Й.Ша-

26

фарык размяшчаў іх у басейне р.Нараў (Польшча), а вядомы этнограф П.М.Шпілеўскі – на тэрыторыі Беларусі, бо лічыў, што ўяўленні аб ваўках-пярэваратнях тут былі найбольш пашыраны.

У 50 – 60-я гг. ХХ ст. маскоўскі археолаг В.М.Мельнікоўская выказала думку аб неўрах як насельніцтве мілаградскай культуры, якая ў VIII – III стст. да н.э. займала паўднёвы ўсход Беларусі. На яе думку, плямёны мілаградскай археалагічнай культуры прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую гіпотэзу падтрымаў акадэмік Б.А.Рыбакоў, зыходзячы з таго, што будзіны (носьбіты юхнаўскай археалагічнай культуры), да якіх перабраліся неўры, пражывалі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, памежнай з Гомельшчынай.

Беларускі археолаг С.Я.Рассадзін удакладніў лакалізацыю неўраў у басейне р.Гарынь (заходняя частка мілаградскага арэала). Ён лічыць, што адтуль неўры рушылі да Паўднёвага Буга – да скіфаў. Таму ўпамінанне аб будзінах ёсць памылка перапісчыка. З ім салідарны даследчык скіфскай культуры А.І.Цераножкін.

Упамінанне Герадотам змеяў звязана, на думку Рассадзіна, са зменай клімату. У сярэдзіне VI ст. да н.э. назіралася паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, паводкі, забалочванне нізінаў). Таму насельніцтва перасялялася на сухія месцы. А змяя – міфалагічны сімвал дажджу.

Калі скіфы для барацьбы з персідскім царом Дарыям папрасілі дапамогі ў неўраў, то пачулі ў адказ: «Калі б вы першыя не рабілі крыўду персам і не пачыналі з імі вайны, то цяперашнюю просьбу вашу і цяперашнія вашы размовы мы палічылі б правільнымі... Што датычыць нас, то ні тады мы не крыўдзілі гэтага народа, ні цяпер не будзем абражаць яго. Вось калі б персідскі цар уварваўся і ў нашу зямлю і першы пакрыўдзіў нас, мы таксама не засталіся б у баку».

З гэтага запісу Герадота С.Я.Рассадзін робіць дзве высновы. Неўраў было даволі многа, і яны былі моцныя, бо на іх падтрымку разлічвалі скіфы. Неўры не з’яўляліся дзікунамі, а мелі палітычную арганізацыю – «норавы скіфскія», а ў Скіфіі ў той час ужо склалася рабаўладальніцкая дзяржава.

Пісалі аб неўрах і старажытнарымскія аўтары: Пампоній Мела (І ст. н. э.), Гай Пліній Секунд (І ст. н. э.), Марцін Капела (V ст.). Яны звязывалі тэрыторыю герадотавых неўраў з Тырасам (Днестр) і Барысфенам, г.зн. Дняпром.

Герадот таксама ўпамінаў андрафагаў: «З усіх людзей андрафагі маюць найбольш дзікунскія норавы: яны не прызнаюць праў-

27

ды і не маюць ніякіх законаў. Яны праводзяць вандроўнае жыццё, носяць вопратку, падобную на скіфскую, але маюць асобную мову; яны адны з гэтых плямёнаў ядуць людзей...». Дарэчы, андрафагі ўпамінаюцца аўтарам пяць разоў – калі Герадот акрэслівае паўночную мяжу Скіфіі, раскрывае барацьбу з персамі.

Спробы лакалізацыі андрафагаў назіраліся ў ХІХ ст. У кухонных адкідах археолагі шукалі чалавечыя косткі з абламанымі эпіфізамі. Але даследаванні, праведзеныя ў ХХ ст., сведчаць аб шырокім распаўсюджанні канібалізму ў жалезным веку. Таму гісторыкі пачалі зыходзіць з інфармацыі Герадота, параўноўваючы яе з іншымі геаграфічнымі звесткамі кнігі: «самы верхні народ». Акадэмік Б.А.Рыбакоў лакалізаваў андрафагаў у арэале днепрадзвінскай культуры – на Смаленшчыне, археолаг Б.А.Шрамко – у басейне р.Сулы, А.І.Цераножкін – у арэале мілаградскай культуры, М.І.Артамонаў – у басейне р.Росі (Украіна), Б.М.Грэкаў – у ніжнім цячэнні Дняпра, А.П.Смірноў – у стэпавай зоне ніжняга цячэння Дняпра.

Рассадзін размяшчае андрафагаў таксама ў арэале днепрадзвінскай культуры ранняга жалезнага века (VIII ст. да н.э. – V ст. н.э.), але не на тэрыторыі Смаленскай вобласці, а на Міншчыне. Ён лічыць, што ніжнія пласты лабенскай археалагічнай культуры пазбаўлены скіфскага ўплыву ў адрозненне ад смаленскага варыянту. Да таго ж запіс Герадота аб «верхнім народзе» на Барысфене не можа адназначна адносіцца да вытокаў Дняпра. Рассадзін салідарны з пецярбургскім даследчыкам Б.А.Булкіным, што вытокам Барысфена антычныя аўтары лічылі Беразіну і нават Свіслач.

Таксама беларускі археолаг аналізуе тэрмін «андрафагі». Згодна з Герадотам, гэта «пажыральнікі мужчын», бо людаеды – «антрапафагі». Выказана думка, што пад андрафагамі можна разумець «амадокаў», вядомых яшчэ Пталамею.

Грэчаскі гісторык і географ Страбон (І ст. н.э.) пісаў пра бастарнаў, якіх некаторыя даследчыкі суадносяць з плямёнамі зарубінецкай археалагічнай культуры (канец ІІІ ст. да н.э. – І ст. н.э.): «Яны ваяўнічыя і храбрыя. Не ведаючы ні земляробства, ні жывёлагадоўлі, яны займаюцца толькі вайсковымі практыкаваннямі і думаюць толькі аб вайне».

У першыя стагоддзі нашай эры антычныя аўтары ўсё большую ўвагу пачынаюць надаваць старажытным славянам. Рымскі консул, гісторык, аўтар «Гісторыі», «Аналаў» Публій Карнелій Тацыт (58 – 117 гг.) называў славян «венетамі». «Венеты перанялі шмат з іх нораваў... [германцаў], бо з-за драпежніцтва ходзяць

28

па лясах і гарах... Аднак іх хутчэй можна далучыць да германцаў, таму што яны будуюць сабе дамы, носяць шчыты і перамяшчаюцца пешшу...». Тацыт размяшчаў венетаў паміж пеўкінамі (востраў Пеўкі ў вусці Дуная) і фенамі (продкі запалярнага народа саамі). Шэраг гісторыкаў тацытавых венетаў лакалізуюць з познезарубінецкімі плямёнамі, якія пашырыліся да Прыднястроўя.

Аб венетах пісаў і гоцкі гісторык і царкоўны дзеяч Іярдан (пер-

шая палова VI ст.) у кнізе «Аб паходжанні і дзеяннях готаў». Аў-

тар размяшчаў венетаў не на тэрыторыі Беларусі, а хутчэй у сучаснай Польшчы, у раёне Кракава. Іх нібыта перамог у ІV ст. гоцкі кароль Германарых. Іярдан таксама ўпамінаў склавен і антаў, якія, на яго думку, маюць адзінае паходжанне з венетамі. «Цяпер яны лютуюць паўсюдна [VI ст.], а раней падпарадкоўваліся ўладзе Германарыха». Склавен ён размясціў у раёне ад возера Мурсіянскага да Днястра і Віслы, а антаў – ад Днястра да Дняпра.

Сучаснік Іярдана сірыйскі грэк, візантыец Пракопій з Кесарыі ў працы «Вайна з готамі» славян і антаў выводзіць не ад венетаў, а ад барбараў (ніжэйшых за рымлян). Аўтар адзначаў, што раней іх называлі «спорамі», г.зн. «рассеяннымі па паселішчах». Ён раскрыў іх норавы: «Гэтыя плямёны, славяне і анты, не кіруюцца адным чалавекам, але здаўна жывуць у народапраўстве, і таму ў іх шчасце і няшчасце ў жыцці лічацца справай агульнай... Яны лічаць, што адзін толькі бог, творца маланак, з’яўляецца валадаром над усімі... Уступаючы ў бітву, большасць з іх ідзе на ворагаў з шчытамі і дроцікамі ў руках, панцыраў жа яны ніколі не адзяюць... І па знешнім выглядзе яны не адрозніваюцца між сабой. Яны вельмі высокага росту і велізарнай моцы. Колер скуры і валасоў у іх вельмі белы або залацісты...».

З візантыйскіх аўтараў аб славянах пісалі Псеўда-Маўрыкій

(582 – 602 гг.) ў «Страцегіконе», Феафілакт Сімаката (першая палова VII ст.) у «Гісторыі», дзяк Ігнацій (першая палова ІХ ст.) у «Жыціі Георгія Амастрыдскага», Канстанцін VII Багранародны (Х ст.) у «Біяграфіі Васіля І Македаняніна».

Пры агульным недахопе пісьмовых матэрыялаў аб усходніх славянах да ХІ ст. арабскія крыніцы набываюць важнае значэнне. Краіны Арабскага халіфата мелі добра наладжаныя гандлёвыя і палітычныя сувязі з краінамі Усходняй Еўропы. Вельмі значнымі былі сувязі з Хазарскім каганатам, Паўночным Каўказам, менш – са славянскім светам. Інфармацыя аб апошнім паступала ў мусульманскія краіны двума шляхамі: праз Візантыю і праз Сярэднюю Азію і Хазарыю. Звесткі з Візантыі, якія дасягалі арабаў, цяжка

29

каменціруюцца сучаснымі гісторыкамі, бо утрымліваюць дадзеныя аб агульным славянскім свеце без падзелу іх на заходніх, усходніх і паўднёвых. Другі канал інфармацыі (праз Хазарыю) больш верагодны, таму што датычыцца непасрэдна ўсходніх славян.

Творы арабскіх аўтараў (Аль-Балхі, Аль-Істахры, Ібн-Хаў-

каль, персідскі анонім «Кніга межаў свету ад усходу да захаду»)

маюць тэкстуальныя супадзенні. Гэта сведчыць аб тым, што аўтары карысталіся адной крыніцай, якая не дайшла да нашых дзён. Яе складанне адносіцца да VIIІ – ІХ стст.

У арабскіх крыніцах даецца інфармацыя аб Русах і іх трох цэнтрах: Куябе, Славіі і Артаніі. Першыя два цэнтры даследчыкі суадносяць з Кіевам і Ноўгарадам, а трэці рэгіён – загадкавы. ІбнХаўкаль пісаў: «...Артанцы па вадзе спускаюцца да Куябы з мэтай гандлю...», персідскі анонім сцвярджаў: «...З Арты вывозяць чорных сабалёў, свінец, чорных лісіц, мячы».

Беларускія гісторыкі С.Санько і Х.Кашкурэвіч прапанавалі гіпотэзу, што Артанія знаходзілася на тэрыторыі племяннога саюза крывічоў. У якасці доказаў яны прывялі наступныя палажэнні: чорныя лісіцы вадзіліся на поўначы Русі, а ў лесастэпавым раёне Кіева яны былі рэдкасцю; свінец да крывічоў пападаў з Польшчы, Скандынавіі, Венгрыі; праз тэрыторыю крывічоў праходзіў гандлёвы шлях «з вараг у грэкі»; каля Лукомля, Оршы, Гараўлянаў, Полацка, Смаленска былі знойдзены скарбы арабскіх манетаў.

Таямнічую «Арту» С.Санько і Х.Кашкурэвіч звязваюць са словам «Арса», бо ў арабскім арыгінале стаіць літара, якае перадае гук, падобны на англійскае міжзубнае «th», якога няма ў славянскіх мовах. Слова «орс» у перакладзе з асецінскай мовы азначае «белы», «эрзіс» з новаперсідскай мовы – «свінец, белы светлы метал». На іх думку, Арта – гэта горад Рша (Орша), які стаіць на рацэ Аршыцы. Але археолагі не пацвярджаюць гэтае меркаванне. Таму аўтары лічаць, што Орша магла быць перанесена ў пачатку ХІ ст. да буйной воднай магістралі, а раней яна знаходзілася паміж дзвюма рэкамі – Аршыцай і Лучосай, бо там былі знойдзены чатыры скарбы дырхемаў, альбо каля в.Чаркасава.

2. Старажытнарускія летапісы, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі. Пачатковая гістарыяграфія ўсходніх славян звязана з Кіевам і Ноўгарадам. Першыя звесткі размешчаны ў Кіеўскім летапісным зводзе «Апо-

весць мінулых гадоў», які меў тры рэдакцыі.

30