Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
273
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

вёлагадоўляй і земляробствам, не могуць быць на нізкім узроўні развіцця». Гісторык прааналізаваў спрэчныя думкі вакол асобы Крыва-Крывэйтэ. У гісторыка выклікаў скептычную ўсмешку факт беднасці старажытных літоўцаў, якія быццам бы нават даніну плацілі рускім князям бярозавымі венікамі.

Ярашэвіч вельмі асцярожна ставіўся да некаторых звестак «Хронікі Быхаўца». Паданне пра Палямона, яго сыноў і ўнукаў ён апусціў. Відаць, лічыў, што гэта легендарная частка летапіса. Гісторык не пагаджаецца з назвамі мясцінаў, дзе адбыліся бітвы літоўскіх войск на чале з князем літоўскім Міндоўгам з татарамі.

Адным з першых у гістарыяграфіі Польшчы, Беларусі і Літвы Ярашэвіч выдвінуў канцэпцыю існавання феадальнага ладу ў ВКЛ. На яго думку, феномен феадалізму ў гэтым рэгіёне мае ўнутраныя прычыны, а не знешнія. Феадалізм аўтар вызначаў з ХІ ст. і звязваў яго з імем князя Эрдзвіла Манцівілавіча. На яго думку, узнікненне феадалізму выклікана ленным правам атрымання зямлі.

Аўтар вызначыў ролю праваслаўя ў гісторыі ВКЛ. Ён лічыў, што некаторыя літоўскія князі прымалі праваслаўную веру «дзеля сваіх палітычных інтарэсаў». Уключэнне беларускіх земляў у склад княства ацэньваецца ў развіцці літоўскай цывілізацыі станоўча, таму што яны знаходзіліся на больш высокай ступені развіцця. Прыняцце каталіцызму дапамагло стварыць бяспеку ад крыжацкай агрэсіі і захаваць раўнавагу паміж рознымі цывілізацыямі, якія аказывалі ўплыў на ВКЛ. Агульны канфесійны стан краіны да канца ХVI ст. ацэньваецца як талерантны, але з царкоўнай уніі пачынаюцца рэлігійныя ганенні.

Ярашэвічу належаць працы «Пра ўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826 г.) і «Пра стан цывілізацыі Літвы перад і пасля заснавання акадэміі» (сяр. 40-х гг.). У апошняй ён негатыўна ставіцца да езуітаў – лічыць, што яны затрымалі развіццё культуры ў ВКЛ. На думку вучонага, для ордэна езуітаў асвета была «не мэтай, а сродкам правядзення сваіх рэакцыйных планаў у жыццё».

Гістарычную каштоўнасць мае кніга «Матэрыялы да статы-

стыкі і геаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет», выдадзе-

ная ў 1848 г. У ёй даецца этнаграфічная характарыстыка розных групаў насельніцтва Бельскага павета, у якім назіралася надзвычай вялікая стракатасць яго па нацыянальным складзе. Беларусаў Бельскага павета аўтар называе «рускім племенем». Многа месца адводзіцца параўнанню побыту беларусаў і палякаў. У нарысе змешчаны каштоўны матэрыял аб размяшчэнні, занятках, жыллі, адзенні, ежы і фальклоры беларусаў.

91

Міхаіл Кірылавіч Баброўскі (1784 – 1848 гг.) – вядомы славіст, багаслоў, палеограф, гісторык славянскай культуры, збіральнік славянскіх старажытнасцяў. Нарадзіўся ў в.Вулькі Бельскага павета ў шляхецкай сям’і уніяцкага святара. Скончыў Драгічынскае вучылішча, Беластоцкую гімназію, Галоўную Духоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце. Атрымаў ступень магістра багаслоўя і высокіх мастацтваў, а ў 1814 г. магістра грамадзянскага і крымінальнага права Віленскага універсітэта. З 1816 г. дацэнт Галоўнай Духоўнай семінарыі, выкладчык экзегетыкі. Пасля замежнай вандроўкі па Еўропе ўзначаліў кафедру Свяшчэннага Пісання і стаў выкладаць арабскую мову. У 1823 г. атрымаў ступень доктара багаслоўя і быў прызначаны ардзінарным прафесарам экзегетыкі і герменеўтыкі Віленскага універсітэта. Памёр ад халеры ў м.Шэрашава (Пружанскі раён).

На працягу ўсяго свайго жыцця Баброўскі займаўся пошукам гістарычных крыніцаў. У прыватнасці, падчас знаходжання ў Заходняй Еўропе ён вывучаў старажытнаславянскія рукапісы Ватыканскага архіва, рабіў іх копіі ў Парыжы. У сховішчах Еўропы было назапашана багата навуковых матэрыялаў. Камандзіроўкі прыводзілі да трывалых сувязяў з пэўным асяродкам еўрапейскіх вучоных, прызнаных аўтарытэтаў у галіне вывучэння крыніцаў. Падобныя паездкі патрабавалі значных сродкаў і былі немагчымы без падтрымкі мецэнатаў. Напрыклад, за дзейнасцю М.К.Баброўскага сачыў Адам Чартарыскі, папячыцель Віленскай навучальнай акругі.

Летам 1823 і 1824 гг. даследчык разам з Даніловічам зддзейсніў археаграфічныя экспедыцыі па манастырах і архівах Падляшша і Заходняй Беларусі. Менавіта тады быў знойдзены і атрыбутаваны «Хранограф» і Супрасльскі летапіс. У 1825 г. на старонках «Библиографических листов» з’явіўся «Супрасльскі рукапіс», палімпсест з Барберынскай бібліятэкі Ватыкана. Апошні быў укладам М.К.Баброўскага ў развіццё айчыннай археаграфіі, вынікам яго доўгіх археаграфічных шуканняў.

Матэрыялы часопісаў дазваляюць прасачыць метады навуковай працы. Баброўскі ў карчме вёскі Куніца рабіў «для памяці» запісы словаў, пачутых ім ад простых жанчын-прачак. У бібліятэцы

ўГерліцы ён выпісваў загалоўкі рукапісаў і друкаваных крыніцаў, якія датычылі славянскай мовы лужыцкіх сербаў. Пры гэтым ён карыстаўся слоўнікам X.Генінга 1705 г. Даследчык цікавіўся саманазвай «славяне», вывучаў мясцовыя славянскія варыянты мовы, суадносіў граматыкі і слоўнікі. Усё гэта дапамагала арыентавацца

ўбязмежным рукапісным багацці Ватыкана, Вены, Парыжа.

92

Высокі ўзровень адукацыі дазволіў М.К.Баброўскаму прыняць удзел у стварэнні каталога славянскіх рукапісаў А.Мее. У перапісцы Баброўскага і І.М.Лабойкі за 1825 г. выкарыстоўваецца тэрмін «гравіраваныя здымкі» старажытных славянскіх літараў. Гэта таксама крыніца тэрміналогіі археаграфічных даследаванняў. Такім чынам, у айчынную грамадскую думку паступова ўваходзіла новая галіна ведаў – славяназнаўства.

Пасля ссылкі ў Жыровіцкі манастыр (1824 – 1826 гг.) гісторык распрацаваў курсы біблейскай археалогіі, герменеўтыкі, славянскай бібліяграфіі, апісаў калекцыі медалёў і манетаў ВКЛ. З гэтых лекцыяў паступова склаўся «Курс славянскай бібліяграфіі» – фундаментальная праца (у рукапісу), у якой даваўся поўны разбор славянскіх помнікаў кірылічнага пісьма.

Працы і дзейнасць Баброўскага сталі пачаткам сусветнага славяназнаўства. Ён спрыяў узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках – беларусазнаўства. Па сённяшні дзень не вывучаны лёс яго збору рукапісаў і кніг. Каля дзвюх тысяч кніг яшчэ ў 1824 г. набыла Галоўная Духоўная семінарыя, але найбольш каштоўныя рукапісы засталіся ў вучонага да смерці. У 1848 г. яны дасталіся вядомаму бібліёграфу Трэнбіцкаму, а праз яго – у кнігасховішчы графаў Замойскіх. Частка збору разыйшлася сярод мясцовых калекцыянераў. Аднак большая іх частка загінула ў гады Другой сусветнай вайны. Таму навуковая дзейнасць М.К.Баброўскага не знайшла адпаведнага гістарыяграфічнага вывучэння.

Шырокую дапамогу і матэрыяльную падтрымку мясцовым даследчыкам-гісторыкам аказаў граф Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754 – 1826 гг.) – вядомы дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі – старшыня Дзяржаўнага Савета, міністр замежных справаў, канцлер. Пасля адстаўкі ў 1814 г. жыў у Гомелі. Румянцаў збіраў рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, дакументы, якія затым склалі аснову Румянцаўскага музея ў Пецярбургу, а з 1861 г. – «Маскоўскага публічнага музеума», а з 1926 г. – Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна СССР. Мецэнат арганізаваў гурток, у які ўвайшлі вядомыя гісторыкі, мовазнаўцы, археографы.

Членам Румянцаўскага гуртка з’яўляўся Ігнат Мікалаевіч Лабойка (1786 – 1861 гг.) – прафесар расійскай славеснасці Віленскага універсітэта. Ён перыядычна чытаў курсы гісторыі Расіі. Вучоны скончыў Харкаўскі універсітэт, быў добразычлівым, кантактным чалавекам. Лабойка хутка ўстанавіў сяброўскія адносіны з мясцовай інтэлігенцыяй, рэкамендаваў графу Румянцаву многіх знаўцаў «літоўскай» старыны. Акрамя сваёй выкладчыцкай дзей-

93

насці, ён энергічна займаўся палеяграфіяй, археалогіяй, пошукам помнікаў славянскай пісьменнасці. Пад яго кіраўніцтвам студэнты універсітэта склалі апісанне 80 мястэчак і гарадоў Заходняй Беларусі і Літвы. Сам І.Лабойка пакінуў шэраг гістарычных працаў: «Апісанне польскіх і літоўскіх гарадоў», «Даследаванне аб Літве», «Аб важнейшых выданнях Герберштэйна».

Пансіянерам графа М.Румянцава з’яўляўся Іван Грыгаровіч.

Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790 (1792) – 1852 гг.) нарадзіўся ў Прапойску (Слаўгарадзе) Магілёўскай губерні ў шматдзетнай сям’і праваслаўнага святара. Маці – пляменніца вядомага беларускага архіепіскапа Г.Каніскага. Пасля заканчэння Магілёўскай духоўнай семінарыі працаваў выкладчыкам у Магілёўскім духоўным вучылішчы. З 1820 г. саборны протаіерэй, рэктар Гомельскага духоўнага вучылішча. На сродкі графа М.Румянцава атрымаў адукацыю ў Духоўнай акадэміі Пецярбурга. У 1829 г. прызначаны рэктарам мясцовых навучальных установаў у Віцебску. З 1831 г. жыў у Пецярбургу і служыў пры царкве лейб-гвардыі Фінляндскага палка, з 1838 г. пры царкве Анічкава палаца. Пахаваны на Волкавых могілках у Пецярбургу.

Навуковай дзейнасцю Грыгаровіч пачаў займацца падчас вучобы ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Па даручэнні свайго апекуна ён шукаў у бібліятэках і архівах рэдкія творы, прапаноўваў іх да выдання, збіраў звесткі ў рукапісах, перакладаў дакументы з лацінскай і польскай моваў, апісваў рукапісныя кнігі з Румянцаўскай бібліятэкі. У прыватнасці, ім складзена апісанне Дабрылава евангелля 1164 г., Кормчай кнігі і Служэбніка ХІV ст., Лаўрышаўскага евангелля ХІІІ ст.

Знойдзеныя матэрыялы ляглі ў аснову зборніка «Беларускі архіў старажытных грамат» – першага ў беларускай навуцы археаграфічнага зборніка. Першая частка была выдадзена на сродкі Румянцава ў 1824 г. Выданне ўключала 57 старажытных актаў, у асноўным з гісторыі Магілёва ХV – XVIII стст. У прадмове аўтар падкрэсліваў, што гэтыя дакументы «з’яўляюцца крыніцай па гісторыі Беларусі, царкоўнай і грамадзянскай, і ў гэтых адносінах змяшчаюць у сабе шмат вартага і цікавага». Пры ўсім станоўчым значэнні гэтага выдання для развіцця айчыннай гістарыяграфіі нельга не адзначыць яго ідэалагічны характар. Зборнік «выяўляў», на думку гісторыка, «дух папізма» і той уціск ад яго, які прыйшлося вынесці праваслаўным у Беларусі. З гэтым згаджаўся і сам М.Румянцаў.

У Гомелі Грыгаровіч падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю пра наўгародскіх пасаднікаў («Исторический и хронологический

94

опыт о Посадниках Новгородских: Из древних русских летописей»),

за што атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Знаходзячыся ў Віцебску, гісторык зрабіў першую спробу навуковага апісання Спа- са-Еўфрасіннеўскай царквы ў Полацку («Вести о древнем храме Христа Спасителя, построеннога в ХІІ в. преподобной Ефросиньей вблизи Полоцка»).

Пецярбургскі перыяд навуковай творчасці даследчыка звязаны з працай над другой і трэцяй часткамі «Беларускага архіва старажытных грамат». Збіраць дакументы яму дапамагалі супрацоўнікі графа М.Румянцава. Але другая частка зборніка засталася ў рукапісу. Спробы Грыгаровіча зацікавіць выданнем мітрапаліта Балхавіцінава, Акадэмію навук, прадаць права на публікацыю ці сабраць грошы праз падпіску не прынеслі поспеху. Частку матэрыялаў вучоны выкарыстаў пры падрыхтоўцы «Актов, относящихся к истории Западной России» Пецярбургскай археаграфічнай камісіяй, членам якой ён з’яўляўся з 1837 г.

У апошнія гады жыцця паводле прапановы міністра народнай асветы П.А.Шырынскага-Шахматава Грыгаровіч займаўся складаннем слоўніка беларускай мовы. Свой падыход да гэтай грунтоўнай працы ён вызначыў наступным чынам: «Складальнік слоўніка, як праўдзівы летапісец, павінен запісаць усе словы, якія ўжывае народ у сваім хатнім побыце, у служэнні і ў сваіх малітвах да Бога і ў сваіх законах. Слоўнік ёсць летапіс мовы, і ў гэты летапіс павінны быць унесены ўсе факты, якія былі і ёсць». Але закончыць працу аўтар не паспеў. Захаваліся рукапісы толькі на літары А, Б, В.

Пра сэнс навуковай дзейнасці Грыгаровіч пісаў брату Васілю: «... і наша Беларусь не зусім знікне з твару зямлі, але хай ведае свет, што былі часы, калі яна была больш слаўная і дабрачынная, чым зараз». Дарэчы, дзеці напісалі на яго надмагіллі – «Ne frustra videar vixisse» («Мне здаецца, што недарэмна пражыў»).

Апякунствам Румянцава карыстаўся гродзенскі калекцыянер археаграфічных матэрыялаў Антоній Глябовіч, які пасля і сам стаў вывучаць старажытнасці.

Антоній Баляслаў Глябовіч (1801 – 1847 гг.) скончыў Віленскі універсітэт са ступенню кандыдата філасофіі. Член таварыства філарэтаў. З 1823 г. працаваў у Пецярбургу ў Міністэрстве народнай адукацыі, быў сакратаром графа М.Румянцава. З 1830 г. займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Варшаве.

У 1821 г. пад кіраўніцтвам Анацэвіча ён напісаў «Кароткі нарыс жыцця Вітаўта» – першую навуковую біяграфію вялікага князя літоўскага, прысвечаную галоўным чынам яго знешнепалі-

95

тычным акцыям. Кніга пабудавана на Хроніцы Быхаўца, хроніках Я.Длугаша, М.Стрыйкоўскага, «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М.М.Карамзіна.

Глябовіч займаўся сістэматызацыяй рукапісных матэрыялаў, сабраных Догелем, якія зберагліся ў бібліятэцы Віленскага універсітэта. Знойдзеныя там лісты персідскіх шахаў да Жыгімонта ІІІ Вазы і артыкул «Гісторыя булгараў» ён апублікаваў у газеце «Віленскі дзённік». На жаль, многае з яго збораў бясследна страчана.

Заснавальнікам навуковай археалогіі ў Беларусі лічыцца Адам Чарноцкі (Зарыян Даленга-Хадакоўскі).

Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (1784 – 1825 гг.) на-

радзіўся ў фальварку Падгайная на Лагойшчыне ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў слуцкім каталіцкім вучылішчы і Крамянецкім юрыдычным ліцэі. Працаваў хатнім настаўнікам, прыватным адвакатам, упраўляючым маёнтка графа Ю.Несялоўскага. За падтрымку Напалеона лішыўся шляхецтва, быў разжалаваны ў салдаты. Уцёк з планам Бабруйскай крэпасці ў Варшаву. Пасля 1812 г. узяў псеўданім «Даленга-Хадакоўскі».

Вучоны падтрымліваў сувязі з «Таварыствам аматараў навук» у Варшаве, дасылаў туды свае нататкі па розных праблемах старажытнай гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Амаль адначасова ён прапанаваў свае паслугі пецярбургскаму «Вольнаму таварыству аматараў расійскай славеснасці». У 1819 г., калі кіраўніком таварыства стаў дзекабрыст Фёдар Мікалаевіч Глінка, Даленга-Хадакоўскі ўвайшоў у яго склад.

Падчас падарожжаў па Беларусі і Украіне даследчык адчуў цяжкасці ў зборы навуковага матэрыялу з-за адсутнасці адпаведных дакументаў. Таму ў снежні 1818 г. З.Даленга-Хадакоўскі (упершыню на Беларусі) атрымаў ад Віленскага універсітэта дазвол (адкрыты ліст) на правядзенне раскопак. Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, рабіў запісы фальклору, абрадаў, мясцовых дыялектаў.

У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціян-

ства» (1818 г.) ён упершыню зрабіў спробу паказаць старажытнаславянскі побыт, культуру і народную творчасць у дахрысціянскі перыяд. Таксама крытыкаваў некаторыя палажэнні Карамзіна і ўдакладняў факты з гісторыі Беларусі ў кнізе «Даследаванні ад-

носна рускай гісторыі» (1819 г.).

Ён склаў чатырохтомавы «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўро-

чышчаў» (1844 г.). Па звестках Г.А.Каханоўскага, у ім налічваецца каля 200 пунктаў на тэрыторыі Беларусі.

96

Даленга-Хадакоўскі лічыцца заснавальнікам гістарычнай геаграфіі ў Беларусі. Ён першым пачаў складаць «Славянскую геаграфію». Таксама даследчык першым узяўся за вывучэнне старажытных шляхоў зносінаў. Са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускіх землях перавалачныя дарогі з Кіева ў Полацк, Прыпяцкі водны шлях.

З.Даленга-Хадакоўскі ў працах «Праект вучонага падарож-

жа па Расіі для вытлумачэння старажытнай славянскай гісторыі» (1820 г.), «Гістарычная сістэма Хадакоўскага» (1838 г.) аб-

грунтаваў археалагічную тэорыю гарадзішчаў, вызначыў прынцыпы збору фальклору і дыялектнай лексікі, паказаў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы, упершыню ў славістыцы прадэманстраваў ролю тапанімікі ў гістарычных даследаваннях. Л.А.МалашАксамітава назвала даследчыка «першым беларускім мовазнаўцам, фалькларыстам, археолагам і этнографам». Фальклорны архіў З.Да- ленгі-Хадакоўскага паралельна са зборам серба Вука Караджыча – першы і самы багаты збор фальклору славянскіх народаў па колькасці запісаў і па велічыні ахопленай тэрыторыі.

3. Гістарычныя звесткі пра Беларусь у працах рускіх гісторыкаў канца XVIIІ – пачатку ХІХ ст. Адным з першых расійскіх даследчыкаў, які прааналізаваў гістарычныя падзеі на Беларусі, з’яўляецца Васіль Тацішчаў.

Васіль Мікітавіч Тацішчаў (1686 – 1750 гг.) паходзіць з роду беларускіх князёў Саламярэцкіх. Актыўны ўдзельнік ІІ Паўночнай вайны: у 1710 г. на чале ваеннага атрада прайшоў ад Пінска да Кіева, быў паранены пад Палтавай. Заснавальнік расійскай гістарычнай навукі, хаця сам не з’яўляўся прафесійным гісторыкам. Галоўная праца – «Гісторыя Расійская» (1768 – 1848 гг.) у пяці кнігах. Упершыню ў расійскай гістарыяграфіі паспрабаваў знайсці заканамернасці ў гістарычным развіцці Расіі. З яго імем звязаны працэс пераўтварэння гістарычных ведаў у навуку.

Вядома, што В.М.Тацішчаў чытаў і выкарыстаў у сваёй «Истории Российской» Полацкі летапіс. Таму яго праца з’яўляецца каштоўнай крыніцай, на падставе якой удакладняюцца многія падзеі з гісторыі Беларусі. У прыватнасці, аўтар вызначыў прычыну нападу наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча на Полацк у 980 г. – паход Рагвалода на Наўгародскія землі, раскрыў намер менскага князя Глеба Усяславіча заваяваць Наўгародскія і Смаленскія землі. Тацішчаў лічыў, што горад Навагрудак заснаваны князем

97

Яраславам Мудрым падчас яго паходу на Літву ў 1044 г., што полацкі князь Усяслаў Брачыславіч здзейсніў ваенную акцыю не на Ноўгарад, а на Навагрудак (памылкова). Бітву на Нямізе даследчык лакалізаваў на Нёмане 10 сакавіка 1067 г. Таксама аўтар паказаў акалічнасці ўтварэння ВКЛ, апісаў помсту Войшалка забойцам Міндоўга і інш.

Тацішчаў адным з першых зрабіў спробу перыядызацыі гісторыі Полацкага княства, вызначыўшы тры перыяды: мясцовага княжання, вечавы і ў складзе ВКЛ. Ён упершыню даследаваў пытанне паходжання і геаграфічнага значэння тэрміна «Белая Русь». Даследчык лічыў, што гэтая назва ўзнікла ў ХІІ ст. у дачыненні да Рас- това-Суздальскіх земляў. Традыцыю Тацішчава прадоўжыў вядомы расійскі вучоны-прыродазнаўца, паэт, мастак Міхаіл Васільевіч Ламаносаў (1711 – 1765 гг.), які стаяў на пазіцыі аўтахтоннасці Русі,

усклад якой ён адносіў і беларускія землі.

УХVIII ст. пачынаецца навуковая публікацыя крыніцаў па гісторыі Беларусі, распачатая Герардам Мілерам.

Герард-Фрыдрых Мілер (1705 –1783 гг.) – гістарыёграф і акадэмік. Нарадзіўся ў Вестфаліі ў сям’і рэктара гімназіі, вучыўся ў Рынтэльскім і Лейпцыгскім універсітэтах. У 1725 г. быў запрошаны імператарам Пятром І для працы ў Пецярбургскай Акадэміі навук. З 1731 г. прафесар. Аўтар нарманскай тэорыі паходжання Русі. Распрацаваў праграму вывучэння і выдання крыніцаў па гісторыі Расіі.

З 1732 г. Мілер стаў выпускаць часопіс «Собрание русской истории». У шасці нумарах за гэты год у перакладзе на нямецкую мову ён апублікаваў частку Радзівілаўскага летапіса (падзеі з 860 па 1175 гг.). Поўны тэкст быў выдадзены ў апошняй трэці ХVIII ст.

У канцы ХVIII ст. былі апублікаваны і іншыя летапісы, у якіх асноўная ўвага надавалася падзеям палітычнай, ваеннай гісторыі і гісторыка-геаграфічнаму матэрыялу. Напрыклад, у Васкрасенскім летапісу даецца спіс гарадоў, якія падзяляліся на польскія, кіеўскія, валынскія і літоўскія. У кожнай групе былі названы і беларускія гарады. Таксама ўвагу летапісца прыцягнуў факт з’яўлення бесаў на вуліцах Полацка, узгаданы пад 1092 г.

Акрамя летапісаў, у апошняй трэці ХVIII ст. пачынаецца публікацыя дакументаў справаводства. Заслуга ў гэтай справе нале-

жыць Мікалаю Іванавічу Новікаву (1744 – 1818 гг.). У 1772 г. ён выдаў у Пецярбургу «Опыт исторического словаря о российских писателях», які стаў першай спробай даць гістарыяграфічную ацэнку прадстаўнікам рускай грамадска-гістарычнай думкі. Новікаў

98

першым пачаў публікацыю крыніцаў па генеалогіі і біяграфісты-

цы, аб чым сведчыць «Древняя Российская Вивлиофика» (1773 –

1775 гг.) у дзесяці кнігах. У ёй мы знаходзім два тыпы крыніцаў, якія ўтрымліваюць звесткі пра Беларусь. Першы тып – гэта дакументы, звязаныя з руска-польскімі перамовамі 1582 – 1583 гг. па выніках Лівонскай вайны (пытанні аб межах, палонных, дзейнасці на рускай тэрыторыі ваяводы С.Паца). Другі тып – граматы, якія рускія баяры даслалі каралю Польшчы Жыгімонту ІІ Аўгусту і гетману ВКЛ Я.Хадкевічу ў 1567 г. у адказ на «напрасное, его короля, склонение их в польское к нему подданство». Таксама Новікаў выдаў «Бархатную книгу», у якой улічаны полацкія князі і некаторыя магнацкія роды ВКЛ.

Звесткі пра Беларусь можна атрымаць у дакументальных да-

датках да працы князя Міхаіла Міхайлавіча Шчарбатава (1733 –

1790 гг.) «История Российская». Гэта найперш скаргавыя спісы пятнаццатага стагоддзя аб нападах на гандляроў і падарожнікаў з Вялікага княства Маскоўскага, дакументы пра перамовы аб перамір’і ў гады Лівонскай вайны, дакументы пра ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ІІ Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг.

У 1773 г. у Маскве ва універсітэцкай друкарні быў выдадзены першы рускі «Географический словарь Российской державы», пад-

рыхтаваны калежскім асэсарам Ф.А.Палуніным і гістарыёграфам, акадэмікам Імператарскай Пецярбургскай Акадэміі навук Г.Ф.Мілерам. Расійскі чытач упершыню атрымаў якасную інфармацыю пра беларускія землі. Мілер дастаткова падрабязна вызначыў абставіны і час з’яўлення назваў «Вялікая», «Малая», «Белая» і «Чырвоная» Расія. Ён лічыў, што назвы «Малая» і «Белая» Расія ўзніклі адначасова для адрознення ўласна рускіх земляў ад тэрыторыяў, якія адыйшлі падчас падзелаў ад Рэчы Паспалітай у склад Расійскай імперыі. Аўтар прааналізаваў гіпотэзы паходжання назвы «Белая Русь».

Прапанаваная Мілерам канцэпцыя гісторыі беларускіх земляў носіць стрыманы характар. Але ў ёй праяўляецца тэндэнцыя да абгрунтавання права Расіі на ўключаныя тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Каштоўнасць выдання – у апісанні каля 30 беларускіх гарадоў: Полацка, Себежа, Віцебска, Магілёва, Быхава, Шклова, Рагачова і інш.

Паколькі дзеячы польскага грамадскага руху імкнуліся даказаць польскі характар далучаных земляў, а расійскія ўрадавыя колы – рускі характар, то Кацярына ІІ падчас падзелаў Рэчы Паспалітай выказала жаданне, каб паміж Беларуссю і Расіяй «исчезла

99

грань инородия», каб гэтыя «древнерусские» землі сталі «русскими не только по названию, но и душой, и сердцем».

Відавочна, што праблема русіфікацыі моцна хвалявала расійскую імператрыцу Кацярыну ІІ. Аб гэтым сведчыць адна з першых рускіх кніг пра Беларусь – афіцыйны шляхаўказальнік, які быў выдадзены да прыбыцця ў 1780 г. Кацярыны ІІ у Беларусь. Гістарычны лёс краю ў ім трактуецца своеасабліва: некалі гэта краіна належала рускім князям, але потым Расія была разрабавана на часткі. Пачынаючы з Івана ІІІ, цары пачалі збіраць краіну, і ў 1772 г. усё страчанае вярнулася ў дзяржаву Кацярыны ІІ.

У гэты час на ніве гісторыі плённа працаваў рускі дваранскі гісторык Мікалай Бантыш-Каменскі.

Мікалай Мікалаевіч Бантыш-Каменскі (1737 – 1814 гг.)

нарадзіўся ў г.Нежыне. Вучыўся ў Кіеўскай і Маскоўскай акадэміях, затым у Маскоўскім універсітэце. У 1765 г. прызначаны памочнікам гістарыёграфа Г.Ф.Мілера. Пад яго кіраўніцтвам займаўся разборам і апісаннем старажытных актаў. Падрыхтаваў шэраг зборнікаў дыпламатычных дакументаў, сярод якіх «Дипломатическое собрание дел между российским и польским дворами, с самого оных начала по 1700 год».

У 1794 г. Кацярына ІІ праз обер-пракурора Сінода графа Му- сіна-Пушкіна даручыла Бантыш-Каменскаму падрыхтаваць падрабязныя звесткі пра «уніятаў польскіх». Вынікам праведзенага да-

следавання стала кніга «Исторические сведения о возникшей в Польше унии...», выдадзеная ў Маскве ў 1805 г. Аўтар сцвярджаў, што ўнія выражала інтарэсы папства, была сродкам дзяржаўнай палітыкі і вынікам кампраміснай пазіцыі праваслаўных іерархаў. Усё гэта выклікала шырокае народнае супраціўленне. Расійскі імператар Аляксандр І узнагародзіў гісторыка дыяментавым пярсцёнкам.

З ураджэнцаў Беларусі ў канцы ХVIII ст. шырокую вядомасць атрымаў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.

Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч (1731 – 1826 гг.)

нарадзіўся ў в. Занкі Свіслацкага раёна ў сям’і пратэстанцкага шляхціца. Вучыўся ва універсітэтах Кёнігсберга, Франкфурта, Амстэрдама, Лондана. Служыў у прускім гусарскім палку, у Літоўскай гвардыі. Быў выхавацелем дзяцей князя Радзівіла, у доме якога прыняў каталіцызм. З 1782 г. архіепіскап Беларускай каталіцкай епархіі. З 1813 г. прэзідэнт Вольнага эканамічнага таварыства, член Расійскай Акадэміі навук і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі.

100