Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Планы семінарскіх заняткаў для 4 курса. Спец. Гісторыя. СПД.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
83.97 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі “ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ імя П.М.МАШЭРАВА”

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра гісторыі Беларусі

Гістарыяграфія гісторыі беларусі

Планы семінарскіх заняткаў

Складальнік:

кандыдат гістарычных

навук, дацэнт

Акуневіч В.У.

Віцебск, 2010

Семінар 1. Гістарычная думка ў сярэдневякоўі

Плана семінара (2 гадзіны)

1. Гістарычная думка ў летапісах і хроніках, зараджэнне гістарычнай навукі і адукацыі:

  • “Аповесць мінулых гадоў” як помнік гістарычнай думкі ўсходнеславянскіх народаў;

  • познерускія летапісы аб беларускіх землях у час феадальнай раздробленасці;

  • лацінамоўныя хронікі і скандынаўскія сагі аб раннесярэдневяковай гісторыі Беларусі;

  • беларуска-літоўскія летапіся і хронікі, эвалюцыя поглядаў пад уплывам палітычных падзей;

  • гістарычная думка ў помніках беларускай гісторыка-мемуарнай літаратуры.

  • адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў XV – XVIІ стст.;

  • асноўныя канцэпцыі сярэдневяковага летапісання.

2. Сярэдневяковая публіцыстыка і яе уяўленні аб гісторыі Беларусі:

  • гістарычная думка эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, М.Ліцвін, А.Волан, С.Будны, П.Гёзка, М.Чаховіц);

  • Контррэфармацыя і гістарычны досвед (П.Скарга, Л.Сапега, С.Полацкі).

3. Перадумовы зараджэння гістарычнай навукі і гістарычнай адукацыі:

  • польскія хронікі аб гісторыі Беларусі: М.Стрыйкоўскі і А. Гванніні;

  • езуіты і Віленская акадэмія, А.Віюк-Каяловіч, К.Бартольд, Я.Пашкоўскі, С.Растоўскі, Ф.Папроцкі, К.Вірвіч;

  • гістарычная думка эпохі Асветніцтва (І.Л.Храптовіч, А.С.Нарушевіч, Г.Калантай, Т.Чацкі, С.І.Богуш-Сестранцевіч).

Літаратура:

Абавязковая:

  1. Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В.А.Белазаровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. – Гродна : ГрДУ, 2006. С.25 – 45, 48 – 78.

  2. Смяховіч М. Даследчыцкія прынцыпы ў “Аповесці мінулых гадоў” // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. №6. С.30-38.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.1-6. Мн.,1993-2003.

дадатковая:

  1. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычны даведнік. Мн.,2001.

  2. Беларускія летапісы і хронікі /Уклад. У.Арлоў, пераклад В.Чамярыцкага. Мн.,1997.

  3. Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI-XIX ст. Мн.,1984.

  4. Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма. Мн.,1986.

  5. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. Мн.,1969.

  6. Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн.,2002.

  7. Улащик Н.Н. Очерк по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М.,1973.

  8. Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М.,1985.

  9. Юхо Я. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч.1. Гістарыяграфія. Мн.,1998.

Семінар 2: гістарыяграфія новага часу

ХІХ – пачатку ХХ ст. (2 гадзіны)

  1. Віленскі універсітэт і яго роля ў даследаванні гісторыі Беларусі (І.Лелявель, І.Даніловіч, І.Ярашэвіч, І.Анацэвіч, І.Лабойка).

  2. Вывучэнне Беларусі мясцовымі ўраджэнцамі ў першай палове ХІХ ст. ( М.П. Румянцаў, І.І. Грыгаровіч; М.В. Без- Карніловіч, А.Кіркор, К. і Я. Тышкевічы).

  3. Першыя гістарычныя даследаванні Беларусі расійскімі гісторыкамі – В.М.Тацішчаў.

  4. Афіцыйная расійская гістарыяграфія аб гісторыі Беларусі (М.М. Бантыш - Каменскі, П.Д.Бранцаў, М.Г.Устралаў, А.В. Турцэвіч).

  5. Ідэалогія заходнерусізму ў гістарыяграфіі (Гаворскі К.А., «Вестник Западной России», М. В. Каяловіч, А.П.Сапуноў, У.К.Стукаліч).

  6. Дыскусіі заходнікаў і славянафілаў. Погляды М.І.Кастамарава.

  7. Кіеўская гістарычная школа : У.Б.Антановіч, М. Ф.Уладзімірскі-Буданаў, Ф.І. Леантовіч, М.А. Максімейка. І.А. Маліноўскі, М.В., Доўнар-Запольскі.

  8. Маскоўская навуковая школа: І.Д.Бяляеў В.В.Ключэўскі, М.К.Любаўскі.

  9. Пецярбургская школа ў гістарыяграфіі: В.І.Сергеевіч, А.Я.Праснякоў, І.І.Лапа

  10. Польская гістарыяграфія : П.І. Шафарык, В.А. Мацяеўскі, С.Кутшэба, Я.Адамкус, О.Бальцар, А.Халецкі, Ю.Бардах, Г.Лаўмянскі.

  11. Станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.