Літаратура:
Абавязковая:
Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В.А.Белазаровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. – Гродна : ГрДУ, 2006. С.79 – 124, 129-156, 159 – 181.
Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. /Пер. з ням. Л.Баршчэўскага; нав.рэд. Г.Сагановіча. Выд.2. СПб., 2005
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1-6. - Мн. , 1993-2003.
дадатковая:
Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. Даведнік. Мн.,2001.
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.- Мн. 1964.
Ён жа. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.- Мн. , 1970.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Мн.,2005-2006.
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1, 3. Мн.,2000, 2004.
Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХVІ- XIX ст. -Мн. , 1984.
Караў Дз. Пачаткі беларускага крыніцазнаўства // Спадчына. 1994. №1. С.4-14.
Копысскйй З.Ю. , Чепко В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма.- Мн. , 1986.
Сянькевіч В. Вытокі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі і "Наша ніва" // Запісы. 1989. Кн. 19.
Юхо Я. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Гістарыяграфія. Т.1. -Мн. , 1998.
Семінар 3-5. гістарыяграфія навейшага часу
План семінара (6 гадзін)
Гістарычная навука ў БССР:
станаўленне арганізацыйных асноў гістарычнай навукі, дзейнасць Акадэміі навук;
падрыхтоўка гістарычных кадраў;
панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі;
змены ў гістарычнай навуцы ў другой палове 80-х гг. ХХ ст. Сучасныя цэнтры гістарычнай навукі.
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі старажытных часоў і ранняга сярэднявечча (да канца XIII ст.):
даслеаванні міжваеннага перыяду (У.М. Ігнатоўскі, У.І. Пічэта, К.М Палікарповіч);
даследванні Полацкай зямлі Л.В. Аляксеева і Г.В. Штыхава;
вывучэнне Тураўскай зямлі (П.Ф. Лысенка);
праблемы старажытнага насельніцтва Беларусі ў даследаваннях В.В.Сядова і Э.М. Загарульскага;
праблемы дзяржаўнасці ў раннім сярэдневякоўі і Старажытнай Русі;
пытанні сацыяльна- эканамічнага становішча беларускіх зямель (В.І. Гарамыкіна, А.П. П' янкоў);
беларускія землі ў абагульняючых працах М.М. Ціхамірава, І.Я. Фраянава, А.Ю. Дварнічэнкі;
"Старажытная Беларусь... " М.І. Ермаловіча;
папулярызацыя старажытнай гісторыі Беларусі (У.Арлоў, Т.Бондар, Л.Дайнека, В.Іпатава, В.Чаропка).
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХІV-ХVІІІ ст.:
тэматыка і метадалогія даследаванняў;
праблематыка даследаванняў У.І. Пічэты, эвалюцыя яго поглядаў;
пытанні сацыяльна- эканамічнага становішча Беларусі ў даследаваннях 1930-х гг.;
уплыў "Тэзісаў аб асноўных пытаннях гісторыі БССР " (1948) на даследаванне сярэдневяковай Беларусі (Л.С. Абэцэдарскі, А.П. Ігнаценка, Я.Н. Мараш);
адметныя рысы гістарычных даследаванняў 1960-80-х гг.;
змены тэматыкі даследаванняў з канца 1980-х гг. (М.І. Ермаловіч, Я.К. Анішчанка, В.Ф. Голубеў, П.А. Лойка, У.П. Емельянчык, В.Л. Насевіч, Г.М. Сагановіч, М.А. Ткачоў і інш.).
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі XIX- пачатку XX ст .
пераходны этап 1918- канец 1920-х гг.: працы гісторыкаў- прафесіяналаў "старой" школы (У.І. Пічэта, М.В. Доўнар- Запольскі, М.К. Любаўскі, У.М. Ігнатоўскі);
даследаванні гісторыі грамадскай думкі і рэвалюцыйнага руху, выданне дакументаў (20-я гг. ХХ ст.);
уплыў усталяваўшыхся марксісцка – ленінскай метадалогіі і таталітарнага рэжыму на даследаванні 1930- сярэдзіны 1950-х гг.;
стан гістарычнай навукі, праблематыка, ацэнкі, гістарыяграфія 1956-1980-х гг.: асаблівасці гістарычных даследаванняў на Беларусі часу "адлігі", дэкаратыўныя змены ў гістарыяграфіі і спробы навукова- аб'ектыўнай ацэнкі беларускага руху, сацыяльна- эканамічная праблематыка, новае ў вывучэнні паўстання 1863-1864 гг.;
Змены ў беларускай гістарыяграфіі ў другой палове 1980- 1990-я гг.
Гістарыяграфія савецкага перыяду:
стварэнне гістарычных устаноў і тэматыка іх даследаванняў;
ідэалагізацыя гістарычных даследаванняў і абсалютызацыя класавых падыходаў;
рэпрэсіі супраць беларускіх гісторыкаў;
паглыбленне і дыферэнцыяцыя тэматыкі ў 1950- 1980-я гг., стварэнне абагульняючых прац;
новы этап у асвятленні гісторыі Беларусі савецкага перыяду з другой паловы 1980-х гг.
Гісторыя Беларусі ў даследаваннях беларускай эміграцыі:
арганізацыйнае станаўленне беларускай эміграцыі;
уклад дзеячаў нацыянальнага адраджэння ў распрацоўку асобных праблем гісторыі Беларусі (К. Езавітаў, А.Луцкевіч, В. Ластоўскі);
накукова- культурныя цэнтры беларускай эміграцыі і іх роля ў даследаванні Беларусі;
праблематыка гістарычных даследаванняў беларускай эміграцыі, асноўныя канцэпцыі.
