Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
278
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

В) неаліта Г) бронзавага веку.

8.Аснову «беларускага племені» У.І.Пічэта звязываў з А) крывічамі і дрыгавічамі Б) крывічамі і радзімічамі В) крывічамі і драўлянамі Г) радзімічамі і драўлянамі.

9.Прарадзіму славян У.І.Пічэта лакалізаваў

А) на Каўказе Б) на Балканах

В) ва Усходняй Еўропе Г) у Падзвінні.

10. А.П.П’янкоў прытрымліваўся тэорыі А) крывічскага паходжання беларусаў Б) старажытнарускай народнасці В) вялікарускай Г) «балцкага субстрату».

11. У 60 – 80-я гг. у гістарычнай навуцы Беларусі панавала этнагенетычная канцэпцыя

А) М.Я.Грынблата Б) А.П.П’янкова В) У.І.Пічэты Г) С.А.Токарава.

12. Тэрмін «усходнеславянская народнасць» прапанаваў А) П.У.Церашковіч Б) Г.І.Каспяровіч В) М.Ф.Піліпенка Г) В.К.Бандарчык.

13. Г.В.Штыхаў даследуе археалогію А) Тураўскай зямлі Б) Полацкай зямлі В) Пасожжа Г) Панямоння.

14. Старажытнае Бярэсце вывучае А) Э.М.Загарульскі Б) Ю.А.Заяц В) А.А.Мяцельскі

Г) П.Ф.Лысенка.

15. Пачынальнікам «гістарычнай археалогіі» з’яўляецца А) Ф.Д.Гурэвіч Б) Я.Г.Звяруга В) М.А.Ткачоў

Г) С.А.Піваварчык.

301

16. Б.Д.Грэкаў лічыў, што ў ІХ – ХІІІ стст. ва ўсходніх славян панавалі А) першабытнаабшчынныя адносіны Б) рабаўладальніцкія адносіны В) феадальныя адносіны Г) капіталістычныя адносіны.

17. В.І.Гарамыкіна даказвала дамінаванне рабаўладальніцкіх адносінаў ва ўсходніх славян у

А) VІ – VІІІ стст. Б) ІХ – ХІ стст. В) ХІІ – ХІІІ стст. Г) ХІV – ХVІ стст.

18. А.П.П’янкоў даказваў дамінаванне рабаўладальніцкіх адносінаў ва ўсходніх славян у

А) VІ – VІІІ стст. Б) ІХ – ХІ стст. В) ХІІ – ХІІІ стст. Г) ХІV – ХVІ стст.

19. Па праблеме ўтварэння ВКЛ у беларускай савецкай гістарыяграфіі панавала канцэпцыя

А) А.К.Краўцэвіча Б.А.П.Грыцкевіча В) М.І.Ермаловіча Г) У.Ц.Пашуты.

20. У вывучэнні эпохі феадалізму дамінавала А) сацыяльна-эканамічная праблематыка Б) праблема ўтварэння ВКЛ

В) праблема фарміравання беларускай народнасці Г) праблема экспансіі каталіцкай царквы.

21. Канцэпцыю прагрэсіруючага пагаршэння становішча сялян у перыяд феадалізма першым абвергнуў

А) В.І.Мялешка Б) П.Р.Казлоўскі В) Д.Л.Пахілевіч Г) У.Ц.Пашута.

22.З.Ю.Капыскі элементы капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі вызначаў з

А) ХVІ ст. Б) ХVІІ ст. В) ХVІІІ ст. Г) ХІХ ст.

23.Першым грунтоўна распрацаваў праблему «вызваленчай барацьбы беларускага народа за ўз’яднанне з Расіяй»

А) А.П.Ігнаценка Б) С.А.Падокшын

302

В) А.А.Бірала Г) Л.С.Абецэдарскі.

24.Узаемасувязь дзекабрыстаў з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам даследаваў

А) А.П.Смірноў Б) Е.І.Карнейчык В) П.Н.Альшанскі Г) Н.М.Махнач.

25.Агароднікаў і бабылёў лічыў самастойнымі катэгорыямі насельніцтва А) Л.П.Ліпінскі Б) В.П.Панюціч В) А.І.Кажушкоў

Г) В.Д.Верашчагін.

26.Працэс фармавання сельскага пралетарыяту Беларусі раскрыў

А) Л.П.Ліпінскі Б) В.П.Панюціч В) А.І.Кажушкоў

Г) В.Д.Верашчагін.

27.З канца 50 – 60-х гг. у гістарыяграфіі замацоўваецца ацэнка паўстання 1863 г. як

А) сялянскага Б) буржуазнага

В) буржуазна-дэмакратычнага Г) пралетарскага.

28.Рабочы рух у Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. упершыню быў раскрыты ў працах

А) Е.П.Лук’янава Б) А.І.Воранавай В) Л.П.Ліпінскага Г) М.В.Біча.

29.Упершыню гісторыя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. была комплексна разгледжана

А) Л.П.Ліпінскім Б) В.П.Панюцічам В) К.І.Шабуняй Г) І.М.Ігнаценкам.

30.Упершыню пасля 20-х гг. паказаў уплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партыяў

А) І.М.Ігнаценка Б) У.Р.Івашын В) П.К.Блашко

Г0 П.А.Селіванаў.

31.Н.В.Каменская вырашальным фактарам пры ўтварэнні БССР лічыла А) БНР Б) Лютаўскую рэвалюцыю 1917 г.

303

В) Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. Г) падзеі Першай сусветнай вайны.

32.У 60 – 80-я гг. гісторыя «сацыялістычнага будаўніцтва» вывучалася на падставе

А) «Кароткага курса гісторыі ВКП(б)» Б) Праграмы КПСС В) канцэпцыі «развітога сацыялізму»

Г) канцэпцыі «камуністычнага будаўніцтва».

33.Першую абагульняльную працу па гісторыі партызанскага руху ў Беларусі выдаў

А) П.П.Ліпіла Б) Л.Ф.Цанава В) І.С.Краўчанка Г) М.В.Зімянін.

ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?

1. «Кастусь Калиновский в восстании 1863 г.», «Сигизмунд Сераковский», «Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии».

2.«Из истории распространения марксизма в Белоруссии (1883 – 1904 гг.)», «От народничества к марксизму: Распространение марксизма

иобразование социал-демократических организаций в Белоруссии».

3.«Рабочий класс БССР в послевоенные годы (1945 – 1950 гг.)», «Трудовой подвиг рабочего класса Белорусской ССР (1943 – 1950 гг.)».

304

Тэма11.ГістарыяграфіягісторыіБеларусі у 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.

План

1. Гістарычная навука Беларусі на мяжы ХХ – ХХІ стст.

2.Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

3.Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.

Рэкамендаваная літаратура

1. Белазаровіч, В.А. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі (90-я гг. ХХ – пачатак ХХІ стст.) / В.А.Белазаровіч // Новейшая история (1991 – 2006 гг.): государство, общество, личность: материалы науч. – теорет. конф. (Минск, 29 сент. 2006 г.) / Нац. акад. наук Беларуси. – Мн: Белорус. наука, 2006. – С. 529 – 534.

2.Беларусы: У 8 т. Т. 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. – Мн.: Беларуская навука, 1999. – С. 293 – 311.

3.Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: Праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства: зб. артыкулаў. – Мн.: Беларуская навука, 1999. – 253 с.

4.Біч, М.В. Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі ў РБ / М.В.Біч // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 1. –

С. 15 – 24.

5.Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. – Мн.:

БелЭн, 2005. – 688 с.

6.Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: вучэб. дапам. / І.І.Коў-

кель [і інш.]. – Мн.: Аверсэв, 2001. – С. 28 – 52.

7.Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст.: курс лекцый. – Мн.:

РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.

8.Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. – Мн.: Экаперспектыва, 2000. –

С. 12 – 17.

9.Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. – Мн.: Экаперспектыва, 2004. –

С. 7 – 20.

10. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. – Мн.: Экаперспектыва, 2005. –

С. 6 – 29.

11. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.5. – Мн.: Экаперспектыва, 2006. –

С. 19 – 27.

12. Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т. 2. – Мн.: Бел. навука, 2002. –

С. 11 – 26.

305

13. Каваленя, А.А. Метадалагічныя падыходы асвятлення навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь / А.А.Каваленя // Новейшая история (1991 – 2006 гг.): государство, общество, личность: материалы науч.-теорет. конф. (Минск, 29 сент. 2006 г.) / Нац. акад. наук Беларуси. – Мн: Белорус. наука, 2006. – С. 78 – 84.

14. Калечиц, Е.Г. Достижения белорусской археологии в период новейшей истории Беларуси / Е.Г.Калечиц // Новейшая история (1991 – 2006 гг.): государство, общество, личность: материалы науч.-теорет. конф. (Минск, 29 сент. 2006 г.) / Нац. акад. наук Беларуси. – Мн: Белорус. наука, 2006. –

С. 572 – 579.

15. Касцюк, М.П. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі на мяжы стагоддзяў / М.П.Касцюк // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: стан і перспектывы развіцця: матэрыялы навук. канф., прысвеч. 70-годдзю Ін-та гісторыі НАН Беларусі (Мінск, 6 – 7 кастрычніка 1999 г.) / М.П.Касцюк [і інш.]. –

Мн.: Дэполіс, 2000. – С. 8 – 14.

16. Касцюк, М.П. Развіццё гістарычнай навукі ў Беларусі з канца 80-х г. ХХ ст. / М.П.Касцюк // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: матэрыялы рэспуб. навук. канф.: У 4 ч. Ч. 1. / пад рэд. І.П.Крэня, У.І.Навіцкага, І.А.Змітрові-

ча. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 49 – 58.

17. Киселев, Д.Н. Историография, источниковедение и методы исторических исследований: подготовка кадров историков в Беларуси / Д.Н.Киселев // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материалы респ. науч.-практ. конф., 30 сент. 2004 г., Гродно / под ред. Е.А.Ровбы, А.Н.Нечухрина,

И.П.Креня. – Гродно: ГрГУ, 2005. – С. 46 – 49.

18. Кіштымаў, А. «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» как зеркало белорусской историографии / А.Кіштымаў // Гістарычны альманах. – 2004. – Т. 10. – С. 29 – 34.

19. Корзенко, Г.В. Научная интеллигенция Беларуси в 1944 – 1990 гг. (подготовка, рост, структура) / Г.В.Корзенко. – Мн., 1995. – 74 с.

20. Корзенко, Г.В. Подготовка научных кадров в Беларуси. Взгляд сквозь годы / Г.В.Корзенко. – Мн., 1988. – 168 с.

21. Корзенко, Г.В. Современная историография науки Беларуси / Г.В.Корзенко // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: матэрыялы рэспуб. навук. канф.: У 4 ч. Ч. 4. / пад рэд. І.П.Крэня, У.І.Навіцкага, І.А.Змітровіча. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 3 – 8.

22. Корзенко, Г.В. Кадры историков Беларуси: размышляя над статистикой / Г.В.Корзенко, О.В.Сафонова // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материа-

306

лы респ. науч.-практ. конф., 30 сент. 2004 г., Гродно / под ред. Е.А.Ровбы, А.Н.Нечухрина, И.П.Креня. – Гродно: ГрГУ, 2005. – С. 38 – 43.

23.Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. / Р.Лінднэр. – СПб.: Неўскі прасцяг, 2003. – С. 301 – 399.

24.Міхнюк А. «Dissertatio» – вучонае сачыненне / А.Міхнюк, У.Міхнюк // Беларуская мінуўшчына. – 1996. – № 5 – 6; 1997. – № 1.

25.Міхнюк, У.М. Доктарскія і кандыдацкія дысертацыі па гістарычных навуках у Рэспубліцы Беларусь (1991 – 2003 гг.): бібліягр. паказ. / У.М.Міхнюк; прад.: А.М.Міхнюк. – Мн.: НАРБ, 2006. – 68 с.

26.Міхнюк, У.М. З кандыдацкай дысертацыяй у навуку ўваходзяць,

аз доктарскай – выходзяць / У.М.Міхнюк // Беларуская думка. – 2000. –

№ 3. – С. 101 – 107.

27.Михнюк, В.Н. От древних фараонов до современных мормонов / В.Н.Михнюк // Беларуская думка. – 2002. – № 6. – С. 100 – 108.

28.Нечухрин, А.Н. Развитие методологической базы исторических исследований в Республике Беларусь / А.Н.Нечухрин // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: матэрыялы рэспуб. навук. канф.: У 4 ч. Ч. 1. / пад рэд. І.П.Крэня, У.І.Навіцкага, І.А.Змітровіча. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 36 – 48.

29.Панютич, В.П. Историография аграрной истории Беларуси 1861 – 1917 гг.: монография / В.П.Панютич. – Мн.: ГНУ «Институт истории НАН Беларуси», 2005. – 262 с.

30.Петриков, П.Т. Историческая наука / П.Т.Петриков // Наука Беларуси в ХХ столетии. – Мн.: Бел. наука, 2001. – С. 69 – 91.

31. Побаль, Л.Д. Археалогія / Л.Д.Побаль // Наука Беларуси в ХХ столетии. – Мн.: Бел. наука, 2001. – С. 49 – 68.

32. Сташкевіч, М.С. Сучасныя даследаванні гісторыі Беларусі: стан, дасягненні, праблемы і перспектывы / М.С.Сташкевіч // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: матэрыялы рэспуб. навук. канф.: У 4 ч. Ч. 1. / пад рэд. І.П.Крэня, У.І.Навіцкага, І.А.Змітровіча. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 9 – 35.

Тэматыка рэфератаў

1. Распрацоўка нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі ў першай палове 90-х гг. ХХ ст.

2.Дасягненні беларускай археалогіі на мяжы ХХ – ХХІ стст.

3.Падрыхтоўка абагульняльных працаў па гісторыі Беларусі ў 90-я гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.

307

1. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы ХХ – ХХІ стст. Паварот у развіцці гістарычнай навукі Беларусі адбываецца ў другой палове 80-х гг. пад уплывам «перабудовы». Можна нагадаць петыцыю 28 беларускіх навукоўцаў да М.С.Гарбачова аб прыніжэнні статуса беларускай мовы (15 снежня 1985 г.), ліст-пра- тэст А.Адамовіча да М.С.Гарбачова аб няпоўным асвятленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у СМІ (1 чэрвеня 1986 г.), утварэнне аб’яднання «Мартыралог Беларусі» (1988 г.) і іншыя падзеі. Палітыка «галоснасці», дэмакратызацыя грамадства карэнным чынам паўплывалі на масавую самасвядомасць, выклікалі зацікаўленасць да т.зв. «белых плямаў» гісторыі, найперш савецкага перыяду. На думку У.М.Міхнюка, адбыўся «крызіс даверу да гістарычнай навукі». У другой палове 80-х гг. новыя падыходы да падзеяў савецкай гісторыі былі вызначаны расійскімі даследчыкамі (Валабуевым, Данілавым, Палікарпавым, Афанасьевым і інш.), што знайшло адлюстраванне ў калектыўных зборніках, напрыклад, «Страницы истории советского общества» (1989 г.). Аўтары пісалі аб дэфармуючым уплыве «сталінізму» і «таталітарызму» на ўсе сферы палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця савецкага грамадства пры захаванні сацыялістычнага ідэалу.

У гістарычнай навуцы БССР пачала нанава фармавацца нацыянальная гістарыяграфічная канцэпцыя, падмацаваная дзейнасцю палітычнай апазіцыі (БНФ) і літаратараў. Выступленні і публікацыі супраць дэнацыяналізацыі і саветызацыі ў БССР выклікалі дыскусію не толькі сярод адукаваных слаёў насельніцтва, але і ў навуковых колах рэспублікі.

М.С.Сташкевіч лічыць, што ў гістарычнай навуцы Беларусі ў канцы 80 – пачатку 90-х гг. склаліся тры падыходы даследчыкаў да праблемы абнаўлення гістарычнай навукі і гістарычнай свядомасці беларусаў. Першы – кансерватыўна-дагматычны – прадугледжваў нежаданне адмовіцца ад ранейшых ідэалагічных прынцыпаў, схільнасць да захавання класавага падыходу. За яго выступалі члены грамадскага аб’яднання «Гістарычныя веды», якое ўзнікла ў 1996 годзе. Другі падыход – нацыянал-патрыятычны – прадугледжваў поўны перагляд гістарыяграфічных канцэпцыяў з пазіцыяў этнацэнтрызму і «нацыяналізацыі гісторыі». Яго прыхільнікамі былі гісторыкі, якія тоесна супрацоўнічалі з палітычнай апазіцыяй. Трэці падыход – крытычны – вызначаўся грунтоўным аналізам папярэдняй савецкай гістарыяграфіі, выкарыстаннем новых метадалагічных падыходаў. Ён быў характэрны для большасці супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАНБ і выкладчыкаў ВНУ.

308

У першай палове 90-х гг. супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ распрацавалі нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі. Яе прадставіў у 1993 г. доктар гістарычных навук М.В.Біч у пра-

екце «Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адука-

цыі». Канцэпцыя прадугледжвала дэпартызацыю і дэідэалагізацыю гістарыяграфіі, выкарыстанне плюралістычнай метадалогіі, прыярытэт прынцыпу аб’ектыўнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.

На падставе праекту была распрацавана новая праграма гістарычнай адукацыі ў РБ. З 1993/1994 навучальнага года ў пачатковую школу ўведзены курс «Мая Радзіма – Беларусь», у базавую школу – курс «Гісторыя Беларусі» са старажытных часоў да сучаснасці, аналагічна і ў старэйшыя класы сярэдняй школы, але на праблемным узроўні. У вышэйшай школе замест курса «Гісторыя КПСС» для студэнтаў усіх ВНУ быў уведзены курс «Гісторыя Беларусі».

Для асвятлення ўсеагульнай гісторыі спачатку ўжываліся расійскія падручнікі. А для асвятлення савецкага перыяду айчыннай гісторыі быў падрыхтаваны дапаможнік для настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў «Актуальныя пытанні гісторыі БССР. Савецкі перыяд» (1991 г.). З мэтай поўнага забеспячэння вучэбнага працэсу беларускія навукоўцы (Г.В.Штыхаў, У.К.Пляшэвіч, П.А.Лойка, М.В.Біч, В.М.Фамін, У.Н.Сідарцоў і інш.) падрыхтавалі вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі для 5–6-га, 7-га, 8-га, 9-га, 10 і 11-га класаў школы. Выданні характарызуюцца высокім навуковым узроўнем, аўтарскім падыходам да праблемаў мінулага Беларусі, пэўнай палітызацыяй гісторыі, недастаткова распрацаваным метадычным апаратам.

Для настаўнікаў, студэнтаў і аматараў гісторыі выйшлі навуко-

ва-папулярныя выданні: «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (укладальнікі І.Саверчанка і З.Санько), «История Беларуси:

вопросы и ответы» (укладальнікі Г.Галенчанка і У.Асмалоўскі), «Крыжовы шлях» (укладальнікі Л.Лойка і Т.Лойка). Аўтары ў даступнай форме імкнуліся задаволіць патрэбу ў папулярнай літаратуры па асноўных аспектах гісторыі Беларусі. Выданні маюць слабы метадычны аппарат і аўтарскую інтэрпрэтацыю.

Упершыню айчынная гісторыя з нацыянальна-дзяржаўных пазіцыяў была прадстаўлена ў «Нарысах гісторыі Беларусі» (1994 – 1995 гг.), падрыхтаваных аўтарскім калектывам Інстытута гісторыі НАНБ пад кіраўніцтвам акадэміка М.П.Касцюка.

Распараджэннем Прэзідэнта РБ ад 16 жніўня 1995 г. была створана Дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы і выданні падручнікаў і

309

вучэбных дапаможнікаў па сацыяльна-гуманітарным цыкле. У яе склад увайшлі вядомыя даследчыкі – Я.М.Бабосаў, І.Я.Навуменка, Э.М.Загарульскі, І.В.Аржахоўскі, У.С.Кошалеў, А.І.Падлужны, Г.Я.Галенчанка, П.Ц.Петрыкаў, П.Ф.Дзмітрачкоў. Пад кіраўніцтвам камісіі было падрыхтавана другое пакаленне дапаможнікаў па гісторыі Беларусі (5 – 11 класы), выдадзеных у 1997 – 1998 гг. Сярод аўтараў – Г.В.Штыхаў, Э.М.Загарульскі, В.У.Ракуць, П.А.Лойка, М.В.Біч, У.Н.Сідарцоў, В.М.Фамін, С.В.Паноў, П.Ц.Петрыкаў, В.А.Мілаванаў, Г.Я.Галенчанка, І.А.Аўдзееў і інш.

Для студэнтаў ВНУ, найперш гістарычных факультэтаў, калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Я.К.Новіка (Г.С.Марцуль, Э.А.Забродскі, У.К.Коршук, М.С.Сташкевіч, М.К.Сакалоў і інш.) выдаў у 1998 г. вучэбны дапаможнік па «Гісторыі Беларусі». У выніку супрацоўніцтва кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ ў 2000 – 2002 гг. быў апублікаваны курс лекцыяў (у 2-х частках) па айчыннай гісторыі. З аўтарскіх працаў заслугоўваюць увагі выданні Г.М.Сагановіча «На-

рыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст.» (2001 г.), З.В.Шыбекі «Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002)» (2003 г.), П.Г.Чыгрынава «Очерки истории Беларуси» (2000 г.).

Вядучым навуковым цэнтрам, які ажыццяўляе і каардынуе гістарычныя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца Інстытут гісторыі НАНБ (дырэктар – доктар гістарычных навук А.А.Каваленя).

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя нарадзіўся ў 1946 г. у

г.п.Капыль, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2000 г.), прафесар. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут, дзе і працаваў. З 1996 г. загадчык кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі. З 2005 г. дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ. Даследуе пытанні барацьбы беларускага народа на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, маладзёжнага руху ў ХХ ст.

Структурна Інстытут гісторыі складаецца з дванадцаці аддзелаў, якія вызначаюць прыярытэтныя кірункі ў вывучэнні айчыннай гісторыі.

Супрацоўнікі інстытута праводзяць фундаментальныя даследаванні па пяцігадовых тэмах, якія зацвярджаюцца і фінансуюцца ўрадам краіны. У 1990 – 1995 гг. рапрацоўвалася тэма «Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай народнасці і нацыі. Нацыянальныя працэсы і міжнацыянальныя адносіны на сучасным этапе», у 1996 – 2000 гг. – «Нацыянальная гісторыя Беларусі», у 2001 – 2005 гг. –

310