Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч

.pdf
Скачиваний:
278
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
2.55 Mб
Скачать

Тэматыка рэфератаў

1. Гістарычныя навукова-папулярныя выданні беларускай эміграцыі

2030-х гг. ХХ ст.

2.Праблема этнагенезу беларусаў у беларускай замежнай гістары-

яграфіі.

3.Праблема беларускай дзяржаўнасці ў беларускай замежнай гістарыяграфіі.

4.Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі ў беларускай замежнай гістарыяграфіі.

1. Гістарыяграфія беларускай эміграцыі ў даваенны пе-

рыяд. Зараджэнне нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі на эміграцыі звязана з узнікненнем палітычнай плыні пасля паўстанняў 1794 г., 1830 – 1831 гг., 1863 – 1864 гг., а станаўленне – з арганізаваным беларускім замежным рухам пасля ўстанаўлення ў Беларусі Савецкай улады і пасля Другой сусветнай вайны.

Дзеячы беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст., стваральнікі БНР П.Крэчэўскі, В.Ластоўскі, А.Луцкевіч, А.Цвікевіч, К.Езавітаў і інш. сталі першымі ў замежжы даследчыкамі і папулярызатарамі айчыннай гісторыі. У 1918 – 1919 гг.выйшлі невялікія па аб’ёму нарысы: у Вільні – В.Ластоўскага «Калісь і цяпер: гісто-

рыка-грамадзянскія нарысы», у Парыжы – А.Луцкевіча (А.Навіны), у Берліне – А.Цвікевіча «Беларусь: Палітычны нарыс», у Коўне – Я.Варонкі «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции: Историко-политический очерк».

Угэтых нарысах вытокі беларускай дзяржаўнасці пачыналіся

зПолацкага і Турава-Пінскага княстваў, з ВКЛ, якое пасля Люблінскай уніі 1569 г. трактавалася аўтаномнай часткай Рэчы Паспалітай. Страту дзяржаўнасці аўтары звязвалі з інкарпарацыяй беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ ст. У гэтых публікацыях прасочваецца станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў найноўшы час «як праграмы сённяшняга дня», заяўляецца пра імкненне беларусаў да пабудовы сваёй дзяржаўнасці. Нарысы пазнаёмілі еўрапейскія палітычныя колы з гісторыяй і тагачасным становішчам беларускага народа. Гэта была спроба пастаноўкі беларускага нацыянальнага пытання перад краінамі Антанты ў сувязі з правядзеннем Парыжскай мірнай канферэнцыі.

Шмат увагі надавалася ўзаемадачыненням з Польшчай, якая заняла ў 1919 г. значную частку тэрыторыі Беларусі. К.Езавітаў у

працы «Белорусы и поляки: Документы и факты из истории окку-

331

пации Белоруссии поляками в 1918 и 1919 гг.» (Коўна, 1919 г.), Я.Варонка ў працы «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году» (Коўна, 1920 г.), А.Цвікевіч у працы «Адраджэнне Беларусі і Польшча»

(Берлін, 1921 г.) рэзка крытыкавалі «каланіяльную» палітыку польскага ўрада.

Заснаванне ў 20-я гг. ХХ ст. замежных арганізацыяў у Чэхаславакіі, Літве, Латвіі, ЗША, беларускага перыядычнага друку і кнігавыдання (Беларускае выдавецкае таварыства ў Латвіі, Беларускі выдавецкі цэнтр у Літве, выдавецтва імя Ф.Скарыны ў Празе), дзейнасць Беларускага навукова-краязнаўчага таварыства ў Латвіі, Беларускае навуковае таварыства ў Рызе садзейнічалі з’яўленню новых навуковых і публіцыстычных працаў па асобных аспектах гісторыі Беларусі. Шматлікія артыкулы пра гістарычныя падзеі на беларускіх землях змяшчаліся на старонках беларускіх грамадскапалітычных і навукова-гістарычных выданняў «На чужыне», «Го-

лас беларуса» (Рыга), «Крывіч», «Часопісь», «Пагоня», «Беларускі сцяг» (Коўна) і інш.

У1922 г. часопіс «Беларускі сцяг» надрукаваў манаграфічную працу А.І.Цвікевіча «Погляд П.Бяссонава на беларускую справу»,

прысвечаную развіццю беларускай грамадскай думкі. Яе ідэі знайшлі адлюстраванне ў кнізе «Западнорусізм», напісанай А.І.Цвікевічам пасля вяртання ў БССР і канфіскаванай уладамі ў 1929 г., адразу пасля выхаду з друку.

Удругой палове 20-х гг. традыцыйны для нацыянальных дзеячаў на эміграцыі погляд на гісторыю Беларусі прадоўжылі публікацыі К.Езавітава і П.Крэчэўскага. Апошні з’яўляецца аўтарам нарыса «геаграфічнага, гістарычнага і эканамічнага доследу» Беларусі «ў мінулым і сучасным», надрукаванага ў зборніку «Замежная Беларусь» (Прага, 1926 г.). У гэтым зборніку змешчана першая публікацыя дакументаў і матэрыялаў па гісторыі беларускай эміграцыі, якая, на думку Крэчэўскага, «заўжды была рэхам народа і правадніком яго думак і імкненняў у шырокі свет агульначалавечага яднання». З артыкулаў зборніка можна адзначыць наступныя: «Скарына і незалежнасць», «Узаемаадносіны беларуска-літоўскага княства з Чэхіяй 500 гадоў назад», «Гісторыя беларускай кнігі», «Беларусь у мінулым і сучасным».

К.Езавітаву належаць першыя даследаванні па гісторыі беларусаў у Латвіі і Літве, у якіх вызначана іх колькасць, асвятляюцца сацыяльнае становішча, цяжкасці нацыянальна-культурнага і грамадскага развіцця. У 1932 г. выйшлі кнігі «Беларускае культур-

на-асветнае таварыства «Бацькаўшчына» у Латвіі» і «Беларусы

ўЛітве».

332

Агульнай характарыстыцы беларускага нацыянальнага руху прысвечана праца Я.Варонкі «Беларускі рух ад 1917 да 1920 г.»,

выдадзеная ў Каўнасе ў 1920 г. Аўтар даволі стрымана ставіцца да падзеяў 1917 года. Ні Лютаўская рэвалюцыя, якую аўтар называе «петраграцкім пераваротам», ні Кастрычніцкая рэвалюцыя нічога ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі не змянілі: «Новая расейская дэмакрація, апрануўшыся ў чырвоную плахту, так званага, пролетарыяту, хварэла на тую ж імпэрыялістычную хваробу, на якую хварэлі і сам Раманаў і яго насьледнік Керэнскі». Нягледзячы на той факт, што, «народ лявеў ва ўсіх пытаньнях», у той жа час «для беларусоў – бальшэвізм быў незразумелым зьявішчэм». Даследчык не можа дараваць бальшавікам ні зачынення беларускіх вайсковых арганізацыяў, ні разгону Усерасійскага і Беларускага (Першы Усебеларускі з’езд) Устаноўчых сходаў, ні Брэсцкага мірнага дагавору. На канкрэтных прыкладах аўтар даказвае, што беларускі нацыянальны рух быў самастойным і не меў знешняй падтрымкі: «...і з аднаго, і з другога боку беларускую справу залічылі то да польскай, то да маскоўскай інтрыгі, але фактычна ні адна з гэтых старон справе не дапамагала». Разам з тым для яго працы характэрна ідэалізацыя перыяду нямецкай акупацыі. Ён станоўча гаворыць аб падтрымцы беларускай справы з боку немцаў, асабліва ў 1916 г. Але не задаецца пытаннем – «чаму?». Не бачыць ён жадання немцаў выкарыстаць беларускі нацыянальны рух супраць польскага адраджэння, замоўчвае стаўленне акупацыйных уладаў да беларускага насельніцтва, не ўспамінае факт ганебнай удзячнай тэлеграмы да кайзера Вільгельма ІІ.

Літва з’яўлялася найбуйнейшым цэнтрам беларускай палітычнай эміграцыі. Старшыня Беларускага выдавецкага цэнтра ў Каўнасе В.Ластоўскі на працягу 1923 – 1926 гг. выдаваў там часопіс «Крывіч». На яго старонках, а таксама ў прадмове да «Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка» (Коўна, 1924 г.) ён вы-

клаў сваю тэорыю паходжання беларусаў, т.зв. «крывічску»: «на зарані гістарычных часоў наш народ выступае, як з’арганізаванае цэлае нацыянальнае і палітычнае пад найменнем крывічы». Не страціла навуковай каштоўнасці яго фундаментальная бібліяграфічная праца «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926 г.).

Аўтар зрабіў агляд больш за 1000 рукапісных кніг, граматаў, старадрукаў за перыяд з Х па ХVІІІ стст.

У 1921 г. на старонках газеты «Беларускі звон», якая выдавалася ў Вільні, друкаваліся артыкулы М.Краўцова – члена Беларуская Вайсковай Камісіі, аўтара вершаў да гімна БНР. У адным з іх – «Усебеларускі з’езд 1917 г.» аўтар апісаў падзеі, якія адбывалі-

333

ся напярэдадні правядзення Першага Усебеларускага з’езда. Ён адмоўна ставіцца да яго разгону, але не ў прыклад іншым даследчыкам не перакладвае адказнасць толькі на бальшавікоў. Аўтар адзначае, што на адкрыцці з’езда сяляне разам з іншымі дэлегатамі ўзнёсла пелі «беларускую марсельезу» і віталі кожнае новае прынятае рашэнне. Калі ўварваліся бальшавікі і пачалі арыштоўваць удзельнікаў з’езда, то дэлегаты з халопскай пакорнасцю малілі і прасілі, каб іх выпусцілі, «бо яны, быццам ня ведаюць, што тут робіцца...». Тым самым аўтар паставіў немалаважнае пытанне аб нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Наступны артыкул «Рада Беларускае Народнае Рэспублікі», надрукаваны ў тым жа годзе і ў той жа газеце, з’яўляецца тэматычным працягам першага. Тут аўтар аналізуе перыяд паміж Брэсцкімі і Рыжскімі перамовамі. Між іншым ён даследуе такія пытанні, як абвяшчэнне БНР, дзейнасць Беларускай Вайсковай Камісіі, белапольская акупацыя. Ён працягвае думку Цвікевіча аб пераемнасці паміж Першым Усебеларускім з’ездам і абвяшчэннем БНР.

Рыжскаму міру прысвечаны артыкул К.Дуж-Душэўскага «Беларусь і Рыжскі мір». Паводле аўтара, гэты падзел адмоўна адбіўся на працэсах нацыянальнай кансалідацыі Беларусі. Ён засяроджвае ўвагу на пытаннях узаемаадносін Беларусі і Польшчы, з аднаго боку, і Беларусі і Расіі, з другога. Аўтар прыходзіць да высновы, што Рыжскім мірам не задаволены ні Польшча, ні Расія. З гэтай прычыны ён выказвае спадзяванне, што ў хуткім часе вынікі міру будуць перагледжаны.

Угістарычным нарысе маёра А.Ружанцава «Беларускія войскі

ўЛітве 1918 – 1920 гг.», выдадзеным у Коўне ў 1921 г., фармаванне беларускага войска разглядаецца ў кантэксце барацьбы за аднаўленне Канфедэрацыі ВКЛ, у якую, акрамя літоўскіх, павінны былі ўвайсці і беларускія землі (Віленшчына, Гродзеншчына і Беласточчына).

2.Гістарыяграфія беларускай эміграцыі ў пасляваенны перыяд. Традыцыі нацыянальнай гістарыяграфіі пасля Другой сусветнай вайны працягвалі навукоўцы, адны з якіх апынуліся на эміграцыі ў якасці сталых даследчыкаў (А.Адамовіч, Я.Станкевіч,

І.Любачка, А.Калубовіч, В.Жук-Грышкевіч), другія атрымалі гістарычна-філасофкую ці іншую адукацыю на Захадзе і потым звярнуліся да вывучэння гісторыі і культуры Беларусі (Я.Запруднік, В.Кіпель, Я.Садоўскі і інш.). Ужо ў першыя пасляваенныя гады

прысутнасць за мяжой творчай інтэлігенцыі абумовіла з’яўленне публіцыстычных матэрыялаў у беларускамоўных выданнях –

334

«Шляхам жыцця», «Бацькаўшчына» (Мюнхен), «Зьніч» (Рым), «Беларус на чужыне» (Лондан), «Пагоня» (Зальцбург) і інш.

У 1947, 1950 і 1953 гг. у Парыжы выйшлі гісторыка-эканаміч- ныя даведнікі, падрыхтаваныя Л.Гарошкам (П.Кавалём), са звесткамі па гісторыі Беларусі і дыяспары, сабраныя як з замежных, так і з савецкіх выданняў.

Першым зародкам арганізацыйнага афармлення эмігранцкай беларускай гістарыяграфіі стала Крывіцкае навуковае таварыства Ф.Скарыны, створанае ў 1947 г. у Рэгенсбургу (Германія) у лагеры для перамешчаных асобаў. Яно наладзіла выпуск навукова-літара- турнага часопіса «Веда».

У 50-я гг. ХХ ст. сфармаваліся нацыянальныя навукова-куль- турныя цэнтры ў ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краінах. У 1951 г. у

Нью-Йорку быў заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацт-

ва (БІНІМ), які выдае гадавік «Запісы». Таксама была створана Фундацыя імя П.Крэчэўскага для паглыблення вывучэння беларускай спадчыны. Важным цэнтрам аб’яднання навуковых сілаў у Заходняй Еўропе ў 50-я гг. стаў г.Мюнхен, дзе працавалі беларускае выдавецтва «Бацькаўшчына» і самастойны аддзел БІНІМа (1955 –

1966 гг.).

З сярэдзіны 50-х гг. беларускія даследчыкі ўдзельнічалі ў ра-

боце Інстытута па вывучэнні СССР, створанага ў 1950 г. у Мюн-

хене савецкімі эмігрантамі. С.Станкевіч, В.Жук-Грышкевіч, А.Адамовіч, Ч.Сіповіч прымалі ўдзел у вызначэнні кірункаў яго працы, забеспячэнні выданняў беларускай праблематыкай. На беларускай, англійскай, нямецкай мовах былі апублікаваны «Бела-

рускія зборнікі».

Арганізаванае ў 1954 г. у Лондане Англа-Беларускае таварыства садзейнічала з’яўленню новых даследчыкаў-беларусазнаўцаў у Вялікабрытаніі. У 1965 – 1988 гг. таварыства выдавала часопіс

«Jornal of Byelorussian Studies», дзе друкаваліся артыкулы па гісто-

рыі, палітыцы, іншых праблемах развіцця беларускага народа. Даследчыкі за мяжой абгрунтоўвалі канцэпцыю гістарычнага

развіцця Беларусі, якая карэнным чынам адрознівалася ад той, што існавала ў беларускай савецкай гістарыяграфіі. Яны звярталіся да тых пытанняў, якія ў БССР, на іх думку, «скажаліся»: вытокі дзяржаўнасці беларускага народа, нацыянальны характар ВКЛ, нацыянальны рух і нацыянальнае адраджэнне ў ХХ ст., прычыны антысавецкіх узброеных выступленняў на Беларусі, масавыя рэпрэсіі ў 30-я гг. і іх вынікі, працэсы дэнацыяналізацыі пасля Другой сусветнай вайны і інш.

335

Даследаванні А.Адамовіча (Н.Недасека) (Мюнхен, 1954 г., 1956 г.) і С.Крушынскага (Нью-Йорк, 1953 г.) раскрывалі ролю партыі бальшавікоў у рэвалюцыйных падзеях у Беларусі, іх негатыўнае стаўленне да нацыянальнага руху і шляхі ўстанаўлення «кантролю над Беларуссю». У працах С.Станкевіча (1955 г.), Г.Паланевіча (1960 г.), П.Урбана (1957 г.) на прыкладзе БССР крытыкавалася савецкая нацыянальная палітыка, С.Кабыша (1958 г.) (усе выдадзены ў Мюнхене) – палітыка рэпрэсіяў, «генацыду ў БССР». Мюнхенскія публікацыі А.Адамовіча і П.Урбана асвятлялі праявы «нацыянальнага супраціву» ў Савецкай Беларусі, апазіцыі таталітарнай сістэме. Я.Станкевіч (Нью-Йорк, 1953 г.), В.Тумаш (Р.Максімовіч) (Нью-Йорк, 1954 г.), В.Пануцэвіч (М.Волаціч) (Мюнхен, 1953 г.) звярнуліся да праблемы, якую абыходзіла беларуская савецкая гістарыяграфія, да гістарычна-этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі, падзелу яе на часткі і ўключэнне ў склад суседніх краінаў.

У эмігранцкіх выданнях 50-х гг. дадзены грунтоўны аналіз савецкай палітыкі ў БССР у галіне навукі, школьнай адукацыі (Г.Паланевіч пад псеўд. Г.Няміга), беларускай мовы (Я.Станкевіч), літара-

туры (А.Адамовіч), мастацтва (М.Куліковіч-Шчаглоў, У.Сядура).

Агульныя тэндэнцыі развіцця нацыянальнай культуры разгледжаны ў працы У.Сядуры (У.Глыбінны) «Доля беларускай культуры пад Саветамі» (Мюнхен, 1958 г.). Даследчыкі характарызавалі 20-я гг. як перыяд уздыму нацыянальнай асветы, навукі, іншых галінаў культуры, а 30-я гг. – часам іх заняпаду, «савета-камунізацыі з русіфікацыяй», крытыкавалі палітыку русіфікацыі, заахвочвання нацыянальнага нігілізму ў пасляваенны час.

10-я кніга «Беларускага зборніка» (Мюнхен, 1959 г.), прысвечаная 40-годдзю ўтварэння БССР, ахоплівае ўсе асноўныя падзеі на Беларусі за гэты перыяд. На падставе шырокага крытычнага выкарыстання савецкіх выданняў (зборнікаў дакументаў і навуковых працаў) у ёй разглядаюцца праблемы, звязаныя з утварэннем БССР (П.Урбан), палітыкай КПБ (Я.Запруднік), аналізуюцца працэсы ў галіне культуры (С.Станкевіч, Г.Няміга), прамысловасці (Г.Ведэнскі), сельскай гаспадаркі (С.Кабыш).

Аўтары насуперак савецкай гістарыяграфіі не пагаджаліся з тэзісам аб тым, што беларускі народ упершыню стварыў сваю дзяржаўнасць пры Савецкай уладзе, зрабілі выснову аб «чужым» паходжанні бальшавізму на Беларусі, завяршэнні канфлікту 20-х гг. «паміж беларускімі нацыянал-камуністамі і расейскімі бальшавікамі» масавымі рэпрэсіямі ў 30-я гг., ператварэнні КПБ у правін-

336

цыяльную арганізацыю КПСС. Яны адзначалі стан «нацыянальнага прыгнечання і дыскрымінацыі ў СССР», поўнага ігнаравання беларускіх нацыянальных інтарэсаў, фармальнасць суверэнітэту БССР ва ўсіх сферах (сацыяльна-эканамічнай, культурнай, грамад- ска-палітычнай, міжнароднай).

У50 – 80-я гг. альтэрнатыўны пункт погляду (тагачаснаму ў БССР) на старажытную гісторыю Беларусі, ВКЛ даецца ў працах

Я.Станкевіча: «З гісторыі Беларусі» (Мюнхен, 1958 г.), «Аканне – балцкая рыса ў мове вялікалітоўскай» (Мюнхен, 1971 г.), «Нарысы з гісторыі ВялікаЛітвы-Беларусі» (Нью-Джэрсі, 1978 г.); В.Пануцэвіча «З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы» (Чы-

кага, 1965 г.) і інш.

Абапіраючыся на даследаванні беларускіх гісторыкаў, асабліва 20-х гг., аналізуючы тапаніміку, мову, археалагічныя матэрыялы, яны не пагаджаліся з тэзісам аб чыста славянскім паходжанні беларусаў, падкрэслівалі наяўнасць балцкага элемента ў гэтым працэсе, адмаўлялі існаванне адзінай старажытнарускай народнасці. Аўтары не прымалі сцвярджэнне савецкіх гісторыкаў аб адсутнасці беларускай дзяржаўнасці ў сярэднявеччы, уніяцкую царкву вызначалі як народную, лічылі, што ў выніку далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі яны ператварыліся ў гаспадарчую калонію, пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва, узмацнілася яго русіфікацыя.

Уэміграцыі з’явіліся публікацыі пра Еўфрасінню Полацкую

(Л.Гарошка), Кірылу Тураўскага (П.Татарыновіч, А.Надсон),

Лявонція Зізанія (А.Надсон), Льва Сапегу (В.Тумаш), Рыгора Хадкевіча (Л.Гарошка), Кастуся Каліноўскага (П.Урбан, Я.Зап-

руднік).

Гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі прысвечаны даследаванні І.Касяка (Нью-Йорк, 1956 г.), А.Караля (Нью-Брансуік, 1956 г.), А.Мартаса (Буэнас-Айрэс, 1966 г.), М.Лапіцкага (СаўтРывер, 1978 г.). Замежныя скарыназнаўцы В.Тумаш (С.Брага), Я.Садоўскі, А.Надсон значна ўзбагацілі навуковую літаратуру новымі фактамі і дакументамі пра жыццё і дзейнасць усходнеславянскага першадрукара, асветніка, вучонага. Прысвечаныя яму працы, а таксама апрацаваны В.Тумашам бібліяграфічны даведнік

«Пяць стагоддзяў Скарыніяны» (Нью-Йорк, 1989 г.) сталі сур’ёз-

нымі крыніцамі для даследчыкаў, стымулявалі вывучэнне спадчыны Ф.Скарыны ў БССР.

Значны ўклад у гістарыяграфію палітычнай барацьбы вакол беларускага пытання ў Дзяржаўнай думе зрабіў Я.Запруднік, які ў

337

1969 г. у Нью-Йоркскім універсітэце абараніў па гэтай праблеме доктарскую дысертацыю. Вытокі беларускіх пячатак даследаваў М.Белямук (Кліўленд, 1986 г.). Па праблемах картаграфіі Беларусі і яе гістарычнай назвы былі апублікаваны ў 60 – 70-я гг. ў Лондане на англійскай мове працы В.Астроўскага.

Першы сістэматызаваны агляд гісторыі Беларусі савецкага перыяду зроблены ў кнізе І.Любачкі «Беларусь пад савецкім праў-

леннем. 1917 –1957» (1972 г., на англійскай мове). У навукова-па-

пулярны зборнік «Беларусь. Гістарычны нарыс» (Лондан, 1989 г.)

увайшлі перакладзеная на англійскую мову праца Я.Найдзюка

«Беларусь учора і сёння» (Мн., 1943 г.) і раздзелы І.Касяка, што ахопліваюць падзеі ў Беларусі да сярэдзіны 70-х гг.

Я.Станкевіч, В.Пануцэвіч, А.Адамовіч, А.Жук-Грышкевіч,

Я.Запруднік і іншыя асвятлялі гісторыю беларускага нацыянальнага адраджэння ў ХХ ст., разглядалі абвяшчэнне БНР як акт аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, падкрэслівалі ўплыў нацыянальнага руху на ўтварэнне БССР, якая ўзнікла ў процівагу БНР. Гэтая праблематыка знайшла адлюстраванне ў кнізе «Беларуская дзяржаўнасць. Хрэстаматыя і бібліяграфія», якая выйшла ў 1988 г.

на англійскай мове ў Нью-Йорку пад рэдакцыяй В. і З.Кіпеляў. Гісторыю ўтварэння і станаўлення БССР праз трагічныя лёсы

нацыянальных дзеячаў, што стаялі каля яе вытокаў, раскрыў А.Калубовіч (Кліўленд, 1982 г., 1985 г.). Публікацыі Л.Гарошкі (П.Каваля) і В.Кіпеля асвятляюць узброены супраціў Савецкай уладзе, паказваюць Слуцкае паўстанне 1920 г. як змаганне за ідэалы БНР. Нацыянальнай палітыцы ў БССР у 20 – 30-я гг. прысвечаны матэрыялы М.Іванова ў польскіх навуковых выданнях. Іншы, чым у Савецкай Беларусі, падыход да асвятлення ролі вядомых нацыянальных дзеячаў назіраецца ў артыкулах 50 – 60-х гг. А.Саковіч і А.Калубовіча пра М.В.Доўнар-Запольскага, публікацыях С.Станкевіча і Я.Запрудніка пра Янку Купалу і Якуба Коласа (Нью-Йорк, 1982 г.), А.Адамовіча пра І.Луцкевіча (Нью-Йорк, 1983 г.), Ю.Туронка пра В.Іваноўскага (Варшава, 1992 г.).

Упрацы Ю.Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»

(Вроцлаў; Варшава, 1989 г.; 2-е выд. 1993 г.) па-новаму асэнсоўваюцца гістарычныя падзеі на Беларусі. Аўтар прыходзіць да высноваў, «незалежных ад папярэдніх супярэчлівых ацэнак сведак і пасляваенных інтэрпрэтатараў падзей».

У60-я г. пачалі даследаванне гісторыі Беласточчыны вучоныябеларусы ў Польшчы. Артыкулы Ю.Туронка, А.Баршчэўскага,

У.Юзвюка, М.Гайдука, В.Нікіцюка і іншых даследчыкаў з’явілі-

ся ў беластоцкіх навуковых зборніках (1961 г., 1964 г., 1974 г., 1982 г.),

338

беларускіх календарах, штотыднёвіку «Ніва». М.Кандрацюк асвятляе гісторыю краю праз балцкія элементы ў яго тапаніміцы (Беласток; Вроцлаў, 1974 г.; Вроцлаў, 1985 г.). Грунтоўна разгледжаны становішча і роля праваслаўнай царквы на Беласточчыне ў працах Я.Мірановіча і Р.Сасны, жыццё суродзічаў у Польшчы ў кнізе А.Садоўскага «Народы вялікія і малыя: Беларусы ў Польшчы» (Кракаў, 1991 г.) і Я.Мірановіча «Беларусы ў Польшчы, 1944 –

1949» (Варшава, 1993 г.). Зборнік публіцыстыкі С.Яновіча «Беларусь, Беларусь» (Варшава, 1987 г.) раскрывае складанасць беларус- ка-польскіх узаемаадносінаў.

Пачынальнікамі даследаванняў гісторыі беларускай эміграцыі з’яўляюцца А.Калубовіч (ад ранніх перасяленняў да Другой сусветнай вайны), А.Латышонак (беларуская заходняя дыяспара найноўшага часу), В.Кіпель (нацыянальная дыяспара ў ЗША), Я.Са-

доўскі (у Канадзе), А.Вініцкі, С.Коўш, М.Шыла (у Германіі),

К.Мерляк (у Аргенціне). На эміграцыі зроблены спробы асэнсавання гісторыі Беларусі ў больш шырокім кантэксце, выкарыстання пры яе даследаванні найноўшых падыходаў. У публікацыях 50-х гг. прафесара Л.Акіншэвіча разглядаліся «цывілізацыйныя асновы беларускага гістарычнага працэсу», гісторыя цывілізацыі Усходняй Еўропы паводле канцэпцыі А.Тойнбі. Я.Запруднік звярнуўся да праблемаў тэрміналогіі і перыядызацыі беларускай гісторыі.

У 60 – 80-я гг. з’явіліся гістарыяграфічныя працы: кніга-вод-

гук Я.Станкевіча «Савецкае хвальшаванне гісторыі Беларусі»

(1956 г.) на выхад у 1954 г. у Мінску «Гісторыі Беларускай ССР»,

твор П.Урбана «У святле гістарычных фактаў» (1972 г.), у якой абвяргаецца версія гісторыі Беларусі, выкладзеная Л.С.Абэцэдарскім у брашуры «У святле неабвержных фактаў» (1969 г.), агляд А.Калубовіча стану вывучэння помнікаў беларускага пісьменства Х – ХVІІІ стст. (1978 г.), публікацыі пра вывучэнне гісторыі Беларусі ў БССР (П.Урбан), спробы адыходу ад афіцыйнай інтэрпрэтацыі ў беларускай гістарыяграфіі (Ч.Будзька), гістарычная канцэпцыя В.Ластоўскага (В.Тумаш), вытокі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі (В.Сянькевіч), савецкай канцэпцыі гісто-

рыі ВКЛ (Я.Запруднік).

Аналізуючы стан гістарычных даследаванняў у БССР, яны вызначылі два этапы: адносна незалежнае ад цэнтра развіццё да 1930 г. «нацыянальнай па свайму духу і сэнсу гістарыяграфіі», а ў далейшым – адсутнасць у беларускіх савецкіх вучоных уласнага погляду на гісторыю беларускага народа, разгляд яе «толькі ў рамках вялікадзяржаўных канцэпцый Масквы», мэтай якіх было «зліць гісторыю народаў СССР з патокам гісторыі рускага народа».

339

Даследчыкі ў эміграцыі рэзка крытыкавалі гісторыкаў БССР за залежнасць іх пазіцыяў ад партыйна-дзяржаўных установак, аднабаковы ідэалагізаваны паказ гістарычнага працэсу, абмежаванасць даследаванняў межамі БССР (пакідаючы па-за ўвагай іншыя этнічныя тэрыторыі), падкрэслівалі адлучанасць навукоўцаў ад навейшых методык і падыходаў замежных гісторыкаў, іх высноваў па глыбінных з’явах развіцця чалавецтва і народаў. Разам з тым эмігранцкія аўтары адзначалі пэўныя змены ў тлумачэнні савецкай гістарыяграфіяй асобных перыядаў і падзей, падкрэслівалі спробы адыходу ад «спрошчвання беларускай мінуўшчыны», элементы новага асэнсавання нацыянальнага характару ВКЛ, аднаўлення «нацыянальных рыс беларускай культуры XV – XIX – пачатку XX ст.».

Многія працы эмігранцкіх вучоных нясуць адбітак прапагандысцкага характару, не пазбеглі палітычнай перадузятасці, уплыву «халоднай вайны», жорсткай канфрантацыі дзвюх грамадскіх сістэмаў, складаных узаемаадносінаў Беларусі з эміграцыяй, іх ізаляванасці адна ад адной. Ёсць разыходжанні ў поглядах на асобныя з’явы і падзеі ў гісторыі беларусаў.

Каштоўнымі крыніцамі па праблемах, што замоўчваліся ці абыходзіліся савецкай гістарыяграфіяй, сталі апублікаваныя на эміграцыі дакументы па найноўшай гісторыі Беларусі: «Кніга ах-

вяраў бальшавізму» (1950 г.); стэнаграма «Другога Усебеларускага кангрэса» (1954 г.); дакументы і матэрыялы па БНР (газета

«Бацькаўшчына» за 1949 – 1950 гг.; «Дзень незалежнасці Беларусі, 25 сакавіка 1918 г.» 1958 г.; «Запісы», кн. 13, 1975 г.; «Дзень незалежнасці Беларусі ў 200-ю гадавіну адкрыцця Амерыкі» 1977 г.);

матэрыялы да Першага Усебеларускага з’езда 1917 г. («Запісы»,

кн. 2 – 4, 1963 – 1966 гг.); зборніка дакументаў «За дзяржаўную незалежнасць Беларусі» (1960 г.). На англійскай і беларускай мовах былі выдадзены дакументы пра паўстанне 1863 г. на Беларусі (1980 г.), на польскай – зборнік дакументаў пра становішча праваслаўнай царквы на Беласточчыне ў 1928 – 1939 гг. (1991 г.). Кніга дакументаў і матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць вядомага на эміграцыі грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча А.Жук-Грыш- кевіча выйшла ў 1993 г. у Таронта. Цікавасць для даследчыкаў уяў-

ляюць часопіс «Летапісь беларускай эміграцыі» (Бруклін), кніга ўспамінаў пра Янку Купалу і Якуба Коласа (1982 г.), публікацыі мемуараў Я.Германовіча, Я.Калубовіча, В.Рагулі, Я.Станкевіча, А.Жук-Грышкевіча, Л.Галяка, Я.Гладкага, Я.Пятроўскага, М.Сяднёва, Я.Малецкага, П.Сыча і інш.

340