Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

7.Перарыўнасць/неперарыўнасць. Гукі, у якіх назіраецца хуткі пераход ад адсутнасці гука да яго канцэнтрацыі, называюцца перарыўнымі.

Утакіх гуках адбываецца поўная змычка маўленчых органаў (гэта і стварае эфект адсутнасці гука). Да іх адносяцца ўсе змычна-шчылінныя: [z], [z’], [ц], [ц’], [ž], [ч]; змычныя: [б], [б’], [п], [п’], [д], [т], [г], [г’], [к], [к’];

змычна-праходныя гукі: [м], [м’], [н], [н’] і вібрант [р]. Галосныя гукі, шчылінныя, змычна-праходныя [л], [л’] з’яўляюцца неперарыўнымі.

8.Рэзкасць/нярэзкасць. Калі пры ўтварэнні гукаў паветраны струмень

сустракае дадатковую перашкоду, то атрымліваюцца рэзкія гукі. Гэта афрыкаты: [z], [z’], [ц], [ц’], [ž], [ч] (узнікае змычка і шчыліна), дрыжачы гук [р] (чаргаванне змычкі і шчыліны). У ротавай поласці адбываецца завіхрэнне паветранага струменя. Астатнія гукі з’яўляюцца нярэзкімі.

9. Звонкасць/глухасць. Усе гукі, якія вымаўляюцца з удзелам голасу, – звонкія. Гэта галосныя, зычныя санорныя і звонкія шумныя. Глухія гукі вымаўляюцца без удзелу голасу.

Акустычныя асаблівасці гукаў больш наглядна паказаны ў табл. 4.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Табліца 4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гукі

Вакальнасць

Кансанантнасць

Дыфузнасць

Нізкая танальнасць

Бемольнасць

Дыезнасць

Перарыўнасць

Рэзкасць

 

Звонкасць

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[а]

+

+

 

+

[о]

+

+

+

 

+

[у]

+

+

+

+

 

+

[э]

+

 

+

[і]

+

+

+

 

+

[ы]

+

+

+

 

+

[б]

+

+

+

+

 

+

[б’]

+

+

+

+

+

 

+

[п]

+

+

+

+

 

[п’]

+

+

+

+

+

 

[в]

+

+

+

+

 

+

[в’]

+

+

+

+

+

 

+

[ў]

+

+

+

+

 

+

[ф]

+

+

+

 

[ф’]

+

+

+

+

 

71

Заканчэнне табл. 4

Гукі

Вакальнасць

Кансанантнасць

Дыфузнасць

Нізкая танальнасць

Бемольнасць

Дыезнасць

Перарыўнасць

Рэзкасць

Звонкасць

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[м]

+

+

+

+

+

+

[м’]

+

+

+

+

+

+

+

[д]

+

+

+

+

[т]

+

+

+

[z]

+

+

+

+

+

[z’]

+

+

+

+

+

+

[з]

+

+

+

[з’]

+

+

+

+

[с]

+

+

[с’]

+

+

+

[ц]

+

+

+

+

[ц’]

+

+

+

+

+

[н]

+

+

+

+

+

[н’]

+

+

+

+

+

+

[л]

+

+

+

+

[л’]

+

+

+

+

+

[р]

+

+

+

+

+

[ž]

+

+

+

+

+

[ж]

+

+

+

+

+

[ч]

+

+

+

+

[ш]

+

+

+

[j]

+

+

+

+

[γ]

+

+

+

[γ’]

+

+

+

+

[г]

+

+

+

+

[г’]

+

+

+

+

+

[к]

+

+

+

[к’]

+

+

+

+

[х]

+

+

[х’]

+

+

+

72

§ 25. Перцэптыўны аспект вывучэння гукаў

Аналіз гукаў з пункту гледжання перцэпцыі (ад лац. percepto – ʻуспрымацьʼ) апіраецца на асаблівасці іх успрымання. У лінгвістычнай літаратурыможназнайсцінекалькітэорый,звязаныхзуспрыманнемгукаў.

Прыхільнікі маторнай тэорыі лічаць, што для таго, каб успрыняць гукавыя сігналы, чалавек павінен ведаць усе артыкуляцыі маўленчых органаў, неабходныя для ўтварэння гэтых сігналаў. Такім чынам, увага звяртаецца на артыкуляцыйны бок маўлення, а акустычныя характарыстыкі не ўлічваюцца. Аднак малыя дзеці спачатку разумеюць мову, а ўжо пасля пачынаюць гаварыць на ёй.

У аснове сэнсарнай тэорыі знаходзяцца акустычныя прыметы гукаў, якія звязаны пэўнымі суадносінамі з артыкуляцыямі. Паколькі адны і тыя ж гукі могуць адрознівацца па асобных акустычных характарыстыках (тэмбр, сіла, вышыня і г. д.), то асноўнай праблемай з’яўляецца прывядзенне мноства гукаў (у залежнасці ад акустычных характарыстык) да меншай колькасці гукавых вобразаў-фанем. Гэты працэс адбываецца на аснове вылучэння катэгорый – той ці іншы гук мы адносім да пэўнай катэгорыі, якая мае характэрныя прыметы.

Чалавек, пачуўшы гукавыя сігналы, распазнае гукі, а гэта прадугледжвае наяўнасць у памяці слыхавых вобразаў. Акустычная хваля ўздзейнічае на орган слыху – вуха.

Для даведкі. Вуха мае тры часткі: 1) вонкавае вуха складаецца з вушной ракавіны, слыхавога праходу, барабаннай перапонкі; 2) сярэдняе вуха – поласць, запоўненая паветрам; 3) унутранае вуха – косны канал з салявым растворам і мембрана, на якой размешчаны спецыяльныя клеткі, што ўспрымаюць гукавыя вібрацыі і апрацоўваюць іх.

Пры апрацоўцы моўнага сігналу ў вуху ваганні паветра пераўтва­ раюцца ў электронныя імпульсы. Гэта спрыяе далейшаму ўспрыманню і аналізу сігналаў галаўным мозгам.

Пры даследаванні ўспрымання мовы на слых шырока выкарыстоў­ ваецца метад эксперымента. Носьбіты мовы слухаюць маўленне, запісанае на магнітную ленту. Пасля першага праслухвання эксперыментатар змяняе частку запісу або падбірае іншы ў залежнасці ад задач эксперымента, а затым прапануе ўдзельнікам яшчэ раз праслухаць маўленне. Розніца ва ўспрыманні фіксуецца і апрацоўваецца даследчыкамі.

Эксперыменты праводзяць пры дапамозе спецыяльнай апаратуры (асцылографаў, спектрографаў), што дазваляе дакладна вызначыць, якія акустычныя параметры ўспрымаюцца носьбітамі мовы аднолькава, а якія

73

па-рознаму; якія з іх з’яўляюцца істотнымі пры ацэнцы ўспрымання маўлення, а якія ‒ другараднымі.

Метад танальнай аўдыяметрыі дазваляе зафіксаваць парог слыхавога адчування, калі чалавек праслухоўвае чыстыя гукі пэўнай частаты асноўнага тону, якая паступова павышаецца. Пры дапамозе гэтага метаду можна вызначыць дыферэнцыяльны парог слыху на рознай частаце.

Пры маўленчай аўдыяметрыі носьбіты мовы праслухоўваюць не асобныя гукі, а моўныя сігналы – словы. Чалавек, пачуўшы слова, паўтарае яго. Гэты метад шырока выкарыстоўваеццаў медыцынскіх установах пры праверцы вастрыні слыху.

Пры ўспрыманні мовы найбольшая ўвага звяртаецца на такія хара­ ктарыстыкі, як разборлівасць і натуральнасць гучання. Калі слухач паўтарае пачутае з памылкамі або зусім не можа паўтарыць, то такое маўленне з’яўляецца неразборлівым. Сінтэзаваная (машынная) мова, а таксама вымаўленне з вельмі выразнай, а таму нехарактэрнай артыкуляцыяй галосных і зычных гукаў з’яўляюцца штучнымі.

Метад мнагамернага шкаліраваннядазваляевызначыцьперцэптыў­ ную базу беларускай мовы. Носьбітам мовы прапануюцца пары гукаў, адрозненне ў гучанні якіх ацэньваецца імі колькасна ў балах. Калі розніца ў балах паміж гукамі невялікая (напрыклад, паміж галоснымі [о] і [у] яна складае 2,9 бала), то часта такія гукі могуць памылкова ўзаемазамяняцца. Калі ж адлегласць вялікая (напрыклад, паміж [а] і [у] – 6,8 бала), то памылковыя ўзаемазамены не павінны ўзнікнуць.

Перцэптыўную базу беларускай мовы складаюць так званыя слыхавыя эталоны, або псіхафанемы. Яны ўяўляюцца слухачу як фаналагічна значымыя. Сярод галосных псіхафанем вылучаюцца: [а], [·а], [о], [·о], [у], [·у], [э], [·э], [і], [ы] (усяго 10). Розніца ў адлегласці паміж [а] і [о], [а] і [э] даволі вялікая.

Зычныя псіхафанемы беларускай мовы: [б], [б’], [в], [в’], [γ], [γ’], [г], [г’], [д], [z’], [z], [ž], [ж], [з], [з’], [j], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш] (усяго 39). Сярод зычных, як правіла, беспамылкова вызначаюцца гукі [р] – у 100 % выпадкаў, [ц’] – 96 %, [ž] – 93 %. Горш успрымаюцца гукі [ф] і [к’] – па 42 %, [в’] – 37 %. Перцэптыўна далёкімі паміж сабой сярод зычных з’яўляюцца гукі [б] і [ž], [б] і [з], [д] і [с], [ж] і [к] – па 5 балаў. Перцэптыўна блізкімі выступаюць гукі [д] і [ž], [z] і [з], [в] і [ў], [л] і [ў], [ч] і [ш] – па 1 бале.

У памяці чалавека захоўваюцца звесткі пра спалучэнні марфем, асаблівасці іх фанетычнай рэалізацыі. Усё гэта, а таксама адпаведныя пра- садычныясродкідапамагаюцьчалавекуўспрыняцьмоўныясігналы–словы.

74

§ 26. Гукапіс у мове мастацкай літаратуры

Кожны пісьменнік імкнецца дасягнуць прыгажосці гучання мовы твора, выкарыстоўваючы пры гэтым фанетычныя сродкі для стварэння выразнасці, выяўленчасці маўлення. Майстэрскі падбор слоў садзейнічае вобразнай перадачы думкі:

Ляжаць пакошаныя травы, Не травы – казачныя сны, Не сны, а шолахі дубравы, Вясёлкі, галасы вясны.

Рупліва іх мы ў копы зносім, – І там, дзе Нёмна берагі, У залатую нашу восень

Ржавеюць пад дажджом стагі.

М. Танк

Гук можа выражаць пэўны настрой, пачуццё, эмацыянальны стан моўцы. Іншымі словамі, асобныя гукі могуць, калі яны пэўным чынам арганізаваны, утрымліваць у сабе нейкую дадатковую інфармацыю.

Выкарыстанне розных фанетычных сродкаў для ўзмацнення гукавой выразнасці маўлення называецца гукапісам. Для таго каб гукавы бок маўлення стаў выразным, неабходна дакладнае вылучэнне слоў пры чытанні, а таксама шматразовыя паўторы некаторых гукаў. У кожнай мове ў залежнасці ад характару артыкуляцыі гука за ім замацоўваецца тое ці іншае кола магчымасцей у перадачы інфармацыі. Напрыклад, пры паўторы гука [х] у беларускім маўленні ствараецца ўражанне цішыні:

Ціха, глуха ў лесе, Хоць бы гук адзін…

Я. Колас

А паўтор свісцячых гукаў [з’], [с’], [ц’] нагадвае свіст:

Вецер свішча так, як звер…

Я. Колас

Вельмі часта аўтары імкнуцца дасягнуць гукавога падабенства слоў, адбіраючы лексемы, у якіх паўтараюцца адны і тыя ж або падобныя па гучанні гукі:

Не шукай ты шчасця, долі На чужым, далёкім полі, Гэт, за шумным лесам-борам, За шырокім сінім морам Не шукай ты шчасця, долі!

Я. Купала

75

У паэтычных тэкстах гукавыя паўторы могуць стаць яркім стылістычным сродкам гукапісу. Напрыклад, паўтор санорных зычных [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’] і галосных [а], [э], [о] дазваляе раскрыць усю прыгажосць, чароўнасць і пяшчотнасць ружы:

Ружа белая, Нясмелая, Прыгажуня Чыстацелая!

Ранкам срэбраная, Росная, Днём распушана Пялёсткамі.

Е. Лось

У залежнасці ад характару гукаў, якія паўтараюцца, адрозніваюць два асноўныя тыпы гукавых паўтораў: алітарацыю і асананс. Алітарацыя (ад лац. ad – ‘пры’, littera – ‘літара’) – паўтарэнне аднолькавых або падобных зычных.

Зарой прапяялі асверы. Вясенняя зораў сяўба Расой ападае на верас,

На песню – «А ў полі вярба…».

М. Танк

Асананс (ад фр. assonance – ‘сугучнасць’) – паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў.

Бацька прынёс Вёдры, поўныя восені…

М. Танк

Эх ты, доля, доля! Голад ты, галота!

Я. Колас

…З тэй галінкай, дзе ён Жыцця радасць пазнаў, Дзе вясной вецярок З ім любоўна шаптаў.

І блішчала на ім Летнім ранкам раса, Цалавала яго

Залатая каса

Я. Колас

76

Алітарацыя з’яўляецца самым распаўсюджаным тыпам гукавога паўтору, паколькізычныяў сістэмегукаў беларускаймовы займаюцьцэнтральнае месца і выконваюць асноўную сэнсаадрознівальную функцыю. Параўнаем, напрыклад, адны і тыя ж прозвішчы беларускіх пісьменнікаў, запісаныя пры дапамозе толькі галосных: уаа, ее, аяі – і толькі зычных: Кпл, Млж, Шмкн. У апошнім выпадку прозвішчы лёгка ўзнаўляюцца і пазнаюцца (Купала, Мележ, Шамякін), у той час як пры іх перадачы галоснымі мы атрымліваем мінімальную інфармацыю.

З мэтай узмацнення выразнасці маўлення аўтары могуць будаваць сказы з вельмі кароткіх фанетычных слоў або выкарыстоўваць шматскладовыя словы. Параўнайце:

Устань! Ўсе, глянь,

Пайшлі… І вот – Свабод!

Зямлі!

Я. Купала

і наадварот:

Прабачце,

прапаленыя на агні

ітой бок,

ігэты… Не спадзявалася

ў даўнія дні,

што зацікаўлю паэта.

Е. Лось

Кароткія словы перадаюць хуткую змену падзей, а шматскладовыя – запаволенасць, няспешнасць, роздум.

Розныя прыёмы ўзмацнення гукавой выразнасці маўлення могуць быць выкарыстаны з мэтай імітацыі гукаў, калі словы сваім гучаннем нагадваюць слыхавыя ўражанні ад з’явы, якая апісваецца: І гром загра-

хоча (Я. Купала); Крышацца крыгі з дакорам (Р. Барадулін); Звон азёраў(М.Танк);Ікожныраз,якзагрыміць звяно,пакамнюпрабягаюць бліскавіцы (М. Танк).

Пісьменнікі заўсёды надаюць увагу гукавой арганізацыі маўлення, імкнуцца да спалучэння формы са зместам. Інфармацыя, якая атрымліваецца ў выніку аналізу гукавой арганізацыі выказвання, удакладняе і дапаўняе змест. У некаторых выпадках такая інфармацыя можа быць нават больш каштоўнай, чым сам змест.

77

Пытанні і заданні

1. Што такое камунікацыя? Пералічыце яе асноўныя этапы. 2. Што такое фанетыка? Назавіце яе прадмет і задачы даследавання. 3. З якімі лінгвістычнымі і нелінгвістычнымі дысцыплінамі звязана

фанетыка?

4. У чым заключаецца практычнае значэнне фанетыкі?

5. Якія метады вывучэння гукавога ладу мовы вы можаце назваць? 6. Ахарактарызуйце сучасны стан беларускай фанетыкі. Апішыце

яе асноўныя напрамкі.

7. Што такое транскрыпцыя? Ахарактарызуйце віды транскрыпцыі (гукавая, інтанацыйная, фанетычная і фанематычная).

8. Патлумачце адрозненне паміж практычнай транскрыпцыяй і транслітарацыяй.

9. Якая сістэма знакаў выкарыстоўваецца ў транскрыпцыі? 10. Якія адносіны і адпаведныя ім законы дзейнічаюць у фанетыцы? 11. Назавіце і ахарактарызуйце сегментныя і суперсегментныя фане-

тычныя адзінкі.

12. Што такое гукі мовы? Назавіце іх асноўныя функцыі. 13. З якіх бакоў могуць даследавацца гукі?

14. Што такое маўленчы апарат? Назавіце яго асноўныя часткі. 15. Якіямаўленчыяорганыз’яўляюццаактыўнымііпасіўнымі?Чаму? 16. Што такое артыкуляцыя гукаў? З якіх фаз яна складаецца? 17. Якіяпрыметыўлічваюццапрыартыкуляцыйнайкласіфікацыізыч-

ных і галосных гукаў?

18. Ахарактарызуйце зычныя гукі: а) па месцы ўтварэння; б) спосабе ўтварэння; в)удзеле голасу ішуму;г)наяўнасці/адсутнасціпалаталізацыі.

19. Ахарактарызуйце галосныя гукі: а) паводле ўдзелу губ; б) месца ўтварэння; в) па спосабе ўтварэння.

20. Што такое артыкуляцыйная база мовы? Якія асаблівасці мае беларуская артыкуляцыйная база?

21. Назавіце асноўныя адрозненні паміж зычнымі і галоснымі гукамі. 22. Пералічыце асноўныя акустычныя ўласцівасці гукаў.

23. Што такое акустычная класіфікацыя гукаў? Што пакладзена ў яе аснову?

24. У чым заключаюцца асаблівасці ўспрымання гукаў мовы? 25. Як адбываецца апрацоўка моўнага сігналу?

78

26. Назавіце асноўныя метады, якія выкарыстоўваюцца пры даследаванні ўспрымання мовы.

27. Ахарактарызуйце паняцці «гукапіс», «алітарацыя», «асананс». 28. Якую ролю займае гукапіс у мастацкай літаратуры?

Практычныя заданні

1. Прааналізуйце схему працэсу моўнай камунікацыі. Дапоўніце яе.

2. Суаднясіце навуковыя кірункі фанетыкі з іх задачамі.

1.

Апісальная фанетыка

а) вывучае фанетычныя заканамернасці,

 

 

агульныя для ўсіх моў; будову

 

 

моўнага апарату; прынцыпы члянення

2.

Гістарычная фанетыка

гукавой плыні.

 

 

б) вывучае гукавы лад канкрэтнай мовы

3.

Параўнальная фанетыка

ў сінхронным плане.

 

 

в) даследуегукавыладмовыўягоразвіцці.

4.

Агульная фанетыка

г) вывучаегукавыя сістэмынекалькіх моў.

3. Дапоўніце схему, якая адлюстроўвала б сувязь фанетыкі з лінгвістыч­ нымі і нелінгвістычнымі дысцыплінамі.

79

4. Прааналізуйце прыведзены ўзор транскрыпцыі. Назавіце спецыяльныя значкі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння гукавых асаблівасцей, асаблівасцей паўзацыі.

У прасторных панскіх санях сядзела чацвёра людзей: на заднім сядзенні з пухкай мядзведскай скурай на нагах – пан Вашамірскі з ксян­ дзом, на пярэднім – фурман з Салаўём.

Усемаўчалі.Яныбылізахопленыпекнатоюзімоваймесячнайночы.Ва ўсіхпачуццёбылоспачаткузвязанаіпераплеценанечымадным–ічацвёра людзей у сваім маўчанні, у азіранні вакольнай смуглай белі вельмі блізкі былі між сабой або нават адной істотай, падзеленай на чатыры часткі.

Усе ўспрымалі гэту ноч неадлучна ад прыгожай тройкі. Адно без аднаго існаваць не маглі ў гэтым дзікім парыванні наперад – у снягі, у

даль… (Паводле З. Бядулі).

[у ̮прасто́рных па́нск’∙іх сан’∙а́х с’∙а∙z’∙э́ла ча∙ц’в’∙о́ра л’∙у∙z’∙э́∙й //

на̮за́дн’∙ім с’∙а∙z’∙э́∙н’:∙і с̮пу́хка∙й м’∙а∙z’в’∙э́цка∙й ску́ра∙й на̮наγа́х / пан вашам’∙і́рск∙і’с̮кс’∙анzо́м / на̮п’∙арэ́дн’∙ім / фу́рман с̮салаўj∙о́м // ус’∙э́

маўча́∙л’∙і // j∙аны́был’∙і́захо́пл’∙эны п’∙экнато́∙j∙у з’∙імо́ва∙й м’∙э́∙с’∙ачна∙й но́чы // ва̮ўс’∙і́пачух∙ц’:∙о́было́спача́тку з’в’∙а́зана j∙і∙̮п’∙эрапл’∙э́∙ц’∙эна

н’∙э́чым адны́м / і̮ча∙ц’в’∙о́ра л’∙у∙z’∙э́∙й у̮сва∙j∙і́маўча́∙н’:∙і / у̮а∙з’∙іра́∙н’:∙і вако́∙л’на∙й сму́γла∙й б’∙э́∙л’∙і / в’∙э́∙л’м’∙і бл’∙і́ск∙і’бы∙л’∙і́м’∙іс̮сабо́∙й / або̮̀на́ват адно́∙й істо́та∙й / па∙z’∙э́∙л’∙эна∙й на̮чаты́ры ча́стк’∙і // у∙с’∙э́

ўспрыма́∙л’∙і γэ́ту ноч н’∙эадлу́чна ат̮прыγо́жа∙й тро́∙йк’∙і // адно́ б’∙эз̮аднаγо́j∙існава́∙ц’н’∙э̮маγл’∙і́ў̮γэ́тым z’∙і∙́к’∙ім парыва́∙н’:∙і нап’∙э́рат /

у∙̮с’н’∙а∙γ’∙і́ /̮дау́∙л’//]

5. Прачытайце тэкст. Затранскрыбіруйце яго. Пазначце асноўны ( )́і пабочны ()̀націскі; межы паміж сінтагмамі (/), фразамі (//); злітнае вымаўленне

службовых слоў з самастойнымі словамі ( ̮).

Наша беларуская літаратура, мастацтва, нашае нацыянальнае адра­ джэнне – гэта вясновая рунь, каторая красуецца пад сонцам. У душы нашага народа засеяны зярняты светлых думак аб волі, аб шчасці, аб незалежным жыцці.

Нашыя сілы яшчэ маладыя, але беларускае адраджэнне расце і павялічваецца з кожным днём. Будзіцца наш ратай да лепшай долі, рвецца да новага жыцця і сам хоча будаваць сваё шчасце.

Мы верым, што беларус стане гаспадаром свае зямлі. Мы верым, што мазалі нашага селяніна, які трымаў на плячах сваіх чужынцаў, патрапяць зрабіць што-колечы і для сябе. Мы верым, што беларускае поле закрасуецца, закаласіцца пад гарачым сонцам раскошна і багата! (З. Бядуля).

80