Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

разнавіднасцей. Так, вельмі часта пры хуткім тэмпе і спантанным, непадрыхтаваным маўленні можна заўважыць адсутнасць асіміляцыі па мяккасці: пе[с]ня, [с]мех, што з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай нормы.

Практычнаезначэннеарфаэпіізаключаеццаўвыкарыстанніарфаэпіч­ ных ведаў у методыцы выкладання беларускай мовы пры навучанні вуснайіпісьмовайяеформам.Урамкахгэтайдысцыпліныраспрацоўваюцца правілы чытання літар, іх спалучэнняў. Арфаэпія вучыць суадносіць націскныя і ненаціскныя склады. На выкарыстанні арфаэпічных нормаў грунтуецца выразнае чытанне і сцэнічнае майстэрства акцёраў. Вуснае маўленне вызначае пэўныя рысы моўцы, што з’яўляецца істотным для псіхалогіі, крыміналістыкі.

Такім чынам, нормы беларускага літаратурнага вымаўлення

устойлівая і ў той жа час дынамічная з’ява. Гэтыя нормы абапіраюцца на законы функцыянавання фаналагічнай сістэмы мовы і на выпрацаваныя грамадствам,традыцыйнапрынятыяправілы,якіямогуцьзмяняццаўпрацэсе развіцця вуснага літаратурнага маўлення. Неабходнасцю захавання асноўных рыс літаратурнага вымаўлення тлумачыцца навучанне гэтым нормам у школе, распаўсюджанне іх сродкамі масавай інфармацыі. Валоданне маўленчымі нормамі характарызуе агульны культурны ўзровень кожнага носьбіта беларускай мовы.

§ 62. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення

У канцы ХIХ ст. пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова. Але на той час яна не мела дасканалага правапісу, не былі распрацаваны і ўзаконены арфаэпічныя нормы, якія кадыфікуюцца пазней за арфаграфічныя. Сучасная беларуская літаратурная мова развівалася на базе народных гаворак. Гэта азначае, што ў маўленні людзей, якія карысталіся беларускай мовай, ужо назіраліся агульныя рысы, абумоўленыя артыкуляцыйнай базай: цвёрдае вымаўленне шыпячых [ж], [ш], [ž], [ч], а таксама [р] (жыццё, шыр, джала, час, мора), наяўнасць фрыкатыўных [γ] (галава, горад), [ў] (лаўка, траўка), аканне (мора – марскі, крэпасць – крапасны), дзеканне і цеканне (дзень, цьма), мяккасць зубныхпераднаступнымімяккімізычнымі([с’]мех,пе[с’]ня),падоўжанае вымаўленне зычных (калоссе, далонню, граззю, паданне, вяселле) і інш.

171

Спрыяльнымі для развіцця беларускай літаратурнай мовы сталі 1920-я гг.: пашырылася сфера яе выкарыстання, у тым ліку і культурнаасветніцкая. У 1920 г. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр, а ў 1926 г. у Віцебску – другі Беларускі дзяржаўны тэатр. Павялічылася колькасць сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў (амаль 90 % з іх працавалі на беларускай мове). У гэты час актывізавалася дзейнасць беларускіх выдавецтваў у Вільні, Санкт-Пецярбургу, Мінску. Выходзілі беларускамоўныя газеты «Наша доля», «Наша ніва». На беларускай мове друкавалісямастацкіятэксты,публіцыстычныятворы,выдавалісянавуковыя тэрміналагічныя зборнікі. Усё гэта садзейнічала стабілізацыі нормаў беларускай мовы, у тым ліку і арфаэпічных. Была запатрабавана першая беларуская граматыка Б. Тарашкевіча, якая пабачыла свет у 1918 г.

Уканцы 1920-х – пачатку 1930-х гг., калі пачаліся масавыя пакаранні, многія навукоўцы былі рэпрэсіраваны і знішчаны. У грамадска-палітыч­ ным, культурным жыцці распаўсюджваліся новыя тэндэнцыі.

У1933г.быўпадрыхтаваныпраектправапісу,якімафіцыйнакарыста­ ліся да сярэдзіны 1950-х гг. У 1957 г. быў зацверджаны новы праект змен

іўдакладненняў беларускага правапісу.

Упарадкаванне арфаграфічных правіл спрыяла станаўленню нормаў вымаўлення (значная колькасць арфаграфічных правіл заснавана на фанетычнымпрынцыпе),якіязмянялісяразамзразвіццёммовы.Так,да1933г. на іншамоўныя словы не пашыралася аканне, дзеканне, цеканне: профэсор, монолёг, профэсыя, да 1957 г. у інтэрнацыянальна-рэвалюцыйных словах не перадавалася аканне: совет, комсамол, піонер.

Такім чынам, беларускае літаратурнае вымаўленне набыло кадыфі­ каваны характар к канцу 1930-х гг. Аднак арфаэпічныя нормы працягвалі развівацца і ўдасканальвацца разам са зменамі ў беларускім правапісе, грамадстве, а таксама пад уплывам дыялектных асаблівасцей.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны пачалі мэтанакіравана вывучацца нормы вуснага беларускага маўлення. Але да 1960-х гг. у беларускім мовазнаўствеаб’ектамдаследаванняўпершуючаргуз’яўляласяпісьмовая форма мовы. У 1970-я гг. былі сфармуляваны агульныя, найбольш тыповыя правілы выразнага чытання, а таксама акрэслівалася тэхніка вуснага маўлення. Гэтай праблематыцы прысвечаны кнігі А. Каляды «Выразнае чытанне» (Мінск, 1970) і «Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў» (Мінск, 1973), Ф. М. Янкоўскага «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (Мінск, 1976). У пазнейшыя часы аналагічныя тэмы закраналі А. Каляда і А. Шагідзевіч у працы «Сцэнічная мова» (Мінск, 1993), А. Я. Міхневіч у артыкуле «З назіранняў над сучасным тэатральным вымаўленнем», змешчаным у кнізе «Беларуская і руская мова ў

172

Беларусі:праблемыфункцыянаванняіўзаемадзеяння»(Мінск,1997),іінш. Галоўнаязадачаназваныхпрац–разглядмагчымасціўвасобіцьлітаратурны творупа-мастацкуарганізаванымвусныммаўленні,перадацьэмацыяналь- на насычаную думку літаратурнага тэксту сродкамі вуснай мовы.

У якасці крыніц папаўнення звестак аб беларускай арфаэпіі можна разглядаць працы А. І. Падлужнага, Л. Ц. Выгоннай, В. М. Чэкмана, М. В. Бірылы і іншых беларускіх даследчыкаў. Вуснае беларускае літаратурнае маўленне падрабязна даследуецца ў працы Л. Ц. Выгоннай «Інтанацыя. Націск. Арфаэпія» (Мінск, 1991), артыкуле М. В. Бірылы «Да пытання аб фарміраванні і важнейшых нормах беларускага літаратурнага вымаўлення», змешчаным у часопісе «Весці АН БССР» (Сер. грамад. навук.1958.№3),укнігах«Фанетыкабеларускайлітаратурнаймовы»(Мінск, 1989)падрэдакцыяйА.І.Падлужнага,«Фанетыкасловаўбеларускаймове» (Мінск, 1983) Л. Ц. Выгоннай, А. І. Падлужнага і П. В. Садоўскага і інш.

Дапаможнік А. А. Каляды «Беларускае літаратурнае вымаўленне: Практыкум па дыкцыі і арфаэпіі» (Мінск, 2006) прызначаны для адпрацоўкі дыкцыйнай выразнасці і для практычнага засваення нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення. У «Слоўніку беларускай мовы (цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення)», скла­ дзеным Л. А. Ламека і У. Б. Ламекам (Мінск, 2000), змешчаны словы, пры выкарыстанні якіх узнікаюць пытанні ў напісанні, вымаўленні, пастаноўцы націску. Складаныя выпадкі вымаўлення слоў фіксуюцца і «Кароткім слоўнікам беларускай мовы» Г. У. Арашонкавай, В. П. Лемцюговай (Мінск, 1994), «Слоўнікам цяжкасцяў беларускай мовы» Б. А. Плотнікава і В. П. Трайкоўскай (Мінск, 2004), «Слоўнікам сучаснай беларускай мовы» У. М. Завальнюка, М. Р. Прыгодзіча, В. К. Раманцэвіч (Мінск, 2009), «Вялікім слоўнікам беларускай мовы» Ф. А. Піскунова (Мінск, 2012).

Паколькі роля вуснага слова ўзрастае, а вуснае маўленне з’яўляецца сродкам уздзеяння на пачуцці і свядомасць людзей, то з упэўненасцю можна сказаць, што авалоданне арфаэпічнымі нормамі разглядаецца як неад’емны кампанент павышэння агульнай культуры чалавека.

§ 63. Вымаўленне галосных ва ўласнабеларускіх словах

Моцнай пазіцыяй для галосных з’яўляецца іх націскное становішча. Націскныя галосныя ў беларускай мове вымаўляюцца і чуюцца выраз-

на: ле́та, ла́ва, мо́ра, разумны, цэ́ны, мыць. Слабая пазіцыя для галос-

́

173

ных – ненаціскное становішча. Але і ў такой пазіцыі галосныя таксама вымаўляюцца даволі выразна, паколькі не змяняюць сваёй асноўнай якасці: куто́к, мара́к, шэ́ры, лясні́чы.

Ётавыя галосныя літары і, е, ё, ю, я ў пэўных становішчах абазначаюць два гукі – [ј·і], [ј·э], [ј·о], [ј·у], [ј·а] адпаведна: 1) у пачатку слова: [ј·і]скра, [ј·э]лка, [ј·о]н, [ј·у]ны, [ј·а]блык; 2) пасля апострафа: аб’[ј·і·]нець, аб’[ј·э]хаць, куп’[ј·о], п’[ј·у], п’[ј·а]ўка; 3) пасля мяккага знака: у Іль[ј·і], ль[ј·э], паль[ј·у]; 4) пасля іншай галоснай: руча[ј·і]на, па[ј·э]хаць, ма[ј·у], за[ј·а]ц; 5) пасля ў: салаў[ј·і], абаў[ј·э], абаў[ј·у], салаў[ј·а].

Літара і абазначае гук [ы], калі знаходзіцца ў сярэдзіне слова пасля прыстаўкі на зычны: пад[ы]сці, уз[ы]сці. Калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, то ў наступным слове, якое пачынаецца з літары і, вымаўляецца [ј·і] або [ј] у залежнасці ад тэмпу маўлення: зайсці да [ј·і]х (сярэдні тэмп), спытаць у [ј]вана (хуткі тэмп).

Злучнік і вымаўляецца як [ы], калі папярэдняе слова заканчваецца на цвёрды зычны (за выключэннем заднеязычных [γ], [к], [х]): Вільнюс

[ы] Талін, пыл [ы] дым, але Полацк [і] Мінск, луг [і] поле. Як гук [і]

вымаўляецца злучнік і пасля слова на мяккі зычны: пяць [і] шэсць, конь

[і] бык.

Гукі [у], [л], [в] замяняюцца на [ў] у становішчы пасля галоснага перад паўзай або зычным: быў, траўка, пайсці ў госці, аўдыторыя, ва ўніверсітэце. Гэта ж перадаецца і на пісьме. Гук [ў] вымаўляецца ў пачатку геаграфічных назваў, імёнаў, прозвішчаў, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны. Але на пісьме гэта не адлюстроўваецца: у горадзе

[ў]фе (Уфе), за [ў]ладзімірам (Уладзімірам), на [ў]рале (Урале).

Характэрнай асаблівасцю фанетычнай сістэмы беларускай літаратур­ най мовы з’яўляецца наяўнасць прыстаўных ([а], [і]) і ўстаўных ([а], [э])

галосных гукаў: амшара, ільготы, іржавы, аржаны; ру[б’·э·]ль, ме[та]р, лі[та]р.

Галосныя гукі [о], [э] не пад націскам змяняюць сваё гучанне і супадаюць у гуку [а]: м[о]ра – м[а]рскі, р[э·]кі – р[а]чны. Гэта фанетычная заканамернасць называецца аканнем. Аканне – гэта супадзенне галосных [о], [э] ў гуку [а] пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах:

ц[э́]ны – ц[а]на́, г[о́]лас – г[а]ласава́ць. Аканне адбываецца і пасля мяккіх зычных, але толькі ў першым складзе перад націскам: [в’∙о́]сны –

[в’∙а]сна́, [л’∙э]с – [л’∙а]сны́, [z’·э́·]вяць ‒ [z’·а·]вяˊты. На арфаграфічным узроўні гэты працэс называецца яканнем.

Пасля мяккіх зычных не ў першым складзе перад націскам на месцы галоснага [э] вымаўляецца [э] або [эª]: [з’·э·л’·э]нава́ты або [з’∙эª·л’∙эª] на­ ва́ты, во́[с’∙э·]нь або во́[с’∙эª·]нь.

174

Правіла акання дзейнічае ў межах аднаго фанетычнага слова. Параў­ найце напісанне і вымаўленне: не быў – [н’∙а] ̮бы́ў, не мог – [н’∙а] ̮мо́г,

але без перакладу – [б’∙э∙с’] ̮ перакла́ду.

Аканне пасля цвёрдых і мяккіх зычных з’яўляецца характэрнай аса­ блівасцю­ беларускай мовы.

Адной з фанетычных рыс беларускай мовы з’яўляецца пераход на­ ціскных складоў ро, ло, рэ ў ненаціскныя ры, лы: глотка – глытаць,

хрэст – хрысціць, кроў – крыві.

§ 64. Вымаўленне зычных і іх спалучэнняў у спрадвечных словах

У беларускай літаратурнай мове ёсць зацвярдзелыя гукі, якія заўсёды вымаўляюцца цвёрда: [р], [ж], [ш], [ž], [ч] і [ц] ([ц’] адпавядае мякка-

му [т]) – цяпе[р], [ж]онка, ідзе[ш], [ž]ала, [ч]овен, [ц]ана.

Для нашага маўлення характэрны фрыкатыўныя гукі [γ], [γ’], якія вымаўляюццаўбольшасціслоў:[γ]орад,на[γ]а,[γ]утарка,[γ]алоўны,[γ’]іра, [γ’]ерой; а таксама афрыкаты [ž] і [z’], якія вымаўляюцца злітна, непа­ дзельна: ха[ž]у, ура[ž]ай, ха[z’]іць, [z’]еці, лю[z’]і. Асобнае вымаўленне [д + ж] і [д + з] магчыма, калі названыя спалучэнні знаходзяцца на стыку марфем: па[дз’]емны, а[дж]ыць, а[дз’]імаваць.

Асаблівасцю беларускай мовы з’яўляецца і наяўнасць падоўжаных зычных, якія ўзніклі гістарычна на месцы спалучэння «мяккі зыч-

ны + ь + ј» паміж галоснымі: насе[н’:]е, ма[з’:]ю, дало[н’:]ю, ці[ш:] у, кало[с’:] е, жы[ц’:]ё, разво[ддз’]е, збо[ж:]а. Пры вымаўленні гэта асаблівасць захоўваецца. У нашай мове ніколі не падаўжаюцца губныя зычныя [б], [п], [м], [в], [ф], [ў], а таксама [р]: глыб’ю, кроўю.

Прыстаўныя гукі (пратэзы) і ўстаўныя гукі (эпентэзы) – яшчэ адна асаблівасць беларускай мовы. Сярод зычных гукаў пратэтычнымі з’яўляюцца [в], [γ], [ј]: [в]озера, [в]уліца, [γ]анна, [γ]эта, [ј]іскра.

Прыстаўныягукіўзнікаюцьтолькіўпэўныхпазіцыяхізнікаюцьуіншых:

акно, імя, улада.

Вымаўленне спалучэнняў зычных падпарадкавана агульным фанетычным законам.

Звонкія і глухія выразна вымаўляюцца перад усімі галоснымі і перад санорнымі (абавязак, разліць, абвіць). Такая пазіцыя называецца моцнай. У слабых пазіцыях вымаўляюцца або толькі глухія, або толькі звонкія.

175

Звонкія зычныя на канцы слова, а таксама ў сярэдзіне перад глухімі вымаўляюццаякадпаведныяглухія:са[т](сад),лы[ш]ка (лыжка),лё[х]ка (лёгка). Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца як парныя звонкія:

ка[з’]ба (касьба), про[з’]ба (просьба), лі[ž]ба (лічба).

Свісцячыя і шыпячыя гукі, калі стаяць перад галосным, гучаць выразна, г. зн. знаходзяцца ў моцнай пазіцыі (шар, сом, суд, жар). Слабымі пазіцыямі для свісцячых і шыпячых з’яўляецца іх суседства. Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя (адбываецца рэгрэсіўная асіміляцыя шыпячых): на до[сц]ы (на дошцы), на рэ[ц:]ы (на рэчцы),

апранае[с’:]я (апранаешся). Калі такія спалучэнні знаходзяцца паміж галоснымі, то вымаўляецца падоўжаны гук, а калі паміж галосным і зычным, то адзін гук: смяе[с’:]я (смяешся), латы[с]кі (латышскі),

ры[с]кі (рыжскі).Свісцячыяперадшыпячымівымаўляюццаякшыпячыя:

ра[шч]оска (расчоска), [ш:]ытак (сшытак), пя[ш]чаны (пясчаны).

Слабай пазіцыяй для выбухных [д], [т] і афрыкат [ч], [ц] з’яўляецца іх суседства. Спалучэнні гукаў [дч] і [тч] на стыку кораня і суфікса вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч:]: перакла[ч:]ык (перакладчык),

лё[ч:]ык (лётчык).

Спалучэнні каранёвых зычных гукаў [д], [т], [ч], [к] з суфіксальным [с] перадаюцца адным гукам [ц]: гара[ц]кі (гарадскі), саве[ц]кі,

баранаві[ц]кі, крыжа[ц]кі.

Спалучэнні гукаў[дц],[тц]і[чц]вымаўляюцца якпадоўжаны [ц:]: на вокла[ц:]ы(навокладцы),увопра[ц:]ы(увопратцы),нарэ[ц:]ы(нарэчцы).

Са спалучэння [стч] атрымліваецца [шч]: Брэ[шч]ына (Брэстчына). Спалучэнне [чн] не змяняецца: па[чн’]і, ру[чн’]ік.

Каранёвыя [з], [с], [γ] перад суфіксальным [ск] вымаўляюцца як [ск]:

францу[ск’]і (французскі), выбар[ск’]і (выбаргскі), пале[ск’]і (палескі).

У беларускім маўленні заўсёды цвёрдымі застаюцца губныя перад наступным мяккімзычным,атаксамаўканцы слоў:[бл’]яск, [мн’]е, [пј∙у],

ся[мј∙а], насы[п], вер[ф], се[м], голу[п].

Свісцячыя зычныя [з], [с] перад наступнымі мяккімі зычнымі (за выключэннем заднеязычных [γ’], [к’], [х’]) становяцца мяккімі: пе[с’н’∙а], [з’б’]іць, [с’в’∙а]та, але [ск’]інуць, [сх’]іліць, [зγ’]інаць.

Зычныя [д] і [т] перад наступнымі ётавымі галоснымі е, ё, ю, я, і, а таксама перад зычнымі [в’], [м’] пераходзяць адпаведна ў [z’] (дзеканне) і

[ц’] (цеканне): [z’]е[ц’]і, [ц’у]льпан, [ц’]ір, [ц’]вік, [ц’]мяны, [z’]веры. Але

пераход [д] у [z’], [т] у [ц’] не адбываецца на стыку марфем: а[д]весці,

па[д]мерзнуць.

176

Тыя ж самыя фанетычныя законы дзейнічаюць на стыку слоў, калі разам яны ўтвараюць адно фанетычнае слова. Напрыклад, [з’] верай, [ж] жытам, [с] сабакам, па[ц] цэглай, [с’] песняй і г. д.

§ 65. Вымаўленне галосных і зычных у запазычаных словах

Многія запазычаныя словы не падначальваюцца агульным законам, якіядзейнічаюцьубеларускаймоведляспрадвечныхідаўнозапазычаных слоў. Большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваецца закону акання пасля цвёрдых зычных: [э]по́ха, т[э]о́рыя. Толькі ў некато-

рых даўніх запазычаннях гук [э] змяняецца на [а]: а́др[а]с, літ[а]ратура,

́

с[а]кр[а]та́р. У асобных словах, якія прыйшлі да нас праз рускую мову, пасля зычных [ж], [ц], [р] вымаўляецца [ы]: інж[ы·]не́р, канц[ы·]ля́рыя,

др[ы·]зі́на, р[ы]со́ра, бр[ы·]зе́нт.

Не назіраецца акання ў многіх іншамоўных словах і пасля мяккіх

зычных: [м’∙э]тро́, [м’∙э]да́ль, [г’∙э]ро́й, [к’∙э∙]фі́, р[л’∙э∙]ге́нда, [п’∙э]ро́н, [ј·э]ўро́па. Выключэннямі з’яўляюцца даўнія запазычанні: [ј·а]фрэ́йтар,

ка[л’·а]нда́р, [с’·а]ржа́нт.

Спалучэнні галосных іо, оо і іншыя на канцы слова падпадаюць пад закон акання, які дзейнічае ў беларускай мове: тры́[а], То́кі[а],

сальфе́джы[а], Ватэрло[а].

Спалучэнні галосных іо, іа, іэ ў сярэдзіне слоў не характэрны для беларускай мовы. Таму ў словах з такімі спалучэннямі ўзнікае ўстаўны

гук [ј]: б[·і∙ј∙а]ло́гія, б[·і∙ј∙о́]лаг, кл[·і∙ј∙э́]нт, д[ы∙ј∙а]прае́ктар.

Увогулеўстаўныязычныяўзнікаюцьпераважнаўзапазычаныхсловах прызбегугалосных,штоз’яўляеццанехарактэрнымдлябеларускаймовы:

стад[ы∙ј∙о]н, Лар[ыво]н, бібл[·і∙ј∙а]тэка.

Часта [ј] у такіх словах з’яўляецца паміж галоснымі на стыку пры­ стаўкі і кораня: пра[ј∙і]нфармава́ць, за[ј∙і]нтрыгава́ць.

Вымаўленненязменныхзапазычаныхслоў,якіязаканчваюццана«мяккі зычны + [э]» або «цвёрды зычны + [э]», як правіла, адпавядае напісанню:

атэ[л’ј·э́](атэлье),камюні[к’∙э́](камюніке),ка[фэ́](кафэ),гаф[рэ́](гафрэ).

У словах тыпу камп’ютар, грэйдар, шніцаль вымаўляюцца ненаціск­ ныя фіналі -аль, -ар. Ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання названыя фіналі перадаюцца нязменна: Одэр, Пітэр, Юпітэр.

У асобных словах беларускай мовы (звычайна запазычаных) вымаў­ ляюццавыбухныягукі[г],[г’]:[г]узік,[г]анак,маз[г’]і,шва[г’]ер,[г]онта, [г’]ірса, ане[г]дот, [г]аза, браз[г]аць, браз[г]отка.

177

У геаграфічных найменнях і назвах народаў [к] перад суфіксальным

[ск] вымаўляецца як [цк]:узбе[цк’]і (узбекскі), таджы[цк’]і (таджыкскі), але о[кск’]і.

Зычныя [л], [н] перад мяккімі [z’], [ц’], [н’], [ј] вымаўляюцца мякка,

як [л’], [н’]: на вера[н’]дзе, па кама[н’]дзе.

Убольшасці слоў іншамоўнага паходжання застаюцца цвёрдымі гукі

[д]і[т]:[дэ]лега́т,[тэ]а́тр,[ды]ві́зія,сту[дэ́]нт,ба[ты́]ст,ка[дэ́]т.Але калі ў іншамоўных словах ёсць суфіксы -ін, -ір, -ёр, -еец, -ейск-, -ік, то

адбываеццапераход[д]у[z’],а[т]у[ц’]:біле́[ц’]ік,блан[z’]і́,каман[z’] і́, р

ман[ц’]ёр, гвар[z’]е́ец, ін[z’]е́йскі.

Уіншамоўных словах назіраецца варыянтнасць у вымаўленні

свісцячых з наступным мяккім зычным:[с]фе́раі[с’]фе́ра,атма[с] фе́ра

іатма[с’]фе́ра, [с]фінкс і [с’]фінкс.

Убольшасці іншамоўных слоў не адбываецца падаўжэння зычных:

ка́[с]а, а[л’]е́я, прафе́[с]ар, і[м]унітэ́т, гру[п]а, ма́[с]а, тэлегра́[м] а. Вы-

́

ключэннем з’яўляюцца наступныя словы: ва́[н:]а, ма́[н:]а, мадо́[н:] а,

бо́[н:] а,па́[н:]а,до́[н:]а,Ме́[к:]а,ду[р:]а(расліна),мѐ[ц:]а-сапра́на,чэ̀[ц’:] я-

́

міне́я, Жа́[н:]а, Та[ц’:]я́на, Ната́[л’:]я, Аўгі[́н’:]я, Аўдо́[ц’:]я, Аксі[́н’:]я.

У словах, якія заканчваюцца збегам зычных (што не характэрна для беларускаймовы),паміжгэтымізычныміўзнікаекароткігалосны:ме[тар] (метр), філь[тар] (фільтр), мініс[тар] (міністр), дыяме[тар] (дыяметр).

У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, шоу, ноу-хау. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: кансіліум, радыус, соус. У пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, або ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі адбываецца замена [у] на [ў]: ва ўніверсітэце, фаўна,

аўдыторыя, паўза. Але: траур.

§ 66. Прычыны адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення

Беларуская літаратурная мова адрозніваецца ад любой гаворкі больш багатым лексічным складам, сінтаксічнымі канструкцыямі, стылістычнай разгалінаванасцю. Істотнай прыметай літаратурнай мовы з’яўляецца прытрымліванне агульнапрынятых нормаў, у тым ліку і арфаэпічных. У ідэале гэта азначае, што вуснае маўленне павінна характарызавацца правільным літаратурным вымаўленнем. Але часта ў моўнай практыцы назіраюцца адхіленні ад арфаэпічных нормаў.

178

У маўленні некаторых жыхароў Беларусі могуць сустракацца дыялектныя­ асаблівасці гаворкі роднай мясцовасці, якая сваімі фане­ тычнымі, граматычнымі, сінтаксічнымі характарыстыкамі адрозніваецца ад літаратурнай мовы. Так, напрыклад, заходняй групе гаворак, якія ўваходзяць у паўднёва-заходні дыялект, уласцівы моцнае яканне:

бярагі (берагі), сярада (серада), восянь (восень); прыстаўны гук [γ] перад галоснымі [о], [у]: госянь (восень), гочы (вочы), гуліца (вуліца);

інфінітыўная форма дзеясловаў на [ц’·і]: браці (браць), рабіці (рабіць); канцавы[о]ўканчаткахдзеясловаў1-йасобымножнагалікуцяперашняга ібудучагапростагачасу:спімо(спім),робімо(робім),пайдземо­ (пойдзем).

А для гаворкі віцебска-магілёўскай групы, усходняй часткі паўночнаўсходняга дыялекту, характэрны паслядоўнае дысімілятыўнае аканне: выда (вада), трыва (трава); інфінітыўная форма дзеясловаў з асновай на зычны [ц’], [ч], [ш]: есць (есці), сеч (секчы), леж (легчы).

Кожны носьбіт беларускай мовы павінен добра ведаць не толькі арфаэпічныя нормы літаратурнай мовы, але і асаблівасці сваёй гаворкі. Толькі ўсведамляючы адрозненні паміж імі, можна пазбегнуць памылак, звязаных з уплывам дыялектнай мовы.

Парушэнне нормаў вымаўлення можа быць звязана і з уплывам арфаграфіі (правапісу), паколькі вымаўленне не заўсёды супадае з напісаннем. І звязана гэта з непаслядоўным адлюстраваннем такіх фанетычных законаў, як аглушэнне/азванчэнне зычных, асіміляцыя зубных па мяккасці, прыпадабненне свісцячых да шыпячых і шыпячых да свісцячых, а таксама выбухных да афрыкат і інш.: ка[с]ка (казка), лі[ž] ба

(лічба), [ш:] ыць (сшыць), [с’]мяе[с’:]я (смяешся), выкла[ч:]ык (выклад-

чык). Напісанне слоў заснавана на марфалагічным прынцыпе, пры якім захоўваецца аднастайнасць, адзінае напісанне марфем: прыстаўкі, кораня або суфікса. У маўленні ж павінны адлюстроўвацца абазначаныя фанетычныя з’явы.

Уплыў рускай мовы таксама можа стаць прычынай адхіленняў ад нормаў вымаўлення. У большасці сваёй жыхары Беларусі з’яўляюцца білінгвамі, г. зн. валодаюць дзвюма мовамі – беларускай і рускай. Такое становішча склалася на тэрыторыі нашай краіны гістарычна, яно таксама можа ўплываць на характар вымаўлення. Вядома, што фанетычныя сістэмы беларускай і рускай моў маюць свае спецыфічныя рысы. Параўнайце: наяўнасць фрыкатыўнага [γ] (беларуская мова) – наяўнасць выбухнога [г] (руская мова); зацвярдзелыя [р], [ж], [ш], [ž], [ч] (бел.) – цвёрдыя і мяккія [р], [р’], [ж], [ж’], [ч], [ч’] (руск.); наяўнасць [ў] (бел.) – у рускай мове адпаведныя гукі [в], [ф], [л] або [у] і інш.: [γ]ара – [г] ора;

179

[р]ад – [р’]яд, [ч]ас – [ч’]ас, [ж]уры – [ж’]юри; пра[ў]да – пра[в]да, тра[ў] ка – тра[ф]ка, бы[ў] – бы[л], была [ў] брата – была [у] брата. Не-

дакладнае веданне асаблівасцей рускай і беларускай моў можа прывесці да ўзнікнення памылак у вымаўленні.

Для таго каб пазбегнуць арфаэпічных адхіленняў у маўленні, неабходна выразна ўсведамляць адрозненні паміж літаратурнай мовай і дыялектамі, літаратурнымі нормамі беларускай і рускай моў, а таксама размяжоўваць нормы вымаўлення і нормы пісьма.

Пытанні і заданні

1.Што такое арфаэпія? Назавіце яе асноўныя задачы.

2.Якія этапы фарміравання прайшло беларускае літаратурнае вымаўленне?

3.Ахарактарызуйцевымаўленнегалосныхваўласнабеларускіхсловах.

4.Распавядзіце пра вымаўленне зычных ва ўласнабеларускіх словах.

5.Якія асаблівасці існуюць пры вымаўленні запазычаных слоў?

6.Назавіце і прааналізуйце прычыны адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення.

Практычныя заданні

1. Прачытайце вершаваны тэкст. Назавіце асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў. Праілюструйце прыкладамі з верша. Вызначце і прааналізуйце адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення.

Ёсць край адзін пад прамяністым небам, даступны сяння толькі маім сном, дзе гожы луг ля цёмна-сініх грэбляў засланы снежна-белым туманом.

Там недзе ў хвалях рэкаў перазвонных,

ўпалёх, дзе зацвітаюць васількі,

ўачох дзяўчат і ясных лехаў лёну губляе неба цудны свой блакіт.

Далоні й сэрца зроднены з раллёю, а душы з краем ў наквеці галін.

Там Нёман пенным бурыцца прыбоем, ніў хусцем ярым сцелюцца палі.

180