Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

Правапіс падоўжаных зычных

Зычныя гукі [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ч], [ш], знаходзячыся ў інтэрвакальным становішчы (у выніку асіміляцыі [j]), падаўжаюцца і перадаюцца на пісьме падваеннем адпаведных літар: ружжо, сувяззю,

соллю, пытанне, калоссе, жыццё, ноччу, парэчча, мышшу, Уручча, Фя-

досся, Наталля. Падоўжанае вымаўленне гука [дз’] на пісьме перадаецца літарамі ддз: разводдзе, суддзя.

Не падаўжаецца ў вымаўленні і не падвойваецца на пісьме гук [л] у некаторыхуласныхімёнахісловах,утвораныхаддзеясловаліць:Ульянаў,

Ільіч, Ульянавічы, Ілья, лье, пералье.

У словах іншамоўнага паходжання зычныя на пісьме звычайна не падвойваюцца:каса,калона,група,калекцыя,Адэса,Ала,Філіп,Васа,Эма (але: ванна, манна, бонна, Жанна, Мекка, мадонна, саванна, Сюзанна, донна, панна, Ганна).

Правапіс некаторых прыставак на зычныя

Прыстаўкі на д, б (ад-, над-, пад-, перад-, аб-) пішуцца нязмен-

на незалежна ад таго, якія зычныя стаяць пасля іх – глухія ці звонкія:

падкрасціся, падбегчы, адбіць, адпілаваць, надбудаваць, падкасіць, перадвячэрні, перадсвяточны, абнесці, абсадзіць. Зычныя б, д падвойва-

юцца, калі корань пачынаецца з гэтых жа зычных: аббіць, аддаць.

Прыстаўкі на з (з-, уз-, раз-, без- (бяз-), цераз-) перад ётаванымі галоснымі (перад апострафам) і звонкімі, санорнымі зычнымі пішуцца з літарай з, перад глухімі – з літарай с: бяздомны, збіць, узняць, раз’езд,

з’інець, уз’юрыцца, успомніць, расшумецца, цераспалосіца.

Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-:

сагітаваць, сысціся, сурочыць, сэканоміць. Выключэнне: зымправізаваць, зыначыць.

На стыку прыстаўкі і кораня зычныя з, с могуць падвойвацца:

раззброіць, рассадзіць, бяззубы, бясстрашны. Выключэнне складаюць словы расол, расада, ростань і вытворныя ад іх, у якіх пішацца адна літара с у такой пазіцыі.

У словах, у якіх прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч, спалучэнне сч на пісьме перадаецца нязменна: бесчалавечна, расчоска,

расчасаць, усчаць, расчысціць, счарсцвець, счытчык, счэп, расчыніць

(дзверы). Ад такіх слоў трэба адрозніваць словы, у якіх корань пачына-

ецца са спалучэння шч: расшчапіць, расшчодрыцца, сашчаміць.

211

Перад коранем, які пачынаецца збегам зычных, пасля прыстаўкі на зычны з’яўляецца беглы гук [а] (на пісьме адпаведна – літара а): пада­ слаць, разабраць, узабрацца, саскочыць, абагнуць.

§ 75. Напісанне слоў разам і праз злучок

Утварэнне новых слоў у беларускай мове можа быць звязана са стратайдзвюмаіболейлексічныміадзінкамі(словамі)сэнсавайсамастойнасці і ператварэннем іх у адно слова.

Страта сэнсавай самастойнасці кампанентамі складанага слова не заўсёды аднолькавая. У адных выпадках цесная злітнасць, спаянасць кампанентаў поўная, відавочная (хуткабежны, легкакрылы), а ў другіх выяўляецца захаванне імі пэўнай самастойнасці (кісла-салодкі, белачырвоны, беларуска-англійскі). Працэс страты кампанентамі сэнсавай самастойнасці і зліцця іх у адну лексічную адзінку складаны, паступовы і працяглы, што адлюстроўваецца ў напісанні слоў разам, асобна або праз злучок.

Калі два (і больш) словы сталі кампанентамі аднаго, то яны пішуцца разам (злітна): народнагаспадарчы, агульнавядомы, насустрач. У такіх словах часткі могуць аб’ядноўвацца пры дапамозе злучальных галос-

ных (высакарослы, левабярэжны, жыццястойкі); адна з частак (першая)

страчвае формы словазмянення (двухбаковы, двухбаковага і г. д.); можа змяняцца месца націску (без мяжы́‒ бязме́жны); могуць адбывацца фанетычныя змены (лето се ‒ летась).

Калі кампаненты слоў няпоўнасцю страцілі сваю самастойнасць, яны пішуцца праз злучок (паўзлітна); кожны кампанент захоўвае свой націск:

чо́рна-бе́лы, беларуска-рускі, сістэму словазмянення: жылі-былі, жыў-

́ ́

быў, жыла-была і г. д.

Кожнай часціне мовы ўласцівы свае правілы напісання слоў разам і праз злучок, аднак ёсць і агульныя правілы.

Разам пішуцца:

zz словы з прыстаўкамі і прэфіксоідамі: выезд, закінуць, звыштэр­ міновы, контрнаступленне, ультрахвалевы, антыдэмакратычны, паслязаўтра, постпазіцыйны, панісламізм, інфрачырвоны, квазінавуковы.

Але калі прэфіксоіды пан-, анты- далучаюцца да ўласных імёнаў, то пішуцца праз злучок: пан-Еўропа, анты-Дзюрынг;

212

zz складаныя назоўнікі і прыметнікі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напісаны словам: пяцігодка, другакурснік, сямідзённы, стагоддзе, васьмісотпяцідзесяцігадовы, сямідзесяцітонны;

zz складанаскарочаныя словы ўсіх тыпаў утварэння: выканкам, праф-

саюз, насценгазета, сельсавет, БДУ, ЛіМ, МАЗ.

Праз злучок пішуцца:

zz аднолькавыя словы, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення сэнсу і ўтвараюць сэнсавае адзінства: бегалі-бегалі, спявалі-спявалі, белы-белы, даўно-даўно, далёка-далёка, ледзь-ледзь;

zz спалучэнніслоўзаднолькавайасновай,алезрознымісловаўтвараль­ нымі марфемамі: дзе-нідзе, калі-нікалі, як-ніяк, сам-насам, раз-пораз, адзін-адным;

zz спалучэнні двух слоў, якія абазначаюць блізкія або антанімічныя паняцці: шляхі-дарогі, гусі-лебедзі, жыў-быў, там-сям, бокам-скокам, уверх-уніз, далёкае-блізкае;

zz складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напі­ саны лічбамі: 3-працэнтны, 25-градусны, 200-тысячны, 50-годдзе;

zz літарныя скарачэнні складаных слоў і слоў, што пішуцца праз злу-

чок: с.-д. – сацыял-дэмакрат, с.-г. – сельскагаспадарчы, к.-г. – кілаватгадзіна.

§ 76. Правапіс мяккага знака і апострафа

Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці зычных і для раздзельнага вымаўлення зычнага з наступным галосным. У адпаведнасці з гэтым мяккі знак бывае памякчальны і раздзяляльны.

Памякчальны мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, дз, ц: zz у канцы слоў: восень, моладзь, радасць, соль, сувязь;

zz формах дзеясловаў загаднага ладу: кіньце, будзьце, звесьцеся,

агледзься, глянь, сядзь;

zz сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага перад цвёрдым зычным:

дзядзька, пісьмо, дзьму, цьма, барацьба, ведзьма;

zz пасля мяккага л перад цвёрдым або мяккім зычным: колькі, пальцы,

лялька, бэлька, гульня, камсамольцы;

zz перад канчаткам -мі назоўнікаў у форме творнага склону множнага ліку: грудзьмі, коньмі, слязьмі, людзьмі;

213

zz перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца на -нь:

агонь – агеньчык, прамень – праменьчык;

zz у суфіксах прыметнікаў -аньк-, -еньк-, -эньк-: прыгожанькі, мякенькі, сіненькі, даражэнькі;

zz перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў:

чэрвеньскі, снежаньскі;

zz ускладаныхлічэбніках:пяцьдзясят,пяцьсот,шэсцьдзясят,шэсцьсот; zz у часціцы -сьці: калісьці, кагосьці, штосьці, якісьці;

zz у слове ледзьве.

Памякчальны мяккі знак не пішацца:

zz пасля мяккіх зычных перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя застаюцца мяккімі ці становяцца цвёрдымі: песня – песні, дзве – два, збіраць – зборы;

zz пры перадачы падоўжаных зычных: сувяззю, стагоддзе, голле, на-

сенне, жыццё;

zz перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь,

калігэтаненазвымесяцаў:любанскі,казанскі,але:снежаньскі,ліпеньскі.

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных дз, з, л, н, с, ц перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі гэтыя галосныя абазначаюць два гукі – [j·э], [j·о],[j·у],[j·а],[j·і]:мадзьяр,шампіньён,мільярд,канферансье,парцьеры, Ілья, Савельеў, Марэсьеў, Лавуазье, Кадзье.

Апостраф пішацца:

zz пасля прыставак на зычны гук перад е, ё, ю, я і націскной і: аб’езд,

аб’ём, раз’юшаны, між’ярусны, аб’інець́ ;

zz у сярэдзіне слова пасля б, п, в, м, ф, д, т, заднеязычных г, к, х, зацвярдзелых ж, дж, ч, ш, р перад е, ё, ю, я і націскной і: п’еса, інтэрв’ю,

п’ю, двух’ярусны, надвор’е, звяр’ё, Параф’янава, Лук’янаў, Аж’е, Буш’е, Сант’яга, вераб’і.́

Непішаццаапострафпасляўпераде,ё,ю,я,і:шчаўе,салаўём,абаўю,

салаўя, салаўі.

§ 77. Правапіс вялікай і малой літар

Агульныя правілы ўжывання вялікай і малой літар

Ужыванне вялікай і малой літар абумоўлена іх функцыямі. Згодна з сінтаксічным прынцыпам вялікія літары выкарыстоўваюцца для абазначэння пачатку сказа, вершаванага радка, а таксама для выдзялення асобных слоў у тэксце.

214

Марфалагічны прынцып заключаецца ў тым, што ўласныя імёны пішуцца з вялікай літары, агульныя – з малой. У словах тыпу лясны – Лясны (прозвішча), гарадок – Гарадок (назва горада), дуброва (гай)

Дуброва (вёска), Галіфэ (французскі генерал) – галіфэ (штаны), Ампер (фізік)–ампер(адзінкавымярэння)трэбаўлічвацьсемантыкуадпаведнай лексемы і кантэкст, у якім яны ўжываюцца.

Семантычны прынцып заключаецца ў тым, што з вялікай літары могуць пісацца агульныя імёны, калі яны надзелены асаблівай сімволікай (Радзіма. Свабода. Чалавек). Гэтаму ж прынцыпу падпарадкавана напісанне назваў многіх свят, знамянальных дат: Дзень Перамогі, 1 Мая,

Новы год, Дзень настаўніка, Каляды; назваў вышэйшых дзяржаўных арганізацый, пасад і званняў: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Рэспублікі. З вялікай літары пішацца Вы пры звароце да адной асобы ў афіцыйным кантэксце.

Гэтым жа прынцыпам абумоўлена напісанне множнага ліку ўласных імёнаў, якія перайшлі ў агульныя і ўжываюцца для абазначэння асоб, што валодаюць пэўнымі якасцямі. Калі гэтым якасцям надаецца дадатнае значэнне, то слова пішацца з вялікай літары: Заслонавы, Мараты Казеі; калі адмоўнае – то з малой: гарлахвацкія, зёлкіны.

Словаўтваральны прынцып заключаецца ў тым, што абрэвіятуры, складзеныя з першых літар слоў, якія ўваходзяць у складаную назву, перадаюцца вялікімі літарамі. Гэта абрэвіятуры, якія абазначаюць уласныя назвы: ААН, СЭУ. Яны могуць чытацца або паводле назваў літар: АТС, НЛА, або як звычайнае слова: ЦУМ, ЮНЕСКА. Аднак абрэвіятуры апошняга тыпу могуць пісацца па-рознаму: ГЭС – гэс, ЗАГС – загс; некаторыя словы гэтага тыпу заўсёды пішуцца малымі літарамі: дот, нэп і інш.

Вялікая і малая літары ў залежнасці ад пазіцыі слова ў тэксце

З вялікай літары пішуцца:

zz першае слова ў сказах: Старанна замаскіраваныя агнявыя кропкі ворага адкрылі моцны кулямётны і мінамётны агонь (Я. Колас);

zz слова пасля клічніка, якім вылучаецца зваротак або выклічнік у пачатку сказа: Дарагія дзеці! Любіце кнігу;

zz першае слова ў кожным новым радку вершаванага тэксту:

Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкi з сабой прывяла...

Помнiш, калi я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла.

М. Багдановіч

215

zz першае слова пасля двукроп’я ў пачатку простай мовы і ў пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: Алена сказала: «Гэта бе-

ларуская мова. Шануйце яе. Я яе вельмі люблю».

З малой літары пішацца першае слова:

zz пасля шматкроп’я, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа і абазначае пе-

рапынак у маўленні: Мне трэба купіць… самае-самае... не для мяне… для маёй найлепшай сяброўкі;

zz пасля шматкроп’я ў сярэдзіне сказа, калі гэта слова абазначае, што частка сказа апускаецца: З невялікай і чыстай крыніцы лірычнага пачуцця… пачынаецца раман-паэма аб жыцці беларускага простага люду

(А. Адамовіч);

zz у словах аўтара, якія ідуць пасля простай мовы з клічнікам,

пытальнікам або шматкроп’ем: «Цяпер, браце, наша свята!» – сказаў бацька Міколку (М. Лынькоў).

Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

З вялікай літары пачынаюцца ўсе словы, якія з’яўляюцца імёнамі, імёнамі па бацьку, прозвішчамі, складанымі прозвішчамі, што пішуцца праз злучок, псеўданімамі, словамі, у якіх засведчаны характэрныя асаблівасці чалавека, яго становішча ў грамадстве: Васіль Уладзіміравіч Быкаў, Ніл Сымонавіч Гілевіч, Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля, Жан-Жак Русо, Ёган Вольфганг Гётэ, Фом Ван Донг, Васіль Вітка, Максім Танк, Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава, Ефрасіння Полацкая, Давыд Гарадзенскі, Ганна Аўстрыйская, Рычард Ільвінае Сэрца.

Калі прозвішча стаіць у множным ліку і выступае як назва роду, групы асоб ці ўжываецца ў значэнні агульнай назвы, то такое слова пішацца з вялікай літары: род Радзівілаў, браты Гарэцкія, маёнтак Тышкевічаў, Караткевічы, Мележы.

Калі імёны і прозвішчы сусветна вядомых асоб, персанажаў у пераносным сэнсе, абагулена выкарыстоўваюцца як назвы людзей з пэўнымі асаблівасцямі характару і паводзін, уласцівымі сапраўдным носьбітам гэтых імёнаў, то яны пішуцца:

zz з малой літары ў выпадку страчвання значэння асабістых: мецэнат,

альфонс, іуда, рабінзон; новыя шэрлакі холмсы, геніяльныя эдысаны; zz з вялікай літары, калі індывідуальнае значэнне захавана: нашы Бай-

раны, Шэкспіры, Вальтэр Скоты; Плюшкін, «другі Моцарт».

Напісанні такога тыпу вызначаюцца па слоўніку.

216

Калі ўжыванне імёнаў людзей у множным ліку выяўляе пагардлівыя, зневажальныя адносіны да іх або такія імёны з’яўляюцца родавымі абазначэннямі, то яны пішуцца з малой літары: зёлкіны, гарлахвацкія,

тулягі, хлестаковы.

З вялікай літары пішуцца службовыя словы пры некаторых прозвішчах неславянскага паходжання: Дэ Леон, Вінсэнт Ван Гог, Дэні

Дэ Віта, Раян О’Ніл, Жанна Д’Арк.

Малымі літарамі на пісьме перадаюцца ўсе агульныя назвы, утвораныя ад асабовых імёнаў і геаграфічных назваў. Гэта назвы відаў зброі, рэчываў, фізічных адзінак, народаў, плямён, нацыянальнай або ідэйнай прыналежнасці: вальтар, кольт, маўзер, ньютан, ом, морфій, палоній, беларус, еўрапеец, мінчанін, талстовец, магаметанін.

Вялікая і малая літары ў мянушках і назвах парод жывёл

З вялікай літары пішуцца ўсе аднаслоўныя мянушкі жывёл: сабака Жучка, кот Васька, папугай Кеша.

Калі мянушкі ўжываюцца як агульныя назвы або ў пераносным значэнні, то яны пішуцца з малой літары: ваські і муркі, плюшавы мішка.

Назвы парод жывёл пачынаюцца з малой літары: сабака тэр’ер, ка-

рова халмагорка, кот скоціш-фолд.

Вялікая і малая літары ў прыметніках і прыслоўях, утвораных

ад уласных назоўнікаў

З вялікай літары пішуцца прыналежныя прыметнікі:

zz утвораныя ад уласных імёнаў мужчынскага роду пры дапамо-

зе суфіксаў -ав- (-аў), -ев- (-еў), -ёв- (-ёў), -ов (-оў): Шарыкава кост-

ка, Багдановічаў санет, Рафаэлева мадонна, Алесева кніга, Брылёвы творы, Міхасёў верш, Перуновы стрэлы (за выключэннем тэрмінаў,

фразеалагізмаў, перыфраз);

zz утвораныя ад уласных назоўнікаў жаночага роду пры дапамозе суфіксаў -ін- (-ын-): Мурчыны кацяняты, Алесіны цацкі;

zz якія заканчваюцца на -скі, -ская, -скае, -скія:

каліяныўваходзяцьускладназваўсазначэннем «імякаго-небудзь», «памяці каго-небудзь»: Купалаўская стыпендыя, Нобелеўская прэмія, Скарынаўскія чытанні;

у словазлучэннях са значэннем уласнага імя: Купалаўскі тэатр,

Сувораўскае вучылішча, Варфаламееўская ноч.

217

З малой літары пачынаюцца прыметнікі і прыслоўі, утвораныя: zz ад асабовых назваў, якія ўваходзяць у склад навуковых тэрмінаў

(піфагорава тэарэма, рэнтгенаўскія прамяні);

zz фразеалагізмаў або перыфраз (ахілесава пята, бурыданаў асёл); zz агульных назваў са значэннем адноснай прыметы, якія заканчваюц-

ца на -скі, -ская, -скія, -ску (грыгарыянскі каляндар, радзівілаўскі палац, па-купалаўску).

Вялікая і малая літары ў назвах пасад, званняў, тытулаў, у вет­

лівых зваротах

З вялікай літары пішуцца:

zz словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасад і ўжываюцца ў афіцыйных дакументах, а таксама ў паведамленнях пра сустрэчы на найвышэйшым узроўні для падкрэслівання павагі і ўрачыстасці: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Федэральны канцлер Германіі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі;

zz словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асоб (іх званняў), якія атрымалі вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, Выдатнік народнай адукацыі (але кавалер ордэна Ганаровага Легіёна);

zz умоўныя імёны ў тэкстах афіцыйных паведамленняў, дагавораў і іншых дакументаў: Выканаўца, Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар, Заказчык;

zz займеннікіВыіВашякформаветлівасціпрызвароцедааднойасобы ў пісьмах і афіцыйных дакументах: прашу Вашага дазволу, віншуем Вас; zz словы ў высокім стылістычным ужыванні: Маці, Чалавек, Радзіма,

Айчына, Бацькаўшчына.

З малой літары пішуцца назвы:

zz вышэйшых дзяржаўных і міжнародных пасад у неафіцыйных тэкстах без указання на канкрэтную асобу: прэзідэнты дзвюх краін,

старшыні ўрадаў, пасол, аташэ, консул, шэйх;

zz не вышэйшых ганаровых званняў: народны паэт, заслужаны ар-

тыст, заслужаны дзеяч навукі;

zz навуковых ступеняў: доктар тэхнічных навук, кандыдат педага­ гічных навук, прафесар, дацэнт, магістр;

218

zz пасад: акадэмік, рэктар універсітэта, дэкан філалагічнага факультэта, дырэктар школы;

zz вайсковых і цывільных чыноў: генерал, палкоўнік, лейтэнант, стацкі саветнік.

Вялікая і малая літары ў найменнях, звязаных з рэлігіяй,

народнымі традыцыямі

З вялікай літары пішуцца:

zz асабовыя назвы вышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах,атаксамаўсесловыўспалучэннях,якіязмяшчаюцьгэтыяназвы:Бог,

Саваоф, Алах, Яхве, Шыва, Карма, Вішну; Госпад (Гасподзь), Усявышні, Уладыка Нябесны, Усемагутны Бог, Святая Тройца, Бог Айцец, Бог Сын, Божы (Боскі) Сын, Бог Дух Святы, Святы Дух, Прасвятая Тройца, Божая (Боская) Маці, Прачыстая Уладычыца Нябесная, Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябесная; Месія;

zz прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы

(Боскі) храм, Божая (Боская) міласць;

zz асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталы, прарокі, святыя і інш.): Ісус Хрыстос, Буда,

Брахма; Іаан Хрысціцель, Святы Павел (апостал);

zz імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс,

Тытан, Венера, Фурыя, Дажбог, Жыжаль, Пярун, Іуда (Юда), Каін, Цмок, але як агульныя назвы: пярун – удар грому, іуда (юда) – здраднік, цмок – змей, тытан – волат, фурыя – злосная істота;

zz уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў:

Папялушка, Чырвоны Каптурык, Калабок, Снягурачка, Дзед Мароз, Баба Яга, Пегас, Буцэфал, Атлант, але як агульныя назвы: дзед-мароз – ёлач-

нае ўпрыгожанне, баба-яга – агідная старая, буцэфал – стары конь, атлант – у архітэктуры;

zz агульныя назвы істот, а таксама з’яў і прадметаў, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў

(указках,байкахіінш.):Мядзведзь(Мішка,Таптыгін),Воўк,Ліса (Ліска), Заяц (Зайка), Асёл, Каза-дзераза, Коцік-варкоцік, Варона, Сарока-бела- бока, Воран, Певень, Бусел-клекатун, Карась-лежабок, Сонца, Праўда, Крыўда, Смерць і інш.

З малой літары пішуцца:

zz слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле

219

рэлігійнай абраднасці і ўяўленняў: бог яго ведае (не ведаю), божа (бо-

жачка) ты мой (вялікае здзіўленне), дай божа, крый бог (божа), не давядзі бог (божа, госпадзі), ратуй божа, дзякаваць (дзякуй) богу (табе, госпадзі), бог з табой (з ім, з вамі), алах з ім;

zz слова бог з агульным значэннем боства ў спалучэнні з асабовай назвайабозагульнымназоўнікамуроднымсклоне:старажытныславянскі бог Пярун, бог сонца Дажбог, Сварог – бог неба, бог цемры Вельзевул; zz агульныяназвыўяўныхістот:архангел,анёл,херувім,фея,муза,чорт, д’ябал, нячысцік, дамавік, лясун, русалка, гном, троль, здань, ірад і інш.

Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах

З вялікай літары пішуцца:

zz уласныя назвы прыродных геаграфічных аб’ектаў: кантынентаў, гор, рэк, азёраў, лясоў, балот і інш.: Еўразія, Антарктыда, Аўстралія

(часткі свету); Альпы, Кардыльеры; Манблан, Арарат (горы); Везувій, Фудзіяма (вулканы); Дняпро (Днепр), Нёман, Прыпяць (рэкі); Вікторыя, Ківач (вадаспады); Нарач, Свіцязь (азёры); Гібралтар, Басфор (пралівы); Тайвань, Готланд (астравы); Сахалін, Таймыр (паўастравы); Сахара, Гобі (пустыні); Акіянія, Адрыятыка (геаграфічныя раёны); Палессе, Панямонне, Задняпроўе (рэгіёны Беларусі); Струціна, Бель (балоты); Вялле, Ельня, Налібокі (лясы); Кручок (вір), Альховец (роў);

zz уласныя назвы краін, іх аб’яднанняў і частак, паселішчаў і іх частак,

урочышчаў: Беларусь, Кітай; Бенілюкс, Антанта; Палессе, Запарожжа, Сібір; Міншчына, Лепельшчына, Случчына, Навагрудчына; Мінск, Токіа, Мазыр, Орша; Вязынка, Мікалаеўшчына, Слабада; Вал, Падол, Зарэчча,Цэнтр(часткіпаселішчаў);Усход,Вяснянка(мікрараёны);Ляды, Паддуб’е, Шырокія (урочышчы); Цагельня, Царковішча, Кальварыя (мясціны); Ніўкі, Камяніца, Папоўшчына (вёскі);

zz уласныя назвы астранамічных аб’ектаў: Андрамеда (галактыка);

Стажары, Валапас (сузор’і); Сонца, Вега (зоркі); Зямля, Юпітэр (пла-

неты); Месяц, Фобас (спадарожнікі планет);

zz назвы напрамкаў свету ў пераносным значэнні назваў адпаведнай групы краін або тэрыторыі: Захад (краіны заходняй часткі Еўропы разам з ЗША), Усход (азіяцкія краіны), народы Поўначы;

zz пачатковая службовая частка ў іншамоўных уласных геаграфічных назвах, якая пішацца з імі праз злучок: Дан-Лэры (горад), Дэ-Кастры (горад),Ла-Пампа(правінцыя),Ла-Манш(праліў),Лос-Анджэлес(горад); zz іншамоўныя родавыя агульныя назвы ў складаных уласных геаграфічных назвах: Рыа-Грандэ (рыа – рака), Лоб-Нор (нор – возера),

Ісык-Куль (куль – возера), Пуэрта-Рыка (пуэрта – порт);

220