Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

розных моўных калектываў (японцамі, кітайцамі, карэйцамі, в’етнамцамі з аднаго боку і англічанамі, французамі, іспанцамі, італьянцамі – з другога), навуковец выявіў у іх розны характар дамінантнасці паўшар’яў галаўнога мозга пры ўспрыманні галосных гукаў. У носьбітаў усходніх моў была зафіксавана дамінантнасць левага паўшар’я як рэакцыя на галосныя гукі, у носьбітаў заходнееўрапейскіх моў – правага. На думку даследчыка, прычыны гэтага заключаюцца ў наступным: ва ўсходніх мовах ёсць шмат слоў, якія складаюцца толькі з галосных. Галосныя ў гэтых мовах настолькі ж важныя ў пазнаванні слоў, як і зычныя, таму яны і апрацоўваюцца левым паўшар’ем. У маўленчым паўшар’і носьбітаў усходніх моў (напрыклад, японцаў) лакалізуецца не толькі моўная, але і эмацыйнаяілагічнаяфункцыі.Тымчасамуносьбітаўзаходнееўрапейскіх моў назіраецца розная лакалізацыя названых функцый: лагічная лакалізавана ў левым (маўленчым) паўшар’і, а эмацыйная – у правым. Левапаўшарная дамінантнасць у носьбітаў усходніх моў умацоўваецца па меры развіцця маўленчых здольнасцей і назапашвання эмацыянальнага вопыту.Падобнымжачынамукараняеццаправапаўшарнаядамінантнасць у носьбітаў заходнееўрапейскіх моў. Навуковец робіць выснову пра тое, што родная мова фарміруе ўнікальную культуру і псіхічны склад кожнай этнічнай групы.

Высновы японскага даследчыка маюць патрэбу ў далейшым раз­ гортванні і дадатковай эксперыментальнай распрацоўцы.

Высвятляючы іерархію прымет, якія вызначаюць аднесенасць чалавека да таго ці іншага этнасу, навукоўцы нярэдка падкрэсліваюць важнасць такога фактару, як этнічная самасвядомасць. Менавіта гэта прымета лічыцца адной з асноўных у сучаснай этналогіі. Існуюць этнасы, прадстаўнікіякіхведаюць розныя мовы (напрыклад,швейцарцыкарыстаюццанямецкай,французскай,італьянскайірэтараманскаймовамі).Аднаі таяжмоваможабыцьагульнайдлярозныхэтнасаў:напрыклад,нямецкая функцыянуе ў Германіі і Аўстрыі, англійская (нароўні з Вялікабрытаніяй, ЗША,КанадайіАўстраліяй)выкарыстоўваеццаў19краінахАфрыкііг.д.

Укожнымпадобнымвыпадкуасіметрыяўсуадносінахпаміжэтнасам

імовай не з’яўляецца выпадковай, яна абумоўлена гісторыяй народаў. Усе мовы адэкватна абслугоўваюць сваю культуру, у якой няма нічога, што так ці інакш не можа быць выказана на ўжывальнай мове. Таму ў нямецкай мове, якую выкарыстоўваюць швейцарцы, адлюстраваны рысы культуры і побыту швейцарскага этнасу; аўстрыйскі ж варыянт нямецкай мовы фіксуе спецыфічныя «моўныя фатаграфіі» культурна-гістарычных рэалій этнасу Аўстрыі.

11

Аднак, нягледзячы на існаванне асіметрыі ў суадносінах «этнас – мова», у сацыяльна-палітычнай практыцы паняцце этнічнай мовы выкарыстоўваецца як моцны фактар кансалідацыі этнасу. Напрыклад, у сучаснай Украіне такую функцыю выконвае ўкраінская мова. Згадаем таксама лёс іўрыту – мёртвай мовы, якая ў Ізраілі была адроджана да ўзроўню сучасных моўных стандартаў.

Аб’яднанне этнасу на аснове моўнага фактару ў вызначаныя перыяды яго развіцця заснавана на разуменні глыбінных сувязей мовы з гісторыяй, культурай народа-носьбіта.

Дзяржаўная (як правіла, афіцыйная) мова – мова, за якой у той ці другой дзяржаве ці ў межах іншай юрыдычна вызначанай тэрыторыі заканадаўча замацаваны самы высокі юрыдычны статус ва ўсталяваных законам выпадках у параўнанні з астатнімі мовамі, якія могуць на дадзенай тэрыторыі выкарыстоўвацца.

Дзяржаўная мова – гэта перш за ўсё мова канстытуцыі дзяржавы, а таму можна лічыць, што дзяржавы, якія не маюць кадыфікаванай канстытуцыі, не маюць і дзяржаўнай мовы. Часцей за ўсё дзяржаўнай (афіцыйнай) з’яўляецца мова найбольш шматлікага народа (этнічнай групы) пэўнай дзяржавы. У той жа час заканадаўствам некаторых дзяржаў вызначана, што афіцыйныя дзяржаўныя дакументы павінны выдавацца і на іншых мовах.

Эксперты ЮНЕСКА ў 1953 г. прапанавалі размежаваць паняцці «дзяржаўная мова» і «афіцыйная мова».

Дзяржаўная мова – мова, якая выконвае інтэграцыйную функцыю ў межахдадзенай дзяржавы ў палітычнай, сацыяльнай ікультурнай сферах, выступаючы ў якасці сімвала (знака) дзяржавы.

Афіцыйная мова – мова дзяржаўнага кіравання, заканадаўства, судовых спраў.

Гэтыя два вызначэнні ўспрымаюцца як тлумачальна-рэкамендацый- ныя, неабавязковыя для ўсіх краін.

Варта адрозніваць дзяржаўныя (афіцыйныя) мовы і афіцыйна пры­ знаныя мовы нацыянальных меншасцей, на якіх можа весціся навучанне дзяцей у школах і якія выкарыстоўваюцца ў справаводстве (напрыклад, сардзінская мова ў Італіі).

Прыкладна палова краін у свеце маюць дзяржаўныя мовы. У некаторых (Албанія, Францыя, Германія, Літва) дзяржаўная мова адзіная. У іншых (Беларусь, Бельгія, Канада, Фінляндыя, Афганістан, Парагвай, Балівія, Індыя, Швейцарыя, ПАР) дзяржаўных моў больш за адну.

12

Утакіх краінах, як Ірак, Італія, Іспанія, Расія, існуе адна дзяржаўная мова для ўсёй краіны і ў дадатак да яе дзяржаўныя мовы для асобных рэгіёнаў (напрыклад, татарская мова ў Татарстане). ЗША не маюць дзяржаўнай мовы для ўсёй краіны – кожны штат вызначае афіцыйную мову(цінекалькі)самастойна.Інарэшце,унекаторыхкраінах(Аўстралія, Эрытрэя, Люксембург, Тувалу) паняцце дзяржаўнай мовы адсутнічае.

Убольшасці падобных выпадкаў, аднак, дэ-факта існуе адна асноўная мова, а таксама ёсць афіцыйныя дакументы, якімі вызначаюцца сферы выкарыстання тых ці іншых моў.

Часам краіны (афрыканскія дзяржавы, Філіпіны) як спадчыну свайго каланіяльнага мінулага захоўваюць дзяржаўныя мовы і мовы навучання (напрыклад, французскую ці англійскую), што не з’яўляюцца нацыянальнымі мовамі насельніцтва гэтых краін ці, прынамсі, мовамі, на якіх размаўляе большасць насельніцтва.

Як супрацьлегласць гэтаму ірландская мова, да якой звяртаюцца ў паўсядзённым жыцці менш за 30 % насельніцтва Ірландыі, з’яўляецца нацыянальнай мовай і першай дзяржаўнай мовай гэтай краіны. Што ж да англійскай мовы, на якой размаўляе большасць насельніцтва, то яна названа ў канстытуцыі Ірландыі толькі як другая дзяржаўная мова.

Унекаторых краінах пытанне пра тое, у якой сферы зносін варта выкарыстоўваць тую ці іншую мову, ператварылася ў сур’ёзную палітычную праблему. У сучаснай гісторыі гэта асабліва характэрна для рускай мовы ў дзяржавах на тэрыторыі былога СССР.

Як правіла, прывілеяваны статус дзяржаўнай (афіцыйнай) мовы азна­ чае абавязковасць яе выкарыстання ў вызначаных законам выпадках, але непрадугледжваезабаронывыкарыстанняіншыхмоўціграфічныхсістэм пісьма.

§ 2. Мова як сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці

Мова – з’ява грамадская, і сёння немагчыма ўявіць жыццё чалавека без яе. Мову стварае і развівае народ, і натуральна, што пакуль жыве народ, жыве і яго мова. Арганізаваная працоўная дзейнасць грамадства немагчыма без пастаяннага абмену інфармацыяй, а значыць, без мовы. Мова і думка фарміраваліся і развіваліся ва ўзаемадзеянні. Не меншую ролю адыгрывае мова і ў духоўным жыцці народа. Культурныя, навуковыя здабыткі народа базіруюцца на падмурку роднай мовы. Таксама без

13

яе нельга ўявіць выхаваўчы і асветніцкі працэс у чалавечым грамадстве. У той жа час мова не застылая з’ява, яна ўвесь час удасканальваецца, папаўняецца новымі словамі, выдаляе словы, якія выпадаюць з ужытку дзякуючы пэўным эканамічным, палітычным зменам у грамадстве.

Асноўнымі функцыямі1 мовы можна назваць кагнітыўную (мова адлюстроўвае пазнанне свету) і камунікатыўную (мова – сродак зносін паміж людзьмі). Мова вызначае як унікальнасць цэлага народа, так і індывідуальныя асаблівасці кожнай асобы. Знішчэнне мовы практычна адразу прыводзіць да духоўнага знікнення нацыі. Таму да любой мовы свету трэба адносіцца беражліва, як да сапраўднага цуду.

Як паказала практыка, канцэпцыя «дзвюх родных моў» (нацыянальнай і рускай як мовы міжнацыянальных зносін), што вынікала з палітыкі «збліжэння нацый», якая праводзілася ў СССР, засведчыла сваю беспадстаўнасць і ў тэарэтычным, і ў практычным планах. Яе рэалізацыя прыводзіла да страты нацыянальных моў, рэзкага звужэння сфер іх функцыянавання, што выклікала ўрэшце ўнутраны пратэст, абумоўлены імкненнем народа захаваць сваю нацыянальную самабытнасць. Як адзначаў Л. А. Булахоўскі, прыхільнасць людзей іцэлых народаў менавіта да родных моў з іх побытавымі і светапогляднымі каранямі грунтуецца на падсвядомым імкненні захаваць цэласнасць нацыі. Таму, адносячы сябе да таго ці іншага этнасу, чалавек імкнецца авалодаць і яго мовай. Не ведаючы нацыянальнай мовы, нельга ў поўнай меры лічыць сябе элементам нацыянальнай супольнасці.

Авалоданне чужой (няроднай) мовай – гэта разуменне іншага свету, інакш адлюстраванага ў мове. Вывучыць чужую мову – значыць не прычапіць новыя ярлычкі да знаёмых аб’ектаў, а навучыцца па-іншаму аналізаваць тое, што складае прадмет моўнай камунікацыі. Гэта ідэя павінна заўсёды быць у полі зроку выкладчыка любой замежнай мовы.

Найбольш распаўсюджаным у лінгвістыцы з’яўляецца ўсведамленне роднаймовыякмовымаці.Такоетлумачэнне,несумненна,маеглыбінную матывацыю, паколькі роля маці ў нараджэнні і станаўленні чалавека не параўнальная ні з чым. Вядома, што як перадумова ідэнтыфікацыі асобыродная(матчына)моваўвыглядзевызначаныхрытмаўімаўленчых інтанацый пачынае засвойвацца ўжо ў чэраве маці – пад уплывам яе

1 Іншыяфункцыі:захаванняінфармацыі(адлюстраваннеізахаванневедаўпра навакольны свет); экспрэсіўная (выказванне думак, пачуццяў і эмоцый чалавека); эстэтычная (выяўленне творчых імкненняў чалавека); метамоўная (мова – сродак і аб’ект даследавання); фатычная (усталяванне кантакту).

14

гаворкі, а пасля нараджэння – пад уплывам люлянняў, калыскавых напеваў, хоць у дзіцяці, як паказвае практыка навуковых даследаванняў, няма генетычнай перадвызначанасці да пэўнай мовы. На пачатковым этапе навучання роднай мове найбольшы ўплыў аказваюць менавіта бацькі. Наватувыпадкахадначасоваганабыццядзвюхродныхмоўзмаленстваяк першапачатковых, зыходных падчас станаўлення ўмення думаць роднай мовай варта лічыць мову маці.

Такім чынам, родная мова як мова, што засвойваецца пад уздзеяннем маці, набывае адмысловую значнасць для станаўлення асобы дзіцяці. Вядомы педагог Я. А. Коменскі распрацаваў праект матчынай школы, названай так таму, што маецца на мэце выхаванне дзіцяці пад уплывам маці, калі закладваецца падмурак роднай мовы. Любое навучанне дзіцяці найбольш мэтазгодна пачынаць менавіта на роднай (матчынай) мове.

Гэта мова з’яўляецца найбольш натуральнай формай выражэння глыбокаінтымныхпачуццяўіперажыванняўдлячалавека,яківыкарыстоўвае падчас жыццядзейнасці дзве і больш мовы. Даволі распаўсюджанай з’яўляецца так званая «моўная настальгія» – унутраны эмацыянальны дыскамфорт людзей, змушаных працяглы час знаходзіцца па-за стыхіяй роднай мовы. У гэтым шэрагу можна назваць феномен вяртання да роднай мовы білінгваў (і мультылінгваў) у экстрэмальных, не кантралюемых свядомасцю станах (перад тварам небяспекі, ва ўзрушанасці, у паўсвядомасці і г. д.).

Разважаючы пра феномен матчынай мовы, вядомы філосаф М. Ма­ мардашвілі адзначаў, што родная мова парадаксальна раствараецца ў светапоглядзе дзіцяці. Яно ўспрымае свет праз сіта, прызму шматлікіх формаў роднай мовы.

Даследчык А. А. Патабня быў прыхільнікам навучання дзяцей (пераважна ранняга ўзросту) на той мове, на якой дзіця прызвычаілася размаўляць у сям’і. Па яго меркаванні, калі мова школы адрозніваецца адмовысям’і,товартачакацьузнікненнясупярэчанняў–мовыбудуцьсу- тыкацца і змагацца адна з адной. Аднак гаворка ў гэтым выпадку ідзе пра ранні дзіцячы ўзрост. Навукоўцы (Л. А. Булахоўскі, Л. У. Шчэрба і інш.) падкрэсліваюць карыснасць вывучэння другой мовы, што садзейнічае набыццю ў такім выпадку здольнасці вызваляць моўную форму ад пэўнага зместу, які ўтоены за ёй у некаторых мовах. Паводле меркавання Л. У. Шчэрбы, параўнанне моў робіць чалавека ўважлівым да найбольш тонкіх нюансаў думкі; авалоданне іншай мовай – гэта вызваленне думкі ад палону слова, знаёмства з іншым вобразам свету.

15

На жаль, і сёння ў навуцы няма адзінства меркаванняў пра шкоду ці карыснасць ранняга двухмоўя і яго ўплыў на развіццё дзіцяці. Агульным тэзісаммногіхэксперыментальныхпрацз’яўляеццанаступнае:абсалютна недасканалым лічыцца ранняе навучанне, не падмацаванае належнай матывацыяй, тым больш калі яно звязана з якім-небудзь гвалтам над асобай. Лінгвадыдактычнай аксіёмай стала дыферэнцыяцыя методык выкладання мовы (як роднай, так і няроднай). Калі вывучэнне роднай мовы патрабуе звяртаць увагу на форму выражэння думкі, то вывучэнне няроднай мовы прадугледжвае засваенне не толькі вызначанай моўнай формы, але і адпаведнага ёй сэнсавага напаўнення.

Па розных прычынах матчына мова, засвоеная ў дзяцінстве, можа функцыянальна выцясняцца іншай мовай, якой чалавеку неабходна (карысна і г. д.) карыстацца. З часам гэта другая мова становіцца для яго функцыянальна першай, дамінантнай, сфера ўжывання роднай мовы ў такім разе можа звужацца, нават максімальна, але ў глыбока інтымныя моманты жыцця, у экстрэмальных сітуацыях вяртанне да роднай мовы з’яўляецца цалкам натуральным. Часам за роднай мовай у такім выпадку замацоўваецца тая ці іншая сфера зносін: напрыклад, гэта мова ўнутрысямейных зносін, зносін з бацькамі, блізкімі людзьмі.

§ 3. Мова і маўленне. Формы маўленчых зносін

Мова – сістэма гукавых знакаў, пры дапамозе якіх адбываецца камунікацыя. Гэта сістэма можа выразіць усю сукупнасць ведаў і ўяўленняў чалавека пра грамадства, людзей, цэлы свет.

Маўленне – канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў вуснай ці пісьмовай форме. Мова і маўленне – дзве катэгорыі, што ў сукупнасці ўтвараюць адзіны феномен.

Абазначым асноўныя адрозненні мовы і маўлення.

1. Мова – гэта пэўны код, а маўленне – яго рэалізацыя. Маўленне – увасабленне мовы, яе праяўленне. Мова толькі праз маўленне выконвае камунікатыўную функцыю.

2. Мова, у адрозненне ад маўлення, не ўлічвае канкрэтныя сітуацыі зносін і не залежыць ад іх.

3. Мова ‒ абстрактная з’ява, а маўленне ‒ канкрэтная.

4. Мова з’яўляецца ідэальнай катэгорыяй, а маўленне – матэрыяльнай (успрымаецца праз зрок, слых).

16

5. Для мовы характэрны іерархічныя адносіны (вылучаюцца ўзроўні мовы), а для маўлення – лінейныя (паслядоўнасць гукаў, складоў, слоў).

6. Мова не мае канчатковай мэты, а маўленне заўсёды накіравана на дасягненне пэўнай мэты. У залежнасці ад мэты камунікацыі вылучаюцца наступныя тыпы маўленчых актаў: паведамленне (Прыйшла вясна),

пабуджэнне (Прачытай гэту кнігу!), абавязкі (Абяцаю больш не спаз-

няцца), этыкетныя формулы (віншаванні, прабачэнні і г. д.), выражэнне эмацыянальнай рэакцыі на сітуацыю (Во як! Гэта ж трэба!), падтрымка маўленчых кантактаў (Ало! Слухай!) і інш.

7. Мова статычная, а маўленне дынамічнае, яно разгортваецца ў часе і прасторы.

8. Мова стабільная, а маўленне рухомае.

9. Мова інварыянтная ў параўнанні з маўленнем, у якім канкрэтызуюцца нязменныя катэгорыі (у мове – фанема, у маўленні – гукі; у мове – лексема, у маўленні – слова ў кантэксце і г. д.). Моўца выбірае словы, граматычныя мадэлі, спалучае словы паміж сабой, аддае перавагу таму ці іншаму стылю зносін.

10. Мова аб’ектыўная, а маўленнесуб’ектыўнае, залежыць ад творчай дзейнасці моўцы.

11. Мова фіксуе калектыўны вопыт, а маўленне ‒ вопыт канкрэтнага чалавека. Маўленне ў залежнасці ад сітуацыі, індывідуальных асаблівасцейасобыможахарактарызаваццарознымтэмпам,працягласцю, тэмбравымі асаблівасцямі, рознай ступенню гучнасці, дакладнасці і г. д. Індывідуальны характар маўлення залежыць і ад псіхічнага, эмацыянальнага стану моўцы, задачы камунікацыі і інш.

Маўленчыя зносіны адбываюцца ў дзвюх формах – вуснай і пісьмо­ вай. У вытворчай сферы, сферах кіравання, адукацыі, справаводства, юрыспрудэнцыі, мастацтва, у сродках масавай інфармацыі функцыянуюць і вусная, і пісьмовая формы. Ва ўмовах рэальнай камунікацыі можна назіраць іх узаемадзеянне і ўзаемапранікненне. Любы пісьмовы тэкст можна агучыць, а вусны – запісаць. Драматургічныя, прамоўніцкія тэксты прызначаюцца спецыяльна для далейшага агучвання. І наадварот, у літаратурных творах выкарыстоўваюцца прыёмы стылізацыі пад вуснае маўленне: аўтар імкнецца захаваць спецыфіку вуснага спантаннага маўлення, занатаваць маналагічныя разважанні ад першай асобы і г. д. Практыка электронных сродкаў масавай інфармацыі (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт) паспрыяла стварэнню сінтэзаваных формаў вуснага маўлення – тэлеінтэрв’ю, чата, форуму і інш.

17

Вусная форма маўлення ўзнікла значна раней за пісьмовую. Матэрыяльнай яе абалонкай з’яўляюцца гукавыя хвалі – гукі, якія ўтвараюцца

ўвыніку дзейнасці маўленчых органаў чалавека. Вуснае маўленне мае шырокія інтанацыйныя магчымасці, сярод якіх значную ролю адыгрываюць наяўнасць або адсутнасць паўз, месца лагічнага націску, ступень выразнасці паведамлення. З яго дапамогай можна перадаць усё багацце эмоцый,перажыванняў,пачуццяўінастрояўчалавека.Успрыманневуснага маўленняпрынепасрэднайкамунікацыіадбываеццаадначасоваіпазрокавых, іпаслыхавых каналах. Узмацняюць яговыразнасць такія дадатковыя сродкі, як міміка і жэсты, прасторавая арыентацыя моўцы. Жэсты могуць указваць на прадмет размовы, выражаць эмацыянальны стан чалавека (згоду або нязгоду, здзіўленне, насцярожанасць, адкрытасць і г. д.).

Сярод найбольш істотных прымет вуснага маўлення – яго незваротнасць і лінейны характар разгортвання ў часе. Нельга вярнуцца ў пэўны момант вуснага маўлення, і таму моўца вымушаны думаць і размаўляць адначасова. У сувязі з гэтым вуснаму маўленню могуць быць уласцівы фрагментарнасць, няплаўнасць, падзел аднаго выказвання на некалькі камунікатыўна самастойных адзінак. З другога боку, моўца павінен улічваць рэакцыю слухача і імкнуцца прыцягнуць яго ўвагу да паведамлення. Таму ў вусным маўленні могуць назірацца інтанацыйныя вылучэннінайбольшістотныхінфармацыйныхфрагментаў,удакладненні, аўтакаментарыі, паўторы.

Вуснае маўленне можа быць падрыхтаваным (даклад, лекцыя і г. д.) і непадрыхтаваным (размова, гутарка і г. д.).

Падрыхтаванае вуснае маўленне вызначаецца прадуманасцю, выразнай структурнай арганізацыяй, а непадрыхтаванае – спантаннасцю, таму

ўнепадрыхтаваным маўленні назіраецца даволі вялікая колькасць паўз. Моўца кантралюе логіка-кампазіцыйны, сінтаксічны і лексіка-

фразеалагічныўзроўнімовыісочыцьзатым,кабмаўленнебылолагічным

ізвязным. Вымаўленне і граматычныя формы часцей за ўсё ўзнаўляюцца аўтаматычна, таму вуснаму маўленню ўласцівы меншая, у параўнанні з пісьмовым, лексічная дакладнасць, невялікая працягласць выказвання, падзел аднаго выказвання на некалькі камунікатыўна самастойных. Вуснаемаўленне,якіпісьмовае,з’яўляеццаўнармаванымірэгламентаваным, аднакнормывуснагамаўленнямаюцьсваюспецыфіку.Многіямаўленчыя «хібы» (незакончаныя выказванні, паўзацыя, аўтакаментарыі, рэпрызы

іг. д.) у дадзеным выпадку выступаюць неабходнай умовай паспяховасці

іэфектыўнасці камунікацыі. У адрозненне ад пісьмовага маўлення, якое

18

рэалізуецца ў адпаведнасці з лагічным развіццём думкі, вуснае разгортваецца пры дапамозе асацыяцый і далучэнняў.

Вуснае маўленне выкарыстоўваецца ва ўсіх функцыянальных стылях сучаснай беларускай мовы, аднак пераважае ў размоўна-гутарковым, для якога характэрны эмацыянальна і экспрэсіўна афарбаваная лексіка, фразеалагізмы і нават прастамоўныя элементы.

Асноўнымі функцыямі пісьмовага маўлення з’яўляюцца фіксацыя вуснага маўлення і доўгачасовае захаванне інфармацыі. Пісьмовае маўленне дае магчымасць засвоіць веды, назапашаныя чалавекам, пашырае сферу чалавечых зносін, далучае да сусветнай гісторыі і культуры. Пісьмо выступае сродкам камунікацыі паміж людзьмі ў тых выпадках, калі непасрэдныя зносіны немагчымыя.

Пісьмовае маўленне разгортваецца не ў часавай, а ў статычнай прасторы, што дае магчымасць моўцу прадумваць маўленне, вяртацца да напісанага, перабудоўваць тэкст і г. д. У сувязі з гэтым яно мае сваю спецыфіку.

З аднаго боку, пісьмовае маўленне абапіраецца на кніжную літара­ турную мову, выкарыстанне якой з’яўляецца строга ўнармаваным, кадыфікаваным і рэгламентаваным. З другога боку, яму ўласцівы складаныя сінтаксічныя канструкцыі, дзеепрыметныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі і г. д. Пры аб’яднанні сказаў у абзацы павінна вытрымлівацца іх сувязь з папярэднім і наступным кантэкстамі.

Пісьмовае маўленне арыентуецца на зрокавае ўспрыманне, таму яно мае выразную структурную і фармальную арганізацыю: сістэму нумарацыі старонак, рубрыкацыю, параграфы, спасылкі, шрыфтавыя вылучэнні і г. д.

Пісьмовае маўленне валодае стылеўтваральнай функцыяй, адлюстраванай у выбары моўных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для стварэння таго або іншага тэксту. У ім выражаюцца ўмовы і мэты камунікацыі (напрыклад, мастацкі твор, апісанне навуковых эксперыментаў, заява, інфармацыйнае паведамленне ў сродках масавай інфармацыі і інш.). Пісьмовая форма з’яўляецца асноўнай формай існавання маўлення ў навуковым, публіцыстычным, афіцыйна-справавым і мастацкім стылях.

Усе наяўныя тэксты ахопліваюцца лінгвістычнай класіфікацыяй, у аснове якой – колькасцькамунікантаў. Маўленчаядзейнасць можа адбывацца ў форме маналогу і дыялогу. Маналог (ад грэч. monos ʻадзінʼ, logos – ʻсловаʼ)–маўленне,звернутаедасамогасябеабодаіншыхінеразлічанае на непасрэдную маўленчую рэакцыю слухача. Маналог характарызуецца

19

пэўнай кампазіцыйнай арганізаванасцю і сэнсавай завершанасцю. Яго маўленчыя тыпы абумоўлены камунікатыўнымі функцыямі (апавяданне, апісанне, разважанне). Так, для маналогу апавядальнага тыпу характэрна выкарыстанне дзеяслоўных фраз, у якіх выражаецца паслядоўнасць дзеянняў, іх развіццё; маналогу-апісанню ўласціва ўжыванне назоўнікаў, прыметнікаў, паколькі ўвага звяртаецца на прыметы чалавека або рэчы. Маналог-разважанне будуецца з дапамогай складаных або простых ускладненых сінтаксічных канструкцый, якія змяшчаюць вывады, канстатацыю фактаў, перадаюць лагічную сувязь з’яў (канструкцыі з адносінамі прычыны, выніку, умовы, уступкі).

Маналог, арыентаваны на вуснае выказванне, можа змяшчаць размоўную і экспрэсіўна афарбаваную лексіку, выклічнікі, эліптычныя сінтаксічныя канструкцыі. Спецыфічнай разнавіднасцю з’яўляецца ўнутраны маналог, звернуты да самога сябе. Гэта эмацыянальнамысленчая дзейнасць чалавека ў яе непасрэдным працяканні. Таму ў маналагічным маўленні такога тыпу часта выкарыстоўваюцца перарывістыя, незавершаныя фразы, знешне не звязаныя адна з адной сінтаксічныя канструкцыі.

Дыялог (ад грэч. dialogos – ʻразмоваʼ) – форма маўлення, якая характарызуецца чаргаваннем непасрэдна звязаных з сітуацыяй выказванняў двух або некалькіх (палілог) суразмоўнікаў. Выказванне моўцы называецца рэплікай. Для кожнай рэплікі характэрна скарачэнне ўсяго, што ўжо вядома з папярэдніх рэплік або з сітуацыі.

У дыялогу выкарыстоўваюцца ўсе разнавіднасці апавядальных, пытальных, пабуджальных сказаў. Сінтаксічныя канструкцыі характарызуюцца прастатой, неразвітасцю. Назіраецца ўзаемадзеянне сінтаксічных, лексічных, інтанацыйных сродкаў сказа і яго сэнсавых сувязей з папярэднім або наступным тэкстам.

Тэкст (ад лац. textus – ʻтканіна, аб’яднаннеʼ) – гэта вуснае або пісьмоваепаведамленне,якоеможааб’ектываваццаўвыглядзепісьмовага дакумента, складаецца з некалькіх выказванняў, аб’яднаных рознымі тыпамі лексічнай, граматычнай і лагічнай сувязі. З сэнсава-граматыч- нага адзінства тэксту вынікаюць яго асноўныя прыметы, якія прынята называць катэгорыямі тэксту.

Падзельнасць – магчымасць падзелу тэксту як у фармальным (архітэктанічным), так і ў зместавым (кампазіцыйным) плане.

Інтэграцыя частак – зліццё асобных семантычна самастойных фрагментаў у адзінае цэлае.

20