Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

Шуміць пшаніца залацістым чубам, звісае з вецця перламі авёс, заносліва ірдзіцца сіні лубін, а грэчка кволая лунаецца з палос…

Л. Геніюш

2. Як вымаўляецца часціца не ў наступных прыказках і прымаўках? Адказ абгрунтуйце.

1.Бачаннем не зловіш жураўля. 2. Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў. 3. На чужога спадзявайся, але і сам не агінайся. 4. Рэчкі не пераплыў – няма чаго панчохі сушыць. 5. Злазь з даху, не псуй гонтаў.

6.Чаго не ясі, таго ў рот не нясі. 7. Спроба не хвароба. 8. Наперад бацькі ў пекла не сунься.9. Развязаўсямех – не на смех. 10. Сам не гам і другому не дам. 11. Не руш чужога і не бойся нікога. 12. Не падганяй, бо не вельмі паедзеш. 13. Не сабака страшны воўку, а яго звяга.

3.Які гук абазначаны літарай і ў прыведзеных словах?

Паіць, мінёр, заіка, лавіна, да Івана, імпарт, лупіць, канваір, аб’інець, чыімі, лес і поле, нуль і адзін, Полацк і Віцебск, сястра і брат, іней, сонца

імесяц, дзень і ноч, вёсак і гарадоў, краіна, яе імя, у Індыі, у Ігара, бяда

інястача, шар і ромб, праінфармаваць, мазаіка, вуліц і праспектаў, дом і дача, крыўда і праўда, іскра, лік, соль і цукар, суп і каша, ноч і раніца, ног

ірук, інтэрнэт, маіс, груш і сліў, панісламізм, у інтэрнаце, сад і агарод, ружы і вяргіні, бэз і цюльпаны, іх кнігі, з імі, іракез, пяць і тры, верабей

іголуб, ручаіна, луг і поле.

4.Затранскрыбіруйце словы і вызначце, якія гукі ў дадзеных словах вымаўляюцца на месцы літары з.

Без шакаладу, без часнаку, без саломы, без адрыву, без тэлефона, без радыё, без цыбулі, без яблыка, без веры, без пісьма, без зімы, без соладу, без ботаў, без бяды, без вады, без тавара, без чаркі, без шапкі, без дзяцей, без акна, без гора, без гары, без дзвярэй, без елкі, без жывёл, без фіранак, без келіха, без жалудоў, без парасона, без шыла, без кола, без сшытка, без лірыкі, без змен, без пошты, без хлеба, без шэрага колеру, без джала, без зубоў, без вядра, без ёгі, без жонкі, без коміна, без каровы, без лазні, без мора, без месяца, без дзіркі.

181

5. Якія гукі абазначае літара с у прыведзеных словах: [с], [ш], [с˚], [с’], [с’:]?

Сонца, сланечнік,смяешся,сшытак,спаць, спевы, сэрца, твіст, спелы, маешся, сок, сшыты, суняць, святло, свята, сфінктар, месяц, сцяг, песня, расол, суніцы, смык, сувязь, суд, смажыць, сёлета, маса, сцяна, расада, сола, купаешся, саха, сорам, плесці, маска, сфера, перапісчык, сігануць, скінуць, спектр, шчасце, хустка, капусны, сфінкс, бугскі, схіліць, гойсаць, спецыі, сям’я, смачны.

6.Якія гукі могуць абазначаць літары г, дз у беларускай мове? Прывя­ дзіце прыклады.

7.Якія гукі абазначаны літарамі ж, ш у прыведзеных словах?

Шырокі, жорсткі, жывы, шолах, зжыць, шырыня, жаўток, сшыты, сшэрхласць, расшыць, зжынаць, звешваць, зажурчаць, зажывіць, зжоўкнуць, сховішча, зжаўцець, зжаць, сушыць, добрушскі, рыжскі, купаешся, жоўты, аж сонца, наш двор, мыш, дрыжыкі, кажан, жонка, жупан, шум, шоргат, руж (мн. л.), нож, гэтак жа, разбежка, раешнік, ражон, разжаліць, расшматаць, шчабятаць, вынішчаць.

8. Якія гукі абазначаюць літары г, к у дадзеных словах?

Гамаш, ганак, газа, гара, гармата, гісторыя, швагер, экзамен, гільдыя, герой, рукзак, гузік, вакзал, гмах, разгон, прыгожы, гонта, гольф, генезіс, мазгі, рог, рэзгіны, анекдот, горн, глясэ, гамагенны, галька, гамбіт, гіпотэза, агент, скарга, гвалт, гангстар, ганьба, грэйдар, гюрза, гэй, гарнец, адглянцаваць, цуг, гарсэт, пакгаўз, мог, цэгла, гірса, тэлеграма, візгат, газаваць,гвінеец,агрубелы,агітка,агонь,аграрый,грамада,гусар,готыка, гофмаршал, гравёр, гранат, гіпноз, герцаг, гайка, галаграма.

9. Якія гукі вымаўляюцца на месцы спалучэнняў зычных? Затранскры­ біруйце словы.

Лідскі, суражскі, волжскі, на дошцы, на кладачцы, магчымасць, жаніцьба, оксфардскі, расчуліцца, канвенцыя, падвіць, падбярозавік, у лодцы, скіба, адцадзіць, пражскі, футбол, наспех, абхазскі, на лавачцы, адсячэнне, насшываць, прыезджы, збуцвелы, каранцін, канспект, магдэбургскі, хутчэй, лічбавы, Навагрудчына, аб’езджванне, дождж, купаешся,аспект,падцёк,шчаслівы,камп’ютар,убітве,пенсія,улезшы,разносчык, ручнік, стрыгчы, французскі, бангкокскі, латышскі, падзвіжнік, манцёр, твіст.

182

10. Падзяліце словы на тры групы. У першую групу аднясіце словы, у якіх літарыз, с абазначаюць цвёрдыя гукі [з], [с]; у другую– словы з мяккімі гукамі [з’], [с’]; у трэцюю– з варыянтным вымаўленнем– [з], [с] або [з’], [с’].

Асцісты, сфера, схіліцца, сляза, змена, скінуць, сфінкс, згінаць, згнятаць, скляпаць, атмасфера, схема, схітрыць, сцеліцца, здзёрты, згінуць, звяртаць, згноены, зграя, след, скеміць, сквер, скепсіс, сківіца, склёваны, асфіксія, слізка, сліна, смела, смецце, свой, зорка, звер, асцерагацца, спераду, сфінктар, транслітарацыя, спецыяльны, з гектара, з клёна, з бядою, асцюк, сфігмаграма, схіл, схізма, сцюдзёны, згнілы, згрызці, асядаць.

11.Затранскрыбіруйце наступныя запазычаныя словы. У чым адметнас­ ці іх вымаўлення?

Бізнес, міністр, медаль, ілюстрацыя, літасфера, лінолеум, трансляцыя, акустыка, акцыя, Афганістан, вакзал, дыялог, коміваяжор, ксёндз, лабіяльны, мазаіка, менеджмент, опіум, яхтсмен, ягдташ, юрысдыкцыя, страусавы, кардынал, дэбют, дэзарыентацыя, актывацыя, опера, пазітыў, патэфон, пейзаж, педыятрыя, паштэт, фараон, гмах, эліпсоід.

12.Прааналізуйце вымаўленне беларускіх і рускіх слоў. У чым адметнасці іх вымаўлення?

Кароўка – коровка, дзікі – дикий, праязны – проездной, шчаўе – ща- вель,дзве–две,хаджэнне–хожденье,ушыркі –вширь, светлы–светлый, дзіўны – дивный, возера – озеро, шоўк – шёлк, горад – город, госці – гости, камп’ютар – компьютер, крывавы – кровавый, стадыён – стадион, вудзіць – удить, глытаць – глотать, джала – жало, дзеці – дети, чысты – чистый, галасаваць – голосовать, прэстыж – престиж.

13.Выпішыцезарфаграфічнагаслоўнікапа10слоў,якіябадлюстроўвалі цвёрдае і мяккае вымаўленне зычных перад [э] ў запазычаных словах.

14.З прапанаваных слоў выберыце правільны варыянт. Растлумачце свой выбар.

[п’∙а∙ц’∙ісодγоz’:∙э] – [п’∙а∙ц’∙ісотγоz’:∙э], [аш̮ да̮ н’∙эба– []аж̮ да̮н’∙эба[],пакасчык] – [пакашчык], [над̮з’∙амл’∙о∙й–][нат̮з’∙амл’∙о∙й–] [над’̮з’∙амл’∙о∙й[],сус’∙эцк’∙і] – [сус’∙этск’∙і], [с’в’∙этлы] – [св’∙этлы], [с̮ м’∙інска–] [з̮ м’∙інска–] [з’̮ м’∙інска],[тулус:к’∙і] – [тулуск’∙і] – [тулус’к’∙і], [н’∙э̮в’∙эда∙j∙э–][н’∙а̮в’∙эда∙j∙э[],узб’∙экск’∙і] – [узб’∙эцк’∙і] – [уз’б’∙экск’∙і], [аткажа] – [адкажа], [пры∙j∙ажžа∙ц’] – [пры∙j∙асžа∙ц’] –

183

[пры∙j∙азžа∙ц’], [з̮самых–] [с̮самых], [с’∙атчатка] – [с’∙ач:атка], [j∙он ы̮j∙ана]–[j∙онj∙і̮j∙ана]–[j∙оні ̮j∙ана],[супрац’газавы]–[супрац’γазавы]– [супраz’γазавы], [сваім] – [сва∙j∙ім], [эгзэма] – [эγзэма], [ад ̮руча∙j∙а] – [ат̮руча∙j∙а], [уротства] – [уроцтва], [праз̮j∙аγо] – [праз’̮j∙аγо] – [прас̮j∙аγо].

15. Зрабіце арфаэпічны аналіз прапанаваных слоў па наступнай схеме:

Парадак аналізу:

1)прачытайце слова з захаваннем арфаэпічных нормаў;

2)затранскрыбіруйце яго;

3)выявіце цяжкасці (асаблівасці) у вымаўленні слова;

4)назавіце арфаэпічнае правіла, згодна з якім вымаўляецца слова;

5)прааналізуйце вымаўленне і напісанне слова;

6)прывядзіце прыклады слоў на падобнае арфаэпічнае правіла.

Досвітак, бесчалавечнасць, бедства, бландзін, вотчына, дойлідства, збегчы, канадцы, падчысціць, блізкасць.

16. Вызначце паходжанне слова (славянскае ці запазычанае). На якія фанетычныя прыметы неабходна звярнуць увагу для выканання гэтага задання?

Ксеракс, вэксаль, формула, жэтон, талака, малако, транслятар, мутагенны, орган, акно, аазіс, мароз, клірынг, сказ, флексія, цягнік, нэндза, шэрыф, эвалюцыя, садзіць, вудзіць, піянер, прыстаўка, канчатак, даверанасць, гальштук, жыццё, нюанс, рыба, вера, шыфер, бюст, даведка, сінтаксіс, квіток, марфалогія, аскет, фарба, слоўнік, дэсант, тэма, пюрэ, волас, аўтабіяграфія, спіна, анімацыя, ген, чэмпіён, дэфіле, піке.

ГРАФІКА

§ 67. Паняцце графікі і яе асноўныя задачы

Графіка (ад грэч. graphike – ‘намаляваны’; graphо –

‘пішу’)–гэтасукупнасцьсродкаўпісьма,якіявыкарыстоў­ ваюцца для фіксацыі вуснага маўлення. Графікай таксама называюць раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца пісьмовыязнакі,суадносіныпаміжлітараміігукамі,абрысы літар, знакаў.

Графіка аналізуе гукавыя значэнні літар і правілы іх чытання. Такім чынам, адной з асноўных задач графікі з’яўляеццавызначэннеўзаемаадносінпаміжгукамівуснага маўленняілітараміалфавіта,якіяперадаюцьнапісьмегукі.

Асноўнымі сродкамі графічнай сістэмы беларус­ кай мовы з’яўляюцца літары – графічныя знакі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння на пісьме гукаў.

Паводле асноўных значэнняў усе літары падзяляюцца на адназначныя і двухзначныя.

Адназначныя літары маюць адно гукавое значэнне і перадаюць на пісьме адзін гук. Да іх адносяцца а, о, э, у, ы, якія абазначаюць галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [ы], літары д, т, ж, ч, ш, р, ў, якія абазначаюць няпарныя цвёрдыя зычныягукі [д], [т], [ж], [ч], [ш], [р], [ў], а таксама літара й, якая абазначае няпарны мяккі гук [j].

Двухзначныя літары маюць два гукавыя значэнні. Да іх адносяцца парныя цвёрдыя і мяккія зычныя ([б] – [б’], [в]–[в’]іінш.),атаксамагалосныялітары е([j∙э]),ё ([j∙о]),

і ([j∙і]), ю ([j∙у]), я ([j∙а]).

Усе літары выконваюць дзве асноўныя функцыі:

1) перцэптыўную – з’яўляюцца аб’ектам успрыняцця (іх можна прачытаць і напісаць);

185

2) сігніфікатыўную – могуць адрозніваць значымыя элементы мовы: марфемы, словы і інш.

Акрамя літар, да сістэмы графічных сродкаў належаць нялітарныя знакі: апостраф, злучок (дэфіс), знак націску, знак параграфа, знакі прыпынку, лічбы і розныя матэматычныя знакі, прабелы паміж словамі і элементамі друкаванага тэксту, шрыфтаваныя вылучэнні (курсіў, тлусты шрыфт, падкрэсліванне, выкарыстанне колеру і інш.). У спецыяльным тыпе пісьма – транскрыпцыі – ужываюцца і іншыя графічныя знакі (знак мяккасці, даўжыні, кароткасці, закрытасці і г. д.).

Нялітарныяграфічныясродкіўтвараюцьдругіярусграфікі.Агульным упрыродзелітарінялітарныхграфічныхсродкаўз’яўляеццатое,штояны выконваюць аднолькавую задачу – перадаюць вуснае маўленне на пісьме (напрыклад,літарыадлюстроўваюцьфанемнуюпадзельнасцьслоў,азнакі пунктуацыі–спецыфічную«падзельнасць»сказанасінтаксічнымузроўні).

Нялітарныя пунктуацыйныя графічныя сродкі аб’ядноўваюць у сваім складзе 10 асноўных знакаў (знакаў пунктуацыі): кропку, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, коску, кропку з коскай, двукроп’е, працяжнік, дужкі і двукоссе. Паводле знешніх графічных прымет вылучаюцца знакі кропкавыя (кропка, двукроп’е, шматкроп’е, коска, кропка з коскай), лінейныя (працяжнік), фігурныя (пытальнік, клічнік, дужкі і двукоссе).

Паводле значэння і ўжывання пунктуацыйныя знакі падзяляюцца на фінальныя (кропка, пытальнік, клічнік і шматкроп’е) і ўнутрысказавыя (коскі, працяжнікі, дужкі, двукоссе).

У залежнасці ад функцыі, якую выконваюць знакі прыпынку ў сказах, яны падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя. Раздзяляльныя (няпарныя, адзіночныя) знакі прыпынку (кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік) служаць для раздзялення самастойных сказаў у тэксце, частак складанага сказа ці асобных членаў простага сказа. Выдзяляльныя (парныя) знакі прыпынку (дужкі, двукоссе, коскі, працяжнікі) служаць для выдзялення ў сказе яго асобных частак – адасобленых членаў, параўнальных зваротаў, звароткаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, простай мовы.

Асноўныяпрынцыпы,заканамернасціі правілывыкарыстаннязнакаў прыпынку вывучае пунктуацыя.

Прадметам графікі з’яўляецца сістэма літар і іх значэнняў, а таксама іншыя пісьмовыя знакі – знакі пунктуацыі, націск, апостраф і г. д.

Адна з асноўных задач графікі ‒ вызначэнне ўзаемаадносін паміж гукамі вуснага маўлення і літарамі алфавіта (графемамі) як сродкамі пісьмовай мовы. Графіка таксама даследуе гукавыя значэнні асобных літар і асаблівасці чытання тых ці іншых літар.

186

Асноўнымі паняццямі графікі выступаюць паняцці графемы і літары. Графема (ад грэч. grahē – ‘абрыс, контур’) – мінімальная адзінка графічнай сістэмы мовы, якая выступае ў розных варыянтах у залежнасці

ад стылю пісьма, месца яе ў слове або ў сказе.

Адна і таяж графема можамець розныя канкрэтныя формы выражэння, але яна павінна захоўваць пэўную схему пабудовы, тую графічную «аснову» літары, якая адрознівае яе ад іншых графічных знакаў, незалежна ад тыпу шрыфту, індывідуальнага почырку чалавека і інш. Так, напрыклад,графемыс(«эс»),д(«дэ»)маюцьнекалькіформаўвыражэння: малая, вялікая, друкаваная, рукапісная і інш.: С, с, С, с; Д, д, Д, д і г. д.

Ад графемы трэба адрозніваць літару (ад лац. littera – ‘ліст’) – пісьмовы знак алфавіта, які служыць для абазначэння на пісьме пэўных гукаў (фанем) ці іх спалучэнняў. У залежнасці ад таго, якія гукі абазначаюцца літарамі, літары падзяляюцца на галосныя і зычныя. Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае.

§ 68. Беларускі алфавіт

Сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку, якія служаць для перадачы гукавых элементаў той ці іншай мовы, называецца алфавітам. Слова алфавіт утворана ад назваў грэчаскіх літар альфа і бэта (новагрэч. – віта). У моўнай практыцы ўжываецца яшчэ тэрмін «азбука», які ўтварыўся ад назваў першых дзвюх літар стараславянскага алфавіта: «аз» і «букі».

Паслядоўнасць размяшчэння літаруалфавіцез’яўляецца агульнапрынятай і абавязковай, хоць па сваім характары – умоўнай. Кожная літара ў алфавіцемаесваёпэўнаемесцаіназву,якуюнетрэбаблытацьзгучаннем. Пераважная большасць назваў літар беларускага алфавіта простая: бэ, вэ, гэ, ка, ха, ша, эл, эм, эр, эс, эф і г. д. Састаўных назваў толькі тры: і не-

складовае (й), у нескладовае (ў), мяккі знак (ь).

Сучасны беларускі алфавіт уключае 32 літары. Дзесяць літар (а, о, э, ы, у, я, ё, ю, і, е) служаць для абазначэння шасці галосных гукаў ([а], [о], [э], [ы], [у], [і]). Так, гукі [і], [ы] могуць быць абазначаны толькі адпаведнымі літарамі і, ы: сіні, малады, самі, валасы.

Беларускіалфавітмаеўсваімскладзеў (у нескладовае),адсутнічаюць у ім літары ъ і щ, іншае графічнае абазначэнне, чым у рускай мове, мае літара і. Апостраф (’) літарай не лічыцца, у склад алфавіта не ўваходзіць. Літары ь, ў у сучаснай моўнай практыцы ўжываюцца толькі ў радковай

187

(малой) форме. Яны могуць мець і форму вялікай літары, калі ўсё слова, у склад якога яны ўваходзяць, пішацца з вялікай літары, напрыклад:

СОНЕЧНЫ ПРАМЕНЬ, ПАДАРОЖЖА Ў БУДУЧЫНЮ (загалоўкі мастацкіх твораў). Вялікая літара ы ўжываецца ў пачатку некаторых іншамоўных уласных назваў: Ыйсон, Ындын.

Літары беларускага алфавіта лёгкія для ўспрымання і напісання. У іх мала дыякрытычных (надрадковых) значкоў, якія патрабуюць адрыву рукі пры пісьме. У прыватнасці, яны прысутнічаюць у літарах ё, і, й. Адрозненне паміжграфікай іалфавітам асаблівавыразна выяўляецца пры супастаўленні графікі і алфавіта розных моў. Напрыклад, у беларускім і англійскім алфавітах ёсць аднолькавыя літары А, В, Е, М, О, Р, Т, Х, якія ў гэтых мовах абазначаюць розныя гукі. Так, літара в у беларускай мове абазначае гук [в], а ў англійскай мове – гук [v]; літара с у беларускай мове абазначае гук [с], а ў англійскай – гукі [с] і [k]; літара х у беларускай мове абазначае гук [х], а ў англійскай – гук [х], які адпавядае беларускаму спалучэнню гукаў [кс].

У алфавіце літар менш, чым гукаў. Гэта тлумачыцца тым, што адна літара можа абазначаць некалькі гукаў. Так, парныя па цвёрдасці/мяккасці зычныя гукі (усяго 15 пар) абазначаюцца аднымі і тымі ж літарамі. Напрыклад, літара б абазначае цвёрды гук [б] і мяккі гук [б’]: [б]ываць – [б’] інокль, [б]эз – [б’]яжыць; літара н – цвёрды гук [н] і мяккі [н’]: [н] ага – [н’]яма, [н]оч – [н’]ёс.

На пісьме мяккасць і цвёрдасць зычных абазначаецца галоснымі літарамі. Так, а, о, э, ы, у абазначаюць цвёрдасць папярэдняга зычнага; я, ё, е, і, ю – мяккасць папярэдняга зычнага. Такім чынам, для шасці галосных гукаў выкарыстоўваюцца дзесяць літар. Павелічэнне колькасці літар для перадачы галосных гукаў абумоўлена неабходнасцю абазначаць мяккасцьпятнаццацізычных,дляякіхнямаасобныхлітаруалфавіце.Гэта акалічнасцьсведчыцьабрацыянальнасцііэканомнасцібеларускайграфікі.

Яквынікаезсуадносіналфавітаіграфікі,адналітараможаабазначаць некалькі гукаў. Так, напрыклад, літарай з у беларускай мове фіксуюцца гукі: [з] – [з]ажыць; [ж] – ра[ж:]ыцца (разжыцца); [с] – ка[с]ка (казка).

Сярод гэтых значэнняў літары з ёсць асноўныя і дадатковыя. Асноўныя значэнні літары маюць тады, калі абазначаюць гукі ў моц-

най пазіцыі. Для зычных моцная пазіцыя – становішча перад галоснымі і санорнымі, для галосных – пад націскам. Так, літара з мае асноўнае значэнне, калі перадае гукі [з], [з’], якія стаяць у моцнай пазіцыі – перад галосным (зажыць, зямля); у астатніх выпадках яна мае дадатковае значэнне, бо фіксуе гукі, што знаходзяцца ў слабай пазіцыі – перад

188

зычнымі – і вымаўляюцца як [ж] і [с]: ра[ж:]ыцца (разжыцца), ка[с] ка (казка). Літара ж выступае ў асноўным значэнні, калі абазначае гук [ж], які стаіць у моцнай пазіцыі: нажы, у дадатковым значэнні – калі аба­ значае гук [ш]: но[ш] (нож). Літара е выступае ў асноўным значэнні, калі абазначае націскны гук [э]: [в’∙э]ды, у дадатковым значэнні – калі абазначае ненаціскны, у прыватнасці пазанаціскны, гук [эа]: зе[л’∙эа]нь.

Для абазначэння кожнага з гукаў [а], [о], [у], [э] ўжываюцца дзве літары. Пасля цвёрдых зычных і ў пачатку слова выкарыстоўваюцца літары а, о, у, э: гара, дом, рэч, чыгун, акно, ура, ордэн, экран. Пасля мяккіх зычных тыя ж самыя гукі абазначаюцца літарамі я, ё, ю, е: мяжа

([м’∙ажа́]), мёд ([м’∙от]), сюды ([с’∙уды́]), вечар ([в’∙э́чар]).

Літары я, ё, ю, е могуць абазначацьспалучэнне двух гукаў – [j∙а], [j∙о], [j∙у], [j∙э]. Гэта адбываецца ў наступных выпадках:

zz упачаткуслова:яхта ([j∙а́хта]),ёлка([j∙о́лка]),юнак ([j∙уна́к]),ехаць

([j∙э́хац’]);

zz пасля галосных гукаў: заяц ([за́∙j∙ац]), прыём ([пры∙j∙о́м]), чытаю ([чыта́∙j∙у]), паехаў ([па∙j∙э́хаў]);

zz пасля зычнага гука ў: салаўя ([салаўj∙а́]), салаўём ([салаўj∙о́м]), кроўю ([кро́ўj∙у]), шчаўе ([шча́ўj∙э]);

zz пасля апострафа і раздзяляльнага мяккага знака: аб’ява ([абj∙а́]),ва пад’ём ([падj∙о́м]), ад’ютант ([адj∙ута́нт]), бар’ер ([барj∙э́р]), мільярд ([м’∙і∙л’j∙а́рт]), батальён ([бата∙л’j∙о́н]), рэльеф ([рэ∙л’j∙э́ф]).

Літара і таксама ўжываецца для абазначэння двух гукаў – [j∙і]: ікаць

([j∙і́ка∙]),ц’заінець ([за∙j∙і́∙н’∙э∙]),ц’краіна ([кра∙j∙і́на]), сваіх ([сва∙j∙і́])х.

Для абазначэння 39 зычных гукаў ужываецца 21 літара ([б], [в], [γ], [д], [ж], [з], [к], [л], [м], [н], [п], [р], [с], [т], [ф], [х], [ц], [ч], [ш], [j], [ў]).

Некаторыя даследчыкіўключаюць у алфавіт дыграфы (ад грэч. di – ‘двой-

чы’, graphō – ‘пішу’) – дж, дз.

Звонкія і санорныя гукі [б], [в], [д], [ж], [з], [л], [м], [н], [р], [ў] аба­ значаюцца літарамі б, в, д, ж, з, л, м, н, р, ў: бор, вада, жыта, лаза,

мора,воўна,будан. Звонкіягукі[г](змычны) і[γ](фрыкатыўны) звычайна абазначаюцца адной літарай – г: ганак, многа. Для абазначэння звонкіх афрыкат [ž] і [z] ужываюцца састаўныя літары дж і дз: хаджу, дзвынкаць. Глухія гукі [п], [т], [с], [к], [х], [ч], [ц], [ш], [ф] абазначаюцца адпаведна літарамі п, т, с, к, х, ч, ц, ш, ф: пыл, кот, стол, хата, ноч, праца, шафа.

Акрамя таго, у склад алфавіта ўваходзіць мяккі знак (ь), які не з’яўляецца гукам, але служыць для якаснай характарыстыкі некаторых гукаў. Так, у слове боль мяккі знак абазначае мяккасць гука [л’]: у гэтым слове чатыры літары, але тры гукі.

Кожнаялітараўалфавіцемаесваёзамацаванаемесцаіназву(табл.12).

189

Табліца 12

Літара беларускага

Назва літары

 

 

Прыклады

алфавіта

 

 

 

 

 

 

 

Аа

а

абéд, абрýс, апельсі́н

Бб

бэ

багáж, бéраг, бýльба

 

Вв

вэ

вакзáл, вáнна, вýліца

 

Гг

гэ

глыбіня, гó́рад, госць

 

 

 

 

́

 

 

Дд

дэ

дарó́га, дрáнікі, дывáн

Ее

е

éжа, éсці, éхаць

 

Ёё

ё

вёска, рáдыё, цвёрды

 

Жж

жэ

жó́ўты, жывёла, жыта

 

 

 

 

 

́

 

Зз

зэ

зáраз, звычáйны, зрабі́ць

Іі

і

ідэя, і́ншы, ісці́

 

 

 

́

 

 

 

Йй

і нескладовае

край, май, свой

 

Кк

ка

кáша, кó́ла, кроп

 

Лл

эл

лáўка, лéсвіца, лыжка

 

 

 

 

 

́

 

Мм

эм

малакó́, мéсца, мéсяц

 

Нн

эн

набыць, нó́вы, нýмар

 

 

 

́

 

 

 

Оо

о

вó́зера, гó́лас, дó́бры

 

Пп

пэ

пáшпарт, пó́ле, прыбыццё

Рр

эр

рабі́ць, ракá, расклáд

Сс

эс

салáта, спó́дачак, столь

Тт

тэ

талéрка, тыдзень

 

 

 

 

́

 

 

Уу

у

узгó́рак, узлéссе, узлятáць

Ўў

у нескладовае

áўтар, аўтó́рак, зáўтра

Фф

эф

фаé, фантáн, фужэр

 

 

 

 

 

́

 

Хх

ха

харчавáнне, хáта, хýткі

Цц

цэ

цвік, цыбýля, цягні́к

Чч

чэ

чакáць, чырвó́ны, чысты

 

 

 

 

́

Шш

ша

шукáць, шчáсце, шчупáк

Ыы

ы

быць, крылы, звыклы

 

 

 

 

́

́

 

Ьь

мяккі знак

вячэраць, жні́вень, конь

 

 

́

 

 

 

Ээ

э

экрáн, экскýрсія, электрычнасць

 

 

 

 

 

́

Юю

ю

юнáцтва, юбілей, юрыст

 

 

 

 

́

́

Яя

я

яблык, ягада, ясны

 

 

 

́

́

́

 

190