Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

zz літарае,якаяперадаенапісьмененаціскныгук[э]паслямяккіхзычных і ненаціскны гук [э] пасля цвёрдых у вялікай групе слоў з неславян-

скайлексічнайасновай:абеліск,апетыт,балерына,бензінавы,бюлетэнь,

веранда, метровы, перспектыва; у тым ліку і ва ўласных назоўніках:

Берлін, Палесціна, Бетховен, Егіпет, Ерэван;

zz літары е, э, якія перадаюць на пісьме націскны гук [э] пасля губных і з, с, н: інтэрнэт, навела;

zz літара я, што перадае на пісьме каранёвы этымалагічны (спрадвеч-

ны) гук [а]: ягуар, янычар, япруковы, ясакар, ятаган, віцязь, месяц, пояс, памяць, Бесядзь, Прыпяць, Свіцязь;

zz літара у (складовае) у пачатку ўласных назваў: да Уладзіміра, на Урале, ва Уруччы, ва Украіне;

zz мяккі знак у словах Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянаў, Касьян; zz перадача на пісьме звонкіх/глухіх зычных перад наступнымі

звонкімі/глухімі ў саставе адной марфемы:

с, б, к, з у каранёвых марфемах слоў абсалютны, айсберг, вакзал,

мазгі, мозг, стаяць і інш.; с у суфіксах -ск-, -ств-: таджыкскі, грамадства;

zz парныя па звонкасці/глухасці зычныя ў канцы слова, калі яны не маюць апорных формаў з наступным галосным. Сюды адносяцца: а) літары ш, цуканчаткахдзеясловаў:носіш,колеш,спяваюць,стрэліць;б)прыслоўі, якіянемаюцьроднасныхутварэнняў:занадта,навобмацак,насцежіінш.

Дыферэнцыйны прынцып напісання ў беларускай мове выкарыстоў­ ваецца не вельмі часта. Ён дае магчымасць адрозніваць на пісьме словы ці формы слоў, што супадаюць у вымаўленні, але маюць рознае значэнне: zz агульныя і ўласныя назоўнікі: баран (жывёла) – Баран (прозвішча), крапіва (расліна) – Крапіва (псеўданім), гарадок (населены пункт) – Гарадок (назва горада), зямля (ралля) – Зямля (назва планеты); формы

дзеясловаў і назоўнікаў: колем (калоць) – Колем (Коля);

zz некаторыя тэрміны і словы, у якіх ёсць літары, што абазначаюць на пісьме канцавыя глухія зычныя гукі: ангідрыд (вокісел, які пры злучэнні з вадой дае кіслату) – ангідрыт (мінерал, які пры злучэнні з вадой дае гіпс), кот (жывёла) – код (сістэма ўмоўных знакаў); мох (назоўнік) – мог (дзеяслоў), лес (назоўнік) – лез (дзеяслоў);

zz формы творнага склону назоўнікаў, якія абазначаюць прозвішчы і геаграфічныяназвы.Параўнайце:Барысавым,Пушкіным,Растовым ігорадамБарысавам, Пушкінам, Растовам. Такое размежаваннеабумоўлена існаваннем традыцыі карыстацца ў прозвішчах канчаткамі прыметнікаў;

zz словы зыходзіць (з меркавання) і сыходзіць (з ганка).

201

Заўвага. Не адносяцца да дыферэнцыйных напісанні слоў асобна,

разам, праз злучок: у гору і ўгору, вечна зялёны і вечназялёны, вы-

сока пастаўлены і высокапастаўлены; думаць па-дзяржаўнаму і па дзяржаўным садзе (хадзіць).

§ 73. Правапіс галосных

Правапіс галосных о, э, а

Літара о ў беларускай мове пішацца толькі пад націскам: кіно́, о́пера,

О́рша, То́кіа.

Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]:

дом – дамы́, мо́ва – маўле́нне, цэ́гла – цагля́ны, шэпт – шапта́ць.

Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара́, вада́, баранава́нне,

ко́лас, хо́лад, бало́та, Бандарэ́нка, Ко́ханава, Кунцава, Гаме́р, Сакра́т,

́

арганіза́цыя, педагагі́чны, электара́т, харэагра́фія, заало́гія.

Не падпарадкоўваюцца аканню некаторыя словы са спалучэннямі ро,

ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крыві́крыва– ́вы, дро́вы – дрыво́тня, кро́шка – крышы́ць, бро́вы – брыво́, гром – грымо́ты – грыме́ць, брод – брысці́, гло́тка – глыта́ць, бло́хі – блыха́.

У словах славянскага паходжання і запазычаннях, цалкам адапта-

ваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ́хі – страха́, шэ́ры –

шарэ́ць, чэ́ргі – чарга́, крэмль – крамлёўскі, жэ́мчуг – жамчужына,

арэ́нда – арандава́ць, майстэ́рня – ма́йстар.

́

Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно́,

Чарапаве́ц, Жамчужнікаў, Чарнышэ́ўскі, Шаўчэ́нка, Чалю́скін, лі́тара, транслітара́цыя. ́

Перадача на пісьме [э] ў іншых словах іншамоўнага паходжання ў

ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці

збеларускім вымаўленнем: экано́мія, экза́мен, эква́тар, этажэ́рка,

элеме́нт. Літара э пішацца таксама пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава́ць, трохэлеме́нтны, квінтэсэ́нцыя;

202

‒пасляшыпячых,[р],[д],[т]іцвёрдага[ц]пішаццаэ:жэто́н,Жэне́ва,

Жэра́р,жэлаці́,чэкмен́нь,рэспубліка,рэфо́рма,Рэма́рк,рэкла́ма,рэа́ктар,

́

рэві́зія, агрэга́т, рэжы́м, рэко́рд, рэе́стр, рэвалю́цыя, цэнтралі́зм, цэві́та, дэта́ль,гардэро́б,Дэтро́йт,Дэфо́,дэлега́т,дэманстра́цыя,о́рдэн,тэо́рыя, тэа́тр, тэлегра́ф, тэлефо́н, ветэра́н, ка́тэт, тэрмо́метр, тэарэ́ма.

Заўвага. У запазычаных словах напісанне э пасля губных зычных,

а таксама пасля з, с, н рэгулюецца слоўнікам: капэ́ла, экзэмпля́р,

сэ́нсарны, але: ме́неджмент, серві́, сектаз́нцкі.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як

-аль, -ар: шні́цаль, шпа́таль, мі́таль, фо́рталь, ка́рцар, грэ́йдар, лі́дар, камп’ю́тар, пэ́йджар, рэйсфе́дар, эспа́ндар, тэ́ндар, о́рдар, ме́неджар, фарва́тар, а̀льма-ма́тар, кра́тар, прэсві́тар.

Ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання захоўваюцца спалучэнні

-эль, -эр: Ландэр, Лютэр і інш.

Правапіс галосных е, ё, я

Убеларускай мове літара ё, як правіла, пішацца пад націскам: мёд,

галлё, вясёлы, налёт і г. д.

Не пад націскам яна ўжываецца ў словах з каранямі ёд- (у значэнні ‘хімічны элемент, рэчыва цёмна-бурага колеру; спіртавы раствор, які выкарыстоўваецца ў медыцыне’) і ёт- (у значэнні ‘зычны гук, які ў лацінскім алфавіце абазначаецца літарай «j», а ў беларускім – літарай

«й»’): ёдава́ны, ёдапіры́н, ётава́нне, ётава́ны.

Упершым складзе перад націскам замест галосных е, ё пішацца

літара я: зе́млі – зямля́, зе́лень – зялёны, се́м’і – сям’я́, сёлы – сяло́, сёстры – сястра́, вёслы – вясло́, вёска – вяско́вы, е́лка – ялі́на, е́здзіць – язда́, ёмкі – ямчэ́й, ёрш – ярша́, лён – ляно́к, мёд – мядо́к, дзень – дзянёк, лес – лясны́, снег – снягі́, ве́цер – вятры́, сце́ны – сцяна́, дзе́вяць – дзявя́ты, дзе́сяць – дзяся́ты, сем – сямна́ццаць, во́сем – васямна́ццаць, цецеруко́ў – цецяру́к, перане́сці – перанясу́.

Уастатніх ненаціскных складах е, як правіла, захоўваецца: селяні́, н

зеляні́на, вестуны́, леснікі́, векаве́чны, верацяно́, нерухо́мы, безупы́нны, во́зера, ве́села, во́сем, за́едзь, вы́светліць, вы́ехаць, во́сень, це́мень, дзевятна́ццаты, дзесятко́вы.

Акрамятаго,условахзнеславянскайлексічнайасновайлітарае перадаецца і ў першым складзе перад націскам: мето́дыка, Сенега́л, тэлефо́н.

203

Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы́нічы, Лемяшэ́вічы,

Нява́,Пячэ́нга,Алякса́ндр,Сярго́,Бялі́нскі,Няхо́да,дзяжурства,калянда́р,

яфрэ́йтар, сяржа́нт, Яле́ц, Яршо́ў, Яфі́.м

́

Літара е захоўваецца ў складаных лічэбніках семсот, восемсот, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова: семсот – сямісот, восемсот – васьмістам.

Нязменна перадаецца е ў першым складзе перад націскам пасля зад­ неязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, Кетлінская, Херсон.

Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў,

не браў, не ідзе, без меры, без жартаў, не спыніць, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры ўжыванні ў якасці прыстаўкі слова не і без падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я ў беларускіх словах:

няхай, нястомна, няштатны, бязмежны, бязлюдны, бясконца, але: непісьменны, безупынны, безапеляцыйны, бескарысны, беспаваротны.

У некаторых каранях слоў літара я застаецца нязменнай: віцязь, су-

вязь,заяц,яравы,вязаць,повязь,мяккаваты,цягавіты,цяжкаваты,святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, дзесяць, тысяча, завязь, Бесядзь, Прыпяць; япрук – япрука, япруковы; ядловец – ядлаўцоўка, ядлаўцовы.

Літара я пішацца і ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь, боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць,

кашляць, баяць, муляць), а таксама ў вытворных словах, у склад якіх уваходзяць гэтыя суфіксы (лаянка, веялка, сеялка).

Правапіс галосных у складаных словах

У складаных словах, утвораных з дзвюх ці больш асноў, у беларускай мове пішуцца злучальныя галосныя о, а пасля асноў на цвёрды зычны і е, я пасля асноў на мяккі зычны: часо́піс, навамо́дны, высакаро́дны, зернебабо́выя, жыццесцвярджа́льны, жыццяра́дасны.

Калі ў складаным слове, якое мае дзве каранёвыя часткі, націск падае на першы склад другой часткі, то ў першай частцы замест о пішацца а, а

замест ё перадаецца е: вадаспа́,двысакаро́дны, дабрая́касны, навасе́лле, чарнаво́кі, Навабе́ліца, паліклі́ніка, палітэ́хнікум, ледарэ́з, медазбо́р.

Каліўдругойчастцыслованаціскпадаененапершы,анаіншыясклады, то ў першай частцы ўзнікае пабочны націск і пад націскам пішуцца літары о, ё: р̀ознакаляро́вы, д̀оўгатэрміно́вы, д̀образычлі́, чвы̀орнагало́вы,

н̀овабудо́ўля; лёгкадаступны, цёмнавало́сы. Пішацца о і ў першай частцы

́

204

складаных слоў, у якой узнікае пабочны націск, калі другая частка пачы-

наецца з ў: збо жжаўбо́рка, хо ладаўсто́йлівы.

Заўвага. Пабочны націск у першай частцы некаторых складаных

слоў узнікае і тады, калі асноўны націск падае на першы склад дру-

гой часткі; у такіх словах о ў першай частцы на пісьме захоўваецца:

мо вазна́ўства, ко ксага́з вы, азо тнакі́,слыфо ндасхо́вішча, перапо нча­

такры­ ́лыя.

Каліскладанаесловамаеўсваімсаставетрыібольшчасткі,токожная частка пішацца як асобнае слова, бо мае свой націск: сало масі ласарэ́зка,

а віямато рабудава́нне.

Літара е ў першай частцы складанага слова захоўваецца незалежна ад націску ў другой частцы: светапо́гляд, сенажа́ць, землетрасе́нне.

У складаным слове з першай часткай велік-/вялік літара е пішацца ў тымвыпадку,каліўдругойчастцыслованаціскпрыпадаенапершысклад, калі націскныя іншыя склады – пішацца я: велікадушны, велікасве́цкі (але

Вялікдзень); Вялікабрыта́нія, вялікадзяржа́ўны. ́

Першыя часткі фота-, мота-, грос-, контр-, радыё-, што- пішуцца нязменна–злітараміо,е,ё:фотакартка,фотахроніка(але:фатаграфія і вытворныя ад яго), мотагонкі, мотастралковы (але матацыкл), гросмайстар, контрудар, контрнаступленне, контрмера, радыёхваля, радыёлакатар (але: радыеактыўны, радыенуклідны – ад слова радый), штохвілінны, штомесяц.

Ускладаных словах з першай часткай кіна- заўсёды пішацца літара

а: кінакамера, кінамантаж, кінапанарама.

Ускладаных словах, утвораных ад лічэбніка з назоўнікам, першая частка (лічэбнік) ставіцца ў форме роднага склону: сто метраў – стамятроўка,стограмаў–стаграмовы,чатырыкуты–чатырохкутнік, пяць паверхаў – пяціпавярховы.

Складаныя словы з першай часткай поў- (паў-) маюць адзін націск; поў- пішацца пад націскам, паў- – не пад націскам: поўнач, поўдзень,

паўгадавы, паўкіламетра.

Літара э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца: мэтазгод-

на, мэтанакіравана, тэлебачанне, рэдкалессе, шэравокі, шэсцьсот (але: шасцідзёнка, шасцігадовы і вытворныя ад іх).

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Спалучэнні галосных у запазычаных словах перадаюцца на пісьме ў адпаведнасці з вымаўленнем. У беларускім вымаўленні паміж галоснымі

205

можа ўзнікаць устаўны гук [j]: чэмп[∙i∙j∙а]нат, патр[ы∙j∙а]тызм, ар[ы∙j∙э] нтацыя, к[∙i∙j∙о]ск, чэмп[∙i∙j∙o]н, а ў напісанні – адпаведныя ёта-

ваныя галосныя: чэмпіянат, патрыятызм, арыентацыя, кіёск, чэмпіён.

У некаторых словах спалучэнні галосных вымаўляюцца без змен: ст[эа]-

рын, т[эа]рэма, акард[эо]н – і адпаведна пішуцца.

Рускае спалучэнне иа [іа] ў беларускай мове абазначаецца літарамі ія (ыя) незалежна ад пазіцыі націску: піяніна, энтузіязм, мемарыял,

геніяльны.

Спалучэнне ие [і∙j∙э] можа знаходзіцца ў пачатку і ў сярэдзіне слова. Упачаткусловагэтаспалучэннеперадаеццалітарамііе:іерархія,іерогліф, Іерусалім,Іерыхон,алеезуіт;усярэдзінесловаўзалежнасціадпапярэдня-

га зычнага – літарамі іе, ые: кліент, абітурыент, пацыент, арыентацыя.

Спалучэнне ио [іо] можа знаходзіцца ў пачатку, сярэдзіне і на канцы слова. Галосны [о] ў гэтым спалучэнні можа быць націскным і ненаціскным. У пачатку слова з націскным [о] спалучэнне [іо] перада-

ецца нязменна – літарамі іо: іо́н, іо̀наабме́н, іо́нны, іо̀наабме́нны; не пад націскам замест літары о пішацца а: іаніза́цыя, іанасфе́ра, Іаа́н. На канцы слоў незалежна ад націску перадаецца іа (ыа): Токіа, сальфеджыа, трыа. У сярэдзіне запазычанага слова пад націскам пішацца іе (іё), не пад націскам – ія (ыя): аксіёма, біёграф (але: Эфіопія, мільён); біялогія, патрыятызм (але радыё).

Спалучэнне эо [эо] можа знаходзіцца ў пачатку, сярэдзіне і на канцы слова. Гук [о] ў гэтым спалучэнні можа быць націскным і ненаціскным. З націскным [о] гэта спалучэнне перадаецца літарамі ео, эо: фразео́лаг,

акардэо́н, архео́лаг; з ненаціскным – літарамі еа, эа: фразеалагі́чны, акардэані́ст, археалагі́чны.

Спалучэнне йа [j∙а] на пісьме перадаецца літарай я ў пачатку слова і пасля галосных: Якаіці, Маямі, секвоя; літарамі ья пасля зычных [л’], [с’], [ц’], [z’] і непрыставачных [з’] і [н’]: мільярд, Касьян, мадзьяр, каньяк;

апострафам і літарай я – пасля астатніх зычных: сям’я, саф’ян, п’яўка,

вар’ят.

Спалучэнне йо [jо] можа знаходзіцца пад націскам і не пад націскам у пачатку слова і пасля галосных. Перадаецца літарай ё, калі гук [о] знаходзіцца пад націскам у пачатку слова: ёг, ёд, ёдзісты, Нью-Ёрк; пасля галосных: маёр, раён, Мэё, Гіём; пасля зычных: каньён, булён. Не пад націскамупачаткусловаспалучэнне[jо]перадаеццалітарамііа:Іаркшыр,

Іакагама, Іашкар-Ала, Іаханэсбург; у сярэдзіне – літарай я: маянэз.

Спалучэнне йе [j∙э] абазначаецца літарай е незалежна ад пазіцыі націску і месца ў слове: праект, фае, феерверк, стаер.

206

Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Пасля ўласнабеларускіх прыставак на зычны гук і пасля дзвюх іншамоўных прыставак суб- і дэз- ненаціскны пачатковы кораня аба­ значаецца на пісьме літарай ы: абысці, адыменны, надысці, падыграць, перадыспытны, разыграцца, зыначыць, сысціся, узысці; дэзынфармацыя.

Пасля прыставак на галосны гук на месцы каранёвага і пішацца й:

выйшаў,прыйсці,зайграць,займенны,перайменаваць,прайгравальнік.Ка-

ранёваеізахоўваеццанапісьме,каліўтвараесклад:праігрываць,заікацца,

праіснаваць, заіскрыцца, паімчацца.

Пачатковае і захоўваецца пасля прыставак звыш-, між-, пан-, су-

пер-, транс-, контр-: звышімкліва, міжінстытуцкі, паніспанізм, суперінтэлект, трансіндыйскі, контрігра.

Правапіс у, ў

У (складовае) пішацца:

zz у пачатку слова, якое стаіць пасля зычнай або знака прыпынку:

Увесь наш край малады і прыгожы;

zz у пачатку ўласных назваў: за Уралам, Алена Уладзіміраўна; zz у канцы запазычаных нязменных слоў: фрау, ноу-хау, шоу;

zz у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі [у] ўтварае склад. Звычайна ў спалучэннях -ум, -ус у канцы слова: акварыум, соус, вакуум.

Ў (нескладовае) пішацца:

zz пасля галосных: ва ўніверсітэце, ішлі ўчатырох, ехалі ўздоўж поля, дзеепрыслоўе, каўчук, маўзер, джоўль;

zz намесцывпаслягалоснайуканцысловаціперадзычнайабоётавай галоснай: галава – галоўка, здаровы – здароўе, лавіць – улоў, салавей – салаўя, салаўіны;

zz на месцы л у канцы дзеясловаў прошлага часу мужчынскага роду (чытаў, глядзеў), а таксама ў сярэдзіне некаторых слоў пасля галоснай перад зычнай: поўны, воўк;

zz пасля злучка, двукосся, квадратнай дужкі (пры абазначэнні гукаў), калі папярэдняе слова канчаецца на галосную: жанчына-ўрач, газету

«Звязда» ўзнагародзілі Ганаровай граматай, галосны [у] вымаўляецца на выдыху.

У паэтычнай мове могуць быць адступленні ад гэтых правіл, што абумоўлена захаваннем памеру вершаванага радка: Глянь у поле, пад крыніцу, – ўсе брыгады жнуць пшаніцу (А. Русак); Ўсюды нам даюць з ахвотай у жыццё пуцёўкі: будзь пілотам, з самалётам, як арол у небе

207

лётай (Я. Колас); Ды успомню пажары, і варожыя хмары, і завеі халодных вятроў (А. Русак); Вот Зося з Мінска едзе, вясёлая, цешыцца – Янку угледзе (Я. Купала).

Правапіс прыстаўных галосных

У беларускай мове ёсць два прыстаўныя галосныя гукі – [а], [і]. Прыстаўная галосная літара і пішацца:

zz у пачатку слова перад спалучэннем зычных, у якім першымі выступаюць р або л, калі слова стаіць у пачатку сказа ці пасля знака прыпынку або калі яму папярэднічае слова на зычную: Ільсніцца сліпучы белы снег

(М. Лужанін); Часам па цэлым кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым ільняным палатном (Я. Колас); Раўлі самалёты, ірваліся бомбы, грукаталі танкі, беглі па збожжы салдаты (Я. Брыль); Міця пераскочыў іржавую крыніцу і падаўся на грудок (В. Адамчык);

zz незалежна ад становішча ў сказе перад спалучэннем зычных, у якім першай выступае літара м: Над хатай шумела рабіна, бо вецер пабольшаў івосеньскаяімгла пачыналапераходзіцьудробныдождж (У.Караткевіч); Унізе імгліліся прысады ў тумане (К. Чорны).

Прыстаўная літара а ўжываецца ў словах аржаны, амшара (побач з

імшара).

Прыстаўныя і, а не пішуцца:

zz перад спалучэннем зычных, у якім першымі выступаюць л або р, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: План здачы дзяржаве льновалакна і льнотрасты калгасам выкананы датэрмінова (газ. «Звязда»); За акном праляталі неспакойныя рваныя кудлы дыму з паравоза

(I. Мележ);

zz пасляпрыставак,якіязаканчваюццанагалоснуюлітару:заржавець,

памкнуцца, замглёны.

§ 74. Правапіс зычных

Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных

Звонкія зычныя на канцы і ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца глуха, але гэта аглушэнне на пісьме не перадаецца: дудка,

дзядзька, мароз, хлеб, агарод, сцяг, снег; глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца, што на пісьме таксама не перадаецца: барацьба, касьба,

просьба.

208

Нязменна перадаюцца на пісьме шыпячыя перад свісцячымі і свісцячыя перад шыпячымі: заказчык, перапісчык, пясчаны, расчоска, мыешся, ганарышся. Выключэннем з’яўляюцца словы пяшчота, шчасце,

рошчына,ушчуваць,нішчымныівытворныяадіх,дзенапісаннеадпавядае вымаўленню.

Каб правільна напісаць словы з глухімі і звонкімі, свісцячымі і шыпячымі, гэтыя словы трэба змяніць так, каб пасля невыразных зычных аказаўся галосны або санорны гук: год – гады, мароз – марозны,

дзядзька –дзядзечка,просьба –прасіць,малацьба –малаціць,снег –снягі.

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

Угістарычныхспалучэнняхгукаў[здн],[стн],[стл],[рдц],[лнц],[рдн] зычныя [д], [т], [л] не вымаўляюцца, што адлюстроўваецца і на пісьме:

выязны, посны, карыслівы, сэрца, міласэрны, сонца (параўн.: выезд, пост, карыстацца, сардэчны).

Не вымаўляюцца і на пісьме не перадаюцца зычныя гукі [к], [г] у

спалучэннях [скн], [згн]: бліснуць, бразнуць (параўн.: бліскаць, бразгаць).

Пішуцца нязменна незалежна ад вымаўлення спалучэнні [стц], [здч], [сшч]: у чыстцы (чыстка), аб’ездчык (аб’езд), расшчапіць (шчапаць).

На канцы іншамоўных слоў у спалучэнні [дт] зычны [д] не вымаўляецца і не пішацца: Кранштат, Шміт, Рэмбрант.

Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных

Прыстаўнымі зычнымі ў беларускай мове з’яўляюцца гукі [в] і [г], якія абазначаюцца на пісьме літарамі в і г.

Прыстаўное в пішацца:

zz перад каранёвым у ў пачатку і ў сярэдзіне слоў пад націскам і ў вы-

творныхадіхсловахнепаднаціскам:вузел,вузельчык,вузлаваты; вучань,

 

 

 

́

́

́

́

навука, вучыцца; вус, чарнавусы, вусаты;

 

 

 

́

́

́

́

 

 

 

zz перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе,

 

 

 

 

́

 

́

вусціш;

́

zz перад націскной галоснай о ў пачатку слова і пасля прыставак:

во́блака, во́быск, во́кны, во́зера, адво́рваць, выво́рваць. Выключэнні:

о́каць, о́дум. Аднак у словаформах, у якіх націск з о пераходзіць на іншы галосны,уадпаведнасцізвымаўленнемпрыстаўноевнепішацца:во́кны– ако́нны, во́сень – асе́нні, во́зера – азёрны, адво́рваць – адара́ць;

zz у словах вока, востры, навокал, восем і вытворных ад іх незалежна ад месца націску: вачы́ма, вачаня́ты, вастрэ́йшы, вастры́ць, вако́ліца, васьмёра і інш.;

209

zz у запазычаных словах вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць,

воцатнакіслы і інш.

Прыстаўная літара в не пішацца ва ўласных імёнах і назвах, перад

націскным пачатковым у ў запазычаных словах: Ула, Урал, Узбекістан;

ультра, унікум, урна (але вустрыца);

́

́

́

́

́

́

́

 

 

 

 

Устаўная літара в пішацца:

 

 

 

 

zz у сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о: ніводзін, Лявон,

Радзівонаў;

 

 

 

́

́

 

́

 

 

 

 

 

 

zz у сярэдзіне слоў перад націскным у і ў вытворных ад іх словах неза-

лежна ад месца націску: павук павуці́нне, савул есавульскі;

 

 

zz перад у

 

́

́

́

Тадэвуш,

 

ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах:

Навумаўка.

Прыстаўное г пішацца ў займенніках і прыслоўях гэты, гэтакі,

гэтулькі, гэтак, гэтаксама, дагэтуль, пагэтуль, адгэтуль; у некаторых выклічніках: гэй!, га!, го! (паралельна з эй!, а!, о!).

Правапіс д – дз, т – ц

Мяккія зычныя гукі [z’], [ц’] перадаюцца ў беларускай мове літарамі дз, ц. Літары дз, ц пішуцца:

zz перад галоснымі е, ё, і, ю, я: дні – дзень, хата – хаце, горад – у горадзе, табе – цябе; Дзяніс, Ціхон, Цюмень;

zz перад мяккімі [м’], [в’] у корані слова: подзвіг, дзверы, Мацвей. Вы-

ключэнне: твіст.

Заўвага. У прыстаўках і суфіксах перад [в’] д, т перадаюцца нязмен-

на: адвесці, надвячорак, у таварыстве, у клятве;

zz перад суфіксамі -ін-, -ір, -ёр, -еец, -ейск-, -ік у словах іншамоўнага паходжання: плаціна, каранцін, брыгадзір, манцёр, акцёр, гвардзеец, гвардзейскі, білецік, квадрацік, эпізодзік, а таксама ў даўно запазычаных словах: дзюна, дзюшэс, эцюд, уверцюра, цір, арцель, цюльпан.

Заўвага. У большасці запазычаных слоў зычныя д, т цвёрдыя: ды-

рэктар, дыкцыя, дэпутат, лідар, артылерыя, гіпатэнуза, тэатр,

тэарэма, антэна, дэкарацыя, атэстат.

Ва ўласных іншамоўных назвах дз, ц або д, т пішуцца ў залежнасці ад вымаўлення: Дзікенс, Дзюкло, Гарыбальдзі, Гаіці, Цюмень; Тэкерэй, Атэла, Дэтройт, Артэк, Одэр, Тэгеран, Антарктыда.

210