Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

націску ў слове: по́ш-та, до́ш-ка, за-про́с, аль-ба-тро́с (як правіла, зычныя прымыкаюць да націскнога склада). Аднак у адным і тым жа слове можнапа-рознамуўзмацніцьціаслабіцьмускульнаенапружанне:то-рмаз

і тор-маз, лам-бард і ла-мбард.

Экспіраторная тэорыя і тэорыя мускульнага напружання характарызуюць склад як мінімальную вымаўленчую адзінку.

3. У сучаснай лінгвістыцы найбольшае распаўсюджанне атрымала санорная тэорыя склада, заснаваная на акустычных крытэрыях. Склад – гэта хваля санорнасці, гучнасці. У складзе спалучаюццагукі з рознай ступенню гучнасці. Найбольш гучны – складовы гук. Схематычна ўсе гукі па ступені гучнасці можна абазначыць лічбамі: галосныя – 4, санорныя – 3, шумныя звонкія – 2, глухія – 1. Напрыклад, слова рукзак [ругзак] адпавядае схеме 342241. Паколькі кожны склад характарызуецца паступовым узмацненнем гучнасці, а складападзел адбываецца ў месцы найбольшага спаду гучнасці, то падзел на склады ў слове рукзак мае наступны выгляд: 34-2241 (ру-кзак). Гэта ж можна паказаць на графіку (рыс. 2).

Рыс. 2. Складовая хваля гучнасці слова «рукзак»

У хвалі гучнасці столькі складоў, або вяршынь санорнасці, колькі пікаў у ёй.

Цяжкасці вывучэння склада звязаны з тым, што ён не суадносіцца са значымымі адзінкамі, а вылучаецца толькі на аснове фанетычных характарыстык.

Разуменне склада як спалучэння галоснага з адным або некалькімі зычнымі шырока распаўсюджана ў фанетычнай літаратуры, што адлюстроўваецца і ў тэрміналогіі: адкрытыя склады – гэта склады, якія заканчваюцца на галосны (сто, тры, ло), закрытыя склады заканчваюцца на зычны (ан, сон), прыкрытыя склады пачынаюцца з зычнага

91

(мы, ён [j∙он]), непрыкрытыя склады пачынаюцца з галоснага (а-га-род, э-ра).Непрыкрытыяскладыўбеларускаймовесустракаюццавельмірэдка (найчасцей у запазычаных словах), паколькі дзейнічае тэндэнцыя пера­ твараць непрыкрытыясклады ў прыкрытыя шляхамразвіццяпрыстаўных і ўстаўных гукаў: клі-[j∙э]нт, во-зе-ра.

§ 28. Фанетычны складападзел

Фанетычны складападзел – гэта мяжа паміж двума складамі, размешчанымі адзін за адным у маўленчай плыні. Розныя тэорыі вызначэння склада па-рознаму акрэсліваюць месца складовай мяжы.

Існуюць тры асноўныя прынцыпы складападзелу.

Прынцып павелічэння гучнасці. Згодна з гэтым прынцыпам пачатковы гук склада з’яўляецца найменш гучным, а апошні гук склада – самым гучным, г. зн. складовым. Напрыклад, мі-сты-ка (34-114-14), сла-не-чні-кі

(134-34-134-14).

Прынцып імкнення да адкрытых складоў, што заканчваюцца на галосны: ску-пка, ва-ра-жбіт, гі-гі-е-ніст. У беларускай мове сапраўды пераважае адкрыты і прыкрыты тып склада, які будуецца па схеме «зычны + галосны». Аднак паводле санорнай тэорыі склада гукі [ў], [й] (калі знаходзяцца перад наступным зычным) заўсёды закрываюць папярэдні склад: ва-лей-бол, лаў-ка, дрэў-ка, лей-ка.

Прынцып найбольшага спаду гучнасці. Складападзел, паводле гэтага прынцыпу, адбываецца на месцы найбольшага спаду гучнасці: паміж самым гучным гукам (галосным) і наступным зычным. Ён можа ўскладняцца, калі ў сярэдзіне слова аказваюцца зычныя ў інтэрвакальным становішчы. Гукі [й], [ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада, калі знаходзяцца ў пазіцыі пасля галоснага перад зычным: траў-ка, паў-за,

лей-ка, мой-ка.

Улічваючы азначаныя прынцыпы, складападзел будзе адбывацца наступным чынам:

1)інтэрвакальнае спалучэнне «шумны + санорны» адносіцца да на-

ступнага склада: ма-ла-дняк, мо-кнуць, сля-злі-вы;

2)інтэрвакальнае спалучэнне «санорны + шумны» раздзяляецца, і гукіпаасобкуадносяццадарозныхскладоў,г.зн.складападзелпраходзіць паміж імі: та-бун-шчык, кар-та, Кам-ча-тка;

3)інтэрвакальныя спалучэнні «шумны + шумны» і «санорны + санорны» адносяцца да наступнага склада: ску-рнік, сі-но-птык, ру-ле-тка,

но-рма.

92

Складападзел – гэта фанетычны падзел на склады, які не заўсёды супадае з марфемным чляненнем слова. Напрыклад, гурб-а (марфемны падзел) і гур-ба (складападзел); дэкрэт- (марфемны падзел) і дэ-крэт (складападзел).

Правілыпераносуслоўнапісьмецесназвязанызпадзеламнасклады. Гэтаўмоўныяправілы,якіязвычайнасупадаюцьсаскладападзелам:ел-ка, гур-ба. Пры падзеле слоў для пераносу ўлік марфемнай структуры слова не з’яўляецца абавязковым: пад-лі-чыць і па-длі-чыць.

§ 29. Склада-марфемная арганізацыя слова ў беларускай мове

Склада-марфемная арганізацыя слова ў беларускай мове мае наступныя прыметы:

1.Каля 90 % беларускіх слоў змяшчаюць ад двух да чатырох складоў:

ва-да, со-не-чны, га-ра-дска-я.

2.У беларускай мове морфы могуць быць нулявымі (сад-, конь-), нескладовымі (напрыклад, марфемы ў «звязаным» выгля­ дзе: дарож-к, рыб-к), аднаскладовымі (школь-н-ы, снеж-н-ы), шматскладовымі (восень-ск-і, раслін-н-ы).

3.Суадносіны паміж складам і марфемай залежаць ад марфалагічных асаблівасцей канкрэтнай мовы, перш за ўсё ад размежавання ў ёй службовых і знамянальных слоў і ад агульнай складанасці слова. Чым больш складаная структура слова, тым больш кароткімі павінны быць марфемы. Таму ў беларускай мове магчымы марфемы, якія выражаюцца адным гукам: кніж-к, у-летку, з-лёт, зруч-н-ы.

Цесная ўзаемасувязь паміж складовымі і марфемнымі межамі адсутнічае. Адсюль магчыма нестабільнасць пры складападзеле, рухомасць у складовай структуры марфем і слова як з пункту гледжання колькасці складоў, так і з пункту гледжання іх будовы.

Тым не менш пэўныя суадносіны паміж складам і марфемай выявіць можна. Сярэдняя працягласць слова ў складах звычайна будзе блізкай да яго сярэдняй даўжыні ў марфемах. Фанемна-складовая арганізацыя розных тыпаў марфем залежыць ад іх значэння і месца ў слове. Так, афіксы звычайна бываюць карацейшымі за карані, сярод афіксаў суфіксы ка-

рацейшыя за прэфіксы: па-глыб-е-ць, па-да-вяз-ва-ць, пры-смаль-ва-ць, рас-церуш-ы-ць.

93

4.Склад можа змяшчаць ад аднаго да некалькіх морфаў, а таму ў ім могуць знаходзіцца марфемныя стыкі. Параўнайце: змыць – з-мы-ць; пі-

ла-ва-цца – піл-ав-а-ц-ца; пам-кну-цца – па-мк-ну-ц-ца.

5.Для склада-марфемнайарганізацыі словахарактэрна больш моцнае абмежаванне ў канцавых пазіцыях слова, чым у сярэдзіне. Стык кораня

зсуфіксам або суфікса з суфіксам дапускае большую свабоду, чым стык прыстаўкі і кораня: люб-ім-ы, люб-ім-ец, люб-ім-іц-а, люб-ім-чык.

Пытанні і заданні

1.Што такое склад? Назавіце асноўныя прыметы склада.

2.Акрэсліце сутнасць экспіраторнай тэорыі разумення склада, тэорыі мускульнага напружання, санорнай тэорыі.

3.Дайце характарыстыкі складам адкрытага і закрытага тыпу, прыкрытым і непрыкрытым складам.

4.Што такое фанетычны складападзел? Назавіце яго асноўныя прын-

цыпы.

5.Якія фактары ўлічваюцца пры фанетычным складападзеле, марфемным падзеле і пераносе слоў на пісьме?

6.Назавіце асноўныя прыметы склада-марфемнай арганізацыі слова

ўбеларускай мове.

Практычныя заданні

1. Прааналізуйце графікі (на вертыкальнай восі – гучнасць, на гарызантальнай – гукі). Колькі пікаў уздыму і спаду назіраецца на іх? Назавіце асноўныя прынцыпы складападзелу ў беларускай мове.

94

95

2.Пабудуйцехвалюсанорнасціўдадзеныхсловахіпадзяліцеіхнасклады.

Ачко, ашчасліўлены, ахвотна, варсісты, варэнне, вандроўніцтва, вылічвацца, дарвіністы, дастатковы, даслаць, жаўтлявы, жнівеньскі, лейка, кантрасны, канфорка, наморднік, растрэсены, расхацець, расціснуты, расшпілены, коўдра, блакітны, адкласці, зёлкі, хлебны, зайка, абклейваць, абмалочванне, падрабязнасці, люстэрка, суддзя, сузор’е, рамонтны, судмедэксперт, сумысна.

3. Падзяліце на склады беларускія і рускія словы. Назавіце адметныя рысы беларускага складападзелу.

Нервовы – нервный, лаўка – лавка, перафразаваць – перефразировать, поўнач – полночь, парваць – порвать, морква – морковка, паўза – пауза, сонца – солнце, праязны – проездной, павук – паук, аўдыторыя – аудитория, возера – озеро, роўны – ровный, нораў – нрав, траўка – травка, іскра – искра, расхлёбваць – расхлёбывать, судзімы – судимый.

4. Зрабіце фанетычны складападзел. Ахарактарызуйце склады ў прыведзеных словах.

Абачліва, абвінаваўчы, абдумваць, абкласці, аблвыканкам, адваліцца, аднамачтавы, воблік, еўра, ельнік, енчыць, ідэалогія, іншы, інфармаванне, матроска, першы, атлет, матрычны, мацярынства, мікрасхема, міжзор’е, мігцець,натхнёна,незайздросны,дранцвець,нежыццяздольнасць,падсохлы, падбадзёрыцца, панскі, пастырскі, востры, раскрываць, чаргаванні, зерне,руплівы,шпаркі,лёгкі,сцежкі,брытва,духмяны,дзялянка,ледзьве, скрыпка, чутны, абедзве, даймаць, валошка, лясны, мужчынскі.

5. Зрабіце фанетычны, марфемны і графічны падзелы прапанаваных слоў.

Падборка, арка, абмалаціць, гараж, перамір’е, пабляднець, павестка, падбародак, падвальны, падвязвацца, падаходны, падвінціць, памякчэнне, поліўрэтан, прыцягальны, прычэсвацца, мінюст, сумка, тэрмасфера, тэхсавет, убегчы, усаджваць, цукровы, шыфраванне, яхтсмен.

6. Прааналізуйце складовую структуру прыведзеных ніжэй слоў паводле прапанаванага алгарытму.

Парадак аналізу:

1.Запішыце фанетычнае слова ў транскрыпцыі.

2.Лічбамі абазначце ступень гучнасці гукаў.

96

3.Намалюйце хвалю санорнасці слова.

4.У транскрыпцыі вертыкальнымі рыскамі абазначце складападзелы.

5.Пранумаруйце склады і дайце іх характарыстыку па першым і апошнім

гуках.

Ездзіць, шафёрскі, узбочына, вузкі, адсунуўся, кідацца, убачыць, двойчы, рэдкі, сляпыя, паехаў, далікатны, сорамна, успамінаць, адчуваць, забыцца, справаздача, выбраць, расказаць, урокі, заспакоіць, застацца, якія, лёгка, пісьменнікі, тэрмас, зайздросны, смяяцца, пінжак, дакладны, захворванні, упершыню, разлікі, яшчэ, растлумачыўшы, уральскі.

НАЦІСК

§ 30. Роля прасадычных фанетычных адзінак у арганізацыі маўленчай плыні

Традыцыйна да прасадычных (суперсегментных) фанетычных адзінак адносяць націск, інтанацыю, паўзы. Фанетычныя асаблівасці вусных тэкстаў не з’яўляюцца спантаннымі,адвольнымі(якгэтаможаздаваццанапершы погляд). Яны цалкам залежаць ад нелінгвістычных умоў, асабістыхякасцеймоўцы,атаксамаадтакіхлінгвістычных фактараў, як лексіка выказвання, граматыка (асабліва сінтаксічныя канструкцыі), актуальны падзел, размяшчэнне слоў, стылістычная характарыстыка, экспрэсіўная афарбоўка і інш.

Выкарыстанне фанетычных сродкаў залежыць і ад формы тэксту. Калі выказванне не мае пісьмовай формы, а ўзнікае непасрэдна ў момант гаварэння, то яго гучанне адлюстроўвае катэгорыі, істотныя толькі для вуснай формы маўлення. Пры агучванні тэксту, прадстаўленага ў пісьмовым варыянце, рытмічныя, інтанацыйныя характарыстыкі адлюстроўваюць асаблівасці, закладзеныя ў яго пісьмовай форме. На структуру тэксту ўплывае таксама стылістычная аднесенасць.

Прасадычныясродкіўпрацэсеарганізацыівыказвання дазваляюць расчляняць і аб’ядноўваць розныя маўленчыя сегменты. Гэта можа адбывацца пры дапамозе руху тону, размеркавання націску, тэмпаральных змен, паўзацыі.

У залежнасці ад таго, якую адзінку члянення гэтыя сродкі афармляюць, самі яны могуць мець розны від. Так, націск можа быць слоўным, тактавым, фразавым,

98

лагічным. Фанетычнае слова характарызуецца такой абавязковай суперсегментнай адзінкай, як слоўны націск. У большых частках маўлення (маўленчы такт, фраза) таксама праяўляюцца суперсегментныя фанетычныя адзінкі: іншыя віды націску, інтанацыя, размяшчэнне паўз.

У вусным маўленні магчымасці суперсегментных адзінак вельмі разнастайныя і невычэрпныя, паколькі апошнія дазваляюць адлюстроўваць усё багацце і ўсе адценні выказваемай думкі. Сегментныя і суперсегментныя фанетычныя сродкі аб’ядноўваюцца і разам утвараюць арганічнае адзінства і цэласнасць. Вялікую сэнсавую ролю адыгрываюць прасадычныя сродкі ў красамоўстве, паэзіі, мастацкім чытанні. Інтанацыя дазваляе не толькі арганізаваць маўленне, але і перадаць розныя адценні значэння, падтэкст, паколькі яна служыць паказчыкам фізіялагічнага стану асобы, яе пачуццяў, эмоцый. Па маўленні можна прааналізаваць эмацыянальны стан моўцы.

Залежнасць паміж функцыянальнымі разнавіднасцямі маўлення і яго рытмічным, інтанацыйным афармленнем праяўляецца і на ўзроўні паўзацыі. Вызначэнне меж паміж маўленчымі сегментамі (прастаўленне паўз рознай працягласці) залежыць ад фанетычных, семантычных і сінтаксічных асаблівасцей тэксту.

§ 31. Націск як суперсегментная адзінка. Функцыі націску

Націск – гэта вылучэнне ў маўленні той або іншай адзінкі (склада, слова, сінтагмы) пры дапамозе фанетычных сродкаў. Фанетычнымі сродкамі вылучэння націскнога элемента з’яўляюцца: працягласць і сіла вымаўлення, размяшчэнне галоснага ў слове (чым бліжэй галосны стаіць да пачатку слова, тым большая яго гучнасць. Так, у слове абымшы́ць галосны [а] гучнейшы за націскны [ы]).

Націск можа выконваць розныя функцыі:

1) кульмінацыйную – забеспячэнне цэласнасці, фанетычнага адзінства слова, яго арганізацыі. Гэту функцыю націск выконвае незалежна ад таго, фіксаваны ён ці свабодны, паколькі яна ляжыць у аснове ўсіх іншых функцый;

99

2) сігніфікатыўную – адрозненне слоў, іх варыянтаў і граматычных

формаў слоў: а́тлас і атла́с, вучыць і вучы́ць, праме́нь і про́мень;

́

3) дэлімітатыўную (размежавальную) – вызначэнне меж слова; 4) экспрэсіўную – выражэнне суб’ектыўных адносін аўтара да зместу

маўлення. Націск выконвае гэту функцыю, паколькі з’яўляецца элементам інтанацыі фразы, а таксама суадносіцца з прагматычнымі значэннямі (прагматыка даследуе функцыянаванне моўных знакаў у маўленні).

Прырода і функцыянаванне націску больш падрабязна вывучаюцца ў такім раздзеле мовазнаўства, як акцэнталогія (ад лац. accentus ‘націск’ і грэч. logos – ‘слова, вучэнне’).

§ 32. Структурныя тыпы націску

Структурныя тыпы націску адрозніваюцца па характары яго размяшчэння ў структуры слова. Адносна складовай структуры слова вылучаецца свабодны і фіксаваны націск. Свабодны націск можа прыпадаць на розныя склады ў розных словах: дрэ́ва, каме́нны, раслі́на, калянда́р, камісіяне́р, кансультава́ць. Ён характэрны для беларускай, рускай, украінскай і іншых моў. Фіксаваны, або аднамясцовы, націск падае на пэўны склад у большасці слоў: у чэшскай і венгерскай мовах націскным з’яўляецца першы склад, у французскай – апошні.

Убеларускай мове месца націску ў слове не з’яўляецца фіксаваным, г. зн. націскным можа быць любы склад у слове, а таксама любая мар-

фема – прыстаўка (вы́беліць, за́гарадны), корань (заглы́біць, мане́рны), суфікс (мара́к, нава́тар), канчатак (набіўны́, навясны́, наддзвярны́).

Пры ўтварэнні граматычных формаў слова націск можа заставацца на адным і тым жа месцы. Такі націск называецца нерухомым формаўтваральным: кні́,гакні́,гікні́,зекні́гам, кні́гамі.

Условах з рухомым формаўтваральным націскам адбываецца перанос націску з аднаго склада на другі: во́зера (адз. лік) і азёры (мн. лік),

ко́лас (адз. лік) і каласы́(мн. лік), рука́(адз. лік) і рукі (мн. лік).

́

Пры словаўтварэнні націск таксама можа быць нерухомым (бяро́за – бяро́завы, кні́гакні– ́жка, галасава́ць – галасава́нне) і рухомым (зо́на – зана́льны, го́луб – галубі́ны, грэ́бень – грабе́ньчык).

100