Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

Упрацы«ПрасодыямовырадыёўсходнеславянскіхкраініПольшчы» (Мінск, 1998) Л. Ц. Выгонная звярнула ўвагу на стан вуснага маўлення ў камунікатыўнай сферы. На думку даследчыцы, на прасодыю беларускай мовы негатыўна ўплывае беларуска-рускі білінгвізм, у выніку чаго мова мяняе сваё акцэнтна-меладычнае аблічча, а яе семантычная структура робіцца недакладнай або незразумелай. Маўленне разлічана на слыхавое ўспрыняцце, а таму не можа арыентавацца на прынцыпы пабудовы пісьмовай мовы. Л. Ц. Выгонная разглядае прынцыпы будовы вуснага (беларускага, рускага, украінскага і польскага) маўлення і яго ўздзеянне на слухачоў.

Праблемам радыёмаўлення прысвечаны артыкул Л. Ц. Выгоннай «Радиоречь в аспекте риторики и стилистики» з матэрыялаў Першай навуковай канферэнцыі «Герменеўтыка. Стылістыка. Рыторыка» (Мінск, 1995).Уімзвяртаеццаўваганаспецыфікувусныхтэкстаў,відымаўлення, аналізуюцца радыётэксты. Даследуецца структурная арганізацыя радыёмаўлення, яго сувязь з пісьмовай культурай, узроўні нармаванасці маўлення, узаемапранікненне стыляў, патрабаванні да радыёмаўлення.

Поўнае апісанне сістэмы мовы патрабуе ведання статыстычных характарыстык, паколькі прагназаванне накіраванасці і вынікаў актуальных змен у мове інтуітыўна або свядома абапіраецца на статыстычныя звесткі. Да пытанняў інфармацыйна-статыстычнага аналізу фанетычных сістэм звярнуліся Л. Ц. Выгонная і В. І. Шчарбакова ў дакладзе «Фанетычныя сістэмы рускай і беларускай мовы ў асвятленні інфармацыйнастатыстычнага аналізу», прадстаўленым на Трэцяй Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Язык и социум» (Мінск, 2000). Даследчыкі выявілі статыстычныя параметры гукаў (на матэрыяле тэкстаў мастацкай прозы) і асаблівасці фанетычных сістэм беларускай і рускай моў.

Аб’ектамдаследаванняЛ.Ц.Выгоннай,В.І.ШчарбаковайіА.В.Чэу­ сава з’яўляецца мастацка-публіцыстычны тэкст і яго статыстычныя характарыстыкі. У працы «Статистические характеристики белорусского художественно-публицистического текста (фонемы)» (Мінск, 2002) аўтары статыстычнымі падлікамі ўдакладняюць частотнасць фанем у сучаснайбеларускаймове.Матэрыяламдаследаваннявыступаюцьтэксты эсэ беларускіх пісьменнікаў. Аналізуецца колькасць складоў у словах, рытмічны тып, абсалютная і адносная частата, колькасць слоў у групе, падаеццачастотныспісфанем,частотнасцьартыкуляцыйна-фізіялагічных класаў зычных фанем, частотнасць націскных і ненаціскных галосных фанем у беларускай мове.

Сярод прац, прысвечаных вывучэнню сістэмы беларускіх зычных і галосных фанем, вылучаеццаманаграфіяА. І. Падлужнага«Фаналагічная

51

сістэма беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 1969). У ёй праводзіцца сінтагматычны і парадыгматычны аналіз гукаў, падаюцца падлікі частаты ўжывання гукаў беларускай мовы. Аўтар падрабязна разглядае правілы спалучэння зычных гукаў, іх пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні. Закранаецца праблема суадносін беларускай арфаграфіі і фанематыкі.

Значную ролю ў развіцці беларускай фанетыкі адыгрывае грунтоўнае даследаванне «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 1989), выдадзенае аўтарскім калектывам у складзе І. Р. Бурлыкі, Л. Ц. Выгоннай, Г. В. Лосіка і А. І. Падлужнага пад рэдакцыяй прафесара А. І. Падлужнага. У ім апісваецца гукавы лад сучаснай беларускай мовы, прыво­ дзяцца арыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя характарыстыкі гукаў. У кнізе змешчана карысная інфармацыя па праблеме ўспрымання гукаў носьбітамі беларускай мовы. Абагульняецца матэрыял, прысвечаны спалучальнасці гукаў у межах слова ва ўласнабеларускай і запазычанай лексіцы. Даследуецца прырода і ўласцівасці беларускага націску, прыводзіцца слоўнік амографаў, якія адрозніваюцца акцэнтуацыйнымі паказчыкамі, вывучаецца інтанацыя і яе кампаненты, аналізуюцца літаратурныя нормы вымаўлення галосных і зычных гукаў, разглядаюцца ўзаемаадносіны паміж арфаэпіяй і пісьмом.

Праблемам даследавання фанетычнай структуры слова, яго ўспрымання, а таксама пазіцыйным змяненням слова ў маўленні пры­ свечаны дапаможнік «Фанетыка слова ў беларускай мове» (Мінск, 1983) пад рэдакцыяй А. І. Падлужнага. На аснове акустычнага і перцэптыўнага аналізувывучаеццагукаваяварыятыўнасцьслова.Упрацэседаследавання рэдукцыі галосных і камбінаторных змяненняў зычных гукаў аўтарамі выкарыстаны эксперыментальныя метады. Даецца ацэнка варыятыўнасці гукаў, а таксама тэарэтычнае абгрунтаванне яе ўзнікнення.

Фанетычны бок мовы даўно вывучаецца таксама ў фанетычнай лабараторыі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сярод прац вылучаюцца манаграфіі А. А. Мятлюк «Просодия белорусского языкавусловияхдвуязычия»(Мінск,1982)і«Взаимодействиепросодическихсистемвречибилингва»(Мінск,1986),уякіхасвятляюццапраблемы прасадычнай сістэмы ў агульнай сістэме мовы, узаемадзеянне прасадычных падсістэм, а таксама фразавая прасодыя і яе роля ў камунікатыўных працэсах. Аўтар зрабіла кантрастыўнае апісанне прасодыі беларускай і рускай моў, на яго аснове даследавала прасадычную інтэрферэнцыю ў англійскім маўленні беларусаў, роднай мовай якіх з’яўляецца беларус­ кая або руская. У большасці раздзелаў названых прац беларускі матэрыял выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыйнага паралельна з рускім і англійскім. Пры кантрастыўным аналізе беларускай і рускай моў раз-

52

глядаюцца слоўны націск і акцэнтныя тыпы слоў, фразавы націск, рытм, тоны, танальны контур, часавая падсістэма.

Удаследаванні Т. В. Паплаўскай «Сегментная фонетика и просодия устнойречи»(Мінск,1993)выкарыстанысістэмныпадыходпрыразглядзе фаналагічнай падсістэмы мовы – пэўнай сукупнасці элементаў і адносін паміжгэтыміэлементамі.Падрабязнааналізуеццаструктурафаналагічнай падсістэмы, рэалізацыя вакалізму (націскнога і ненаціскнога), рытм, асаблівасці акцэнтна-рытмічных структур англійскай, рускай і беларус­ кай моў. Даследуецца маўленне ва ўмовах білінгвізму, а таксама працэс інтэрферэнцыі, яе разнавіднасці і прычыны ўзнікнення.

Уманаграфіі Т. В. Паплаўскай «Речевой ритм в синхронии и диахронии» (Мінск, 1995) робіцца спроба вызначэння рытміка-маўленчага субстрату, што знаходзіцца ў аснове некаторых маўленчых сістэм, а таксама вылучэння прасадычных і дыяхранічных універсалій. Аналізуюцца рытмічная структура беларускіх, рускіх і англійскіх слоў, іх асаблівасці; рытмічныя мадэлі, памеры слоў і частотнасць іх ужывання. Праблеме заканамернасці мадыфікацыі адзінак у маўленчым рытме прысвечаны асобны раздзел, у якім апісваюцца тыпы мадыфікацый у залежнасці ад тэмпу маўлення і месца націскнога склада ў рытмічнай групе. На гэтай падставе вылучаюцца поўны і няпоўны стылі маўлення (даследчыца прытрымліваецца маўленчай класіфікацыі,прапанаванай Л. У. Шчэрбам).

Усучаснайфанетыцыправодзяццаэксперыментальныядаследаванні, прысвечаныявывучэннювакалізму,акустычныхіартыкуляцыйныххарактарыстык галосных гукаў, колькаснай і якаснай рэдукцыі, варыятыўнасці ненаціскных галосных, працягласці гукаў (А. М. Андрэеў, В. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, А. І. Падлужны і інш.). Аналізуецца сістэма зычных гукаў, фанетычны і фаналагічны статуспадоўжаных зычных, акамадацыя, асіміляцыя,дысіміляцыяіг.д.(В.У.Мартынаў,А.І.Падлужны).Даследуюццафанетычныяпрацэсываўмовахбілінгвізму,з’явыінтэрферэнцыі,фанетычныя варыянты гукаў (Н. С. Вілюга, Л. Ц. Выгонная, П. В. Садоўскі). Вывучаюцца адзінкі маўлення, фанетычныя асаблівасці шматскладовых слоў,маналагічныявусныятэксты(Н.П.Нікуліна)ідыялагічнаемаўленне (М. Д. Путрова,В. С. Сляповіч),тэмпаральныяхарактарыстыкі маўлення, сінтагматычнае чляненне, рытм у беларускай і іншых мовах (Л. Ц. Выгонная, Н. І. Князева, С. А. Хаменка).

Апісаннюмарфаналагічнайсістэмысучаснайбеларускайлітаратурнай­ мовы (марфаналогія – лінгвістычная дысцыпліна, якая ўзнікла на сумежжы граматыкі і фаналогіі і даследуе чаргаванне фанем у морфах адной марфемы пры словазмяненні ці словаўтварэнні) прысвечаны манаграфіі В. П. Русак «Марфаналогія сучаснай беларускай мовы» (Мінск, 2003),

53

«Марфаналогія словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай мовы»(Мінск,2012).Асобныяраздзелыпафанетыцыімарфаналогіізмешчаны ў «Кароткай граматыцы беларускай мовы» (Мінск, 2007). Фанетычныя і фаналагічныя асаблівасці сучаснай беларускай мовы разглядаюцца ў кнізе «Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум» Б. А. Плотнікава, Л. А. Антанюк (Мінск, 2003). Акцэнталагічныя і фанетычныя варыянты, прычыныіхузнікнення,асаблівасціфункцыянаваннядаследуюццаўпрацы І. Р. Шкрабы «Варыянтнасць у сучаснай беларускай мове» (Мінск, 2004).

Шматбаковы і глыбокі аналіз вуснага маўлення сведчыць пра розныя падыходы да праблем фанетыкі.

§ 15. Транскрыпцыя, яе віды. Фанетычная транскрыпцыя

Транскрыпцыя(адлац.transcriptio–ʻперапісваннеʼ)–гэтаспосабад- назначнай фіксацыі на пісьме гукавых характарыстык адрэзкаў маўлення.

У залежнасці ад тых гукавых адзінак, якія транскрыбіруюцца, адрозніваюць транскрыпцыю гукавую і інтанацыйную; ад уласцівасцей гукавых адзінак, якія адлюстроўваюцца ў транскрыпцыі, ‒ фанетычную

і фанематычную.

Прадметам гукавой, або сегментнай, транскрыпцыі з’яўляюцца гукі, фанетычныя словы, маўленчыя такты, фразы.

Інтанацыйная, або суперсегментная, транскрыпцыя выкарыстоў­ ваецца для перадачы рухаў тону, асаблівасцей паўзацыі, адметнасцей націску, колькасці націскных і ненаціскных складоў.

–­– –­–­́–­–­ ↓ –­–­́–­– –­– –­– –­–­́–­– –­–

ІК-1

1

Пры-пы-нак «Пло-шча Не-за-ле-жна-сці».

 

Фанетычная транскрыпцыя перадае ўсе асаблівасці вуснага маўлення, а фанематычная выкарыстоўваецца для перадачы фанемнага складу слова.

У сучасным мовазнаўстве вылучаюць практычную транскрыпцыю, якая дазваляе запісаць іншамоўныя словы сродкамі нацыянальнага алфавіта (без ужывання дадатковых знакаў) з улікам іх вымаўлення. Напрыклад, англійскае прозвішча Highsmyth у практычнай транскрыпцыі будзе перадавацца як Хайсміт. Гэта транскрыпцыя ўлічвае асаблівасці

1 Інтанацыйная канструкцыя (гл. с. 112).

54

вымаўлення спалучэнняў графем у кожным канкрэтным выпадку. Практычнаятранскрыпцыявыкарыстоўваеццатады,каліперакладіншамоўных слоўнемагчымыабонепажаданы:прыперадачыўласныхімёнаў,тэрмінаў.

Адпрактычнайтранскрыпцыітрэбаадрознівацьтранслітарацыю(ад лац. trans – ʻпразʼ, littera – ʻлітараʼ) – палітарную перадачу слоў, запісаных пры дапамозе адной графічнай сістэмы, сродкамі іншай графічнай сістэмы. Напрыклад, плошча Незалежнасці можа транслітаравацца як plošča Nezaleznascі, прозвішча Маншын Manšin. Транслітарацыя выкарыстоўваецца як прыём пераводу пэўнай графічнай сістэмы ў больш зразумелую для носьбіта іншай мовы.

Фанетычная транскрыпцыя дазваляе перадаць тэксты пры дапамозе спецыяльнай сістэмы запісу. Яе асноўныя прынцыпы: 1) не павінна быць літар, якія не абазначаюць гукаў; 2) кожная літара можа абазначаць толькі адзін гук (а не спалучэнне гукаў); 3) павінна быць адназначная адпаведнасць паміж знакам і гукам, які транскрыбіруецца.

Фанетычная транскрыпцыя перадае на пісьме вуснае маўленне з усімі яго гукавымі асаблівасцямі. Беларуская транскрыпцыя запісваецца літарамі беларускага алфавіта з выкарыстаннем надрадковых або пад­ радковых знакаў. Для дакладнага транскрыбіравання ўсіх фанетычных асаблівасцей выкарыстоўваюць наступную сістэму знакаў:

[з] – заключэнне ў квадратныя дужкі; [з] – мяккасць зычнага; [з:] – падаўжэнне зычнага; [з˚] – агубленасць зычнага;

[j] – гук, які з’яўляецца элементам транскрыпцыйнага абазначэння ётавых галосных літар (кра[j]іна);

[й] – гук, які графічна абазначаецца літарай й (ма[й]); [з’∙а] – уплыў мяккага зычнага на наступны галосны гук, які набы-

вае і-падобную, або больш пярэднюю, артыкуляцыю ў фазе экскурсіі (прагрэсіўная акамадацыя);

з] – уплыў мяккага зычнага на папярэдні галосны, які набывае і-падобную артыкуляцыю ў фазе рэкурсіі (рэгрэсіўная акамадацыя);

’∙аз] – уплыў мяккіх зычных на галосны гук, які знаходзіцца паміж іміінабываеі-падобнуюартыкуляцыюнапрацягуўсягосвайгоўтварэння (прагрэсіўна-рэгрэсіўная акамадацыя);

[а́] – асноўны націск над галосным націскнога склада; [а̀] – пабочны націск; [у ̮ д́м˚о’∙э] – адно фанетычнае слова;

ª] – вымаўленне галоснага (сярэдняга паміж [э] і [а]) пасля мяккіх зычных не ў першым складзе перад націскам.

55

Знакамі транскрыбіруюцца літары дз і дж, каб паказаць на злітнае вымаўленне гэтых спалучэнняў. Названыя гукі могуць быць перададзены і пры дапамозе лацінскіх сімвалаў [z] і [ž] адпаведна. Літара г можа абазначаць фрыкатыўны гук [γ] або выбухны гук [г].

Інтанацыйная транскрыпцыя выкарыстоўваецца для перадачы асноўных характарыстык, што фарміруюць інтанацыю сінтагмы. Сінтагматычны па­дзел абазначаецца адной нахіленай рысай (/), паўза ў абсалютным канцы фразы – дзвюма (//), тактавы націск абазначаецца двайным акутам (ʹʹ), фразавы – трайным (ʹʹʹ).

У фанетычнай транскрыпцыі не выкарыстоўваюцца вялікая літара, знакі прыпынку і знак пераносу.

Прывядзём прыклад фанетычнай транскрыпцыі.

Я хацеў вылезці, калі яны пайшлі, калі прагрукалі міма печы іх чобаты. Але ўжо там, у падпеччы, мне ўдарыў у нос смурод керасіну і дыму. А калі я высунуў з падпечча галаву, то ўбачыў: ад стала коціцца клубок агню (І. Шамякін).

[j·а̀ха·ц’·э́ўвы́·л’·эª·с’ц’·і/ка·л’·і̀j·аны́па·йшл’·і́/праγр˚ука·л’·ім’·і́ма

́

п’·э́чыj·і̀чх˚о́баты//а·л’·э̀ўж˚о̀та́м/у̮патп’·э́ч:ы/мн’·э̀ўда́рыўу̮н˚о́с/ см˚ур˚о́тк’·эра·с’·і́нj˚у̮ды́м˚у//а̮ка·л’·і́j·а̀вы́с˚ун˚уўс̮патп’·э́ч:аγалав˚у́/

т˚о̮̀ ўба́чыў / а̀т ̮ стала́к˚о́·ц’·іц:а кл˚уб˚о́к аγн’˚·у// ]

́

Не трэба забываць, што для галосных [э], [і] моцная пазіцыя бу­ дзе пасля мяккіх зычных перад цвёрдымі. Гэта пазіцыя, у якой яны вымаўляюцца як у ізаляваным становішчы.

§ 16. Сінтагматычныя і парадыгматычныя адносіны ў фанетыцы

Для кожнай мовы характэрна чляненне яе на гукавыя адрэзкі: фанему, склад, фанетычнае слова, маўленчы такт, фразу. Побач з сістэмай гукавых адзінакіснуесістэмасэнсавыхадзінак:марфема,слова,словазлучэнне,сказ.

Мова арганізавана па прынцыпе адрознення адзінак, якія яе ўтвараюць. Моўныя адзінкі могуць знаходзіцца паміж сабой у адносінах двух тыпаў: парадыгматычных (ад грэч. paradeigma – ʻпрыклад, узорʼ) і сінтагматычных (ад грэч. syntagma – ʻспалучанаеʼ). На іх аснове ў мове дзейнічаюць два тыпы законаў – парадыгматычныя і сінтагматычныя.

Сінтагматычныя законы ў фанетыцы кіруюць спалучальнасцю гукаў, г. зн. іх сінтагматыкай, якая вылучае адзінкі, магчымыя ў адной і той жа пазіцыі, і суадносіць іх. Напрыклад, у слове ножка перад глухім зычным [к] вымаўляецца толькі глухі [ш], а не звонкі [ж]: но[ш]ка. Перад

56

флексійным [э] адбываецца змякчэнне папярэдняга зычнага: сын – аб сы[н’∙э], горад – у гора[z’∙э]. Перад звонкім зычным глухі азванчаецца:

ка[з’]ба (касьба), мала[z’]ба (малацьба). Такім чынам, сінтагматычныя законы рэгулююць заканамернасці лінейнага размяшчэння гукаў і не дапускаюць ужывання ў той жа пазіцыі іншых гукаў (чаргавання).

Гукі ў мове выконваюць не толькі сэнсаразмежавальную функцыю, алеіфункцыюатаясамлівання. Так,словы[ма]са і[м’∙а]саадрозніваюцца гукамі [м] − [м’] і [а] − [∙а]. Але носьбіты беларускай мовы на слых не адчуваюць асаблівасцей вымаўлення [а] і [∙а]. Яны ўспрымаюцца як адзін гук [а]. Такое вымаўленне вызначаецца фанетычнай пазіцыяй (становішчам паміж цвёрдымі або пасля мяккага перад цвёрдым і г. д.). Гукі [а] і [∙а] ўтвараюць адну парадыгму.

Парадыгматычныя законы вывучаюць мену (чаргаванне) адзінак у залежнасціадфанетычныхпазіцый.Націскны[о]іненаціскны[а]таксама ўтвараюць парадыгму, паколькі чаргаванне [о // а] абумоўлена пазіцыяй адносна націску.

Калі сінтагматычныя адносіны характэрны для адзінак, магчымых у адной і той жа пазіцыі, то парадыгматычныя адносіны ўласцівы адзінкам, якія рэалізуюцца ў розных фанетычных пазіцыях. У якасці прыкладу прааналізуем спалучэнне гукаў [л’∙і]. Паводле сінтагматыкі мяккі гук [л’] абумоўлівае выбар наступнага галоснага, г. зн. [л’] можа спалучацца з [і], а не з [о], [у], [ы] (лабіялізаваныя гукі [о], [у] надаюць агубленасць папярэдняму зычнаму: [л’˚∙о], [л’˚∙у]; гук [ы] можа спалучацца толькі з папярэднім цвёрдым зычным). Гук [і], у сваю чаргу, выбірае папярэдні зычны [л’], а не [л]. Для парадыгматыкі істотным з’яўляецца толькі абумоўленасць гука [і] зычным [л’]. Калі ў сінтагматыцы два суседнія гукі раўнапраўныя (левы гук вызначае правы і наадварот), то ў парадыгматыцы адзін гук залежыць ад іншага.

Сінтагматыка і парадыгматыка дапаўняюць адна адну і складаюць разам цэласнае апісанне моўнай сістэмы. Назіраецца цесная ўзаемасувязь паміж імі: пры зменах правіл спалучальнасці гукаў змяняюцца і ўмовы іх чаргавання.

§ 17. Фанетычныя адзінкі ў маўленчай плыні

У працэсе маўлення гукі рэдка вымаўляюцца ізалявана. Яны пэўным чынам узаемадзейнічаюць паміж сабой, утвараючы ўпарадкаваную гукавую плынь. Але вуснае маўленне не можа быць аднародным і бесперапынным. Пры дапамозе інтанацыі, націску, паўз яно падзяляецца на

57

асобныя адзінкі: фанетычны тэкст, фонаабзац, фразу, сінтагму (маўленчы такт), фанетычнае слова, склад і гук. Пералічаныя фанетычныя адзінкі з’яўляюцца сегментнымі (ад лац. segmentum – ʻадрэзакʼ), або лінейнымі, размешчанымі ў лінейнай паслядоўнасці.

Фанетычны тэкст – зыходная велічыня фанетычнага падзелу маўлення. Тэкст абмежаваны паўзамі перад пачаткам і ў канцы, можа мець пэўны фанетычны малюнак: уступ, кульмінацыю і заканчэнне.

Фонаабзац сукупнасць кампазіцыйных частак тэксту (двух і больш сказаў), якая характарызуецца камунікатыўнай і сэнсавай закончанасцю.

Фраза адносна завершанае па сэнсе выказванне, аб’яднанае пэўнай інтанацыяй і аддзеленае ад іншых паўзай (//). Фраза з’яўляецца фанетычнай адзінкай, а сказ – граматычнай. Гэтыя паняцці нельга атаясамліваць, паколькі яны могуць і не супадаць. Напрыклад:

З гаспадаркі – адна каза.

Адна фраза складаецца з двух

І тая на дзеда пакрыквае//.

сказаў.

І. Драч

 

Напакуе яна ўсё гарышча Лістам дубовым і лістам кляновым//. Фраза супадае са сказам.

І. Драч

Дзед дзіўнай травы назбірае, Дзе праўду куваюць зязюлі//, Разводзяць яны там зязюльнік, Вялікі такі, на паўдулі//.

І. Драч

Дзве фразы адпавядаюць аднаму сказу.

Фраза падзяляецца на сінтагмы, або маўленчыя такты. Яны характарызуюцца інтанацыяй незакончанасці і больш кароткімі паўзамі (/) паміж імі:

Гарыць арабіна/ – святая віна/,

Світае ў снягах/, быццам пырскі віна/, І з выклікам юным/ смяецца нявінна/, Фраза складаецца з васьмі

Гарыць арабіна/, гарыць арабіна//. сінтагмаў.

І. Драч

Падзел маўленчай плыні на сінтагмы абумоўлены сэнсам, лагічным націскам, які моўца надае выказванню. Розныя адценні значэння адлюстроўваюцца ў розным падзеле маўленчай плыні. Параўнайце:

58

Як перад новым/ сусветным патопам/ – Боскага гневу/ апошняя дзея/, – Горбіцца скруха/.

Р. Барадулін

і другі варыянт:

Як перад новым сусветным патопам/ – Боскага гневу апошняя дзея/, – Горбіцца скруха/.

Р. Барадулін

Маўленчыя такты, якія складаюцца з двух і больш слоў, характарызуюцца сэнсавай і сінтаксічнай цэласнасцю. Таму немагчымы такі падзел на сінтагмы: Боскага/ гневу/; як/ перад новым/…

Сінтагма падзяляецца на фанетычныя словы – яе часткі, аб’ядна­ ныя адным націскам. Фанетычныя словы могуць адпавядаць аднаму лексічнаму слову або некалькім. Напрыклад: універсітэ́т, ра́ніца;

у ̮ шко́лу, над ̮́тайха.

У сваю чаргу, фанетычнае слова членіцца на склады. Склад – найменшая адзінка вымаўлення ў маўленчым працэсе. Ён можа ўтварацца з аднаго або некалькіх гукаў: а-а-зіс, столь, ды-ван.

Склады ўтвараюцца з гукаў мінімальных, непадзельных фанетычных адзінак.

Суперсегментныя, або нелінейныя, адзінкі не могуць існаваць незалежна ад сегментаў. Яны характарызуюць не асобныя гукі і склады, а большвялікіяадзінкі–словыіфразы.Даіхадносяццанаціскіінтанацыя.

Націск – гэта выдзяленне фанетычным спосабам пэўнай гукавой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню.

Інтанацыя – сукупнасць фанетычных сродкаў (розныя суадносіны­ частаты асноўнага тону, працягласці, гучнасці фразы), якія выкарыстоў­ ваюцца для афармлення выказвання як адзінага цэлага.

§ 18. Гукі мовы як фанетычныя адзінкі

Гукі – мінімальныя адзінкі маўленчай плыні, якія характарызуюцца акустычнымі і перцэптыўнымі (звязаны з успрыняццем маўлення) прыметамі; утвараюцца ў выніку працы маўленчага апарату чалавека.

Гукі – сегментныя, або лінейныя, фанетычныя адзінкі, пазбаўленыя значэння. Яны з’яўляюцца будаўнічым матэрыялам для фанетыч-

59

ных адзінак больш высокага ўзроўню, г. зн. валодаюць утваральнай уласцівасцю. Таксама па гуках словы адрозніваюцца. Так, словы мука і рука адрозніваюцца гукамі [м˚] і [р˚]. Такім чынам, асноўныя функцыі гукаў – словаўтваральная і словаадрознівальная.

Гукі мовы маюць розныя ўласцівасці, таму і даследуюцца з розных бакоў: акустычнага (або фізічнага), артыкуляцыйнага (або фізіялагічнага), перцэптыўнага (або ўспрымальнага) і функцыянальнага (або лінгвістычнага).

Акустычны (фізічны) аспект прадстаўляе гукі як фізічную з’яву. Акустыка (ад грэч. akustikos – ʻслыхавыʼ) – раздзел фізікі, дзе вывучаюцца фізічныя ўласцівасці гукаў. Гукі мовы маюць такія фізічныя якасці, як сіла, вышыня, працягласць, тэмбр. Вуха чалавека ўспрымае паветраныя хвалі ў момант гаварэння як гукі, якія маюць розныя фізічныя якасці.

Пры артыкуляцыйных (фізіялагічных) даследаваннях увага звяртаецца на працу маўленчых органаў, у выніку дзейнасці якіх і ўтвараюцца гукі. Артыкуляцыйна (ад лац. articulatio – ʻчленападзельнае вымаўленнеʼ) кожны гук утвараецца ў выніку складаных рухаў маўленчых органаў.

Перцэптыўны (успрымальны) аспект дапамагае вывучыць гукі з пункту гледжання іх успрымання носьбітамі мовы. У паняцце перцэпцыі (ад лац. percepto – ʻуспрымаюʼ) уваходзяць першасная апрацоўка маўленчага сігналу і сістэма працэсаў інфармацыйнай перапрацоўкі тэксту.

У функцыянальным (лінгвістычным) аспекце ўвага звяртаецца на тое, што гук мовы ўтварае мноства гукаў маўлення, падобных па артыкуляцыйных і акустычных характарыстыках. Адно і тое ж слова, вымаўленае мужчынам і жанчынай, дзіцём і сталым чалавекам, будзе адрознівацца па сваіх характарыстыках у залежнасці ад тэмбру, асаблівасцей будовы маўленчага апарату. Але кожны раз мы будзем успрымаць комплекс гукаў, вымаўленырознымілюдзьмі,якадноітоежслова.Гэтаадбываеццатаму, што існуе пэўны эталон гука, які знаходзіцца ў свядомасці чалавека і згодна з якім гукі маўлення атаясамліваюцца. Значыць, гук мовы не кан- крэтныгук,аабстракцыя–фанема.Фанемывывучаюццаўтакімраздзеле мовазнаўства, як фаналогія.

Названыя аспекты вывучэння гукаў мовы (акустычны, артыкуляцыйны, перцэптыўны і функцыянальны) вельмі цесна звязаны паміж сабой, паколькідаследуюцьаднуітуюжфанетычнуюадзінку(гук),алезрозных бакоў. І толькі сукупнасць атрыманых фактаў дасць магчымасць разглядаць гукі мовы як цэласную з’яву.

60