Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

Уздым у 1920-я гг. беларускай культуры, прызнанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай прывялі да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаўідалучэннядабеларускагапісьмовагасловамільёнаўлюдзей.Паступова ў працэсе моўнай практыкі выяўляліся некаторыя недакладнасці правапісу, недасканалая распрацаванасць асобных правіл, неправамернасцьутварэннянекаторыхварыянтныхграматычныхформаў,прапанаваныхграматыкайБ.Тарашкевіча.Убеларускімдрукупачаласядыскусіяпа пытаннях арфаграфіі, вынікам якой стала скліканне ў 1926 г. Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу (далей – Канферэнцыя).

Была створана Правапісная камісія, якой даручалася падрыхтаваць­ праект абноўленага беларускага правапісу. Такі праект быў распрацаваны і апублікаваны ў 1930 г.

Аднак у выніку распачатай у канцы 1920-х – пачатку 1930-х гг. кампаніі па «зліцці» нацый і нацыянальных моў праект быў забаронены, а яго аўтары (С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, Я. Купала, П. Бузук, А. Багдановіч і інш.) ‒ рэпрэсіраваны. Наступны праект правапісу, падрыхтоўка якога вялася ўжо з улікам новых тэндэнцый у грамадска-палітычным і культурным жыцці, быў закончаны ў 1933 г.

Аўтары другога праекта, падвёўшы ідэалагічны падмурак пад правапіс, адмежаваліся ад сваіх папярэднікаў-«нацдэмаў», абвінавацілі іх у імкненні захаваць «феадальную» і «кулацкую» мову і г. д. Аднак пераважная большасць правіл кадыфікавалася на ўзор папярэдняга праекта. Так,напрыклад,управапісегалосныхнайбольшскладанымбылопытанне перадачы ненаціскнога вакалізму. Граматыка Б. Тарашкевіча замацоўвала фанетычныпрынцыпнапісаннягалосныхздаволіскладанайформулайадлюстраванняакання.Новыправапісуніфікаваўперадачунапісьмеакання ўадпаведнасцізрэкамендацыяміКанферэнцыі1926г.Усістэмекансанантызмунайбольшпраблематычнайз’яўляласяперадачаасімілятыўныхзмен зычных, і найперш асімілятыўнай мяккасці. Пытанне аб выкарыстанні ці невыкарыстанні мяккага знака для абазначэння асімілятыўнай мяккасці пачало абмяркоўвацца на старонках беларускага друку яшчэ ў 1924 г. Аўтары правапіснага праекта 1930 г. пасля працяглага ўсебаковага абмеркавання прапанавалі не перадаваць на пісьме асімілятыўную мяккасць зычных(вясне, спіць) і не выкарыстоўваць мяккі знак паміж падоўжанымі мяккімі зычнымі (калоссе, жыццё), а пакінуць яго толькі для абазначэння этымалагічнай мяккасці (пісьменнік, касьба). Такую ж рэдакцыю гэтага правіла дае і праект 1933 г. На арфаграфічных канцэпцыях вучоных 1920- х гг. грунтаваліся і палажэнні, якія ў большай ступені датычыліся перадачы на пісьме галосных у спрадвечна беларускіх словах.

231

ПасляабмеркаванняновагапраектаправапісунакалегііНаркамасветы

івытрыманых у пэўным ідэалагічным духу сходах навукова-педагагічнай грамадскасці ў яго былі ўнесены істотныя змены і дапаўненні, якія былі звязаны пераважна з афармленнем слоў іншамоўнага паходжання, уласных імёнаў, напісанне якіх прыводзілася ў адпаведнасць з рускай пісьмовай традыцыяй. Так узніклі формы тыпу план, лозунг, сістэма,

фізіка, арфаграфія, лагарыфм замест ранейшых плян, лёзунг, сыстэма, фызыка, артаграфія, лягарытм.

Удакладнены праект стаў асновай для падрыхтоўкі пастановы Савета народных камісараў БССР ад 26.08.1933 г. «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». З улікам пастановы ў 1934 г. выдадзены разгорнуты і дэталёвы звод арфаграфічных правіл «Правапіс беларускай мовы». Гэты заканадаўча аформлены грамадска-ўрадавы акт, скіраваны на перагляд арфаграфічных прынцыпаў і нормаў, увайшоў у гісторыю беларускай літаратурнай мовы як рэформа беларускага правапісу.

Асноўныя прынцыпы новага правапісу рэалізаваліся ў пазнейшых падручніках і дапаможніках па беларускай мове, што выдаваліся ў 1930– 50-я гг. у савецкай Беларусі.

Па-за межамі тагачаснай рэспублікі, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы, рэформа правапісу атрымала негатыўную ацэнку. Беларускае навуковае таварыства ў Вільні ў кастрычніку 1933 г. правяло пасяджэнне, прысвечанае рэформе, дзе новы правапіс кваліфікаваўся як «акт чыста палітычны», які ўчыніў гвалт над жывой беларускай мовай і імкнецца «да зьліцця беларускае літаратурнае мовы з расейскай».

Усе даваенныя і пасляваенныя замежныя выданні на беларускай мове захоўвалі правапісныя і граматычныя нормы дарэформеннага беларус­ кага правапісу. Так фактычна ўзніклі дзве разнавіднасці беларускай літаратурнай мовы, адрозненні паміж якімі выяўляліся як у правапісных

іграматычных нормах, так і ў лексіцы.

Рэформа беларускага правапісу 1933 г. ‒ адна з важных, вызначальных старонак лінгвістычнай гісторыі Беларусі. Яе вынікі пазней сталі прычынай лінгвістычнай канфрантацыі і прывялі да ўзнікнення двух варыянтаў беларускага правапісу (часам гаворка ідзе нават пра два варыянты літаратурнай мовы). З канца 1980-х да сярэдзіны 1990-х гг. рэформа 1933 г., у прыватнасці яе палітычныя і лінгвістычныя аспекты, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі навуковай грамадскасці, пісьменнікаў, публіцыстаў, выкладчыкаў і настаўнікаў. У непасрэднай сувязі з ёю раз-

232

глядаюцца сучасны стан і далейшае ўдасканаленне нормаў беларускай літаратурнай мовы.

Дыяпазон ацэнак рэформы і шляхоў развіцця літаратурнай мовы даволі шырокі. Адны перакананы, што рэформа 1933 г. прынесла страт значнабольш,чымдаланабыткаў,паколькітэндэнцыімоўнайуніфікацыі, якія скіроўваліся на збліжэнне беларускай мовы з рускай, прывялі да яе засмечвання, затушоўвання нацыянальнай спецыфікі. Другія прапануюць улічваць, што на «парэформеннай» мове выхавана тры пакаленні беларусаў, таму ў перспектыве неабходна «не вяртанне, а ўдacкaнaлeннe» (А. І. Падлужны). Выказваюцца думкі, што перагляд нормаў толькі шкодзіць справе адраджэння беларускай мовы, якое і так ідзе даволі марудна; што рэфармаванне правапісу можа стаць тормазам у авалоданні беларускай мовай шырокімі коламі грамадскасці.

Арфаграфічная рэформа 1933 г. у гісторыі беларускага народа – з’ява неадназначная. З аднаго боку, выкліканая патрэбамі тагачаснай моўнай практыкі,янаабагульнілаірэалізавалаздабыткібеларускагамовазнаўства 1920-х гг. З другога боку, рэформа, як і іншыя з’явы грамадскага жыцця, падпала пад моцны палітыка-ідэалагічны савецкі ўплыў. Многае ў правапісе 1933 г. было абумоўлена пазалінгвістычнымі, палітычнымі меркаваннямі.

Чацвёрты этап паслярэформенны (1934‒1959) – пачаўся новай дыскусіяй у перыядычным друку па пытаннях беларускай арфаграфіі, паколькі рэформа правапіcy атрымала неадназначную ацэнку. Гэта дыскусія працягвалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны. Арфаграфічныя пытанні абмяркоўваліся на спецыяльных канферэнцыях, якія праводзіла ў 1950, 1952 гг. Акадэмія навук БССР. Вынікі гэтага абмеркавання паказалі, што беларускі правапіс у сваёй аснове правільна адлюстроўвае заканамернасці беларускай літаратурнай мовы і таму не патрабуе новай рэформы. Неабходны былі толькі частковыя змены і ўдакладненні асобных правіл для выпраўлення супярэчнасцей у фармулёўках, недарэчнасці шматлікіх выключэнняў у правапісе іншамоўных слоў (піонер, соцыялізм), уласных імёнаў, геаграфічных назваў (Белосток, Шопэн, Владзімір, Владзівасток). Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой распрацавала «Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу» (апублікаваны ў 1951 г., дапрацаваны варыянт – у 1956 г.), які і быў зацверджаны ў маі 1957 г. Саветам Міністраў БССР спецыяльнай пастановай «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу».

233

На аснове пастановы ў 1959 г. быў выдадзены збор «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (далей – «Правілы...»; дзейнічалі ўключна да 31 жніўня 2010 г.), які падрыхтаваў калектыў навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам акадэмікаў К. К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і П. Ф. Глебкі. У складанні «Правіл…» прымалі ўдзел вядомыя вучоныя М. Г. Булахаў, П. М. Гапановіч, М. П. Лобан, М. Р. Суднік, П. П. Шуба. Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 г. і надрукаваныя ў 1959 г., не з’яўляліся рэформай, а ўдакладнялі і развівалі «Правапіс беларускай мовы», выдадзены ў 1934 г. Арганізацыя і першыя крокі работы па ўдакладненні і ўдасканаленні правапісных нормаў беларускай мовы звязаны з імем Я. Коласа, які на працягу некалькіх гадоў узначальваў арфаграфічную камісію і зрабіў вялікі ўклад у вырашэнне многіх прынцыпова важных пытанняў беларускага правапісу.

Частковыя змены, унесеныя «Правіламі...», былі скіраваны на памяншэнне колькасці выключэнняў і ўдакладненне правапісу запазычаных слоў, уласных імёнаў, раздзяляльнага мяккага знака і апострафа, складаных слоў і інш.

Так, згодна з новымі правіламі «інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя» словы сталі падпарадкоўвацца агульнаму правілу аб аканні: савет,

сацыялізм, камунізм, пралетарый. Аканне было пашырана на ўласныя імёны, прозвішчы, геаграфічныя назвы: Аксана, Мікалай, Шапэн, Бела-

сток, Сафія, Арол, Чыкага.

Праз а пачаў перадавацца ненаціскны [о] на канцы марфалагічна нязменных слоў: брута, інкогніта, дынама. Як выключэнне заставалася напісанне канцавога [о] праз літару о пасля галосных: капрычыо, трыо,

Токіо.

Ва ўласных імёнах славянскага паходжання ненаціскны [э] пасля цвёрдых зычных стаў перадавацца праз а, а пасля мяккіх – праз літару я:

Шаўчэнка, Аляксандр, Сяргей, Бялінскі. Напісанне імёнаў неславянска-

га паходжання рэкамендавалася перадаваць у адпаведнасці з правіламі правапісу іншамоўных слоў.

«Правілы…» рэгламентавалі таксама перадачу на пісьме [д], [т], [z’], [ц’] у іншамоўных словах.

У цэлым удакладнены правапіс паспрыяў адноснай стабілізацыі літаратурна-пісьмовыхнормаўбеларускаймовы.Нармалізацыіарфаграфіі садзейнічала плённая лексікаграфічная дзейнасць беларускіх навукоўцаў, што выявілася ў выхадзе «Руска-беларускага слоўніка» (1-е выд. 1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1-е выд. 1962), «Тлумачальнага слоўніка

234

беларускай мовы» ў 5 тамах (1977‒1984), «Слоўніка беларускай мовы» (1987) і іншых лексікаграфічных прац.

Такім чынам, частковыя змены, унесеныя «Правіламі…», былі скіра­ ваны на памяншэнне колькасці выключэнняў і ўдакладненне напісання запазычаных слоў, уласных імёнаў, раздзяляльнага мяккага знака і апострафа, складаных слоў і інш.

Пяты этап сучасны (з 1959 г. да нашых дзён) – характары­ зуецца руплівай распрацоўкай і ўдакладненнем асобных напісанняў, паколькі далейшае развіццё беларускай мовы і беларускага мовазнаўства выявіла істотныя недахопы ў існуючай арфаграфіі. У сувязі са зменай палітычнай сітуацыі ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг., калі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, пашырыліся сферы яе выкарыстання, павялічылася кола носьбітаў літаратурнай мовы і пачаўся перагляд арыенціраў у моўным развіцці, праблемы арфаграфіі зноў актуалізаваліся. З мэтай абмеркавання стану беларускай арфаграфіі ў цэлым і аналізу тых канкрэтных пытанняў, якія найбольш часта з’яўляліся аб’ектам дыскусіі ў перыядычным друку (абазначэнне на пісьме асімілятыўнай мяккасці зычных, правапіс не/ня, без/ бяз, і, й, напісанне складаных і запазычаных слоў і інш.), Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з Міністэрствам адукацыі, Саюзам пісьменнікаў, Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны была арганізавана Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Праблемы беларускага правапісу» (1992). Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы (далей – Камісія) у 1994 г. вынесла на абмеркаванне грамадскасці выніковы дакумент «Высновы Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы», апублікаваны ў розных перыядычных выданнях (Звязда. 1994. 13 верас.), які ўключаў 12 пунктаў. У прадмове дакумента адзначаецца: «Само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае... Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за ўвагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, што вельмі згубна адбіваецца на агульным узроўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што гэта не робіць нам, грамадству і дзяржаве, гонару».

Асноўныя напрамкі прапанаваных Камісіяй змен і ўдакладненняў: 1) пашырэнне фанетычнага прынцыпу пры перадачы як спрадвечна беларускіх слоў (напісанне ь для абазначэння асімілятыўнай мяккасці зычных: сьнегавы, бязьмен; напісанне я ў першым складзе перад

235

націскам у словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і інш.),

так і слоў іншамоўнага паходжання (напісанне канцавых спалучэнняў -эр, -эл(ь) у ненаціскным становішчы з галоснай а: містар, світар,

шніцаль; напісанне пачатковага ў замест у: ва ўніверсітэце, гэтая ўнікальная з’ява і г. д.); 2) уніфікацыя напісання слоў узбецкі, таджыцкі (замест узбекскі, таджыкскі), баласны, фарпосны (замест баластны, фарпостны).

Да ўвядзення новага зводу правіл Камісія прапанавала строга прытрымлівацца «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», зацверджаныхАНБССРіMiністэрствамасветыБССРу1959г.,ірэкамендавала НацыянальнайакадэміінавукБеларусііМіністэрствуадукацыіРэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», дзе былі б улічаны яе (Камісіі) прапановы, а таксама патрэбы сучаснай моўнай практыкі.

Навуковы калектыў у складзе дактароў філалагічных навук акадэміка А. І. Падлужнага, прафесараў А. Я. Міхневіча, М. С. Яўневіча, П. П. Шубы, кандыдата філалагічных навук А. А. Крывіцкага на працягу 1997‒1998 гг. падрыхтаваў праект новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

На завяршальным этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі «Правіл…» і распрацоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 18 студзеня 2006 г. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь была створана рабочая група, якая пад навуковым кіраўніцтвам дактароў філалагічных навук прафесараў В. І. Іўчанкава і А.А.Лукашанцаканчатковадапрацавала«Правілыбеларускайарфаграфіі і пунктуацыі» з улікам заўваг і пажаданняў, што былі зроблены ў час іх неаднаразовага абмеркавання.

Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» садзейнічае стабілізацыіправапісныхнормаўсучаснайбеларускайлітаратурнаймовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнагарэжыму ў адукацыйным працэсе і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя змены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфагра­ фіі і пунктуацыі»

23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую

236

рэдакцыю існуючых «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Закон уступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Неабходнасцьувядзення«Правілбеларускайарфаграфіііпунктуацыі» абумоўлена наступнымі прычынамі:

zz звод «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў;

zz правапіс рэгламентуе аднастайнуюперадачуна пісьме жывой мовы,

ітаму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра паўстала гэта праблема для беларускай мовы ў канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу;

zz у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі

іпунктуацыі» істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем

лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове.

У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:

1) пашыраны прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапанавана, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад. У словах іншамоўнага паходжання (акрамя ўласных імёнаў) канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана перадаваць як -ар, -аль: прынтар, камп’ютар,

пэйджар і пад.;

2)паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты,

сямнаццаць, васямнаццаць;

3)павялічана колькасць слоў іншамоўнага паходжання з напісаннем нескладовага ў, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г. д.;

237

4)у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай унесены змены ў напісаннескладаныхіскладанаскарочаныхслоў.Напрыклад,прапанавана пісаць гаркам, газпрам і г. д.;

5)уніфікавананапісаннемяккагазнакаўпрыметнікахна-ск(і),утво­ раных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як

ілюбанскі, астраханскі;

6)упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.: Дом урада, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Папа Рымскі;

7)уведзены новы параграф «Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў». З вялікай літары прапануецца пісаць найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Тройца, Прачыстая Уладычыца Нябесная; язычніцкіх багоў, міфічных асоб, герояў літаратурных твораў:

Геркулес, Зеўс, Сіняя Барада, Дзед Мароз;

8)у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й] + галосны стала перадавацца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

Нью-Ёрк;

9)рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-):

ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць і г. д.;

10)са зводу правіл выключаны раздзелы «Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў», «Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў», «Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў». Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмяненняізнаходзяцьадлюстраваннеўграматыцыбеларускаймовы;

11)уведзены новы раздзел «Правапіс некаторых марфем», у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі аб правапісе прыставак, суфіксаў;

12)спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.

238

Пытанні і заданні

1.Што такое арфаграфія? Назавіце яе задачы.

2.Як вы патлумачыце тэрмін «арфаграма»?

3.Што называецца прынцыпамі беларускай арфаграфіі?

4.Ахарактарызуйце фанетычны, фанематычны, традыцыйны, дыферэнцыйны прынцыпы напісання.

5.Раскажыце пра правапіс галосных: а) у простых словах; б) складаных словах; в) запазычаных словах.

6.Раскажыцепраправапісзычныхуславянскіхізапазычаныхсловах.

7.Калі пішуцца мяккі знак і апостраф?

8.Калі словы пішуцца: а) разам; б) асобна; в) праз злучок?

9.Што вы ведаеце пра напісанне малых і вялікіх літар у словах?

10.У чым асаблівасці правапісу абрэвіятур?

11.Якія правілы пераносу слоў вы ведаеце?

12.Раскажыце пра гісторыю развіцця беларускай арфаграфіі.

13.Ахарактарызуйце сучасны этап развіцця беларускай арфаграфіі.

Практычныя заданні

1. Згодна з якім арфаграфічным прынцыпам пішуцца падкрэсленыя літары ў словах?

Сардэчны; чэмпіён; без клопату; святло; параходства; пайсці; звышімклівы;надошцы;чарнабровы;лётчык;моладзь;Дзікенс;пяшчота; Навагрудчына; Случчына; міласэрны; бясшумны; свята; беларускі; мёд; падарожжа;акцёр;барацьбіт;вузел;дробязь;лаўка;латышскі;іон;азёрны.

2. Ахарактарызуйце правілы напісання галосных гукаў і іх спалучэнняў.

Цытадэль, прагрэс, жэтон, жэмчуг, агарадзіць, восем, восемсот, васьмістам, Адэса, капрычыа, эфіоп, крышыць, скрыгатаць, блыха, ацаніць, кватараваць, дэфіцыт, кратар, кафэ, сурвэтка, лесніковы, медзве­ дзяня, васямнаццаць, упяцярых, мякаць, завязь, ява.

3. Устаўце прапушчаныя галосныя (а, э, ы).

Франціш..к, Гаш..к, камп’ют..р, кват..рант, Дант.., ч..чэнцы, Цыц..рон, Ч..рапавец, лід..р, лод..р, Ч..люскінцаў, пінч..р, д..лікатэсы, ш..вялюра, ш..сцьсот, бр..во, ш..рыф, прэз..дэнт, кр..вяністы, гл..таць, пл..ўчыха, д..мограф, ц..нзура, др..вяны, ж..тон, поч..рк, мар..ва, Анж..ліка, вет..ран, др..мота.

239

4. Устаўце прапушчаныя галосныя (е, я).

Ц..гавіты, м..дуніца, цем..нь, по..с, вуліца П..труся Броўкі, б..змерны,

..фрэйтар, сн..гавік, леб..дзі, с..ржант, кал..ндары, л..снічоўка, н..ясны, дз..вяты, дзес..ць, в..лікаўзроставы, в..лікапосны, В..лікабрытанія, м..даварэнне, м..дазбор, ц..плаахова, зерн..сховішча, л..дасховішча, в..лікамучанік, зме..лоў, жыцц..сцвярджальны, ус..даравальны, л..гкапраходнасць, л..гкаатлетычны, земл..карыстанне.

5. Устаўце ў складаныя словы патрэбныя галосныя (а ці о).

П..літэхнік, т..рфаўборачны, п..ўнаметровы, м..вазнаўства, п..лі­ вітаміны, с..нцапёк, яп..навед, г..рналыжны, т..нканогі, св..ечасова, ст.. рублёвы, б..мбасховішча, г..рнарабочы, шкл..пластык, выс..какаштоўны.

6. Устаўце прапушчаныя галосныя ў запазычаныя словы.

Рады.., Эфі..пія, фізі..лаг, акардэ..н, ма..р, Антоні.., архе..лаг, аксі..ма, фразе..лаг, бі..лаг, харэ..граф, альве..ла, стады..н, эпідэмі..лаг.

7. Устаўце патрэбныя літары (і, й ці ы).

Між..рыгацыйны,пра..нфармаваць,за..меннік,ня..начай,пан..сламізм, па..менна, пры..дуць, контр..гра, аб..мшэлы, звыш..мклівы, дэз..нфармацыя, спад..лба, за..нець, на..маць, пед..нстытут.

8. Устаўце, дзе трэба, патрэбныя зычныя (с, ш).

Ра..стрэл, ра..сол, ро..чына, са..чапіць рукі, ..чарвелы грыб, ..часаць,

..чышчаць снег, у..чуваць сына, ра..станоўка сіл, ра..чуліцца, ра..чыніць цеста, ра..чысціцьдарогу,бачыць..часліўцаў,ра..шчапіцьпалена,ні.. чымны колас.

9. Устаўце, дзе трэба, падоўжаныя зычныя.

Пяц..ю,Іл..я,груп..а,камен..е,тон..а,мадон..а,мас..аж, Мек..а,Жан..а, бал..ада, камен..ы, руж..о, разво..дзе, бас..ейн, ман..а.

10. Устаўце патрэбныя літары (у ці ў).

На ..рале, жанчына-..рач,фа..ніст, радаснае «..ра», ска..ты, а..дыторыя, ліноле..м, кента..р, опі..м, па..за, дзяўчынка-..нікум, шо.., га..біца, калёкві..м, ла..рэат.

240