Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
32
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

Спалучэнні «шумны + санорны»:

<бв’> абветрыць

<бн> абнавіць

<дн’> днее

 

 

 

<бв> абваліцца

<бм’> абмежаваць

<γн’> агнявы

 

 

 

<бл> аблазіць

<бн’> абнесці

<дв’> адвесці

 

 

 

<бл’> аблезлы

<бр> абрубіць

<дв> адвод

 

 

 

<бм> абмундзіраванне

<γр> абыграць

<дл> адлучыць

 

 

 

<дм> адмайстраваць

<дн> аднабокі

<дл’> адлік

 

 

 

<дм’> адметны

<дн’> аднекуль

<др> адрэкамендаваць

 

 

 

<чн> перыядычны

<зн> азначэнне

<кр> акраец

 

 

 

<кл’> клей

<кв> акварэль

<тр> андатра

 

 

 

<кл> класці

<кв’> акведук

<шл> аншлаг

 

 

 

<сн> апаласнуць

<зн> зноў

<пн’> арапнік

 

 

 

<пр> апруцянець

<зн’> знічка

<тн> аўтарытэтны

 

 

 

<сл> слабы

<см> смага

<сф> асфальт

 

 

 

<хв> хваля

<хв’> хвіліна

<св> свой

 

 

 

Пералічаныя спалучэнні зычных адрозніваюцца па колькасці ўжыванняў. Некаторыя спалучэнні вельмі пашыраны, таму што цалкам адпавядаюць фаналагічнай сістэме беларускай мовы. Найперш гэта ўласнабеларускія і славянскія спалучэнні: [рн], [сл], [с’л’], [с’м’], [зн], [мп], [шч] і інш.

Іншыя спалучэнні абмежаваны ў сваім выкарыстанні, што звязана з нехарактэрным для фаналагічнай сістэмы беларускай мовы наборам і спалучальнасцю фанем ([хв], [сф], [шл], [рф], [мф’], [пс], [кс] і інш.). Яны найчасцей сустракаюцца ў запазычаных словах.

Найбольш пашыранымі спалучэннямі з’яўляюцца «шумны глухі + шумны глухі» і «шумны + санорны». Прыблізна аднолькавую колькасць складаюць спалучэнні «санорны + шумны» і «санорны + санорны», але названыя групы меншыя па аб’ёме ў параўнанні з першай.

Некаторыя спалучэнні дзвюх аднолькавых фанем могуць ужывацца ў межахадноймарфемы:насе<н’н’>е,га<л’л’>ё,збо<жж>а,штопрынята называць фанетычным падаўжэннем. Іншыя ж сустракаюцца толькі на стыку марфем: а<дд>аць, а<бб’>егчы. Такія спалучэнні называюць

марфалагічным падваеннем ці марфемным падаўжэннем.

161

Такімчынам,функцыянаваннегрупзычныхабмежаванасінтагматыч­ нымі законамі (законамі спалучальнасці) або вызначаецца пэўным становішчам зычных у адносінах да марфемнай структуры.

§ 59. Абмежаванні ў парадыгматыцы галосных і зычных фанем, выкліканыя сінтагматыкай

Парадыгматычныяадносіны(чаргаваннефанем)звязанызсінтагматыч­ ­ нымі адносінамі. Гэта азначае, што супрацьпастаўленні фанем могуць адбываццатолькітады,калігэтамуспрыяюцьпэўныясінтагматычныяўмовы.

Калі ў пазіцыі пад націскам у беларускай мове адрозніваюцца ўсе пяць фанем, то на іх парадыгматычныя адносіны накладвае адбітак сінтагматыка, якая абмяжоўвае спалучальнасць галосных з зычнымі. Найменшы ўплыў на галосныя назіраецца ў пазіцыі іх знаходжання пасля цвёрдых зычных. У гэтым становішчы фанемы <а>, <о>, <э>, <у>, <і> могуць процістаяць адна адной і адрозніваць словы і іх формы: д<а>м – д<о>м – д<у>м – д<ы>м; р<э>к – р<у>к – р<а>к – р<ы>к – р<о>к.

Пасля мяккіх зычных таксама проціпастаўляюцца пяць галосных фанем, аднак тут дзейнічаюць ужо некаторыя абмежаванні. У беларус­ кай мове амаль адсутнічае проціпастаўленне галосных <а>, <э>, <у> ў становішчы пасля мяккіх <γ’>, <к’>, <х’>.

Зычныя гукі могуць супрацьпастаўляцца ў пазіцыі перад галосны­ мі, санорнымі і ў абсалютным канцы слова. У апошняй пазіцыі проціпастаўляюццатолькіглухіяісанорныязычныягукі,паколькізвонкія ў гэтым становішчы адсутнічаюць. Абмежавана проціпастаўленне і зычных перад зычнымі з-за дзейнасці сінтагматычных законаў.

Найбольшая колькасць зычных выступае перад галоснымі, а значыць, гэта галоўная пазіцыя, дзе адбываецца проціпастаўленне зычных фанем. Аднак не ўсе спалучэнні «зычны + галосны» з’яўляюцца раўнапраўнымі: у адных выпадках адрозненні паміж зычнымі праяўляюцца больш выразна, чым у іншых; некаторыя зычныя не ўжываюцца перад пэўнымі галоснымі(аботакоеспалучэнневельміабмежавана:<ф’а>,<х’о>,<х’у>, <ф’у>, <к’у>, <к’а>, <х’а> і інш.).

Ёсць зычныя, якія па-рознаму функцыянуюць унутры і на стыку марфем.Напрыклад,неадбываеццазмякчэння<д>перад<м’>,<в’>настыку марфем.

Усе зычныя фанемы ў беларускай мове з’яўляюцца фаналагічна самастойнымі.

162

§ 60. Фаналагічная транскрыпцыя

У фанетыцы, акрамя фанетычнай транскрыпцыі, якая перадае гукавы склад слоў, выкарыстоўваецца і фаналагічная (або фанематычная). Яна характарызуе фанемны састаў слова. Фаналагічная транскрыпцыя запісваеццапрыдапамозе37знакаў,якіяабазначаюцьфанемы:32зычныя і5галосных.Варыянтыіварыяцыіўгэтайтранскрыпцыінепазначаюцца. Кабправільназрабіцьфаналагічнуютранскрыпцыю,неабходнакарыстацца наступнымі правіламі:

1.Запісаць тэкст спачатку ў фанетычнай транскрыпцыі.

2.Знакамі (+) і (–) указаць перцэптыўна моцныя/слабыя і сігні­ фікатыўна моцныя/слабыя пазіцыі.

3.Перанесці знакі фанетычнай транскрыпцыі, якія абазначаюць гукі

ўабсалютна моцнай пазіцыі (++), у фаналагічную транскрыпцыю.

4.Гукі ў сігніфікатыўна моцнай, але перцэптыўна слабай пазіцыі трэ- басуаднесцізгукамі–асноўныміпрадстаўнікамігэтыхфанеміперанесці знакі, што іх абазначаюць, з фанетычнай транскрыпцыі ў фаналагічную.

5.Гукі ў сігніфікатыўна слабых пазіцыях, калі гэта магчыма, суаднесці з гукамі сігніфікатыўна моцных пазіцый у тых жа марфемах, але ў іншых словах і, вызначыўшы фанему, запісаць яе абазначэнне ў фаналагічную транскрыпцыю.

6.Калі ў марфеме гук нельга прывесці да сігніфікатыўна моцнай пазіцыі, трэба вызначыць гіперфанему і перанесці яе абазначэнне ў фаналагічную транскрыпцыю.

Прывядзём у якасці прыкладу фразу, запісаную ў фаналагічнай транскрыпцыі.

Рака, светлая ў ясны дзень, ціхая ў пагодлівы вечар, грозная ў вясновую паводку, ляціць у таямнічую далячынь.

Фанетычная транскрыпцыя: [рака / с’в’·этла·ј·а ў̮ ј·асны z’·э·/н’

ПП ++++

– –+–+–+–

–+– – – –

– – –

СП +–++ +++++–+–

‒++++– ++–

ц’·іха·ј·а ў̮ паγ˚одл’·івы в’·эчар/

ПП –++–+–

+ ++–+– –+– –

–+++–

СП +++–+–

– +–++++–+–

+++– –

γр˚озна·ј·а ў ̮·васн’ ˚ов˚у·ј˚·у пав˚отк˚у /

ПП – –+–+–+– ‒ +– – – +– – – –

++–+– –+

СП +++++–+– ‒ +–++++– + – +–

++–+–

163

л’·а·ц·’і·ц·’у ̮ та·ј·амн’·іч˚у·ј·˚у да·л’·ачы·н’//]

ПП + – – – – + +–+– – –+– – – – +– + – – – –

СП + – + + – – +–+–++++–+– +–+ –++–

Абазначэнні:ПП–перцэптыўнаяпазіцыя;СП–сігніфікатыўнаяпазіцыя.

Фана лагічная т ранскрыпцыя: <рэка с’в’этлаја у јасны z’эн’ц’іхаја у па/оγодл’івы в’эча/ор γрознаја у в’основују па/оводку л’оц’іц’ у тајэмн’ічују дал’очын’>.

Пытанні і заданні

1.Штотакоефаналогія?Якімчынамфаналогіязвязаназфанетыкай?

2.Што такое фанема? Якія асноўныя функцыі яна выконвае?

3.АхарактарызуйцеасноўныяпадыходыЛенінградскай, Маскоўскай

іПражскай фаналагічных школ. Чым яны адрозніваліся?

4.Што такое фаналагічныя пазіцыі? Назавіце іх.

5.Акрэсліце фаналагічныя пазіцыі для зычных і галосных гукаў.

6.Як вы разумееце нейтралізацыю фанем? Прывядзіце прыклады.

7.Што называюць алафонам фанемы, варыянтам фанемы, варыяцыяй фанемы, гіперфанемай, архіфанемай?

8.Якія фаналагічныя прыметы называюцца дыферэнцыяльнымі і інтэгральнымі?

9.Раскажыце пра састаў галосных фанем у беларускай мове.

10.Раскажыце пра састаў зычных фанем у беларускай мове.

11.Што разумеюць пад сістэмай фанем?

12.Ахарактарызуйце карэляцыі фанем па звонкасці/глухасці.

13.Дайце характарыстыку карэляцыі фанем па цвёрдасці/мяккасці.

14.Апішыцекарэляцыішыпячых/свісцячыхфанем,выбухных/афрыкат.

15.Раскажыце пра фаналагічны статус падоўжаных фанем.

16.Ахарактарызуйце фаналагічны статус фанемы <j>.

17.У чым спецыфіка фаналагічнага статусу пратэтычных гукаў у беларускай мове?

18.Якія суадносіны існуюць паміж зычнымі і галоснымі фанемамі ў моцных і слабых пазіцыях? Праілюструйце прыкладамі.

19.Ахарактарызуйце сінтагматычныя і парадыгматычныя адносіны ў фаналогіі.

20.Што такое фаналагічная транскрыпцыя? Чым яна адрозніваецца ад фіксацыі вуснага маўлення на пісьме?

21.Назавіце асноўныя этапы фаналагічнай транскрыпцыі.

164

Практычныя заданні

1. У якіх алафонах могуць рэалізоўвацца прапанаваныя галосныя фанемы? Прывядзіце прыклады.

<а>, <і>, <о>, <э>, <у>.

2. У якіх алафонах могуць рэалізоўвацца прадстаўленыя ніжэй зычныя фанемы? Прывядзіце прыклады.

<б>, <б’>, <с>, <с’>, <к>, <ж>, <z’>, <м>, <в>, <з>, <з’>, <γ>, <д>, <j>, <ž>, <ш>.

3.У прыведзеных словах назавіце зычныя і галосныя гукі ў перцэптыўна моцнай пазіцыі.

Некалькі, пазлы, лік, лета, шыпшына, невад, павідла, канапа, арка, банан, белы, зіма, нізіна, клас, карова, капуста, кара, нябесны, вялікі, герань, падарыць, ружовы, волас, акадэмія, вадапад, пабіты, авакада, пакой, пальма, цыбуля, бабуля, колас, пена, кіламетр, злева, морква, качкі, заяц, шпалеры, папера, чобаты, раса, свечка, лямант, машына, маркетынг, кніжны, працаваць, будоўля, панчохі.

4. У прыведзеных словах знайдзіце і назавіце зычныя і галосныя гукі ў сігніфікатыўна моцнай пазіцыі.

Шпулька,функцыя,усхліп,адсталы,барабанны,сліва,казка,садавіна, муляр, чатыры, усур’ёз, сорт, выстава, гародніна, кулямёт, мроі, марыць, мігцець, каларытны, рэха, нюхаць, калонія, крэсла, шыя, карта, сумленне, вуліца, калёквіум, нявольнік, нітка, аўтобус, шалік, карнавал, вулей, гмахі, крапінка, лепятанне, калючы, часопіс, івасі, Саўка, ручай, мяцеліца, нарачоны, умераны, фрэгат, цёрка, яскравы, штудзіраваць, балюча.

5. Вызначце пазіцыі (перцэптыўна моцная, перцэптыўна слабая, сігніфікатыўна моцная, сігніфікатыўна слабая) гукаў у дадзеных словах.

Конюх, сняжынкі, ідэалогія, зёлкі, бярозавік, конаўкі, звярэць, п’яўка, балотца, ластаўка, лапата, раман, малпа, снегавік, памідоры, дзіўны, пячны, гюрза, світанне, драматургія, гаражны, кааператыў, цыркуль, бяскрыўдны, запэцкаць, радзіма, ламачча, чарчэнне, лялька, матыль, вілянне, адтэрміноўваць, гарпун, дыягназ, памяшканне, дзяржаўны, яхтсмен­ , мікстура, вавёрка, зорны, месяц, бальшавізм, бігмак, пульхны,

165

збянтэжыць, зашыфраваць, тлусты, празорца, прадчуванне, пушкарскі, бізнесаўскі.

6. У прыведзеных словах знайдзіце і назавіце гукі ў абсалютна моцнай пазіцыі.

Агарод, дырэктар, невад, кацяня, кава,яблычны, футра, назва, паляна, нектар,віза,вараннё,нумар,грымоты,далічаны,кулік,кавун,маланка,чарэшня, маліннік, чарнасліў, шкляны, цешча, статуя, ваза, кефір, музычны, бутэлька, цягнік, чыгунка, калядны, фанера, цюльпан, працаўнік, скура, арэшнік, вогненны, касцёр, ігліца, цукерка, кроўны, завочны, дзённік, карпавы, парасон, землі, кляновы, заводскі, ружа, міліцыя.

7. Назавіце моцныя пазіцыі для галосных гукаў. Знайдзіце іх у тэксце.

І прыйдзе новых пакаленняў На наша месца грамада Судзіці суд, ці мы сумленна Жыццё прайшлі, ці чарада

Зняваг мінулых нас не з’ела, Пакінуўшы свой дым і чад, І мы па-даўняму нясмела Жылі не ў лад і неўпапад?

Ці аб свой гонар дбайна дбалі,

Ідабравольна, без прынук, Самі сабой не гандлявалі, Не неслі ў петлі дум і рук?

Іці пакінуці на памяць Мы песень гэтакіх змаглі,

З якіх бы можна было ўцяміць, Што мы свабоднымі былі?..

Я. Купала

8. Назавіце моцныя пазіцыі для звонкіх/глухіх зычных гукаў. Вызначце іх у тэксце.

Калі ідуць на абардаж, І поўніць полымя прасцяг Да верху мачты – экіпаж Цвікамі прыбівае сцяг.

Даўно здалася – нават сталь, – І толькі зараз – мы памром Падсцягам,штоўпрадонніхваль Знікае разам з караблём…

У. Караткевіч

9.Назавіце моцныя пазіцыі для цвёрдых/мяккіх зычных гукаў. Вызначце іх у тэксце.

Многім холадна жыць на зямлі, пані. Вінаваты ў гэтым людзі, якія прагнуць улады, непасільнай, немагчымай для чалавека. Вінаваты таксама і грошы, з-за якіх людзі хапаюць адзін аднаго за глотку. Але

166

мне здаецца, што не паўсюль так сіратліва, як тут. Там, за лясамі, ёсць цёплыя лугі, кветкі, буслы на дрэвах. Там таксама галеча і забітасць, але там людзі неяк шукаюць паратунку ад гэтага. Людзі прыкрашаюць хаты, жанчыны смяюцца, дзеці бегаюць. А тут усяго гэтага мала

(У. Караткевіч).

10. Назавіце моцныя пазіцыі для шыпячых/свісцячых зычных гукаў. Вызначце іх у тэксце.

Заныла ўсё, замёрла ўсё, –

Іскрыстым, бліскатным святлом

Не спіць адвечнае замчышча:

Заліты княжскія святліцы,

Там пачынаецца жыццё

Дружына вольная кругом

Ў агнёх старога папялішча.

Сталоў дубовых варушыцца.

 

Я. Купала

11.Назавіце дыферэнцыяльныя прыметы для прыведзеных пар фанем

іпраілюструйце адпаведнымі прыкладамі.

<м> – <л>, <б> – <п>, <ж> – <z>, <р> – <j>, <γ> – <х>, <з> – <т>, <ž> – <ш>, <а> – <о>, <і> – <э>, <у> – <о>, <а> – <і>, <э> – <о>, <в’> – <ф’>, <н>–<н’>, <л’>–<к>,<п>–<с>,<п>–<д>,<ц>–<z’>, <ч>–<ž>, <z> – <z’>, <б’> – <з’>, <г> – <в>, <м’> – <ш>, <п’> – <ц’>, <с’> – <ф>.

12. Назавіце інтэгральныя прыметы для прапанаваных пар фанем і праілюструйце адпаведнымі прыкладамі.

<γ> – <к>, <з> – <с>, <л> – <л’>, <м> – <н>, <п> – <т>, <у> – <о>, <і> – <э>, <і> – <у>, <ž> – <ч>, <р> – <ш>, <ф> – <в>, <б> – <б’>, <б> – <п>, <z> – <ц>, <х> – <к>, <д> – <т>, <ж> – <з>, <с> – <ш>, <р> – <в>, <γ> – <х>, <z’> – <ž>, <в’> – <л’>, <ž> – <ч>, <j> – <с’>, <м’> – <л’>.

13. Прачытайце прыведзеныя словы. Да якіх фаналагічных падсістэм іх можна аднесці? Ахарактарызуйце састаў фанем у іх.

Збажына, бортнік, жалюзі, крылы, раме, герой, кефір, атрамант, кімано, вакзал, чадра, каэфіцыент, γ-выпраменьванне, фізвыхаванне, в. а. (выконваючы абавязкі), ДЗІКСТ (Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльныхтэхналогій),Херсон,пахмурны,ТЮГ(Тэатрюнагагледача),гузік, Людміла, ыканне, СП (Саюз пісьменнікаў), Пріорбанк, пэндзаль, дзеці, дачка, сланечнік, тэарэма, менеджмент, ксяндзы.

167

14. Запішыце тэкст у фанетычнай і фаналагічнай транскрыпцыі. Чым адрозніваюцца гэтыя віды транскрыпцыі?

Паслядажджуўжнівеньскіадвячоракасаблівавострапахлакаровамі, полем і малаком, якое каровы неслі. З агародаў жа пахла гуркамі, кропам і выкапанай бульбай. А з недалёкага, за сялом, механізаванага тока з сушыльным комплексам, куды звезены з поля сотні тон збожжа, несла непаўторным пахам новага хлеба. Пачуць водар хлеба ў зярнятах можа толькі той, хто вырас на зямлі. Але яна, акушэрка, – сялянка, яе хвалююць і радуюць гэтыя пахі, яны даюць спакой і ўпэўненасць у трываласці жыцця, шчасця дзяцей (І. Шамякін).

АРФАЭПІЯ

§ 61. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства

Тэрмін арфаэпія (ад грэч. orthoépeia, ад orthos – ‘правільны’, épos – ‘маўленне’) можа разглядацца ў шы­ рокім і вузкім значэннях. У першым выпадку арфаэпія – гэта сукупнасць вымаўленчых нормаў нацыянальнай мовы, што забяспечваюць адзінства яе гукавога афарм- лення;удругім–раздзелмовазнаўства,уякімвывучаюцца вымаўленчыя нормы.

Задачы арфаэпіі:

1)апісанне літаратурнага вымаўлення;

2)выпрацоўка правіл аднастайнага вымаўлення;

3)вывучэнне ўжывання фанем, іх размяшчэння ў

слове;

4)выпрацоўка вымаўленчых рэкамендацый;

5)даследаванне арфаэпічных варыянтаў.

Захаванне адзінства ў вымаўленні гукаў, іх спалу­ чэнняў садзейнічае больш лёгкай камунікацыі паміж людзьмі. Арфаэпічныя правілы складваюцца гістарычна і разам з фарміраваннем нацыянальнай мовы, калі развіваюцца розныя формы публічнага вуснага маўлення. Звычайна правілы вымаўлення становяцца абавязковымі нормамі нацыянальнай мовы даволі позна – пасля ўнармавання арфаграфічнай сістэмы(длябеларускаймовы гэты працэс пачаўся ў ХХ ст.).

Некаторыя беларускія даследчыкі размяжоўваюць

арфаэпію і арфафанію (ад грэч. orthos – ‘правільны’, phone – ‘гук’). Калі арфаэпія аналізуе фанемны склад слова, то арфафанія разглядае нормы вымаўлення алафонаў фанем, «характарызуе правільную артыкуляцыю асобных

169

гукаў»1. Так, фанема <о> можа быць прадстаўлена алафонамі [а] (дом – дамы), [о] (дом), [ы] (гром – грымець) і г. д. Арфафанія вызначае магчымасць гэтых алафонаў у пэўнай пазіцыі, а таксама перавагу ў канкрэтным выпадку таго ці іншага алафона.

Сярод арфаэпічных нормаў адрозніваюць непасрэдна вымаўленчыя нормы (рэалізацыя фанем у розных пазіцыях, фанемны склад марфем) – гэта вузкае разуменне арфаэпіі, – а таксама нормы суперсегментнай фанетыкі (націск і інтанацыя) – шырокае разуменне. Арфаэпія, вывучаючы функцыянаванне такіх нормаў, дазваляе выпрацаваць вымаўленчыя рэкамендацыі.

Арфаэпічныя варыянты слоў могуць быць раўназначнымі і выкары­ стоў­вацца паралельна. Як правіла, паступова адзін варыянт вымаўлення выходзіць з ужытку. Але некаторы час абодва варыянты суіснуюць: [с]фера і [с’]фера, а[тч]ай і а[ч:]ай.

Арфаэпія разглядае сацыяльна значныя варыянты вымаўлення – тыя, што з’яўляюцца тыповымі для розных груп людзей, якія размаўляюць на літаратурнай мове, – а таксама стылістычныя варыянты, што выкарыстоўваюцца ў спецыфічных сітуацыях. Арфаэпічныя варыянты найчасцей належаць да розных стыляў.

Паколькі тэксты вуснага маўлення адрозніваюцца паводле мэты, маўленчых сітуацый, умоў працякання камунікацыі, ступені афіцыйнасці і падрыхтаванасці маўлення і іншых прымет, то з гэтага вынікае, што ў вусным маўленні існуюць розныя стылі. Даследчыкі вылучаюць розныя стылеўтваральныя фактары, на аснове якіх адбываецца класіфікацыя стыляў вымаўлення. Прывядзём у якасці прыкладу некалькі класіфікацый:

1. Высокі, нейтральны і гутарковы стылі (у аснове гэтай класі­ фікацыі – тэмп маўлення).

2.Мужчынскі і жаночы стылі (у аснове – гендарныя адносіны).

3.Дзіцячае,маладзёжнаемаўленне,маўленнесталыхістарыхлюдзей (у аснове – узроставае чляненне).

4.Інфармацыйны стыль, акадэмічны (навуковы), публіцыстычны (прамоўніцкі), дэкламатарскі (артыстычны), гутарковы (нязмушаны) (у аснове – мэта камунікацыі).

5.Поўны і няпоўны стылі (у аснове – сацыяльна-лінгвістычныя функцыі мовы).

Стылі вуснага маўлення спалучаюць у сабе пэўныя фанетычныя характарыстыкі, якія дазваляюць адрозніваць літаратурную мову ад яе

1 Фанетка беларускай літаратурнай мовы. С. 314.

170