Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ББК (Саитова, Стрижонок).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

Раздзел іv. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы бібліятэкі па краязнаўстве

Тэма 8. Тэарэтычныя пытанні бібліяграфічнага краязнаўства

Азначэнне паняцця “краязнаўчая бібліяграфія” у сучасным бібліяграфазнаўстве (А.М.Бучанковым, А.В.Мамантавым, М.М.Шчэрбай, А.П.Коршунавым, В.А.Факеевым і інш.). Суадносіны паняццяў “краязнаўчая бібліяграфія” і “рэгіянальная бібліяграфія”, “краязнаўчая бібліяграфія”, “краіназнаўчая бібліяграфія” і “нацыянальная бібліяграфія”. Функцыі краязнаўчай бібліяграфіі. Дыскусіі аб яе грамадскім прызначэнні.

Семінар.

Тэма 9. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат (КДБА) бібліятэкі: паняцце, функцыянальнае прызначэнне, уласцівасці. Структура КДБА, формы існавання яго кампанентаў; прадстаўленне ў аддаленым доступе. Асаблівасці КДБА ў бібліятэках розных тыпаў.

Краязнаўчыя каталогі і картатэкі, іх функцыянальныя асаблівасці, тэхналогія фарміравання ў карткавым і электронным рэжымах. Крыніцы выяўлення, прынцыпы адбору і віды адлюстроўваемых дакументаў. Тэхналогія стварэння зводных краязнаўчых каталогаў. Каталогі мясцовых дакументаў: прызначэнне, аб’екты адлюстравання, структура.

Бібліяграфічныя і фактаграфічныя краязнаўчыя картатэкі: прызначэнне, віды, тэматыка.

Краязнаўчыя базы даных (БД): бібліяграфічныя, фактаграфічныя і паўнатэкставыя.

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ): прызначэнне, камплектаванне, структура.

Фонд неапублікаваных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў: прызначэнне, адбор бібліяграфічных матэрыялаў, фарміраванне.

Карпаратыўныя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы рэгіёнаў.

Семінар.

Практычная работа.

Тэма 10. Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Мадэліраванне сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў (СКБД) як тэарэтычнае абгрунтаванне забеспячэння ўстойлівых патрэбнасцей спажыўцоў краязнаўчай інфармацыі і структураванне дакументаваных краязнаўчых ведаў. Мадэлі сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, іх навуковае і практычнае значэнне. Дыскусійныя пытанні структуры мадэляў СКБД.

Падсістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў паводле асобных мадэляў. Прызначэнне, структура, узровень функцыянавання асобных элементаў на прыкладзе сучаснай краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі бібліятэк Беларусі.

Семінар.

Практычная работа.

Тэма 11. Асаблівасці тэхналагічных этапаў падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Асноўныя тэхналагічныя этапы падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

Падрыхтоўчы этап: асаблівасці выбару і вывучэння тэмы, выяўлення яе бібліяграфічнай забяспечанасці, распрацоўкі плана-праспекта дапаможніка, выяўлення дакументаў. Выбар крыніц выяўлення дакументаў. Вядзенне рабочых картатэк.

Аналітычны этап. Агульны бібліяграфічны аналіз дакумента. Бібліяграфічнае апісанне матэрыялаў па форме “Са зместу”. Метадычныя патрабаванні да анатавання, рэферыравання, індэксавання краязнаўчых дакументаў. Патрабаванні да структуры бібліяграфічных запісаў у дапаможніках розных відаў.

Сінтэтычны этап. Крытэрыі адбору дакументаў. Групоўкі бібліяграфічных запісаў. Методыка складання дапаможных паказальнікаў (геаграфічнага, персаналій).

Заключны этап. Падрыхтоўка даведачна-пошукавага апарату, рэдагаванне дапаможніка і падрыхтоўка да друку. Патрабаванні да прадмоў, уводных тэкстаў. Спісы прагледжаных крыніц. Удзел краязнаўцаў, вучоных і спецыялістаў у навуковым рэдагаванні. Афармленне розных формаў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

Падрыхтоўка краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем аўтаматызаванай тэхналогіі.