Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ББК (Саитова, Стрижонок).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

БІБЛІЯТЭЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў V курса ФІДК і

III – ІV курсаў ФЗН

Стрыжонак Ірына Міхайлаўна, дацэнт

Саітава Валянціна Іванаўна, дацэнт,

кандыдат педагагічных навук

Прадзеіна Анжаліка Вадзімаўна, дацэнт

кандыдат педагагічных навук

Мінск, 2012

РАБОЧАЯ ПРАГРАМА

УСТУП

Вучэбная дысцыпліна “Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства” з'яўляецца абавязковай для падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў вышэйшай кваліфікацыі. У адпаведнасці з вучэбным планам яе павінны засвоіць студэнты ўсіх спецыялізацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый (ІV курс) і факультэта завочнага навучання (IV–V курсы аддзялення бібліятэказнаўства і бібліяграфіі).

Актуальнасць вывучэння гэтай дысцыпліны абумоўлена неабходнасцю засваення студэнтамі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў па ажыццяўленні краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі.

Мэтамі дысцыпліны “Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства” з'яўляюцца вывучэнне студэнтамі тэарэтыка-метадалагічных, арганізацыйных, метадычных і тэхналагічных пытанняў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк; фарміраванне уменняў і навыкаў па стварэнні і выкарыстанні краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў; засваенне бібліятэчна-бібліяграфічных формаў папулярызацыі краязнаўчых ведаў.

Мэтавая накіраванасць дысцыпліны абумоўлівае кола задач, рэалізацыя якіх забяспечыць фарміраванне неабходных для спецыялістаў ведаў, уменняў і навыкаў.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства” студэнт павінен уяўляць:

– “Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства” як тэарэтыка-прыкладную дысцыпліну, яе задачы, паняційны апарат, тэарэтычныя палажэнні;

– асноўныя цэнтры бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства, арганізацыю краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных відаў і кіраванне ёю, функцыі структурных падраздзяленняў па краязнаўстве; рацыянальнае размеркаванне кірункаў краязнаўчай дзейнасці ў бібліятэках розных відаў; узаемадзеянне бібліятэкі з іншымі арганізацыямі і ўстановамі ў галіне краязнаўства;

– віды краязнаўчых дакументаў; тэарэтычныя асновы фарміравання фонду краязнаўчых і мясцовых дакументаў;

– інфармацыйныя патрэбнасці краязнаўчага характару і групы спажыўцоў краязнаўчай інфармацыі;

– краязнаўчыя дакументныя, бібліяграфічныя, фактаграфічныя рэсурсы, іх структуру, формы, тэхналогію бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці з імі;

– формы папулярызацыі краязнаўчых ведаў сярод мясцовага насельніцтва і карыстальнікаў бібліятэкі.

У выніку засваення гэтых ведаў студэнт павінен умець выкарыстоўваць:

– тэарэтычныя, метадычныя і тэхналагічныя веды, уменні і навыкі як кампанент прафесійнай падрыхтоўкі да дзейнасці па бібліятэчна-бібліяграфічным краязнаўстве;

– тэхналагічныя працэсы і аперацыі па фарміраванні фонду краязнаўчых дакументаў, разнастайных частак ДБА, падрыхтоўцы і выкарыстанні крыніц бібліяграфічнай, фактаграфічнай інфармацыі ў розных кірунках краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці;

– пошукавыя сродкі Інтэрнет для выяўлення электронных інфармацыйных рэсурсаў аб рэгіёне (населеным пункце), даступных у онлайнавым рэжыме;

– нарматыўна-тэхналагічную дакументацыю для засваення працэсаў і аперацый практычнай краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці;

– метады вывучэння патрэбнасцей спажыўцоў у краязнаўчай інфармацыі і ведах.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства” студэнт павінен валодаць уменнямі і навыкамі:

фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі, вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакументаў;

– аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі краязнаўчых дакументаў;

– камплектавання, арганізацыі і выкарыстання кампанентаў краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарату ў традыцыйнай і электронных формах: каталогаў, картатэк, БД, даведачна-бібліяграфічнага фонду, фонду неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў, матэрыялаў банка даных “Народны архіў”;

– падрыхтоўкі розных відаў, жанраў, формаў краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі, фарміравання і вядзення бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных;

– абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі, бібліяграфічнымі, фактаграфічнымі, паўнатэкставымі і комплекснымі інфармацыйнымі прадуктамі і паслугамі.

Паспяховае засваенне студэнтамі курса “Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства” магчыма на аснове ведаў, атрыманых пры вывучэнні такіх агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, як “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя”, “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 1. Тэорыя”, “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія”, “Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне. Раздзел 1. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай работы”, “Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне. Раздзел 2. Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк” і інш.

У працэсе вывучэння дысцыпліны прадугледжаны наступныя віды заняткаў: лекцыі, семінары, практычныя работы. У мэтах кантролю за самастойнай работай студэнтаў праводзяцца тэсціраванне, экспрэс-апытанне. Выніковай формай кантролю ведаў з'яўляецца залік. Паспяховаму засваенню курса спрыяе ўключэнне заданняў па краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці ў праграму вытворчай практыкі. Пытанні па асноўных раздзелах курса вынесены на дзяржаўны экзамен.

Змест курса Уводзіны

Прадмет, структура, задачы курса “Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства”. Яго месца ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў. Веды, навыкі і ўменні, якія набываюць студэнты ў працэсе вывучэння курса. Яго ўзаемасувязі з іншымі спецыяльнымі дысцыплінамі інфармацыйна-дакументнага цыкла. Асноўныя віды вучэбных заняткаў і арганізацыя самастойнай работы студэнтаў. Формы кантролю, прымяненне рэйтынгавай сістэмы. Характарыстыка забяспечанасці курса вучэбна-метадычнай літаратурай.

Раздзел і. Асновы тэорыі і арганізацыі

Краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі

Тэма 1. Сутнасць і структура краязнаўчай

Дзейнасці бібліятэк

Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства як самастойная галіна бібліятэчнай дзейнасці. Сацыяльна-функцыянальная структура бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Асаблівасці базавай (практычнай) і вытворных ад яе інфраструктурных відаў дзейнасці: навукова-даследчай, вучэбна-выхаваўчай, арганізацыйна-кіруючай. Суб’ект і аб’ект бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства.

Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства – комплексная тэарэтыка-прыкладная дысцыпліна. Прадмет, структура.

Краязнаўчае бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства – тэарэтычная падсістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Аб’ект, прадмет, сувязь з навуковымі дысцыплінамі.

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк (КДБ) – базавая (практычная) падсістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Комплексны характар краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Віды бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, з якіх складаецца краязнаўчая дзейнасць бібліятэк.

Тэма 2. Развіццё бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства ў Беларусі

Узнікненне бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства ў Беларусі, яго асноўныя перыяды. Несамастойныя краязнаўчыя бібліяграфічныя матэрыялы ў выданнях XVII – XVIII стст.

Стварэнне спецыялізаваных краязнаўчых бібліятэк у ХІХ – пачатку ХХ ст. Краязнаўчы характар збораў бібліятэкі Віленскага музея старажытнасцей і археалагічнай камісіі, бібліятэкі Віцебскай вучонай архіўнай камісіі і інш. Буйнейшыя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі (П.Чарнеўскага, З.Пенкінай і інш.)

Асноўныя напрамкі краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці ў міжваенны перыяд. Бібліятэчна-бібліяграфічная дзейнасць ЦБК і Навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі (г.Горкі). Бібліяграфічныя матэрыялы ў часопісе “Наш край” (1925 – 1930). Бібліятэкі грамадскіх краязнаўчых арганізацый. Бібліяграфаванне мясцовых выданняў і краязнаўчай літаратуры на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.).

Фарміраванне арганізацыйнай структуры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці ў пасляваенны перыяд. Развіццё жанрава-тыпалагічнай структуры краязнаўчых бібліяграфічных выданняў абласных і публічных масавых бібліятэк.

Тэма 3. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк паводле “Палажэння аб краязнаўчай рабоце біблiятэк Рэспублікі Беларусь” (28 снежня 1993 г.).

Абласныя універсальныя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай работы ў краіне. Асноўныя напрамкі іх краязнаўчай дзейнасці. Штат бібліятэкараў-бібліёграфаў краязнаўчых аддзелаў (сектараў), іх функцыянальныя абавязкі. Дзейнасць па краязнаўстве іншых структурных падраздзяленняў абласных бібліятэк. Узаемадзеянне паміж структурнымі падраздзяленнямі ў краязнаўчай дзейнасці. Кіраванне краязнаўчай работай бібліятэкі.

Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ЦБС, функцыі спецыялізаваных сектараў, абавязкі бібліёграфаў. Асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці. Дзейнасць па краязнаўстве асноўных структурных падраздзяленняў ЦБС.

Перспектывы ўдасканалення арганізацыйнай структуры абласных бібліятэк і ЦБС па краязнаўстве.

Удзел спецыяльных бібліятэк у краязнаўчай рабоце, яе асноўныя напрамкі.

Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навукова-метадычным забеспячэнні бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства.

Міжбібліятэчнае ўзаемадзеянне і ўзаемадзеянне бібліятэк з іншымі ўстановамі і арганізацыямі ў стварэнні і выкарыстанні краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў.

Забеспячэнне краязнаўчай дзейнасці бібліятэк нарматыўна-метадычнай, тэхналагічнай, арганізацыйнай дакументацыяй.