Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ББК (Саитова, Стрижонок).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

Пытанні да заліку Бібліятэчнае краязнаўства

  1. Якія формы арганізацыі краязнаўства існуюць, якія сацыяльныя функцыі выконвае краязнаўства?

  2. Што ўваходзіць у сутнасна-функцыянальную структуру бібліятэчнага краязнаўства? Кірункі развіцця.

  3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства – тэарэтычная падсістэма бібліятэчнага краязнаўтва.

  4. Пералічыце і дайце характарыстыку асноўным кампанентам краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

  5. З якіх бібліятэчных працэсаў складаецца краязнаўчая работа бібліятэк?

  6. Публічная бібліятэка як цэнтр бібліятэчнага краязнаўства. Адметныя рысы.

  7. Якія існуюць асаблівасцямі арганізацыі краязнаўчай дзейнасці ўніверсальных навуковых і універсальных публічных масавых бібліятэк?

  8. Краязнаўчы фонд (КФ) бібліятэкі. З якіх груп дакументаў ен складаецца? Якасці КФ. Тыпы і віды краязнаўчых дакументаў.

  9. Якія існуюць асаблівасцямі фарміравання краязнаўчых фондаў універсальных навуковых, універсальных публічных масавых і галіновых спецыяльных бібліятэк?

  10. Якія вы ведаеце ўмовы фарміравання адзінага сукупнага краязнаўчага фонда края?

  11. Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Якія існуюць віды мадэлей?

  12. Што ўваходзіць у асноўныя крытэрыі (метады) вывучэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента?

  13. Віды камплектавання краязнаўчага фонда. Якія існуюць крыніцы яго папаўнення?

  14. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда.

  15. Тыпалогія абанентаў – карыстальнікаў краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэкі па краязнаўству.

  16. Што ўваходзіць у структуру краязнаўчых патрэб абанентаў? Якія існуюць віды чытання краязнаўчых дакументаў?

  17. Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству.

  18. Як мясцовае насельніцтва ўдзельнічае ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк? Накірункі і формы ўдзела.

  19. Бібліятэчны персанал – як суб’ект краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

  20. Фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

Бібліяграфічнае краязнаўства

  1. Чым вызначаецца краязнаўчая бібліяграфія? Патлумачце яе грамадскае прызначэнне і функцыі.

  2. Дайце азначэнне краязнаўчага ДБА, патлумачце яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі.

  3. З чаго складаецца краязнаўчы ДБА?

  4. Якія агульныя метадычныя асаблівасці краязнаўчых каталогаў?

  5. У чым праяўляюцца метадычныя асаблівасці карткавага краязнаўчага каталога?

  6. Якія асаблівасці электроннага краязнаўчага каталога?

  7. Якія краязнаўчыя базы даных генерыруюць бібліятэкі?

  8. Якія метадычныя асаблівасці краязнаўчых картатэк?

  9. Выканайце пошук па краязнаўчаму каталогу ці базе даных адной з абласных бібліятэк Беларусі праз сайт (па заданні выкладчыка).

  10. Якія групы выданняў ўваходзяць у краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) бібліятэкі?

  11. У чым праяўляюцца метадычныя асаблівасці падрыхтоўчага этапу падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў?

  12. У чым праяўляюцца метадычныя асаблівасці аналітычнага этапу падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў?

  13. У чым праяўляюцца метадычныя асаблівасці сінтэтычнага этапу падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў?

  14. У чым праяўляюцца метадычныя асаблівасці заключнага этапаў падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў?

  15. Распрацуйце праспект папулярнага бібліяграфічнага дапаможніка па прапанаванай тэме.

  16. У чым сутнасць паняцця “сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў” (СКБД)?

  17. Якія мадэлі сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў распрацаваны расійскімі і беларускімі спецыялістамі?

  18. Якія тэндэнцыі развіцця СКБД бібліятэк Беларусі на сучасным этапе?

  19. Падрыхтуйце рэкамендацыйную і даведачную анатацыю на краязнаўчы дакумент, вызначыце іх структурныя элементы.

  20. Праіндэксуйце краязнаўчы дакумент ключавымі словамі і па “Тыпавой схеме класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”.

  21. У чым праяўляюцца метадычныя асаблівасці дапаможных геаграфічных паказальнікаў да краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў? Падрыхтуйце геаграфічны дапаможны паказальнік да прадстаўленага масіву бібліяграфічных запісаў.

  22. У чым праяўляюцца метадычныя асаблівасці дапаможных паказальнікаў персаналій да краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў? Падрыхтуйце дапаможны паказальнік персаналій да прадстаўленага масіву бібліяграфічных запісаў.

  23. Якія агульныя метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў? Якія сродкі выкарыстоўваюцца для стымулявання чытання?

  24. Якія метадычныя асаблівасці персанальных краязнаўчых бібліяграфічных паказальнікаў рознага мэтавага і чытацкага прызначэння?

  25. Якія метадычныя асаблівасці універсальных паказальнікаў новай літаратуры аб вобласці (раёне, горадзе)?

  26. Метадычныя асаблівасці асобных жанраў папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

  27. Якія метадычныя асаблівасці агульных краязнаўчых бібліяграфічных рэкамендацыйных бібліяграфічных паказальнікаў аб краі?

  28. Вызначыце крыніцы выканання прапанаванай тэматычнай даведкі (фонд 312 ауд.).

  29. Распрацуйце план на месяц краязнаўчай бібліяграфічнай работы бібліятэкі (абласной ці ЦБС).

  30. Краязнаўчае бібліяграфічнае інфармаванне. Падрыхтуйце на выбар адну з формаў інфармавання (спавешчання па сістэме ВРІ ці інш.)

  1. Краязнаўчае даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне. Вызначце крыніцы выканання прапанаванай тэматычнай даведкі (фонд 312 ауд.).

  1. Улік і планаванне краязнаўчай бібліяграфічнай работы. Распрацуйце план на месяц краязнаўчай бібліяграфічнай работы бібліятэкі (па выбару студэнта).