Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел літ ФІДК 150.DOC
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
181.76 Кб
Скачать

Змест

  1. Тэмы семінараў (1-5)

  2. Спіс пытанняў да экзамену

  3. Спіс твораў, абавязковых для прачытання (А, Б)

  4. Крытычныя матрыялы для самападрыхтоўкі

Тэма 1: АРЫГІНАЛЬНАЯ СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА 16—17 стст.

1. Лёс беларускага летапісання ў 16—17 ст.

2. «Баркулабаўскі летапіс» як хроніка мясцовага жыцця:

а) гісторыя і час узнікнення, пытанне пра аўтарства;

б) постаць летапісца і яго пункт погляду на мінулае і нядаўнія падзеі;

в) паказ сялянскага побыту;

г) жанр і кампазіцыя твора: ці з’яўляецца «Баркулабаўскі летапіс» літаратурным творам?

д) адносіны да традыцыі летапісання: у чым падабенства да старажытных летапісаў і ў чым адрозненне ад іх?

3. Адлюстраванне сацыяльнага пратэсту ў літаратуры (палемічныя і парадыйныя творы).

4. Сацыяльна-палітычная сатыра ў «Прамове Мялешкі» і «Лісце да Абуховіча»:

а) час узнікнення твораў, іх стасунак да рэальных гістарычных асоб ці падзей;

б) жанр твораў, іх стасунак да аналагічных помнікаў;

в) іронія і сарказм аўтараў, спосабы дасягнення камізму.

г) вобразнасць твораў, народна-размоўныя элементы ў іх мове.

5. Сувязь арыгінальных празаічных твораў з фальклорам.

Крыніцы:

1. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. / Склад. Коршунаў А. Ф. Мн., 1959.

2. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975.

3. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983.

4. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік. / Склад. Курбека А. А. Мн., 1990.

5. Беларускія летапісы і хронікі. / Уклад. Ул. Арлоў. Мн., 1997.

6. Анталогія даўняй беларускай літтаратуры: XI – першая палова XVIII / Навук. рэд. В. А. Чамярыцкі. Мн., 2003.

7. Старажытная беларуская літаратура / Уклад. І. Саверчанка. Мн., 2007 (Беларускі кнігазбор).

Літаратура:

1. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. [4-е выд.] Мн., 1992.

2. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2-х тт. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. Мн., 1968.

3. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. / Пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. Мн., [2-е выд.] 1996. [3-е выд.] 1997. [4-е выд.] 1998.

4. Лойка А. А. Старабеларуская літаратура. Мн., 2001.

5. Майхровіч С. К. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры XIV – XVIII ст. Мн., 1980.

6. Мальдзіс А. I. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна XVII – XVIII ст.). Мн., 1980.

7. Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Мн., 1982.

Тэма 2: АРЫГІНАЛЬНАЯ СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗIЯ 16—17 стст.

1. Вызначальныя рысы верша, яго адрозненне ад прозы.

2. Вытокі беларускага верша: паэтычныя вопыты Фр. Скарыны.

3. Тэматыка, стылістыка і жанры старабеларускай паэзіі:

а) панегірычныя вершы (на прыкладзе эмблематычных эпіграм);

б) палітычныя і палемічныя вершы (на прыкладзе «Полска квітнет лаціною…»);

в) пахавальныя вершы (на прыкладзе «Ляменту на … Лявонція Карповіча»).

4. Змест і мастацкая вартасць вершаў Андрэя Рымшы (яго «Храналогіі»).

5. Барочная паэтыка ў старабеларускіх вершах 17 ст.

6. Тэматыка і стылістыка вершаў С. Полацкага.

Крыніцы:

1. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. / Склад. Коршунаў а. Ф. Мн., 1959.

2. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік. / Склад. Курбека А. А. Мн., 1990.

3. Анталогія беларускай паэзіі. / Уклад. А. Мальдзіс, I. Саверчанка, I. Саламевіч. Мн., 1993. Т. 1.

4. Українська поезія (кінець XVI – початок XVII ст.). / Упор. В. П. Колосова, В. І.Крекотень. Київ, 1978.

5. Полоцкий С. Вирши. / Сост. В. К. Былинин, Л. У. Звонарёва. Мн., 1990.

Літаратура:

1. Беркаў П. Н. Фр. Скарына і пачатак усходнеславянскага вершаскладання // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968.

2. Грынчык М. М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973.

3. Ралько I. Д. Верш і мова: Праблемы тэорыі і гісторыі беларускага верша. Мн., 1986.

4. Саверчанка I. В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI – першая палова XVII ст. Мн., 1992.

5. Сулима М. М. Українське віршування кінця XVI – початку XVII ст. Київ, 1985.

6. Званарова-Конан А. Паэт, які адчыняў «вароты вучонасці» // Полымя. № 5. 1987.

7. Былинин В. К., Звонарёва Л. У. Поэзия Симеона Полоцкого // Полоцкий С. Вирши. Мн., 1990.

8. Сімяон Полацкі // Крыніца. 1995. № 5.

9. Кавалёў С. В. Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. Мн., 1993.

10. Кавалёў С. В. Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Мн., 2002.

Тэма 3: ТВОРЧАСЦЬ ЯНКI КУПАЛЫ.

1. Эпоха, у якую жыў пісьменнік, яго ідэйна-палітычныя погляды і нацыянальна-дэмакратычныя памкненні:

а) адлюстраванне трагізму эпохі і матывы трагізму ў драматычных паэмах "Адвечная песня" і "Сон на кургане". Сімвалічнасць і філасафічнасць паэм.

б) творчасць паэта ў 1920-х-30-х гг., імкненне разабрацца ў складанасцях часу, боль за лес «забранага краю»;

в) узнёсласць і дзяжурны аптымізм вершаў ляўкоўскага цыклу.

2. Нацыянальная праблематыка ў творчасці Янкі Купалы:

а) тэма Беларусі ў купалаўскай лірыцы дарэвалюцыйнага часу і першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя (вершы «На сход», «Мая вера», «Беларускія сыны», «Паўстань», «На нашым полі», «Перад будучыняй», «Ворагам беларушчыны», «Роднае слова», «Мая малітва», «Забраны край» і інш.);

б) пастаноўка праблемы нацыянальнай свядомасці ў трагікамедыі «Тутэйшыя».

3. Жыццё сялянства, вобраз селяніна і народны ідэал ў творчасці Янкі Купалы:

а) услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднайменнай паэме, заклік да народнай барацьбы за свае сацыяльныя правы (вершы «Там», «За праўду», «Яшчэ прыйдзе вясна», «Выйдзі» і інш.);

б) вобраз Сымона ў драме «Раскіданае гняздо», драматызм яго вобразу;

в) вобраз Паўлінкі ў аднайменнай камедыi як увасабленне лепшых рыс нацыянальнага беларускага характару.

4. Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы:

а) погляды Купалы на прызначэнне мастака і мастацтва (на прыкладзе паэмы «Курган»);

б) паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме «Тарасова доля».

5. Мастацкія вартасці Купалавых твораў і іх мова, выкарыстанне беларускага фальклору, ступень літаратурнай стылізацыі.

6. Значэнне творчасці Янкі Купалы ў гісторыі беларускай літаратуры.

Літаратура:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. Мн., 1999 – 2002.

2. Янка Купала: Выбраныя творы. Мн., 2002 (Беларускі кнігазбор)

3. Янка Купала: Жыве Беларусь. Мн., 1994.

4. Навуменка І. Янка Купала: Духоўны воблік героя. Мн., 1967.

5. Гніламёдаў У. Янка Купала: Новы погляд. Мн., 1995.

6. Васючэнка П. Драматургічная спадчына Я. Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. Мн., 1994.

7. Юрэвіч У. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1985.

8. Лойка А. Як агонь, як вада: Раман-эсэ пра Я. Купалу. Мн., 1980.

9. Бярозкін Р. Свет Купалы. Мн., 1965.

10. Ярош М. Янка Купала. Якуб Колас. Мн., 1989.

11. Тычко Г. К. Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Мінск, 2001.

Тэма 4. ТВОРЧАСЦЬ ЯКУБА КОЛАСА

1. Асноўныя матывы і вобразы лірыкі Якуба Коласа:

а) сацыяльныя матывы, грамадзянскасць у Коласавых вершах ("Канстытуцыя", "Беларусам", "Да працы!", "Наперад!");

б) карціны прыроды ў Коласавых вершах ("Родныя вобразы", "Рольнік", "Хмаркі", "Голас зямлі", "У родных мясцінах", "Лясам Беларусі") і ў паэме «Новая зямля».

2. Тэма паэта і паэзіі ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”:

а) як у творы праяўляецца геніяльнасць Сымона? Суадносіны генія і таленту;

в) сімвалічнае значэнне зыходу з дому Сымона і яго блуканняў у свеце;

б) у чым праяўляецца драма мастака і народа ў паэме?

3. Жыццё сялянства, вобраз селяніна і народны ідэал ў творчасці Якуба Коласа:

а) жыццёвы шлях Міхала, вобраз дзядзькі Антося, дзіцячыя персанажы ў паэме-эпапеі "Новая зямля";

б) паэтызацыя асноў народнага жыцця, духоўнага свету селяніна ў паэме-эпапеі "Новая зямля";

в) паказ цяжкасцяў калектывізацыі ў аповесці «Адшчапенец».

4. Значэнне творчасці Якуба Коласа ў гісторыі беларускай літаратуры.

Літаратура:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. Мн., 1999 – 2002.

2. Навуменка І. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. Мн., 1968. [2-е выд.] 1981.

3. Навуменка І. Якуб Колас. Мн., 1982.

4. Чыгрын І. Рэальнае і магчымае: Проза Я. Коласа. Мн., 1991.

5. Казбярук У. М. Паэма Я. Коласа «Новая зямля»: У святле славянских традыцый. Мн., 1979.

6. Ярош М. Янка Купала. Якуб Колас. Мн., 1989.

Тэма 5. БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА 1920-30-х гг.

1. Беларускі літаратурны працэс у 1920-30-я гады.

а) дзейнасць літаратурных аб'яднанняў: "Маладняк", "Узвышша", "Полымя"; «Саюз беларускіх пісьменнікаў»;

б) адметнасць заходне-беларускай літаратуры (тэматыка, жанры, вобразы).

2. Аналіз сацыяльнай рэчаіснасці і раскрыццё унутранага свету асобы ў творах Максіма Гарэцкага:

а) тэма вернасці роднай зямлі ў апавяданні "Роднае карэнне";

б) сімвалічнасць вобраза Ігната Абдзіраловіча ў аповесці "Дзве душы";

в) антымілітарысцкая тэматыка ў апавяданнях "Літоўскі хутарок", "Рускі", " Генерал", "На этапе" ці ў запісках «На імперыялістычнай вайне» (любы твор на выбар).

3. Гуманістычнае, трагічнае і эпічнае ў прозе Кузьмы Чорнага:

а) гуманістычны пафас ў апавяданнях «Вераснёвыя ночы» і «Справа Віктара Лукашэвіча», кампазіцыя твораў;

б) паэтыка і рэалізм рамана «Млечны шлях»;

в) антываенны пафас сацыяльна-філасофскага рамана "Пошукі будучыні"; аўтарская канцэпцыя гістарычнай будучыні беларускага народа.

4. Сатырычная творы беларускіх пісьменнікаў:

а) паказ грамадскага жыцця ў рамане Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя".

б) сатырычныя тыпы ў вершах і байках Кандраты Крапівы;

в) прыкметы часу і тыповасць вобразаў камедыі Крапівы "Хто смяецца апошнім".

5. Значэнне перыяду 1920-30-х гг. ў гісторыі беларускай літаратуры.

Літаратура:

1. Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20–30-х гадоў. Мн., 1985.

2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. Мн., 1999 – 2002.

3. Адамовіч А. М. Беларускі раман: Станаўленне жанру. Мн., 1961.

4. Максімовіч В. А. Шыпшынавы край: Старонкі беларускай літаратуры 20-30-х гг. XX ст. Мн., 2002.

5. Мушынскі М. І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20-30-я гг. Мн., 1975.

6. Навуменка І. Я. Ранні Кузьма Чорны (1923-1929). Мн., 2000.

7. Тычына М. Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. Мн., 1973.

8. Чыгрын І. Проза «Маладняка». Мн., 1985.

9. Чыгрын І. Паміж былым і будучым: Проза Максіма Гарэцкага. Мн., 1994.