Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел лит

.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
86.48 Кб
Скачать

11.Мiкола Гусоўскi — наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Францiшка Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна нi колькi жыў, нi калi памёр паэт. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былi суджаны доўгае жыццё i вялiкая слава, — паэма "Песня пра зубра" (поўная назва "Песня пра постаць, дзiкi нораў зубра i паляванне на яго"). Дзякуючы таленту i багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гiмнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлi "пад зоркай Палярнай". "Песня пра зубра" напiсаны ўдалечынi ад радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове. На беларускай мове "Песня" з'явiлася ў другой палове 60-х гг. XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона. У 1994 г. чытач змог пазнаёмiцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатона. Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокiм адчуваннем радзiмы як месца адзiнага i непаўторнага. Аўтар замiлавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцiнства i юнацтва, захапляецца "дзiвосным прыстанкам загадак i цудаў". Лес i прырода для паэта — "элiксiр маладосцi, бадзёрасцi духу.Царом беларускiх лясоў i пушчаў з'яўляецца грозны i магутны асiлак — зубр. Такiх магутных звяроў, пiша аўтар, прырода захавала толькi пад зоркай Палярнай — у нас, на Беларусi. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сiмвал яго былой магутнасцi. Надзелены незвычайнай сiлай, зубр — звер мiралюбiвы, бяскрыўдны, калi яго не зачапiць, не патрывожыць. I ён люты, бязлiтасны, калi абараняецца пры нападзе ворагаў. Паэт маляўнiча апiсвае зубрыны статак: тут адлюстраваны i стадны iнстынкт, i вернасць у парах, якую можа парушыць толькi смерць, i скрытая сiла, i невычэрпная энергiя, i магутнасць. М. Гусоўскi надзяляе зубра здольнасцю мыслiць, чуйна рэагаваць на дабро i зло: Зубр, як мы лiчым спрадвеку, хоць звер, але ж ратнiк, Ён прызнае перамогу, здабытую чэсна, - Сiлай на сiлу, у рожкi i мужнасць на мужнасць. Безлiч радкоў прысвячае паэт паляванню ў пушчы: зубр трапляе ў пастку, i на яго сыплецца цэлы град стрэл i коп'яў, упiваючыся ў цела i грыву; раз'юшаны звер доўга яшчэ бушуе, спрабуючы адпомсцiць ворагам "i за кроў, i за раны, i за парушанае мiрнае жыццё"; паступова сiлы пакiдаюць зубра; па звычаi двое юнакоў клiнкамi дабiваюць яго. Страшнае вiдовiшча! I паэт асуджае бессэнсоўнаё знiшчэнне зуброў, узнiмае праблему беражлiвых адносiн да прыроды. Зубр у паэме параўноўваецца з адважным i смелым князем Вiтаўтам, у час княжання якога Вялiкае княства Лiтоўскае дасягнула небывалага росквiту. Вiтаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыццi. Ён высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў. Воiнская мудрасць дапамагала князю дасканала рыхтаваць будучых воiнаў, прывучаючы iх да вернасцi клятве, справядлiвасцi, бясстрашнасцi: "Ох, не любiў баязлiўцаў... i клятваадступнiкаў-сведак". Найважнейшым вынiкам дзейнасцi Вiтаўта, лiчыць М. Гусоўскi, з'яўляецца тое, што "густа ён справамi век насялiў свой", i справы прынеслi княству i багацце, i дастатак. У паэме цудоўным чынам пераплятаюцца вобразы зубра, князя i народа. М. Гусоўскага да глыбiнi душы хвалююць усе беды i пакуты беларусаў. Прычыну iх гаротнага становiшча аўтар бачыць у тым, што князi i баяры, усе, хто мог бы заступiцца за простых людзей, глухiя да iх "i не горай, чым жорсткi татарын, душаць пятлёй галасы абурэння ў народзе". Гора i пакуты нясуць простаму люду i войны. М. Гусоўскi асуджае iх як сродак высвятлення адносiн памiж людзьмi: Войны! Злачынная справа - вайна выклiкае Гнеў мой, i слёзы, i боль. Ворагi (крыжаносцы, татара-мангольскiя заваёўнiкi) урываюцца на беларускiя землi, агнём i мячом усталёўваюць свой лад, жорстка распраўляюцца з прыхiльнiкамi нашай веры, вынiшчаюць мястэчкi i сёлы, не шкадуючы нi жанок, нi дзяцей. Там, дзе пройдуць варожыя войскi, застаюцца толькi "асмолкi ды печышчы, попел ды косцi, зграi варон ды чароды сабак адзiчэлых". Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць у раз'яднанасцi людзей, iх незгуртаванасцi, таму i заклiкае ўсiх князёў беларускай зямлi да аб'яднання, адкрыта асуджае мiжусобiцы, братазабойствы: Ад сваiх мiжусобiц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсякаюць i веру Хрыстову. Заканчваецца паэма малiтвай да Дзевы Марыi, у якой паэт просiць Мацi Боскую спынiць забойствы i кровапралiццi, даць больш мудрасцi i раўнавагi князям i ваяводам, супакою, ладу i шчасця свайму пакутнаму краю i народу. М. Гусоўскi ў сваёй паэме не толькi апiсаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнёслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, iх думы i пачуццi, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў i нянавiсць, жыццё i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павазе да iншых народаў i iх культур. Паэма заклiкае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i праўду, весцi няспынную барацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце.

19,.Дунін-Марцінкевіч. У беларускую лiтаратуру Дунiн-Марцiнкевiч прыйшоу сталым, амаль сарака гадовым чалавекам. у 50-я годы адзiн за другiм сталi публiкавацца ужо чыста беларускiя творы Дунiна-Марцiнкевiча - "Вечарнiцы", "Гапон", "Купала", "Шчароускiя дажынкi", i сучаснiкi даволi бурна рэагуюць на феномен прыкметнага ажыулення беларускай лiтаратуры.У Дунiна-Марцiнкевiча былi свае слабыя бакi, абумоуленыя як аб'ектыунымi прычынамi, так i абмежаванасцю яго светапогляду, асаблiвасцямi яго таленту. Ен стварыу запамiнальныя вобразы беларускiх сялян, намалявау яскравыя карцiны народнага жыцця, заклау падмурак беларускай дэмакратычнай лiтаратуры.У галоуным пытаннi эпохi - iснаваннi нялюдскага прыгоннага права ен выступау адвакатам народа, хоць i не бачыу рэвалюцыйных шляхоу вырашэння гэтага пытання, абмяжоувауся апелiраваннем да сэрца i розуму грамадства.Пасля турмы пiсьменнiк - пад строгiм наглядам палiцыi у Люцынцы. Менавiта у гэты перыяд напiсаны iм лепшыя, наiбольш спелыя творы - камедыi "Пiнская шляхта" i "Залеты".У перыяд рэвалюцыйнай сiтуацыi i паустання 1863 года пiсьменнiка - часткова не без падстау - падазраюць у напiсаннi аптыурадавых творау i агiтацыi сярод сялян. Больш года адсядзеу ен у мiнскай турме. Камедыя "Пiнская шляхта" - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii - пiсала пасля рэформы 1861 г. i паустання пад кiраунiцтвам К.Калiноускага 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылi царская ваеншчына i чыноунiцтва. У камедыi аутар выкрывае паразiтычную сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва, высмейвае абмежаванасць шляхты.Дзеянне у "Пiнскай шляхце" адбываецца у адным з глухiх палескiх засценкау Пiнскага павета, дзе усе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое "шляхцiчау" - Iван ЦюхайЛiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават пабiлiся з-за таго, што першы другога абазвау мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага у суд. На разгляд справы у закiнуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстау Кручкоу з пiсарам Пiсулькiным.Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В.Дунiн-Марцiнкевiч уводзiць у п;есу сцэну судовага пасяджэння, якая успрымаецца як вострая пародыя на царскi суд.Прыстау, надзелены уладай, сярод цемнай i забiтай шляхты не лiчыць патрэбным нават захоуваць знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яуляе вiнаватымi тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi, каторыя бачылi, а не абаранiлi,- па 9-цi рублеу, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракi, за тое, што не бачыла,- па 3 рублi". Кручкоу выкарыстоувае любую магчымасць "садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцау ен прысуджае пакаранне у 25 лоз без дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасау з кiшэняу шляхцюкоу апошнiя грошы.Вобраз Кручкова пададзены у п'есе у сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна у фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоу, розных выразау, запазычаных з судовых дакументау, тыпу "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусць выступят вперод","в пользу врэменнага прысуцтвiя".Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яуляецца пiсар Пiсулькiн. Ен як i Кручкоу, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека,маляваныя госцiкi (грошы) самi у карман лезуць, не нада i рук выцягваць".В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавогв прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяу царскае чыноунiцтва Расii, для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць.Паэма "Гапон". Заснаваная на праўдзівым здарэнні, паэма раскрывае калізіі кахання маладога селяніна Гапона да Кацярыны. Складаецца твор з 4 раздзелаў-песень, у якіх раскрываюцца разнастайныя аспекты жыцця герояў. Найбольш яркі - першы раздзел, дзе апісваецца вечарынка ў карчме. Сярод прысутных найбольш вылучаецца Гапон, "зух дзяціна", які ўмее не толькі хораша танцаваць, але і "пастаяць за сваіх": ён не хаваецца, а з калом у руках бароніцца ад аканомавых паслугачоў. Гэтым учынкам В. Дунін-Марцінкевіч падкрэсліў смеласць, рашучасць характару Гапона, яго ўменне выступіць у абарону сяброў і сваёй чалавечай годнасці. У другім раздзеле, ідэя якога выказана эпіграфам "над сіратою бог з калітою", расказваецца пра жыццё Кацярыны пасля таго, як Гапона за бунт, непакору і агітацыю сярод сялянскай моладзі супраць рэкрутчыны аддалі ў салдаты. Працавітую, кемлівую, здольную дзяўчыну ўпадабаў аканом - заядлы прыгоннік, хлуслівы і амаральны чалавек. Пра паклёп на Гапона, узведзены бессаромным аканомам, даведваецца старая пані. Яна выганяе аканома з маёнтка і здае яго ў рэкруты, а Кацярыну забірае ў двор пакаёўкай, дзе тая навучылася чытаць і пісаць. У наступных раздзелах расказваецца пра Гапона, прыродны розум, дасціпнасць якога дазволілі яму - сыну прыгоннай сялянкі - даслужыцца да афіцэра і стаць па сутнасці дваранінам. Гэтым самым В. Дунін-Марцінкевіч заклікаў сялян не ўхіляцца ад воінскай службы, паказваў, што кожны сумленны і працавіты чалавек можа дасягнуць высокіх чыноў і званняў. Вярнуўшыся дамоў, герой паэмы просіць у пані блаславення на шлюб. Пані дае сваю згоду.Дабро, такім чынам, перамагае зло. Заканчваецца паэма сцэнай вяселля, якое аўтар апісвае дасканала, вельмі каларытна і падрабязна. Канфлікт паміж сялянамі і панамі, як бачна з паэмы, вырашаецца шляхам усталявання гарманічных, гуманных адносін паміж імі. Віну ж за душэўную чэрствасць, жорсткасць, цяжкае становішча сялян аўтар ускладае не на паноў, а на іх паслугачоў - аканомаў (дарэчы, у п'есе "Сялянка" такім з'яўляецца аканом Выкрутач, паўнапраўны гаспадар у маёнтку Лятальскага). Паэма "Гапон" вылучаецца майстэрствам В. Дуніна-Марцінкевіча ў паказе сялянскага побыту, добрым веданнем вуснай народнай творчасці і ўменнем арганічна ўвесці яе ў твор у выглядзе песень, прыпевак, трапных народных выслоўяў.

16, Доўгi час паэма "Энеiда навыварат" лiчылася ананiмнай. Сёння шматгадовыя спрэчкi наконт яе аўтарства лiтаратуразнаўцы (услед за вядомым даследчыкам Г. Кiсялёвым) вырашаюць на карысць Вiкенцiя Равiнскага, удзельнiка войнаў з французамi 1805-1807 i 1812 гг. Паэма , упершыню надрукаваная ў рускiм часопiсе "Маяк" у 1845 г., з'яўляецца перайманнем, наследаваннем старажытнарымскай паэме Вергiлiя (70-19 гг. да н. э.). Такiя ж пародыi i ў iншых славянскiх лiтаратурах ("Энеiда" ўкраiнскага пiсьменнiка I. Катлярэўскага, "Вергилиева Энеида, вывороченная наизнанку" рускага паэта М. Осiпава). Усе яны высмейвалi нарматыўную эстэтыку класiцызму з яе адарванасцю ад народнага жыцця, высокiм стылем, занадта ўзвышанымi i гераiчнымi вобразамi. Вергiлiй у сваёй паэме расказвае пра гераiчныя подзвiгi Энея, унука траянскага цара, якi за доўгiя 7 гадоў дасягае Iталii i становiцца там царом. Персанажамi беларускай "Энеiды навыварат", як i "Энеiды" Вергiлiя, з'яўляювда старажытнагрэчаскiя i старажытнарымскiя багi i героi. Узаемаадносiны памiж антычнымi багамi i траянцамi нагадваюць узаемаадносiны памiж панамi i прыгоннымi сялянамi. Уладнай, вяльможнай паняй у паэме з'яўляецца Юнона — багiня неба, сямейнага дабрабыту, ахоўнiца шлюбу. Яна паказана як "баба злая, адроддзя панскага, лiхая". З адкрытай нянавiсцю адносiцца яна да траянцаў i ўсiх простых людзей, бесчалавечна абыходзiцца з прыгоннымi. Помслiвай i жорсткай намалявана ў "Энеiдзе навыварат" Дыдона — багiня Месяца, заснавальнiца Карфагена. Дзесяцкага яна "прыбiла" за тое, што той "распраўшчыны не знае i без пашпортаў усiх пускае". Бог вятроў Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткiм войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багiня прыгажосцi Венера — засцянковая шляхцянка-моднiца. Вобраз вярхоўнага бога, цара i бацькi багоў i людзей Зеўса намаляваны з гумарам, гратэскам.Багi падоўгу сядзяць на печы, спяць на палацях. Аўтар, адмоўн'а адносячыся да багоў, з прыхiльнасцю i сiмпатыяй ставiцца да траянцаў. У , паэме яны параўноўваюцца з валачобнiкамi. Гэта простыя рамеснiкi i прыгонныя сяляне. Сярод iх — працавiтыя, кемлiвыя, вынаходлiвыя, сумленныя Пiлiп (ганчар), Пракоп (цясляр), Саўка (земляроб i знахар). Аўтар паказвае iх працу, звычаi, абрады i вераваннi. Галоўным героем "Энеiды навыварат" з'яўляецца Эней. Ён хоць i пан, але з павагай адносiцца да людзей. У Рыме Эней намерваецца заснаваць сваё царства, у якiм "паны не будуць так багаты", дзе будуць новыя парадкi. Паэма "Энеiда навыварат" праўдзiва (праўда, у парадыйнай форме) адлюстроўвае жыццё беларускага народа. У ёй упершыню створаны рэалiстычныя вобразы сялян i прыгоннiкаў, адкрыта крытыкуецца дваранска-арыстакратычная лiтаратура класiцызму. Створаная на народнай аснове, паэма сведчыць аб цеснай сувязi беларускай лiтаратуры XIX ст. як з вуснай народнай творчасцю i народнай паэзiяй, так i з лiтаратурамi, што дасягнулi высокага ўзроўню развiцця.

17.Творчасць Яна Баршчэўскага. “Шляхціц Завальня”. Сярод польска-беларускіх пісьменнікаў асаблівае месца займае Ян Баршчэўскі. Паходзіў ён з Віцебшчыны. Нарадзіўся ў фальварку Мурагі ля возера Нешчарда ў дробнашляхецкай сям’і. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі. Яшчэ вучнем пачаў пісаць вершы, якія чытаў на вечарынках у знаёмых. Быў увогуле здольным імправізатарам. Пасля сканчэння калегіі хацеў паступіць у Віленскі ўніверсітэт, але сродкаў для прадаўжэння вучобы не было. Працаваў хатнім настаўнікам. Потым з дапамогай аднаго сваяка трапіў у Пецярбург. Зарабляў на жыццё ўрокамі лацінскай і старажыткагрэчаскай моў, якія добра ведаў. У Пецярбургу заснаваў гурток польска-беларускіх пісьменнікаў, выдаваў альманах “Незабудка” (1849—1844; выйшла 5 кніг, на польскай мове). У Пецярбургу пазнаёміўся з А. Міцкевічам і Т. Шаўчэнкам. Шмат вандраваў па Беларусі, часта спыняўся ў свайго дзядзькі Завальні, што жыў на беразе возера Нешчарда, ля вялікай дарогі. Там уважліва слухаў і запісваў цікавыя размовы і апавяданні розных людзей. У выніку назбіраўся багаты матэрыял, які лёг у аснову чатырохтомнага выдання “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844—1846). У канцы жыцця пераязджае ва Украіну. У Кіеве ў 1849 годзе выдае апошнюю сваю кнігу “Проза і вершы” (на польскай мове). Памёр на Валыні.«Шляхціц Завальня...» складаецца з асобных апавяданняў. Разам з тым гэта кампазіцыйна цэласны твор, бо ўсе расказаныя рознымі людзьмі гісторыі яднаюць паміж сабой вобразы шляхціца Завальні, які ўжо нямала пажыў на свеце, і яго маладога пляменніка. Пры ўсёй непадобнасці сюжэтаў апавяданняў — яны тэматычна блізкія, заснаваныя на народных паданнях, легендах, павер'ях, прымхах. Формы ўзаемадзеяння Я. Баршчэўскага з вуснай народнай творчасцю вельмі разнастайныя. Аўтар звяртаецца да фальклорных сюжэтаў і матываў, вобразаў і ўяўленняў, сродкаў тыпізацыі і ўмоўнасці. Аднак «Шляхціц Завальня...» наколькі фальклорны твор, настолькі і арыгінальны, індывідуальна-аўтарскі. Аўтар заклікае свайго чытача быць добрым і спагадлівым, жыць па справядлівасці і сумленню, не чыніць нікому зла. Да гэтага праз цяжкія выпрабаванні і пакуты прыходзіць герой апавядання «Ваўкалак». Пра гэта не аднойчы гаворыць у сваіх каментарыях да пачутых гісторый шляхціц Завальня. Я. Баршчэўскі дзеліць людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і лёкай яго ці селянін (героі апавяданняў «Ваўкалак», «Пра чарнакніжніка і пра цмока.,.»). Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці («Белая сарока», «Сын Буры»). працы.

18.«Тарас на Парнасе» — сатырычна-гумарыстычная паэм] Канстанціна Вераніцына(паводле асобных дасьледчыкаў Элегія Пранціша Вуля), напісаная ў 1855 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Минскій листокъ» 16 траўня 1889. Помнік беларускай літаратуры ХІХ ст. Тэмы паэмы: 1)Адлюстраваньне нацыянальнага мэнталітэту беларуса — цэнтральная тэма паэмы «Тарас на Парнасе» і адна з галоўных задачаў яе аўтара. Прасякнутая гарманічным, аптымістычным сьветаадчуваньнем аўтара, паэма сьцьвярджае неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.2) Адлюстраваньне барацьбы перадавога і рэакцыйнага рухаў у літаратуры XIX ст. — другая тэма паэмы «Тарас на Парнасе». Непасрэдна разьвіцьцю гэтай тэмы прысьвечаная сцэна ўзыходжаньня літаратараў на Парнас. У полі зроку паэта расейская літаратура. Сымпатыі аўтара цалкам на баку перадавых пісьменьнікаў, якія вызначалі сваёй творчасьцю поступ літаратуры, сымбалізавалі яе важнейшыя і этапныя дасягеньні і посьпехі. Сюжэт твора — прыгоды палесаўніка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зьніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі клясыцызму. 3 сымпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін зь першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэаліяў карціна побыту беларускіх сялянаў. Сатырычныя выпады скіраваныя супраць псэўданароднай эстэтыкі, славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, сэнтымэнталізму. Паэма сьцвярджала неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства. Вобраз Тараса падаецца ў разьвіцьці як праз аўтарскія характарыстыкі ў пачатку і канцы паэмы, так і праз апавяданьне самога героя.Спачатку адзначаецца рахманасьць, цьвярозасьць, цягавітасьць героя, згадваецца пра прызнаньне яго высокіх станоўчых якасьцяў з боку пана, пані і брахлівага войта. Пасьля ж усяго перажытага падчас парнаскіх прыгодаў перад чытачом паўстае ўжо ня той ранейшы служка сваіх гаспадароў, як на пачатку твора. Тарас — цудоўны апавядальнік. У паэме выдатна перададзеная артыстычная манэра народнага аповеду — зь яго канкрэтнасьцю, прадметнасьцю, экспрэсіяй, шматлікімі гукапераймальнымі словамі і выклічнікамі. Прастадушны Тарас знае сабе цану і ведае, што ён зусім ня горшы за іншых вяскоўцаў, і ў той жа час ня строіць зь сябе нейкага бязгрэшнага героя, але як і належыць бываламу палесаўніку-паляўнічаму, Тарас ня супраць часам нешта прыбавіць, прыхарошыць сытуацыю на сваю карысьць. Палесаўнік Тарас цікава і артыстычна перадае ня толькі выключна падзейныя паляўнічыя прыгоды. Зусім ня чужое яму і непасрэднае захапленьне красой прыроды, навакольнага сьвету, ён жывы, душэўны, эмацыянальны чалавек. Гэтак жа натуральна, нязмушана і дасьціпна Тарас дае ацэнку ўсяму ўбачанаму і пачутаму ім на Парнасе і на падыходах да знакамітай гары. Перад чытачом паўстае чалавек прыметлівы, па-народнаму ашчадны і далікатны. Парадкам прагаладаўшыся за цэлы дзень блуканьняў і прыгодаў, Тарас ня просіць багоў яго накарміць (гэта немагчыма для яго гонару, для яго народных уяўленьняў пра прыстойнасьць), ён толькі вельмі далікатна намякае.

21.Францішка Багушэвіч. 23 сакавіка 1840

Свіраны, Віленская губерня-

28 красавіка 1900

Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, працавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. Яго працай карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных сродкау самага неабходнага: мужыком пабудаваны касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет. Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не роуна дзеле". Б.абараняючы мужыка, паказвае, як у яго расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся" аутар парауноувае жыцце селянiна i пана, iх знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю. Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнiк усiх матер. каштоун. на зямлi. Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i парадкау выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа се лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды. Iдэя справядлiрасцi памiж людзьмi выказваецца у вершы "Ахвяра". Герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго, ен не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе самае адмоунае у жыццi. Герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вышэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм сэнсе гэтага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму. Б.-вельми значная i яркая фiгура у гiсторыi беларускай лiтаратуры. Iмя таленавiтага паэта, вясковага настаунiка, удзельнiка паустання 1863 г., судовага следчага i адваката стала першым у шэрагу iменау вялiкiх беларускiх нацыянальных паэтау. Ен ведау нялегкую долю беларускага сялянства i разумеу яе прычыны. Таму у цэнтры увагi яго быу просты чалавек, селянiн-пакутнiк, якога абяздолiлi. Адвакат па прафесii Ф.Б. i у лiтаратуры стау адвакатам - абаронцам правоу прыгнечанага беларускага працоунага сялянства, нацыянальнай культуры и мовы. Творчасць пачынальнiка крытычнага рэалiзму у беларускай лiтаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лепшымi эстэтычнымi традыцыямi славянскай паэзii. У 1891 г. у Кракаве пад псеуданiмам Мацей Бурачок выйшау першы паэтычны зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады - зборнiк "Смык беларускi" пад псеуданiмам Сымон Рэука з-пад Барысава. Да абодвух зборнiкау Ф.Б. напiсау прадмовы, у якiх гаварыу пра гiсторыю i культуру беларусау, абгрунтоувау права народа на развiццё мовы. Паэт з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, абыякава ставiцца да лесу свайго народа, яго культуры i традыцый. Ф.Б. выказвае глыбокую павагу да iншых народау i iх моу. Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт парауноувае сваю творчасць з народным музычным iнструментам. Герой верша хоча зрабiць дудку якая б весялiла людзей, выклiкала у iх радасць. Але такая дудка маучыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы, стогны i плач людзей. Дудка аказалася здатнай толькi да сумных песен, у якiх выразiла долю народа. Паэт, сцвярджае аутар, павiнен складаць праудзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную прауду i лес яго народа, але i шлях да лепшага жыцця.

22. На золаку XX ст., калi Расiю ускалыхнула першая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, на Беларусi загучау голас Цеткi. Яна была паэтэсай-рэвалюцыянеркай, асветнiцай, рэдактарай, настаунiцай, публiцысткай, вучонай, медыцынскiм работнiкам. Цетка быццам знарок была народжана для такога бурлiвага часу, якi стау для яе творчасцi зорным. Паэтэса адкрывае старонку мужнасци и барацьбы у беларускай лiтаратуры. Паэзiя Цеткi уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сiлу i моц працоунага чалавека. У вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускi народ стаiць на парозе сваей свабоды. Магутнасць народа яна парауновывае з каменем, з жалезам, а душу яго - з дынамiтам. Верш, поуны аптымiзму i веры у народную сiлу, напiсаны у канцы 1905 г., калi рэвалюцыя была на уздыме. Так ревалюцыйны верш "Хрэст на свабоду", якi апявае саму рэвалюцыю i адлюстроувае падзеi крывавай нядзелi 9 студзеня. Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказау, што цар i самадзяржауе з'яуляюцца галоунымi ворагамi народа. Сваей палiтычнай накiраванасцю, верш нагадвае паэтычную лiстоуку. што заклiкала да усенароднага паустання супраць цара i самадзяржауя. Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-1907 гг. Цетка не губляе надзеi на перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыi. Прауда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня ажыве. Сваю веру у будучую рэвалюцыю яна выказала у алегарычным вершы "Бура iдзе". У творчасцi пазнейшага перыяду адлюстроуваюцца горкiя пачуццi i перажываннi паэтэсы, якiя яна зведала у эмiграцыi. Гэтыя творы заклiкалi беларусау да змагання, паказвалi шлях да лепшай долi. Пачатак ХХ ст стау адметным этапам у бел лит - перыяд нац-к-рнага адраджэння. Закон "Аб свабодзе друку" (1906 г.) зняў забарону на беларускае друкаванае слова, і пачали друк. беларускамоўныя газэты "Наша Доля", навуковапапулярная газэта "Наша Ніва", што выдавалася ў Вільні ад 10 лістапада 1906 да 7 жніўня 1915 года. Яе рэдактарамі і выдаўцамі у розныя часы былі З.Вольскі, А.Уласаў, І.Луцэвіч (Янка Купала).Дзейнасць "Нашай Нівы" выйшла далёка за межы звычайнай газэты. Для беларусаў яна служыла асноўным культурным асяродкам, адраджэннем нацыі. У гісторыю белару скага народа "Н.Н" ўвайшла як важны пісьмовы дакумэнт, помнік- традыцыйнай культуры. Ад самага пачатку свайго існаваньня газэта імкнулася абудзіць свой народ, вярнуць яму духоўныя арыенціры, узьняць родную мову. У ёй друкавалися Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Гарун, Цётка, З. Бядуля, М. Гарэцкі і шм. інш. Яны рашуча павярнулі нацыянальную мову да народа.Пад іх пяром беларускае гутарковае слова шліфавалася, удасканальвалася. Нашаніўскі перыяд храналагічна кароткі, але надзвычай важны і выніковы ў гісторыі разьвіцця беларускай мовы.

23.Янка Купала. Нарадз. у фальварку Вязынка Маладзеч. р-на 7.07.1882. Сапраудн. Имя Иван Даминикавич Луцэвич, у 1941 быу узнагародж. Дзарж .прэмии СССР за зборник “ Ад сэрдца”, памёр 28.06.1942. Тв-ць Я.К. наз. летапiсам жыцця, працы i барацьбы беларускага народа,. Паэтычны дэбют - верш "Мужык", надрук. у 1905 г. у газеце. Купала паказвае беларуса, якi працуе, не умее нi чытаць, нi пiсаць, зносiць свавольства пана, але ён пачынае пратэставаць. У 1908 г. выходзiць з друку першы паэтычны зборнiк Я.Купалы "Жалейка", вершы якого стваралiся у час рэвалюцыи 1905-1907 гг. Вершы услауляюць бел.мужыка. беларусы узнялiся на барацьбу (верш "А хто там iдзе?").. Другi зборнiк дарэвалюцыйнага Купалы - "Гусляр" , у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi.. Ен верыць у сiлу народнай песнi, якая павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць духоуную адсталасць. У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця", цэнтральнае месца у якiм займае вобраз беларускага мужыка i зямлi, на якой ен жыве. Лiрыка Я.Купалы прасякнута любоую да сваей зямлi, захапленнем яе прыгожасцю. Лепшыя узоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне". Паэт паказвае прыроду у цеснай сувязi з народнай працай. У творчастi Я.Купалы значнае месца займаюць лiраэпiчныя i рамантычныя паэмы "Зiмою", "Курган", "Бандароуна", "Яна i я", "Магiла льва", прысвечаныя лесу бел. нар, яго гiсторыi. Кастрычн. Рэв. застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у ходзе i характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у вершах першых гадоу савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, болем за Бацькаушчыну. Вялiкай любоую да Радзiмаы прасякнуты верш "Спадчына" (1918). На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхваленне савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока уваходзiць тэма сацыялiстычных пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома прауда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.К. мог шчыра услауляць калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што пiсьменнiк добра ведау аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць "ляукоускi" цыкл вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную аснову, але не усе з дваццацi вершау дасканалыя у мастацкiх адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская заглыбленасць, якая была уласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii. Зборники: «Жалейка», «Гусляр», «Дорогой жизни», «Наследство», «Безымянное» , «Песня строительству»,«Белоруссии орденоносной» Драма «Раскіданае гняздо» напісана ў 1913 г. Галоўнай тэмай з'яўляецца змаганне за зямлю і волю. У ёй адлюстравана абуджэнне працоўных беларусау да барацьбы за свае чалавечыя правы, за нацыянальную годнасць. Праз усю п'есу праходзіць тэма пошукаў народнага шчасця, праўды. Яна надае драме глыбокі філасофскі сэнс. Сюжэт: селянін-бядняк Лявон Зяблік атрымаў у спадчыну ад бацькі невялікі кусок арандаванай панскай зямлі. Яшчэ дзяды і прадзеды апрацоўвалі гэтую зямлю. Але парадкі змяніліся. 3-за мяжы вярнуўся малады пан і пачаў зганяць з зямлі арандатараў. Пяць гадоў судзіўся з дваром Лявон, шукаў справядлівасці, але нічога не дабіўся. Даведзены да роспачы, ён сканчвае жыццё самагубствам. Пасля смерці бацькі права на зямлю адстойвае яго старэйшы сын Сымон. Галоўнае ў яго характары — гэта свабодалюбства, нянавісць да прыгнятальнікаў, вера ў свае сілы. У адрозненне ад бацькі, Сымон гнеўна пратэстуе супраць несправядлівасці. Ён уступиу на шлях рэвалюцыйнай барацьбы з дапамогай прафесійнага рэвалюцыянера. Зоська — сястра Сымона — таксама імкнецца да лепшага жыцця, шукае праўду, але не можа знайсці яе, бо жыве ў казачным свеце. Лес яе складваецца трагічна: яна пакахала паніча і жадае прымірыць з ім Сымона, шчыра верыць, што сваім каханнем можа выратаваць сям'ю. Але жыццё разбівае мары Зоські. I яна ідзе разам з С. Марыля — жонка Л.З. — натура цярплівая, пакорная. Яна таксама хоча прымірыць Сымона з панічом, угаворвае яго ісці ў двор на службу. Значнае месца ў п'есе займае вобраз Старца. Гэта чалавек з нізоў народа, прадстаўнік збяднелай масы, бо сам выйшаў з такога раскіданага гнязда, як і Зяблікі.Ён — чалавек адзінокі. Шчыра спачувае гаротным і абяздоленым. Старац ухваляе той шлях, на які становіцца Сымон, і асуджае тых, хто скараецца,мірыцца з несправядлівасцю.Назва твора мае абагульненае значэнне. Гэта і раскіданая хата, і раскіданая па свеце сям'я. Твор сімвалізуе старую, разбураную Беларусь. Паэма «Бандароўна» напіс ў 1913 г. па матывах бел і ўкр нар песень аб Бандароўне і польск магнаце Патоцкім. Б — галоўны герой твора. Гэта надзвычай прыгожая дзяўчына, якой захапляецца сам паэт.З мэтай больш яскрава паказаць прыгажосць Б Я.К. шырока карыстаецца нар параўнаннямі і зваротамі. Губы Б параўноўваюцца з малінай, твар — з лілеяй, косы — з іскрыстасцю рос, вочы — з зоркамі.Сваёй чароўнай прыгажосцю Б задзіўляе ўсіх. Такія ж прыгожыя ўчынкі дзяўчыны, яе духоўны свет. Яна непакорлівая, свабодалюбивая и непадкупная. Для яе самае святое — дзявочы гонар, чалавечая годнасць. Яна ніколі не стане жыць у няволі.Гераіня вырашае лепш загінуць, чым паступіцца сваім сумленнем.Народ любіць сваю гераіню, яна -яго дачка. Яе смерць стала той апошняй кропляй, што перапоўніла чашу народнага цярпення. I народ уздымаецца на помсту за сваю гераіню. Хаваючы Б, людзі прыбралі яе, як да шлюбу у белы колер, кветкі руты-мяты — сімвал чысціні дзявочай. Б захапл сама прырода. Прырода раздзяляе разам з гераіняй яе радасці і гора, ласку і чалавечую цеплыню. Уцякае Бандароўна ад панскай пагоні — ночка абдымае яе, вецер расплятае косы, песціць белыя грудзі.Асаблівыя адносіны да Б ў аўтара. Ён любуецца дзяўчынай, спачувае ёй. Аб гэтым гавораць прамыя звароты. Аўтар не проста апісвае знешні выгляд, паводзіны Б, ён зачараваны ёю.Многія эпітэты з вуснай нар тв-ці. З асаблівай стараннасцю малюе Я.К. разбэшчанасць пана, яго лютасць. Ён «ні старому, ні малому не спускае жартаў». Гэты бязлітасны прыгнятальнік — увасабленне сіл тыраніі, жорсткасці і амаральнасці.I чым цямнейшыя фарбы выбірае аўтар для стварэння гэтага вобраза, тым вышэй узнімаецца над ім Б.