Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел літ ФІДК 150.DOC
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
181.76 Кб
Скачать

Экзаменацыйныя пытанні

  1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка і асаблівасці. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.

  2. Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”, “слоў” і прытчаў Кірылы Тураўскага.

  3. Традыцыйнае летапісанне Старажытнай Русі. Патрыятычны пафас беларускіх летапісаў. Лакальнае летапісанне (на прыкладзе “Баркулабаўскага летапіса”).

  4. Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гуманізм і патрыятызм яго прадмоў.

  5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.

  6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.

  7. Праблематыка палемічнай літаратуры Беларусі. Лёс і творчасць Іпація Пацея, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча і інш.

  8. Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.

  9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага, Каэтана Марашэўскага.

  10. Беларуская народная песенная і вершаваная паэзія ХVІІІ ст. Вершаваныя ананімныя гутаркі ХІХ ст.

  11. Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры Беларусі ХІХ ст. Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў яго паэмах “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш” (на выбар).

  12. Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

  13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.

  14. Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы творчасці. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.

  15. Агітацыйная публіцыстыка К.Каліноўскага. Асаблівасці літаратурнага працэсу на пачатку ХХ ст. Газета “Наша ніва” і яе роля ў гісторыі беларускай літаратуры.

  16. Творчасць М.Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі "Вянок", спецыфіка яе паэтыкі.

  17. Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Праблематыка п’есы "Раскіданае гняздо", паэм “Адвечная песня”, “Сон на кургане” (на выбар), вершаў з кнігі “Спадчына” (на выбар).

  18. Творчасць М.Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.

  19. Творчы феномен Змітрака Бядулі. Творчасць Вацлава Ластоўскага.

  20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (У.Дубоўка, У.Жылка, А.Мрый і інш.).

  21. Гуманістычная скіраванасць прозы М.Зарэцкага.

  22. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме "Новая зямля" альбо праблемія мастацтва і народа ў паэме “Сымон-музыка” (на выбар).

  23. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.

  24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.

  25. Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры. Гратэскава-камічны свет рамана А.Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя". Лёс аўтара і твора.

  26. Час, канфлікты, характары ў п’есах Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці” – на выбар).

  27. Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).

  28. Праблематыка, вобразна-выяўленчая спецыфіка твораў Аркадзя Куляшова. Эстэтычныя пошукі паэта ў 1960 – 1970-я гг.

  29. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.

  30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.

  31. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).

  32. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.

  33. Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў – на выбар).

  34. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.

  35. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (1-2 творы на выбар).

  36. Творчая асоба Ніла Гілевіча. Нацыянальная і фальклорная традыцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі яго паэзіі.

  37. Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Р.Барадуліна. Хрысціянскія матывы ў яго творчасці.

  38. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці А.Вярцінскага, Я.Сіпакова, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка і інш. – на выбар.

  39. Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах А.Жука, А.Кудраўца, В.Казько (на выбар).

  40. “Жаночая” паэзія Беларусі 2-й пал. ХХ ст. (творы Я. Янішчыц, Е.Лось, Н.Мацяш, Г.Каржанеўская – аўтар на выбар).

  41. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дударава і інш., на выбар).

  42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы С.Алексіевіч, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава – на выбар).

  43. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах К. Тарасава, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай – аўтар і твор на выбар.

  44. Рускамоўная літаратура Беларусі. Антываенная скіраванасць прозы А.Адамовіча. Дакументальная аснова творчасці С.Алексіевіч – аўтар на выбар.

  45. Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць В.Адамчыка, М.Стральцова – на выбар.

  46. Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца ХХ стагоддзя. Творчасць А.Разанава, У.Някляева (на выбар).

  47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”. Постаці і кнігі: творы А.Сыса, А.Глобуса, А.Мінкіна, С.Дубаўца і інш. (адзін-два аўтары на выбар).

  48. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).

  49. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць В.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).

  50. Літаратура постмадэрнізму на Беларусі і яе асаблівасці (творы Ю.Станкевіча, А. Наварыча, С. Балахонава, А. Бахарэвіча – на выбар).

Загадчык кафедры Г.К.Тычко