Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ББК (Саитова, Стрижонок).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

Метадычныя ўказанні для самастойнай работы студэнтаў

Самастойная работа дапамагае арганізаваць раўнамерную дзейнасць студэнтаў па вывучэнні прадмета, больш глыбока і грунтоўна засвоіць яго, дасягнуць своечасовага выканання заданняў, сачыць за індывідуальным рэйтынгам.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на заданні, якія выконваюцца ў камп’ютарных класах і бібліятэках. Яны могуць мець індывідуальны характар і больш высокі ўзровень складанасці, што знойдзе адпаведнае адлюстраванне і ў сістэме ацэнак.

Глыбей засвоіць тэарэтычныя, арганізацыйныя і тэхналагічныя пытанні бібліятэчна-бібліяграфічнай краязнаўчай дзейнасці дапаможа і тэсціраванне. Рубежныя тэставыя кантролі змяшчаюць заданні рознага ўзроўню складанасці і ахопліваюць заданні адкрытай і закрытай формаў, заданні на ўстанаўленне адпаведнасцей і правільнай паслядоўнасці.

Тэма 1. Сутнасць і структура краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, 2 гадзіны

Заданне для СРС – прааналізаваць тэарэтычныя аспекты – становішча распрацаванасці зместа і структуры бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства па прапанаваных крыніцах:

1.Библиотечная энциклопедия /РГБ. – М.: Пашков дом, 2007. – С.198 – 199.

2. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85 с.

3. Кушнаренко, Н.Н. Библиотечное краеведение: теоретико-методологоческий аспект: автореф. дис. … д-ра пед. наук / Н.Н. Кушнаренко; МГИК. – 1993. – 16 с.

4. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение : учеб. пособие. Вып. 1. Основы краеведения / А.В.Мамонтов. – СПб. : Акад. культуры, 1996. – 36 с.

5. Пирожков, Г.П. Краеведение в условиях информатизации общества / Г.П.Пирожков // Библиотековедение. – 2007. – № 3. – С.42 – 45.

6. Щерба, Н.Н. Библиотечное краеведение: сущность, внутренняя структура и внешняя среда / Н.Н. Щерба // Сов. библиотековедение. – 1992. – №5 – 6. – С.67 –76.

7. Эстрина, Ю.Ю. Библиотечное краеведение: актуальные проблемы / Ю.Ю. Эстрина // Науч. и техн. б-ки. – 2000. – № 6. – С. 119 – 122.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка канспектаў.

2. Субяседаванне па тэме.

Тэма 2. Развіццё бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства ў беларусі, 2 гадзіны

Заданне для СРС: самастойна вывучыць узнікненне і развіццё напрамку краязнаўчай дзейнасці ў бібліятэках Беларусі, дзейнасці па стварэнні і распаўсюджанні краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі. Звярнуць увагу на бібліятэкі, якія ў мінулым і на сучасным этапе спецыялізаваліся на краязнаўстве, прасачыць эвалюцыю краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі, асэнсаваць значэнне бібліяграфічнай інфармацыі як сродка доступа да дакументаваных краязнаўчых ведаў. Падрыхтоўка вядзецца па вучэбнаму дапаможніку:

ЛІТАРАТУРА

1. Кузьмініч, Т.В. Бібліяграфічная праца Навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі ў кантэксце інфармацыйнай дзейнасці ў рэспубліцы (другая палова 20-х – пачатак 30-х гг. ХХ ст.) / Т.В. Кузьмініч // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. – Мінск, 2006. – Вып. 8. – С.200 – 211.

2. Саітава В.І. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства // Саітава, В.І. Гісторыя краязнаўства Беларусі. – Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2009. – С. 44 – 46, 73 – 74, 92 – 96, 130 – 132, 143 – 148, 167 – 170, 192 – 195.

Форма кантролю СРС: 1. Субяседаванне па тэме.