Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ББК (Саитова, Стрижонок).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

Практычная работа № 5 па тэме “краязнаўчая бібліяграфічная прадукцыя бібліятэк”, 2 гадзіны

Мэта: засваенне ўяўленняў аб сістэме краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і методыцы бібліяграфавання.

Заданне: адносна прапанаванай мадэлі СКБД прааналізаваць 5-6 краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, вызначыць іх месца ў структуры сістэмы. Для выканання работы выкарыстоўваецца (з некаторымі скарачэннямі) мадэль СКБД, распрацаваная А.В.Мамантавым і М.М.Шчэрбай. Кожны дапаможнік характарызуецца таксама ў метадычным аспекце.

Выкананне: студэнты выкарыстоўваюць краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі з фонду 312 каб., здзяйсняючы іх агульны бібліяграфічны аналіз. Па прымеце мэтавага і чытацкага прызначэння (грамадскага прызначэння) выбіраюць прыклады дапаможнікаў, адпавядаючых двум падсістэмам: рэкамендацыйных і навукова-дапаможных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. На кожны бібліяграфічны дапаможнік складаецца бібліяграфічнае апісанне. Затым студэнт адказвае на пытанні, якія дапамагаюць ахарактарызаваць відавыя асаблівасці дапаможніка і суаднесці яго з пэўным звяном СКБД, а таксама азнаёміцца з методыкай складання.

Схема аналізу:

1. Вызначыць месца краязнаўчага бібліяграфічнага дапаможніка, дапаможніка мясцовага друку ў СКБД па прымеце грамадскага прызначэння:

1.1. Падсістэма рэкамендацыйных краязнаўчых дапаможнікаў;

1.2. Падсістэма навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў

2. Па прымеце зместу рэальных аб’ектаў бібліяграфавання выдзяляюцца:

2.1. Універсальныя

2.2. Шматгаліновыя

2.3. Галіновыя

2.4.Тэматычныя

2.5. Праблемна-комплексныя

2.6. Персанальныя і біябібліяграфічныя.

3. Ахарактарызаваць методыку бібліяграфавання:

3.1. Якія віды дакументаў адлюстраваны, на якіх мовах?

3.2. Якія віды анатацый выкарыстаны? Ці адпавядуюць яны спецыфічным патрабаванням да анатавання краязнаўчых дакументаў? Ці адпавядаюць яны віду, тыпу, жанру дапаможніка?

3.3. Пералічыце дапаможныя паказальнікі. Ці дастаковыя яны для раскрыцця зместу дапаможніка?

3.4. Ці дакладна вызначаны складальнікамі від, тып (жанр) бібліяграфічнага дапаможніка?

ЛІТАРАТУРА

  1. Краязнаўчая дзейнасць бiблiятэк: метад. рэкамендацыi / НБ Беларусi; склад. Р. М. Чыгірова, М. У. Сокал. — Мн., 1994. — С.61 – 64.

  2. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник / А.В.Мамонтов, Н.Н.Щерба. – М.: Кн. палата, 1989. – С.90 – 133.

  3. Толкунова, В. Современные библиографические краеведческие издания как средство обеспечения доступа к краеведческой информации / В. Толкунова // Инф. бюл. РБА. – 2003. – № 24. – С. 176 – 178.

Практычная работа № 6 падрыхтоўка тэматычнага спіса літаратуры

“КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ”, 4 гадзіны

Мэта: засваенне тэхналогіі падрыхтоўкі краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі.

Заданне: Падрыхтаваць тэматычны спіс літаратуры (спіс тэм прапануецца ці можа быць прапанаваны самі студэнтам). У якасці аб’екта можа быць абраны любы населены пункт (г. Ваўкавыск і інш.), адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (Лепельскі раён).

Выкананне: 1) для падрыхтоўкі спіса кожны студэнт вызначае мэтавае і чытацкае прызначэнне данага бібліяграфічнага прадукта, выбірае крыніцы бібліяграфічнага пошуку.

2) З яго ўлікам студэнты павінны вызначыць крытэрыі адбору дакументаў (па тэрытарыяльнай прымеце, храналогічнай і моўнай прыметах, відах дакументаў і інш.) Калі аб’ектам з'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, напрыклад, раён, неабходна з дапамогай “Беларускай энцыклапедыі” ці іншых даведачных выданняў выявіць населеныя пункты раёна, так як павінны бібліяграфавацца дакументы як прысвечаныя раёну ў цэлым, раённаму цэнтру, так і асобным населеным пунктам.

3) Для пошуку неабходна выкарыстаць 1) першасныя дакументы (газеты (ч/з універсітэта), часопісы, зборнікі, манаграфіі), падкрэсліваецца значэнне геаграфічных і імянных (персаналій) паказальнікаў да выданняў. 2) выкарыстоўваюцца бібліяграфічныя дапаможнікі (краязнаўчыя тыпу “Новая літаратура аб вобласці (раёне, горадзе), бягучыя дзяржаўныя паказальнікі, бюлетэнь “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, універсальныя, галіновыя і іншыя рэтраспектыўныя паказальнікі, якія адлюстроўваюць краязнаўчыя і нацыянальныя дакументы. У сшытку фіксуюцца індэксы, назвы раздзелаў, рубрык бібліяграфічных дапаможнікаў, у якіх адлюстраваны дакументы па тэме.

4) Праводзіцца адбор дакументаў з улікам тэмы, мэтавага і чытацкага прызначэння складаемага спіса літаратуры. Уніфікуюцца бібліяграфічныя апісанні.

5) Праводзіцца групоўка бібліяграфічных запісаў (выбар групоўкі трэба пісьмова абгрунтаваць). Пажадана выдзеліць 2 – 3 раздзелы.

6) Спіс афармляецца (невялікая прадмова, спіс прагледжаных крыніц) і здаецца на праверку.

ЛІТАРАТУРА

  1. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография : учебник / А.В.Мамонтов, Н.Н.Щерба. – М. : Кн. палата, 1989. – С.133 – 147.

  2. Михлина, И.И. Отбор литературы по территориальному признаку в краеведческих пособиях / И.И.Михлина // Библиография. – 1998. – № 1. – С.35 – 39.

  3. Солодовникова, Е.П. Территориальный аспект информации и принципы библиографирования краеведческой литературы: теоретико-методическое исследование : Автореф. дис. ... канд. пед. наук : 05.25.03 / Краснодар. гос. ун-т культуры и искусств. – Краснодар, 2001. – 19 с.