Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
асновы кансервацыі і рэстаўрацыі (праграма).doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
203.78 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі

(помнікаў гісторыі і культуры)

Праграма для студэнтаў V курса спецыяльнасці

“музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”

Мінск 2007

Праграму распрацаваў

А.А. Трусаў, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт кафедры гiсторыi Беларусi i музеязнаўства

Рэцэнзенты

А.У. Карпенка, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

І.М. Чарняўскі, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Рэкамендавана да друку прэзiдыумам вучэбна-метадычнай рады Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры і мастацтваў (пратакол № ___ ад ___ . ________. 200 г.)

Уступ

Праграма курса “Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры” прызначана для студэнтаў спецыяльнасці “музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”.

Авалоданне тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі ў дадзеным накірунку дазваляе падрыхтаваць добрага спецыяліста не толькі ў галіне музейнай справы але і ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны. У працэсе вывучэння курса студэнты набываюць веды па гісторыі еўрапейскай рэстаўрацыі, а таксама па гісторыі ўзнікнення і развіцця рэстаўрацыйнай справы на тэрыторыі Беларусі і сумежных краін. Студэнт павінен добра арыентавацца ў відах работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, парадку правядзення на іх работ, ведаць прававыя паўнамоцтвы навуковага кіраўніка ў арганізацыі і правядзенні навуковых праектных і вытворчых работ на аб’екце рэстаўрацыі.

На падставе вывучэння курса “Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры” студэнты павінны ведаць:

– прынцыпы рэстаўрацыі і кансервацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, праблемы і складанасці ў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры і мастацтва ў Еўропе і Беларусі.

– метадалогію вывучэння помнікаў гісторыі і культуры пад час кансервацыі і рэстаўрацыі, дасягненні замежных і айчынных даследчыкаў у дадзенай галіне.

Умець:

– выкарыстоўваць неабходныя пісьмовыя крыніцы;

– выяўляць прычыны і віды разбурэнняўпомнікаў гісторыі і культуры;

– выкарыстоўваць тэхналогію рэстаўрацыі і кансервацыі розных музейных экспанатаў.

Курс “Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры” непасрэдна звязаны з выкладаннем гісторыі архітэктуры, археалогіі, этналогіі, палявой археалогіі, гісторыі матэрыяльнай культуры, навукова-фондавай работы ў музеях і ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У межах вывучэння курса прадугледжаны наступныя віды заняткаў: лекцыі, семінары, заданні для самастойнай работы студэнтаў і курсавая работа.

Па выніках вывучэння дысцыпліны праводзяцца залік і экзамен.

Тэматычны план курса

Раздзелы і тэмы

Колькасць гадзін

усяго

лекц.

семін.

самаст.

работа

Уводзіны.

Асноўная рэстаўрацыйная тэрміналогія.

Тэма 1. Сістэма крытэрыяў каштоўнасцей помнікаў гісторыі і культуры. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Раздзел І. Гісторыя еўрапейскай рэстаўрацыі.

Тэма 2. Рэстаўрацыя помнікаў Еўропы ХІХ – пачатку ХХ стст. Фармаванне прынцыпаў сучаснай рэстаўрацыі.

Тэма 3. Рэстаўрацыя і ахова помнікаў гісторыі і культуры ў СССР.

Тэма 4. Рэстаўрацыя помнікаў Літвы.

Тэма 5. Рэстаўрацыя помнікаў Польшчы.

Тэма 6. Рэстаўрацыя помнікаў Польшчы і Літвы.

Раздзел ІІ. Гісторыя беларускай рэстаўрацыі і аховы помнікаў.

Тэма 7. Ахова і рэстаўрацыя помнікаў Беларусі ХVІ – пачатку ХХ стст.

Тэма 8. Рэстаўрацыя і ахова помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.).

Тэма 9. Ахова помнікаў на Беларусі ў ХХ ст. (пасля 1917 г.).

Тэма 10. Вывучэнне, кансервацыя і рэстаўрацыя помнікаў гісторыі і культуры ў БССР.

Тэма 11. Праблемы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Віцебшчыны. (Віцебск, Полацк, Ворша).

Тэма 12. Праблемы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Магілёўшчыны (Магілёў, Мсціслаў, Быхаў).

Тэма 13. Праблемы кансервацыі і рэстаўрацыі беларускіх замкаў (Мірскі, Нясвіжскі, Крэўскі, Наваградскі і Лідскі замкі).

Тэма 14. Праблемы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Мінска.

Тэма 15. Рэканструкцыя і рэстаўрацыя Верхняга горада Мінска (семінар праходзіць у Верхнім горадзе).

Тэма 16. Аналіз публікацый па захаванню гістарычнай спадчыны старога Мінска і іншых гістарычных гарадоў Беларусі.

Раздзел ІІІ. Тэорыя і практыка сучаснай рэстаўрацыі.

Тэма 17. Асноўныя прынцыпы сучаснай рэстаўрацыі.

Тэма 18. Прынцыпы рэстаўрацыі руініраваных помнікаў архітэктуры.

Тэма 19. Даследаванні помнікаў архітэктуры падчас рэстаўрацыі. Асноўныя патрабаванні да Навуковага праекта рэстаўрацыі.

Тэма 20. Міжнародныя арганізацыі па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры.

Тэма 21. Праблемы рэстытуцыі культурных каштоўнасцяў. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі ў музеях іншых краін.

Тэма 22. Рэстаўрацыя і кансервацыя помнікаў народнага дойлідства.

Тэма 23. Захаванне, вывучэнне і рэстаўрацыя помнікаў народнай архітэктуры.

Тэма 24. Рэстаўрацыя мемарыяльных садоў і паркаў.

Раздзел ІV. Рэстаўрацыя і кансарвацыя твораў манументальнага і станковага жывапісу.

Тэма 25. Тэхналагічныя асаблівасці насценнага жывапісу.

Тэма 26. Рэстаўрацыя і кансервацыя фрэсак ХІІ – ХVІ стст.

Тэма 27. Рэстаўрацыя і кансервацыя насценнага жывапісу ХVІІ – ХХ стст.

Тэма 28. Рэстаўрацыя і кансервацыя твораў станковага жывапісу (тэмперны жывапіс).

Тэма 29. Рэстаўрацыя і кансервацыя твораў станковага жывапісу (алейны).

Тэма 30. Рэстаўрацыя і кансервацыя помнікаў іканапісу.

Тэма 31. Захаванне, вывучэнне і рэстаўрацыя фрэскавага жывапісу.

Тэма 32. Захаванне, вывучэнне і рэстаўрацыя беларускага іканапісу.

Раздзел V. Захоўванне, кансервацыя і рэстаўрацыя музейных экспанатаў.

Тэма 33. Агульны рэжым захавання музейных экспанатаў. Музейная мэбля.

Тэма 34. Фондасховішчы і іх абсталяванне. Музейная экспазіцыя.

Тэма 35. Захаванне, кансервацыя і рэстаўрацыя металічных вырабаў. Нумізматычныя калекцыі і іх захаванне.

Тэма 36. Захаванне, кансервацыя і рэстаўрацыя вырабаў з керамікі, скуры і косці.

Тэма 37. Захаванне, кансервацыя і рэстаўрацыя шкляных вырабаў.

Тэма 38. Захаванне і кансервацыя скульптуры.

Тэма 39. Вывучэнне і рэстаўрацыя старадаўняй мэблі.

Тэма 40. Захаванне і кансервацыя вырабаў з дрэва. “Археалагічнае” дрэва. Археалагічны музей у Бярэсці.

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

4

2

2

2

2

2

2

2

10

10

Усяго

100

52

28

20

УВОДЗІНЫ

Віды работ на матэрыяльных каштоўнасцях: нагляд, рамонт, натурныя даследаванні, кансервацыя, рэстаўрацыя, рэгенерацыя, рэканструкцыя, аднаўленне, прыстасаванне, раскрыццё.