Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
асновы кансервацыі і рэстаўрацыі (праграма).doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
203.78 Кб
Скачать

Тэма 24. Рэстаўрацыя мемарыяльных садоў і паркаў.

Праблема рэстаўрацыі і прыстасавання помнікаў сядзібна-паркавай архітэктуры. Неабходныя ландшафтныя працы: добраўпарадкаванне і пасадка новых зялёных насаджэнняў.

Плён супрацоўніцтва архітэктараў-рэстаўратараў і садоўнікаў-дэкаратараў. Рэстаўрацыйныя працы на сядзібах і парках у Гомелі, Жылічах, Снове, Хальчы і Святску. Аднаўленне гістарычных паркаў у Несвіжы і Міры. Праблема аднаўлення Лошыцкага парку у Мінску. Захаванне гарадскіх сквераў і бульвараў. Аднаўленне садова-паркавай скульптуры і малых архітэктурных формаў. Мемарыяльная сядзіба ператвораная ў музей (Завоссе і Залессе).

Раздзел іv. Рэстаўрацыя і кансервацыя твораў манументальнага і станковага жывапісу. Тэма 25. Тэхналагічныя асаблівасці насценнага жывапісу.

Асновы тэхналогіі насценнага жывапісу. Віды фрэсак “буон фрэско” і “фрэско сэкко”. Аснова насценнага жывапісу. Грунт насценнага жывапісу як шматкампанентная структура. Тэхніка выканання малюнка пад жывапіс у тэхніцы фрэскі. Графья. Пігменты. Звязуючае рэчыва.

Рэстаўрацыя фрэсак. Складанасці рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры і мастацтва на Беларусі: шматразовыя разбурэнні, перабудовы і наслаенні розных эпох і стыляў, асаблівасці ўздзеяння кліматычных умоў, недаўгавечнасць іх асноўных матэрыялаў.

Тэма 26. Рэстаўрацыя і кансервацыя фрэсак хіі—хvі стст.

Рэстаўрацыя фрэсак полацкага Сафійскага сабора ХІ ст. Рэстаўрацыя фрэсак Спаса-Прэабражэнскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра ХІІ ст. Рэстаўрацыя фрэсак Сафіўскага сабора брыгадай Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрань Міністэрства культуры БССР на чале з рэстаўратарм В.Лукашэвічам. Работа брыгады У.Ракіцкага ў Спаса-Ефрасіньеўскай царкве.

Дзейнасць Міколы Шчакаціхіна і Івана Хозерава па вывучэнні беларускіх фрэсак Полацка і Віцебска. Вывучэнне фрэсак ХІ—ХІІ стст. Міхаілам Каргерам і Паўлам Рапапортам.

Рэстаўрацыя фрэсак ХV—XVI стст. Вывучэнне фрагментаў фрэсак Крэўскага замка ХV ст., Супральскі храм ХVІ ст. і яго лёс.

Фрэскі знойдзеныя пад час рэстаўрацыі Барысаглебскай (Каложскай ) царквы ў Гродне і Мірскага замка.

Тэма 27. Рэстаўрацыя і кансервацыя насценнага жывапісу хvii—XX стст.

Рэстаўрацыя фрэсак ХVІІ—ХVІІІ стст. на прыкладзе кармеліцкіх касцёлаў у Магілёве і Мсціславе. Выратаванне насценнага жывапісу ХVІІІ ст. бялынічскага касцёла. Аднаўленне насценнага жывапісу Петрапаўлаўскага сабора і былога езуіцкага касцёла ў Мінску. Рэстаўрацыя насценнага жывапісу ў касцёле св.Сымона і Алены ў Мінску.

Гісторыя вывучэння беларускіх фрэсак у ХХ ст. Стварэнне нацыянальнай школы беларускіх рэстаўратараў жывапісу. Дзейнасць секцыі рэстаўратараў у складзе Саюза мастакоў Беларусі. Выстава “Рэстаўрацыя і рэстаўратары” ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (2001 г.).

Тэма 28. Рэстаўрацыя і кансервацыя твораў станковага жывапісу (тэмперны жывапіс).

Выкарыстанне аптычных, хімічных і фізічных метадаў даследавання. Вывучэнне тэхнікі тэмпернага жывапісу: яічна-жаўтковая і тэмпера на цэльным яйку. Жаўткова-алейны жывапіс. Аснова. Грунт. Традыцыйныя методыкі кансервацыі і рэстаўрацыі тэмпернага жывапісу. Замацаванне структуры помніка. Выпраўленне дэфармаваных частак. Аднаўленне і выдаленне хімічна змяніўшыхся элементаў. Выдаленне больш позніх напластаванняў.