Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
асновы кансервацыі і рэстаўрацыі (праграма).doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
203.78 Кб
Скачать

Тэма 20. Міжнародныя арганізацыі па рэстаўрацыі

і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры.

Гісторыя ўзнікнення і развіцця ЮНЕСКА і яе структура. Уваходжанне ў склад ЮНЕСКА СССР і БССР. Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Штомесячнік “кур’ер ЮНЕСКА” і яго роля ў прапагандзе сусветнай спадчыны. Канвенцыя аб ахове сусветнай, культурнай і прыроднай спадчыны (1972 г.). Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і Юнеска (1999 г.). Удзел Беларусі ў працы Фонда Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Сусветная дэкларацыя культурнай разнастайнасці ЮНЕСКА (2001 г.) Еўрапейскія Дні спадчыны. Міжнародны дзень помнікаў і мясцін 18 красавіка. Узнікненне і дзейнасць Міжнароднай рады помнікаў і мясцін (ICOMOS). Структура ICOMOSа. Міжнародны цэнтр дакументацыі ў Парыжы. Венецыянская хартыя і іншыя міжнародныя пагадненні ў галіне рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў. Міжнародны савет музеяў (ІСОМ) і яго дзейнасць. Узнікненне Беларускага камітэта ІСОМ.

Тэма 21. Праблемы рэстаўрацыі культурных каштоўнасцей.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі ў музеях і іншых краін.

Вызначэнне тэрміна “Рэстытуцыя” ў грамадзянскім і міжнародным праве. Вытокі рэстытуцыі ў ХІХ ст. Развіццё рэстытуцыі пасля І Сусветнай вайны. Дамова Польшчы з Расіяй і Украінай аб вяртанні культурных каштоўнасцей (Рыга, сакавік 1921 г.) і яе вынікі для Беларусі. Пакт Мікалая Рэрыха 15 красавіка 1935 г.

Дзейнасць фашысцкай германіі і яе саюзнікаў па захопу і экспрапрыацыі культурных каштоўнасцей пад час Другой Сусветнай вайны. Дамова 1944 г. паміж ПНР і БССР аб вывазе культурных каштоўнасцей прыватнымі асобамі. Ліквідацыя беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні і яго лёс. Вяртанне культурных каштоўнасцей беларускага народа пасля ІІ Сусветнай вайны. Знікненне і пошукі крыжа Еўфрасінні Полацкай. Канвенцыя аб ахове сусветнай, культурнай і прыроднай спадчыны 1972 г.

Рэкамендацыя ЮНЕСКА аб міжнародным абмене культурнымі каштоўнасцямі (1976 г.) Праблема рэстытуцыі культурных каштоўнасцей пасля распаду СССР. Пазіцыя Расіі па гэтаму пытанню. Дзейнасць Беларускага Фонда Культуры і Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны. Зборнікі “Вяртанне” і іх роля. Стварэнне міжведамственнай рабочай групы па рэстаўрацыі культурных каштоўнасцей у Беларусі (2006 г.).

Тэма 22. Рэстаўрацыя і кансервацыя помнікаў народнага дойлідства.

Захаванне помнікаў драўлянага дойлідства. Узнікненне музеяў пад адкрытым небам у Заходняй Еўропе і СССР. Музей-запаведнік на в. Кіжы (Паўночная Расія). Стварэнне беларускага музея-скансена. Праблема захавання драўляных помнікаў архітэктуры ў вялікіх гарадах. Гродзенскі лямус ХVІІ ст. Культавае драўлянае дойлідства Беларусі, праблемы захавання і рэстаўрацыі. Рэшткі драўляных будынкаў знойдзеныя пры археалагічных раскопках, іх кансервацыя і захаванне. Сушка археалагічнага дрэва ў камеральных умовах.

Тэма 23. Захаванне, вывучэнне і рэстаўрацыя помнікаў народнай архітэктуры.

Досвед беларускіх рэстаўратараў пры аднаўленні мемарыяльных месцаў звязаных з жыццём і дзейнасцю Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Адама Міцкевіча. Праблема пераносу драўляных помнікаў архітэктуры. Аднаўленне сядзібы Ільі Рэпіна ў Здраўнёве пад Віцебскам. Праблема захавання гістарычных беларускіх мястэчкаў і сёлаў і іх драўлянай забудовы.

Вызначэнне галоўных накірункаў абароны драўляных пабудоў: абарона ад біялагічнага разбурэння, ад магчымасці ўзгарання, умацаванне хімічнымі сродкамі.

Спосабы апрацоўкі і прапіткі драўніны. Абарона помнікаў народнага дойлідства ад уздзеянняў знешнягя асяроддзя. Правілы эксплуатацыідраўляных будынкаў – музейных аб’ектаў.