Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
асновы кансервацыі і рэстаўрацыі (праграма).doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
203.78 Кб
Скачать

Тэма 11. Праблемы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Віцебшчыны (Віцебск, Полацк, Ворша).

Віцебская Дабравешчынская царква ХІІ ст. і яе лёс. Спроба знішчэння помніка, кампанія пратэста і кансервацыя руін. Аднаўленне помніка ў 1998 г. Праблема адбудовы Свята-Успенскага сабора. Рэстаўрацыя Віцебскай ратушы, музея-сядзібы Іллі Рэпіна ў Здраўнёва, дома-музея Марка Шагала і касцёла Святой Варвары.

Аднаўленне помнікаў архітэктуры і гісторыі Полацка. Полацкі Сафійскі сабор, яго археалагічнае вывучэнне, рэстаўрацыя і прыстасаванне. Адраджэнне Спаса-Ефрасінеўскага манастыра і Багаяўленскага сабора ХVІІІ ст. Багаяўленскі мужчынскі манастыр і яго прастасаванне пад музей беларускага кнігадрукавання. Вывучэнне і рэстаўрацыя Куцеінскага Багаяўленскага манастыра ХVІІ ст. і Свята-духаўскай царквы ў Оршы. Аднаўленне былога вадзянога млына.

Тэма 12. Праблемы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Магілеўшчыны (Магілёў, Мсціслаў, Быхаў).

Разбурэнне гістарычнага цэнтра Магілёва ў ХХ ст. Вывучэнне і праект адбудовы Магілёўскай Ратушы. Вяртанне вернікам і аднаўленне інтэр’ераў кармялітскага касцёла Св.Станіслава. Дом-музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве. Прыстасаванне будынка былога банка пад абласны мастацкі музей. Вывучэнне і аднаўленне Нікольскага манастыра ХVII—XVIII стст.

Вывучэнне і спробы аднаўлення гістарычнай спадчыны г.Мсціслава: царква А.Неўскага, кармялітскі касцёл, гандлёвыя рады, былы езуіцкі касцёл ХVIII ст., будынак гімназіі.Праблемы захавання ансамбля Пустынскага манастыра.

Замак Сапегаў у Быхаве. Абарончая сінагога ХVII ст. Праблема іх аднаўлення і прыстасавання.

Тэма 13. Праблема кансервацыі і рэстаўрацыі Беларускіх замкаў (Мірскі, Крэўскі, Несвіжскі, Навагрудскі і Лідскі замкі).

Архітэктурна-археалагічнае вывучэнне Мірскага замка. Праблемы яго аднаўлення і прыстасавання. Рэстаўрацыя замка ў 20—30 гадах ХХ ст. Наданне помніку статуса помніка сусветнай спадчыны. Лёс Мірскай капліцы пачатку ХХ ст. і касцёла ў Міры.

Гісторыя будаўніцтва і рэстаўрацыі палаца-паркавага ансамбля ў Нясвіжы. Дзейнасць Антона Радзівіла і яго жонкі. Адбудова Нясвіжскай ратушы.

Трагічны лёс Крэўскага замка ў Першую Сусветную вайну. Кансервацыя польскіх спецыялістаў. Археалагічнае вывучэнне і спроба кансервацыі ў канцы ХХ ст. Рух моладзі ў абарону Крэўскага замка.

Замак-кастэль у Лідзе. Гісторыя вывучэння. Рэстаўрацыя-рамонт у пачатку ХХ ст., дзейнасць польскіх кансерватараў. Праект касервацыі, рэстаўрацыі і прыстасавання Лідскага замка ў 80-х гадах ХХ ст. Сучасныя праблемы аднаўлення і прыстасавання.

Тэма 14. Праблема кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Мінска.

Планіроўка сярэднявечнага Менска ў ХV—XIX стст. Узнікненне Верхняга горада, Троіцкага і Ракаўскага прадмесцяў. Археалагічнае вывучэнне і знішчэнне Менскага замчышча. Кальварыйскі гісторыка-культурны комплекс. Рэгенерацыя Траецкага прадмесця. Вяртанне вернікам забраных храмаў і іх адбудова. Аднаўленне касцёлаў Святога Роха, Святых Сімона і Алены і цэркваў Пятра і Паўла і Святой Марыі Магдалены. Адбудова помнікаў савецкага перыяда. Лошыцкі парк і сядзіба. Праблемы іх рэканструкцыі і прыстасавання.