- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Асвета. Кнігадрукаванне
Між тым змены, якія адбываліся ў эканамічным жыцці Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст., і перш за ўсё ўцягванне памешчыцкай гаспадаркі ў таварна-грашовыя адносіны, рабілі неабходнай рэарганізацыю школьнай справы. Першая нясмелая рэформа школы адносіцца да 40-х гадоў XVIII ст., калі адзін з прагрэсіўных прадстаўнікоў польскай асветы С. Канарскі ўзяўся за пераўтварэнне школ манаскага ордэна піяраў, членам якога быў сам. У Беларусі піяры з'явіліся ў 20-я гады XVIII ст. У ліку першых навучальных устаноў, адкрытых імі, былі школы ў Шчучыне, Геранёнах, Воранаве, Расонах, Зэльве, Лідзе, Віцебску. Арганізаваны яны былі ў асноўным на ўзор езуіцкіх. У школы прымаліся дзеці розных слаёў насельніцтва, уключаючы сялян. Навучанне было бясплатнае, але за гэта сіроты і дзеці з бяднейшых слаёў насельніцтва павінны былі выконваць пэўныя манастырскія работы, абслугоўваць школы, пансіёны для дзяцей шляхты. Курс навучання ў рэфарміраваных піярскіх вучылішчах быў разлічаны на шэсць гадоў. За гэты час вучні павінны былі засвоіць не толькі суму ведаў па гісторыі рэлігіі і багаслоўю, лацінскую мову, а таксама абавязковае для будучых дзеячаў каталіцкай царквы красамоўства. У праграму былі ўключаны і новыя прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя Польшчы і ўсеагульная гісторыя, "палітыка, або азнаямленне вучняў з творамі па пытаннях палітычных" і з "мясцовымі законамі і правамі", а таксама польская мова. Рэформа піярскіх вучылішчаў са спачуваннем была сустрэта радыкальна настроенымі коламі шляхты.
У другой палове XVIII ст. піярскія школы па свайму ўзроўню былі ўжо лепш за езуіцкія і абслугоўвалі ўжо толькі маёмныя слаі насельніцтва. Канкурэнцыя паміж ордэнамі прывяла да падзення папулярнасці езуітаў. У 60-я гады прыхільнікі гаспадарчых і палітычных рэформаў пачалі патрабаваць больш глыбокіх пераўтварэнняў у галіне асветы.
Агульная рэформа асветы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай адбылася ў пачатку 70-х гадоў XVIII ст. Юрыдычнае афармленне яна атрымала ва ўтворанай у 1773 г. Адукацыйнай камісіі – першага ў Еўроце Міністэрства народнай адукацыі, а затым – у выпрацаваным ёй і выдадзеным у 1783 г. "Статуце, прадпісаным камісіяй народнай асветы для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай". У дзейнасці Адукацыйнай камісіі значны ўдзел прымалі вядомыя польскія асветнікі канца XVIII ст. Г. Калантай, Я. Снядэцкі і інш. Тон рэформе ў Вялікім княстве Літоўскім задавалі Іаахім Храптовіч і Галоўная літоўская школа, I. Страйноўскі, К. Нарбут і інш.
Статут Адукацыйнай камісіі і мерапрыемствы, якія ажыццяўляліся ёю ў галіне асветы, насілі ў цэлым прагрэсіўны характар. Школа набывала свецкі напрамак, ад кіраўніцтва ёю адхілялася духавенства. Са школы выганяліся схаластыка і зазубрыванне. Выкладанне тэалогіі ў сценах школ было забаронена. У навучальным плане значнае месца адводзілася прадметам фізіка-матэматычнага цыкла прыродазнаўчым навукам. Гуманітарныя прадметы былі прадстаўлены ў праграме польскай і лацінскай граматыкай, геаграфіяй, гісторыяй, заканадаўствам, "маральнай навукай", логікай, палітэканоміяй, рыторыкай.
Адукацыйная камісія за 20 гадоў сваёй дзейнасці адкрыла 20 школ: у Гародні, Ваўкавыску, Барунах, Навагародку, Пінску, Бярэсці, Жыровічах, Нясвіжы, Слуцку і інш. Гэтыя школы з'яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне любой з іх давала права на паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову.
Рэформа асветы ў Рэчы Паспалітай супала з ліквідацыяй у 1773 г. Ордэна езуітаў. Гэта дазволіла перадаць справу кіраўніцтва асветай у рукі спецыяльнага ўрадавага органа разам са школамі, манастырамі, маёнткамі, грашовымі капіталамі, якія належалі езуітам. Разам з тым з-за недахопу падрыхтаваных настаўнікаў Адукацыйная камісія вымушана была выкарыстоўваць былых членаў ордэна езуітаў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў пры Галоўнай школе ў Вільні была створана настаўніцкая семінарыя.
Натуральна, што пры такіх умовах Адукацыйная камісія павінна была сустрэць сур'ёзныя праблемы і супрацьдзеянне езуітаў. Яе візітары (інспектары) ў справаздачах аб наведванні школ адзначалі, што настаўнікі-манахі, рэктары і прэфекты вучылішчаў ігнаруюць Статут і працягваюць працаваць па-старому.
Рэформа асветы адпавядала інтарэсам прагрэсіўных колаў шляхты Рэчы Паспалітай. Аднак яе рэальнае ажыццяўленне, асабліва ў галіне пачатковага навучання, было вельмі цяжкай і амаль невырашальнай задачай, таму што сапраўднымі гаспадарамі жыцця грамадства заставаліся недальнабачныя прыгоннікі-феадалы. Імкненне рэфарматараў даць народу хаця б мінімум карысных ведаў засталося толькі добрым намерам, паколькі ў школах, што знаходзіліся пад наглядам памешчыкаў, улада і дух царквы не былі пахіснуты.
У пачатку 80-х гадоў у той частцы Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, налічвалася больш за 200 пачатковых школ, у якіх навучалася каля 2500 чалавек. З іх 30 % былі дзецьмі сялян, астатнія належалі да шляхты. Навучанне сялян было абмежавана рамкамі пачатковай школы, а яго змест па-ранейшаму вызначаўся, галоўным чынам, каталіцкім духавенствам. Намаганням Адукацыйнай камісіі даць пачатковай школе свецкі напрамак перашкаджала не толькі адсутнасць цадрыхтаваных настаўнікаў, падручнікаў, памяшканняў, але і прамое процідзеянне прыгоннікаў.
Сярод навучальных устаноў Беларусі асаблівай увагі заслугоўваюць школы, заснаваныя ў Гародні кіраўніком Гарадзенскай эканоміі Антоніем Тызенгаўзам: медыцынская, ветэрынарная, акушэрская, чарчэння і малявання, фінансавых кантралёраў, каморнікаў, мастацка-тэатральная і інш. Гэта былі першыя навучальныя ўстановы такога тыпу ў Рэчы Паспалітай. Іх дзейнасць служыла далейшаму развіццю адукацыі, навукі і мастацтва, пашырэнню асветніцкіх ідэй. Асаблівае значэнне гарадзенскім школам прыдавала тое, што вучыліся ў іх пераважна дзеці беларускіх прыгонных, якія паходзілі з асабістых маёнткаў мецэната ў Паставах, Быцені і на Палессі. Для выкладання Тызенгаўз запрасіў высокакваліфікаваных спецыялістаў з Францыі і Італіі. Гэта былі гарачыя прыхільнікі Асветніцтва. Так, будаўнічую школу ўзначаліў італьянскі архітэктар Д. Сака, які ўзвёў у Беларусі некалькі палацаў. Заснавальнікам і кіраўніком гарадзенскай медыцынскай школы (акадэміі) быў французскі натураліст, вучоны з еўрапейскім імем Ж. Э. Жылібер.
Сярод беларускіх навучальных устаноў XVIII ст. заслугоўвае ўвагі Полацкі калегіум (у 1812 г. ператвораны ў акадэмію з правамі універсітэта). Ён знаходзіўся ў руках езуітаў, якія дзякуючы падтрымцы Кацярыны II захавалі свае пазіцыі ў Беларусі нават пасля скасавання Ордэна ў 1773 г. У калегіуме на даволі высокім узроўні было пастаўлена выкладанне моў, паэтыкі і рыторыкі, мастацкіх дысцыплін. Тут былі ўзведзены будынкі музея (знаходзіліся калекцыі манет, усходнія і антычныя рарытэты, больш чатырох тысяч адлівак з бронзы), карціннай галерэі (калекцыя вучнёўскіх твораў) і тэатра. Хутка павялічваліся фонды бібліятэкі – у канцы XVIII ст. яна стала буйнейшай на Беларусі (40 тыс. кніг). 3 1787 г. пры калегіуме дзейнічала друкарня, якая выдавала падручнікі і рэлігійную літаратуру на польскай, лацінскай, рускай, французскай, нямецкай мовах і латгальскім дыялекце латышскай мовы.
У цэлым школа і педагагічная думка другой паловы XVII – XVIII ст. на Беларусі развіваліся праз барацьбу рэлігійнай і свецкай асноў, асветніцтва і абскурантызму, рэакцыі і прагрэсіўных плыняў. Важным этапам у развіцці асветы з'явілася дзейнасць Адукацыйнай камісіі.
З другой паловы XVII ст. беларускае кірылаўскае кнігадрукаванне ўступіла ў паласу заняпаду. Рэзка змяншаецца колькасць брацкіх друкарняў і выпуск друкаванай кнігі. Часовае ажыўленне дзейнасці магілёўскай Богаяўленскай друкарні – апошняй брацкай друкарні ў Беларусі – адбылося ў канцы XVII ст., калі брацтва перадала яе таленавітаму гравёру Максіму Вашчанку.
М. Вашчанка першым пачаў ужываць у кірылаўскім беларускім кнігадрукаванні гравюры на медзі. 3 іншых гравёраў і ксілографаў Богаяўленскай друкарні вядомы сын М. Вашчанкі Васіль, нейкі Афанасій і Фёдар Англіейка. У пачатку XVIII ст., калі па рашэнні брацтва М. Вашчанку было забаронена займацца друкарскімі справамі, знешні выгляд выданняў значна пагоршыўся. Друк стаў неахайны, дошкі дзесяцігодцзямі ўжываліся старыя, зношаныя і пашкоджаныя. Тэматыка друкаванай кнігі замыкаецца ў вузкіх рамках літургічных выданняў.
У XVIII ст. Богаяўленская, Супрасльская і Гарадзенская друкарні выпусцілі некалькі выданняў для рускіх раскольнікаў. Стараверская абшчына паспрабавала наладзіць ў Беларусі сталае друкаванне раскольніцкай літаратуры.
З канца XVII ст. беларускае нацыянальнае кнігадрукаванне цалкам канцэнтруецца ў сценах Супрасльскага базыльянскага манастыра, дзе было выпушчана 420 выданняў, з іх беларускіх кірылаўскага шрыфту – каля 60. У 1713 г. Супрасльская друкарня дамаглася каралеўскага прывілею і зацвярджэння Рымскай кангрэгацыяй прапаганды веры. На Замойскім царкоўным саборы 1720 г. яна атрымала манапольнае права на выданне літургічнай уніяцкай літаратуры. Гэта паставіла яе ў спрыяльныя ўмовы, дазволіла пашырыць дзейнасць і выпускаць выданні вялікімі тыражамі. Самым выдатным кірылаўскім выданнем Супрасльскай друкарні можна лічыць "Лексікон" (1722). У кароткай прадмове да кнігі гаворыцца, што прычынай выдання слоўніка з'яўлялася пагалоўнае невуцтва уніяцкіх святароў у царкоўнаславянскай мове. Над афармленнем кніг працаваў умелы гравёр Лявонцій Тарасевіч. Супрасльская графіка ўяўляе прыклад творчага пераасэнсавання барока на нацыянальнай глебе, сведчыць аб высокай ступені самавызначэння беларускай школы графікі і ўяўляе сабой арыгінальную з'яву мастацтва беларускай кірылаўскай кнігі. Друкарня дзейнічала да 1795 г. Яе выданні адыгралі значную ролю ў развіцці нацыянальнай культуры XVIII ст.
Кніжны рынак Беларусі ў канцы XVII – сярэдзіне XVIII ст. быў напоўнены рэлігійнай літаратурай на лацінскай, польскай і царкоўнаславянскай мовах. Друкаваліся ў асноўным трактаты па схаластычнай філасофіі, жыцці святых, рэлігійна-маралізатарскія і рэлігійна-палемічныя творы, календары, панегірыкі ў гонар вяльмож і, урэшце, маніфесты, пастановы і іншыя дакументы варагуючых магнацка-шляхецкіх партый. Свецкія кнігі каштавалі дорага і на беларускай мове не выдаваліся. Бібліятэкі меліся толькі ў буйных манастырах і палацах магнатаў, іх зборы былі недаступны шырокаму колу чытачоў.
Пашырэнне асветніцкіх ідэй садзейнічала развіццю друкарска-выдавецкай справы. Калі ў першай палове XVIII ст. у Беларусі існавалі толькі дзве друкарні (Магілёў, Пінск), то ў другой – ужо адзінаццаць: па тры ў Гародні і Магілёве і па адной у Менску, Нясвіжы, Полацку, Слоніме, Шклове. У адрозненне ад часоў контррэфармацыі ў эпоху Асветніцтва свецкая літаратура пераважала над рэлігійнай.
У другой палове XVIII ст. у Беларусі з'явіліся першыя перыядычныя выданні. Гародня стала трэцім горадам Рэчы Паспалітай (пасля Варшавы і Вільні) і першым правінцыйным цэнтрам, у якім выходзіў свой друкаваны орган. Гэта была "Гродзенская газета". Яна сведчыць пра імкненні прадстаўнікоў мясцовага Асветніцтва (А. Тызенгаўз) узняць разумовы ўзровень шляхты, уздзейнічаць на яе ў радыкальным напрамку. Першыя нумары газеты ўбачылі свет у 1776 г. У перадавых артыкулах крытычна абмяркоўваліся надзённыя грамадска-палітычныя праблемы (напрыклад, аб прыгнёце на захопленых Прусіяй землях), што для таго часу было з'явай унікальнай. Па патрабаванню караля ў Гародні ўвялі пасаду газетнага цэнзара.
З Гародняй звязаны яшчэ два перыядычныя выданні XVIII ст. У 1792 г. тут нейкі час выдаваліся "Гродзенскія ведамасці" – орган Таргавіцкай канфедэрацыі. На працягу 1796–1797 гг. выйшлі першыя 52 нумары газеты "Літоўскі кур'ер" (потым газета выходзіла ў Вільні). У дадатках да яе часта публікаваліся паведамленні з розных куткоў Беларусі.
Такім чынам, у другой палове XVIII ст., пасля контррэфармацыйнага застою, у сістэме адукацыі і кнігадрукаванні Беларусі наступіў перыяд ажыўлення, выкліканы ўплывам асветніцкіх ідэй.