- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Тэатр. Музыка
У XVII ст. асаблівае развіццё ў Беларусі атрымлівае школьны тэатр. Усе намаганні скіроўваліся на тое, каб уздзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх. У прадстаўленнях умела выкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спалучэнні. Пастаноўкі драм суправаджаліся выступленнямі хору, "жывымі" карцінамі-алегорыямі. Сёння нам вядомы больш за сто лацінскіх і польскіх павучальных драм, пастаўленых у езуіцкіх школьных тэатрах у Полацку, Гародні, Навагародку, Пінску іІінш. Апрача п'ес чыста рэлігійнага зместу, у гэтых тэатрах паказвалі гістарычныя сюжэты, дэкламацыі, прысвечаныя пачатку заняткаў, найбольш важным падзеям і г. д. У прамежках паміж актамі драм выконваліся інтэрмедыі на беларускай мове.
Тэатры ўзнікалі і пры праваслаўных брацкіх школах. На цяперашні час вядомы 24 дэкламацыі Сімяона Полацкага, якія былі пастаўлены, калі ён жыў на Беларусі.
З XVI ст. у Беларусі распаўсюджваўся лялечны тэатр "батлейка". У "батлейцы" паказваліся сцэны пра нараджэнне Хрыста і драма "Цар Ірад". З цягам часу галоўным героем "батлейкі" становіцца беларускі мужык, які распраўляецца з прыгнятальнікамі і выходзіць пераможцам з самых складаных сітуацый.
У беларускай "батлейцы" вядома 20 народных сцэнак. Самыя папулярныя з іх: "Антон, Антоніха і каза", "Мужык Мацей, яго жонка Ульяна і доктар", "Стараста з жонкай", "Казак, поп, чорт і смерць", "Скамарох з мядзведзем", "Шляхціч-элегант" і інш. Тварэннем школьнага і лялечнага народных тэатраў з'яўляецца беларускі весялун і жартаўнік Несцерка, які быў народным заступнікам.
У другой палове XVII ст. значных поспехаў дасягаюць шматгалосыя харавыя спевы, пераважна царкоўныя. Яны ўплывалі на свецкае музычнае жыццё і спрыялі нараджэнню формаў харавога мастацтва.
Новы стыль шматгалосага харавога выканання, стыль партэсных спеваў (спевы па партыях) знайшоў пашырэнне ў царкоўна-пеўчай практыцы. Важную ролю ў яго прапагандзе на Беларусі адыграў выдатны ўкраінскі музычны дзеяч Мікола Далецкі (другая палова XVII ст.). Родам з Кіева, ён жыў некалькі гадоў у Вільні, дзе меў сувязь з перадавымі кампазітарамі і выканаўцамі польскай каталіцкай і беларускай праваслаўнай музыкі.
Харавыя шматгалосыя спевы, якія атрымалі значнае пашырэнне ў гэты час, з'яўляліся найбольш важным кампанентам школьнага спектакля. Яны ўпрыгожвалі сцэнічнае дзеянне, рабілі яго больш відовішчным і эмацыянальным. Нарэшце, яны адыгрывалі вялікую ролю ў стварэнні пэўнага настрою ў гледачоў.
Архітэктура
Асноўным кірункам мастацкай культуры другой паловы XVII – пачатку XVIII ст. было барока з арыентацыяй на заходнееўрапейскія традыцыі. Адначасова працягвалі існаваць і развівацца некаторыя элементы рэнесансу. Разам з тым ва ўмовах дэнацыяналізацыі феадальнай вярхушкі беларускага грамадства і панавання рымска-каталіцкай ідэалогіі ішло станаўленне нацыянальнай школы мастацтва на аснове традыцыйнай народнай культуры.
Найбольш поўна барока праявілася ў архітэктуры. Тут яно выразілася ў стварэнні складаных збудаванняў, пышных і адмысловых архітэктурных формаў, дэкору і інтэр'ера. Гэты стыль быў пануючым у архітэктуры да 70–80-х гадоў XVIII ст. Найбольш выразна сталае барока праявілася ў культавым дойлідстве.
Пачынаючы з езуіцкага касцёла ў Нясвіжы, узведзенага ў канцы XVI ст. вядомым італьянскім архітэктарам Бернардоні, у беларускіх гарадах і вёсках будаваліся пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрастныя спалучэнні павінны былі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця. Да такіх пабудоў належаць бернардзінскі, брыгіцкі і езуіцкі (фарны) касцёлы ў Гародні, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску, пінскі езуіцкі калегіум, бернардзінскі касцёл у Менску і інш.
Творчая перапрацоўка на глебе нацыянальнай архітэктуры заходнееўрапейскага стылю барока прывяла да стварэння ў 30-я гады XVIII ст. своеасаблівай архітэктурна-мастацкай сістэмы – позняга беларускага барока, якое ў мастацтвазнаўстве атрымала назву "віленскае барока". Яго рысы найбольш яскрава выявіліся ў культавых пабудовах уніятаў: Сафійскім саборы ў Полацку, царквах і манастырах базыльян у Беразвеччы, Барунах, Вольна, Талачыне, Жыровічах, Віцебску. Яны вызначаюцца лёгкасцю, стромкасцю і ажурнасцю, ускладнёным сілуэтам, вытанчанасцю прапорцый, пышнасцю і багаццем архітэктурнага дэкору, надзвычайнай маляўнічасцю. Цэнтральныя фасады храмаў, створаных у стылі "віленскага барока", часам мелі хвалепадобны выгляд, упрыгожваліся, як правіла, стройнымі выцягнутымі шмат'яруснымі вежамі з фігурнымі шлемамі. У гэтым стылі ўзводзіліся не толькі уніяцкія і каталіцкія, але і праваслаўныя пабудовы. Праўда, для каталіцкіх храмаў гэтага перыяду характэрны больш грувасткія формы.
Росквіт "віленскага барока" звязаны з творчасцю выдатнага архітэктара Я.К. Глаўбіца, які шмат працаваў на Беларусі, пераважна ў культавым дойлідстве (касцёл у Сталовічах, праваслаўная Спаская царква ў Магілёве і інш.). Найбольш значная яго пабудова – уніяцкая царква св. Сафіі ў Полацку (сумесна з Б.Касінскім, 1738–1750). Да ліку яскравых помнікаў "віленскага барока" належаць таксама уніяцкая царква ў Беразвеччы пад Глыбокім, уніяцкая царква ў Барунах Ашмянскага раёна, касцёл у в. Германовічы на Віцебшчыне і інш.
З цягам часу барока "дэмакратызавалася", пранікла ў свецкае дойлідства, жыллёвае будаўніцтва ("Дом на рынку" ў Нясвіжы). У новым стылі былі пабудаваны ратушы ў Менску, Віцебску, Магілёве.