Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір

Між тым Рэч Паспалітая коштам вялікіх ахвяр адбіла шведскую агрэсію. Шведскія гарнізоны ў Польшчы і Літве былі ліквідаваны. Актыўны ўдзел у гэтай барацьбе прынялі войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам П. Сапегі. Кароль Ян ІІ Казімір быў вымушаны шукаць дапамогі за межамі сваёй краіны – у Аўстрыі і Брандэбурга. Так, у 1657 г. ён пагадзіўся з перадачай Брандэнбургу Прусіі, якая да гэтага была васалам Рэчы Паспалітай. У выніку на паўночна-заходніх межах узнікла новая дзяржава – Прусія.

3 мая 1660 г. паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай было заключана мірнае пагадненне ў Аліве (каля Гданьска). Паводле міру, які ад ВКЛ падпісаў Крыштоп Пац, кароль Ян ІІ Казімір адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскую карону. Рэч Паспалітая вяртала польскую частку Прусіі, але страчвала большую частку Інфлянтаў. Швецыя замацавала за сабой Эстляндыю з востравам Эзель і амаль усю Ліфляндыю.

Аліўскі мір дазволіў Кароне і ВКЛ сканцэнтраваць буйныя сілы для наступлення. На Беларусь з Падляшша прыйшла дывізія Паўла Сапегі (6 тыс. чалавек) і вызваліла Жыровічы, з Падоллля – дывізія Стэфана Чарнецкага (4 тыс. чалавек), якая заняла Слонім. Абедзве дывізіі злучыліся і 28 чэрвеня 1660 г. у бітве каля Палонкі (пад Баранавічамі) разграмілі войска Хаванскага. Апошні страціў каля 2 тыс. воінаў і адступіў на Полацк. Наўздагон рушыла конніца С.Кміціча, якая нанесла паражэнні рэшткам расійскага войска пад Мірам, Барком і Койданавым.

Аднак наступала пакуль толькі правае крыло войск ВКЛ. Дывізія Міхала Паца доўгі час знаходзілася на тэрыторыі этнічнай Літвы. Толькі ў верасні 1660 г. жамойцкае войска далучылася да дывізіі Паўла Сапегі і выступіла на Беларускае Падняпроўе.

Каб выправіць сітуацыю, цар накіраваў у Беларусь 30-тысячную групоўку князя Ю.Далгарукага і казацкае войска з Украіны на чале з Васілём Залатарэнкам (25 тыс. чалавек). На рацэ Бася (каля Магілёва) у кастрычніку 1660 г. сутыкнуліся харугвы Сапегі, Чарнецкага, Кміціча, Палубінскага з групоўкай Далгарукага. Пасля некалькіх крывавых баёў яны ўхіліліся ад генеральнай бітвы. Але план аб'яднання Далгарукага з Хаванскім быў сарваны. Увогуле 1660 г. быў надзвычай паспяховым для арміі ВКЛ.

Шляхта, мяшчане і сяляне, якія раней прысягалі цару, пачалі масава выступаць супраць расійскіх войскаў. Гэта праявілася ў серыі паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках пад кіраўніцтвам бурмістра Левановіча выступілі супраць маскоўскага гарнізона. Яны перабілі амаль увесь сямітысячны рускі гарнізон, а брамы горада адчынілі шляхецкай кавалерыі. Кароль і вялікі князь ўзнагародзіў паўстанцаў, а гораду надаў прывілеі, роўныя прывілеям Вільні.

Па прыкладзе Магілёва мяшчане самастойна ліквідавалі царскія гарнізоны ў Дзісне, Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі, а ў 1664 г. - і ў Старым Быхаве.

Важнейшай падзеяй новага этапа вайны стала пераможная бітва, якая адбылася 4 лістапада 1661 г. пад Кушлікамі (каля Полацка). Войска ВКЛ з кароннай дывізіяй Чарнецкага пасля ўпартага супрацьстаяння разграміла тут 20-тысячную армію ваяводы Хаванскага. Пераможцы здабылі больш за 100 баявых штандараў, усю палявую артылерыю і мноства палонных, сярод якіх быў і сын Хаванскага. 2 снежня капітуляваў расійскі гарнізон у Вільні.

Перамогі пад Палонкаю і Кушлікамі змянілі ход вайны і давалі магчымасць перанесці дзеянні на тэрыторыю Расіі. Аднак войска ВКЛ утварыла канфедэрацыю і адмовілася ад паходу на Маскву.

Прычынай гэтага стаў палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай. Кароль Ян ІІ Казімір імкнуліся скасаваць прынцып поўнай згоды пры галасаванні і ўвесці выбарнасць нашчадка трона пры жыцці манарха. Прапановы аб удасканаленні палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай выносіліся на соймы 1660 і 1661 гг. Але войска і шляхта былі супраць. У каронным войску была арганізавана канфедэрацыя «Святы саюз» на чале са Стэфанам Свідэрскім, а ў войску ВКЛ – «Братэрскі саюз» на чале з Казімірам Жаромскім. Цэнтр апошняй знаходзіўся ў м. Воўпа (Ваўкавыскі раён). Канфедэраты дамагаліся не толькі выплаты жалавання, але мелі свае палітычныя праграмы, накіраваныя на абарону правоў і вольнасцей шляхты.

Канфедэрацыі блакіравалі ініцыятывы караля і паралізавалі ўзброеныя сілы дзяржавы. Тады манарх і яго двор засяродзілі ўвагу толькі на праекце выбарнасці нашчадка трона. Таксама кароль збіраўся выкарыстаць супраць канфедэрацый казакаў і татараў, якія чакалі паходу на Расію. Для схілення канфедэрацыі ВКЛ на свой бок двор падкупіў вызваленага з маскоўскага палону палявога гетмана Вінцэнта Гасеўскага, які меў уплыў на жаўнераў. Але члены «Братэрскага саюза» за спробы Гасеўскага падкупіць іх кіраўніцтва ў лістападзе 1662 г. забілі яго і маршалка Казіміра Жаромскага. Гэта паставіла жаўнераў па-за законам, і вясной 1663 г. вайсковы саюз быў ліквідаваны. Заставалася распусціць «Святы саюз» кароннай арміі. У 1663 г. ва Львове, дзякуючы пасрэдніцтву каталіцкікай царквы, было падпісана пагадненне са С.Свідэрскім. За выплачаныя грошы канфедэраты зноў падпарадкаваліся каралю.

Зімою 1663 – 1664 гг. дывізіі ВКЛ прыйшлі на злучэнне з польскай арміяй пад Глухаў, аднак агульнага наступлення не адбылося. Супраць аб'яднанага войска Рэчы Паспалітай (32 тыс. чалавек) Расія выставіла больш чым за 200-тысячную армію. Да таго ж у Польшчы пачаўся рокаш эксмаршалка Ежы Любамірскага, які перарос у сапраўдную ўнутраную вайну 1665 - 1666 гг.

Кароль і яго жонка Людовіка Марыя Ганзага (удава Уладзіслава ІV) праводзілі прафранцузскую палітыку. Паколькі шлюб быў бяздзетным, каралева прапанавала кандыдатам на трон Генрыха Кондэ, якога хацела ажаніць на пляменніцы Яна Казіміра. Супраць выступіла Аўстрыя і Брандэнбург, бо варожа ставіліся да пашырэння французскага ўплыву. Аўстрыя схіліла на свой бок маршалка і польнага гетмана Е. Любамірскага, паабяцаўшы яму трон Рэчы Паспалітай пасля смерці Яна ІІ Казіміра.

На сойме 1661 г. кароль зноў прапанаваў праект элекцыі манарха. Ён прадбачыў падзенне Рэчы Паспалітай, калі шляхта не адмовіцца ад свабоднай элекцыі. Але супраць плана Яна ІІ Казіміра выступіў львоўскі кашталян Анджэй Фрэдра, частка сенатараў і паслоў, а таксама Е. Любамірскі. Апошні звярнуўся за падтрымкай да «Святога саюза». Паколькі Львоўскае пагадненне зняло канфрантацыю паміж каралём і войскам, то соймавы суд лішыў Любамірскага пасад і прыгаварыў да баніцыі (выгнаня з краіны). Эксмаршалак збёг у Сілезію, дзе сфарміраваў наёмнае войска. Яго прыхільнікі ў Рэчы Паспалітай на працягу 1665 – 1666 гг. Войска Е. Любамірскага пачало ваенныя дзеянні супраць каралеўскай арміі. 13 ліпеня 1666 г. ракашане атрымалі перамогу ў бітве пад Монтамі (каля Вроцлава). Кароль пасля доўгіх перамоў пагадзіўся падпісаць Лянгоніцкае пагадненне. Ян ІІ Казімір адмовіўся ад планаў рэформ, ракашане атрымалі амністыю.

Такім чынам, ваенныя дзеянні пачалі набываць зацяжны характар. Абодва бакі былі знясілены. У дадатак у Расіі пачалося паўстанне пад кіраўніцтва Сцяпана Разіна. Складанай была сітуацыя ва Украіне. У снежні 1666 г. новы казацкі гетман Пётр Дарашэнка разграміў польскія харугвы, а з поўдня і Варшаве і Маскве ўсё больш пагражала Турцыя. Таму ў 1664 г. пачаліся мірныя перамовы ў в. Андрусава, на шляху з Вільні ў Маскву. Яны цягнуліся амаль чатыры месяцы, а гэта – 39 пасяджэнняў. Дэлегацыю Расіі прадстаўляў пасол А. Ардын-Нашчокін, Рэчы Паспалітай – жамойцкі староста Ю. Глебавіч, маршалак ВКЛ К. Завіша, пісар К. Бжастоўскі.

30 студзеня 1667 г. было заключана пагадненне тэрмінам на 13 гадоў і 6 месяцаў. Яно ўключала прэмбулу і 34 артыкулы. Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, а таксама Старадубскі павет і Левабярэжная Украіна адыходзілі да Расіі. Віцебшчына і Полаччына, а таксама Дынабург, Інфлянты і Правабярэжная Украіна вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай. У выніку тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага паменшылася з 370 да 312 тыс. км. Пазней, згодна з дамовай 1678 г., маскоўскі ўрад вярнуў яшчэ заселеныя пераважна беларусамі Невель, Себеж і Вяліж.

Да 1680 г. абодва бакі павінны былі ўзгадніць умовы "вечнага міру".

Для абодвух бакоў Андрусаўскае пагадненне было своеасаблівым кампрамісам, такім патрэбным перад пагрозай асманскай агрэсіі. Некалькі артыкулаў трактата тычыліся непасрэдна ваеннага блока Масквы і Варшавы супраць Турцыі і Крымскага ханства. У 1686 г. гэтая ж патрэба ў саюзніку па антытурэцкай кааліцыі стала адной з прычын падпісання «вечнага міру» паміж Масквой і Варшавай, які быў буйным дыпламатычным паражэннем Рэчы Паспалітай, бо ўсё, што ў Андрусаве лічылася часовым, кампрамісным, у дадзеным трактаце атрымала статус канчатковага. У выніку слабасці Рэчы Паспалітай Расія ўстанавіла новы баланс сіл у Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

Асноўная літаратура

1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVIIXVIII стст.) / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык і інш. – Мн., 2004.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1/ Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн., 1998.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1. – Мн., 1994.

4. Абецедарский, Л.С. Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины ХVI – XVII в. / Л.С.Абецедарский. – Мн., 1978.

5. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. – Мн., 2005-2006.

6. Грабеньский, Вл. История польского народа / Вл.Грабеньский. – Мн., 2006.

7. Котлярчук, А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў / А.Котлярчук. – Мн., 2002.

8. Мальцев, А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII века / А.Н.Мальцев. – М., 1974.

9. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі са старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г.Сагановіч. – Мн., 2001.

10. Сагановіч, Г.М. Невядомая вайна: 1654 – 1667 / Г.М.Сагановіч. – Мн., 1995.

11. Сагановіч, Г.М. Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVIXVII стст. / Г.М.Сагановіч. – Мн., 1994.

12. Снапкоўскі, У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 1. – Мн., 2003.

13. Соловьев, С.М. История России с древнейших времен: В 15 кн. / С.М. Соловьев. – М., 1961. – Кн. 5 (т. 9 – 10).

14. Ткачоў М.А. Замкі і людзі. - Мн., 1991.

Лекцыя 33. Дзяржаўна-палітычны крызіс рэчы паспалітай

(другая палова XVII – першая палова XVIIІ ст.)

  • Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай

  • «Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.

  • Барацьба магнацкіх груповак у першай палове XVIIІ ст.

  • Змена канфесійнай сітуацыі

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай

Пасля заключэння Андрусаўскага перамір’я пачаўся хуткі заняпад Рэчы Паспалiтай. Палітычная анархія і безуладдзе ахапілі Рэч Паспалітую ў разглядаемы час. Дзейнасць цэнтральных органаў улады была амаль цалкам паралізавана. Рашэнні соймаў не выконваліся, а самі соймы звычайна зрываліся. У дзяржаве адсутнічалая пастаянная баяздольная армія.

На ўсталяванне палітычнай анархіі ў значнай ступені паўплывала адсутнасць у краіне моцнай цэнтральный улады. Па сутнасці Рэч Паспалітая з'яўлялася шляхецкай рэспублікай з выбарным манархам на чале. Уся ўлада належала толькі шляхецкаму саслоў'ю. Аднак шляхта больш клапацілася аб ахове свайго прывілеяванага становішча, чым аб інтарэсах дзяржавы. Эфектыўнасць яе прадстаўнічага органа - сойма - была вельмі нізкай. Соймавыя паслы ў сваёй дзейнасці павінны былі кіравацца інструкцыямі, якія прымаліся на павятовых сойміках, і не мелі права іх парушаць.

Абавязковым патрабаваннем шляхты, якое заўсёды знаходзіла адлюстраванне ў інструкцыях, была забарона ўвядзення новых падаткаў. Такім чынам шляхта імкнулася перакласці ўвесь цяжар выдаткаў краіны на дзяржаўныя ўладанні. Гэта не дазваляла павялічваць дзяржаўны бюджэт і ў сваю чаргу мець у краіне моцнае войска. У той жа час магнаты Радзівілы, Сапегі, Пацы, Агінскія і іншыя, дзякуючы велізарным зямельным уладанням, мелі магчымасць утрымліваць сваё ўласнае войска. Агульная колькасць прыватных войскаў перавышала ўсё войска краіны. З магутнасцю магнатаў вымушаны быў лічыцца нават сам кароль.

Падмуркам "залатых шляхецкiх вольнасцяў", а фактычна шляхецкага самаўладдзя i анархii, гарантам нязменнасцi ладу Рэчы Паспалiтай лiчылася права "liberum veto". Згодна з iм, кожны дэпутат сойма (з 1673 г. соймы праводзiлiся па чарзе ў Варшаве i Гароднi) мог аднаасобна заблакiраваць прыняцце любой пастановы цi нават увогуле сарваць сойм. Прэцэдэнт зрыву работы сойма адным дэпутатам быў створаны ў 1652 г., калi пасол ад ВКЛ Уладзіслаў Сiцынскi, выконваючы волю Радзiвiлаў, выказаў свой пратэст супраць перавышэння двухтыднёвага тэрмiну пасяджэння. Сойм прызнаў яго "вета" правамоцным i спынiў сваю работу. З гэтага моманту i да 1764 г. аналагiчным чынам былi сарваны 42 соймы з 55. Выкарыстанне магнатамi праз падуладнае шляхецтва права "лiберум вета" вяло да фактычнага паралiчу дзяржаўнага кiравання, магчымасцi зрыву любога памкнення да змен i рэформаў.

У той час калі агульнадзяржаўны сойм страчваў сваю ролю, у палітычным жыцці краіны ўзрастала вага мясцовых соймікаў. Да іх кампетэнцыі пераходзіць рашэнне шэрагу пытанняў, якія раней разглядаліся на вальных соймах.

Разам з паўнатой палітычных правоў шляхта дамаглася незалежнасці караля і ў галіне судаводства. Гэта адбылося шляхам утварэння вышэйшых судоў - трыбуналаў, асобна для Кароны (1578) і ВКЛ (1581). Трыбунал складаўся з выбраных шляхтай дэпутатаў, да якіх перайшлі функцыі вышэйшага апеляцыйнага суда, што раней належалі самому манарху.

У Рэчы Паспалітай адсутнічала спадчынная каралеўскай ўлада. Пасля смерці ў 1572 г. апошняга Ягелона Жыгімонта II Аўгуста, які не пакінуў нашчадкаў, усталявалася традыцыя абрання кожнага наступнага манарха на агульнадзяржаўных соймах прадстаўнікамі шляхты. Гэта вяло да пастаяннай барацьбы сярод магнацкіх груповак за ўладу падчас бескаралеўя. Для ўзмацнення сваіх пазіцый яны звярталіся за дапамогай да суседніх краін. У выніку гэтага да сярэдзіны XVIII ст. уплыў суседніх дзяржаў на абранне караля стаў ужо вызначальным.

Улада новаабранага караля была абмежавана шэрагам абавязкаў, акрэсленых у так званых "генрыкавых артыкулах". Акрамя таго, будучы кароль на элекцыйным сойме падпісваў персанальны дагавор (пакта канвента) і пацвярджаў яго ўласнаю прысягаю. У тым выпадку, калі кароль парушаў прынятыя абавязкі, шляхта мела права аказваць супраціўленне, нават узброенае, шляхам стварэння канфедэрацый. Пры гэтым кароль Рэчы Паспалітай не меў права самастойна прымаць пастановы (канстытуцыі), уводзіць новыя падаткі. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў краіне займаліся пажыццёва. Без згоды сойма кароль не мог адхіліць каго-небудзь ад займаемай пасады.

З канца XVI ст. пачынаецца ўзмацненне магнацтва. Гэта было звязана з развiццём буйных латыфундый, якiя сталi пераважаць у аграрнай структуры Беларусi з XVII ст. Яны ахоплiвалi шэраг вёсак i фальваркаў, а таксама прыватныя гарады i мястэчкi, былi вялiкiмi комплексамi i звалiся "дзяржавамi".

Разам з аслабленнем цэнтральнай улады ў другой палове XVII ст. узмацнялася магутнасць буйнейшых зямельных магнатаў. Для пашырэння сваiх уладанняў яны не грэбавалi нiчым: заманьвалi да сябе сялян суседнiх уладальнiкаў, а то i сiлай забiралi iх у свае вотчыны, дамагалiся праз суд далучэння да сваiх маёнткаў зямель менш уплывовага ўладальнiка. Дзе не мог дапамагчы суд, справа вырашалася сiлай. Немалую ролю ў пашырэннi магнацкiх уладанняў адыгрывалi выгадныя шлюбы. Для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалiтай займаў буйныя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для iх пакрыцця, ён раздаваў рэшткi дзяржаўных зямель.

У вынiку гэтых працэсаў на Беларусi ўтварылiся вялiзныя латы­фундыi магнатаў Радзiвiлаў, Сапег, Вiшнявецкiх, Пацаў, Глябовiчаў, Агiнскiх, Чартарыйскiх, Тышкевiчаў, Масальскiх, Вiленскага епiс­капства. Значна ўзмацнiлiся кантрасты ў размеркаваннi зямельных уладанняў сярод пануючага саслоўя. У той час, калi ў дробных шляхцiцаў было толькi па некалькi прыгонных, у сярэдніх – па 1–2 вёскi, магнаты мелi вялiкiя вотчыны, дзе жылi тысячы сялян. Так, ва ўладаннях дачкi Багуслава Радзiвiла толькi на тэрыторыi Беларусi было 70 тыс. сялян i мяшчан. Казiмiр Ян Сапега, вялiкi гетман ВКЛ, у 1690 г. меў 18563 "дымаў". Чартарыйскiя ў сярэдзiне XVIII ст. валодалi насельнiцтвам амаль у 25 тыс. чалавек мужчынскага полу.

Магнаты занялi незалежнае становiшча ў адносiнах да цэнтральнай дзяржаўнай улады i ператварылiся, па сутнасцi, ва ўдзельных князёў. Радзiвiлы, Сапегi, Вiшнявецкiя акружылi сябе шмат­люднымi, поўнымi залежнай шляхты дварамi, якiя здзiўлялi сучас­нiкаў сваiм багаццем. Асаблiва праславiлiся двары Радзiвiлаў у Нясвiжы i ў Белай (Берасцейскае ваяводства). Феадалы вялi паразiтычны лад жыцця, прамотвалi вялiкiя сумы ў замежных вандроўках, балях i гулянках. "Марнатраўства спусташае маёнткi, – пiсаў адзiн з сучаснiкаў, – з'ядаюцца i прапiваюцца фальваркi, вёскi, паветы".

Заможныя i ўплывовыя магнаты мелi прыватнае войска (так званыя "надворныя харугвы"), з дапамогай якога вялi памiж сабой барацьбу за ўплыў у дзяржаве. Iх землi вартавалi шматлiкiя замкi-крэпасцi, нярэдка больш сучасныя i ўмацаваныя за дзяржаўныя. Эканамiчна адасобленыя ўладаннi ўяўлялi своеасаблiвыя "дзяржавы ў дзяржаве". У iх заможныя "крулявяты" карысталiся неабмежаванай уладай, уводзiлi ўласныя законы, вялi прыватныя войны, праводзiлi ўласную замежную палiтыку, арганiзоўвалi выправы за межы дзяржавы, падпарадкоўвалi сабе шляхту. Вага магната ў палiтычным жыццi вызначалася колькасцю прыхiльных да яго шляхцiчаў. Вакол магната згуртоўвалася шляхта, якая шукала пра­тэкцыi, абароны свайго жыцця i маёмасцi i служыла яму ў латыфундыях i ў прыватным войску. У XVII i XVIII ст. магнатэрыя стала рашаючай сiлай у краiне, яна фактычна кiравала дзяржавай цi, дакладней, сваiмi непамернымi амбiцыямi вяла яе да скону. У сваiх бойках за першынства яны ўсё часцей звяртаюцца за падтрымкай да iншаземных дзяржаў. Як вынік, у снежні 1656 г. з’явіўся першы праект падзелу Рэчы Паспалітай. У г. Раднот (Трансільванія) была заключана дамова аб перадачы Вялікай Польшчы, Памор’я, Гданьска, Курляндыі, Віленскага, Трокскага, Інфлянцкага ваяводстваў Швецыі, Малой Польшчы, Мазовіі, Валыні, Падляшша Трансільваніі, заходняй часткі польскіх зямель Брандэнбургу, паўднёва-усходняй часткі беларускіх зямель украінскім казакам, Наваградскага ваяводства Радзівілам. Праўда, Радноцкі дагавор не быў рэалізаваны, паколькі Трансільванія пацярпела паражэнне ад Рэчы Паспалітай, супраць Швецыі выступіла Данія і памёр Багадан Хмяльніцкі.

У самім ВКЛ амбiцыi магнацкiх родаў даходзяць да ўзброенага сапернiцтва, перарастаюць у гра­мадзянскiя войны. У маi 1655 г. Багуслаў Радзiвiл прапанаваў курфюрсту Брандэнбурга пратэктарат над ВКЛ, а ў жнiўнi 1655 г., у час польска-шведскай вайны, перайшоў на бок шведаў i падпiсаў дагавор аб унii ВКЛ са Швецыяй, за што атрымаў ад шведскага караля шмат грошаў. У наступным годзе Радзiвiл здрадзiў шведам і стаў генерал-губернатарам герцагства Прусii. У 1662 г. ён ужо прапаноўваў свае паслугi Францыi супраць курфюрста пры ўмове, што яму больш заплацяць.

Такiм чынам, да пачатку XVIII ст. Рэч Паспалiтая прыйшла эканамiчна слабой і дэцэнтралiзаванай краінай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]