- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Царква і рэлігія на беларусі
Прывілеяванае становішча каталіцкай царквы ў ВКЛ. Паступовы крызіс праваслаў'я. Рэфармацыйны рух. Пачатак Рэфармацыі на Беларусі. Лютэранства і кальвінізм. Антытрынітарызм і сацыніянства. Дзеячы Рэфармацыі (Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі). Контррэфармацыя. Езуіты і іх дзейнасць на Беларусі. Ідэя царкоўнай уніі. Каляндарная рэформа і яе сутнасць. Прыхільнікі і праціўнікі уніі. Берасцейскі царкоўны сабор, прыняцце уніяцтва і яго сутнасць. Барацьба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI – першай палове ХVІІ ст.
Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў Вялікім княстве Літоўскім
Рэфармацыя
Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
Да канца XII ст. у Еўропе склалiся дзве вялiкiя, выразна размежаваныя рэлiгiйныя зоны: усходняя, праваслаўна-вiзантыйская, i заходняя, рымска-каталiцкая, кожная са сваёй iдэалогiяй i культурай. Мяжа памiж iмi праходзiла па Заходняму Бугу. Беларусь з прычыны свайго геапалiтычнага становiшча апынулася на памежжы двух хрысцiянскiх веравызнанняў, двух светаў – усходне- i заходнеславянскага – i стала месцам сустрэчы, сутыкнення i ўзаемадзеяння гэтых цывiлiзацый. Гэта вызначыла яе шмат у чым унiкальнае гiстарычнае становiшча ў Еўропе, абумовiла iндывiдуальнасць яе духоўнай культуры i канфесiйную своеасаблiвасць, наклала асаблiвы адбiтак на менталiтэт нашага народа. Вагаючыся памiж Захадам i Усходам i не з'яўляючыся прыхiльнай нi да таго, нi да другога, яна займала "цэнтрысцкую" пазiцыю, незвычайную i для Захаду i для Усходу, i стварыла свае арыгiнальныя нацыянальныя каштоўнасцi.
Суадносiны розных хрысцiянскiх плыняў на Беларусi ў розныя гiстарычныя перыяды мянялiся. У XI–XII стст. краіна стала амаль цалкам праваслаўнай, яе нацыянальна-культурнае развiццё праходзiла пад дабратворным уплывам культуры Вiзантыi, якая знаходзiлася тады на больш высокiм узроўнi ў параўнаннi з Заходняй Еўропай. З другой паловы XIII ст. за духоўны ўплыў на беларускiх землях пачаў змагацца каталiцкi касцёл. У другой палове XVI ст. Вялікае княства Літоўскае апынулася перад выбарам – працяг старажытнай вiзантыйска-ўсходнеславянскай традыцыi цi зварот да Захаду.
Крэўская унiя парушыла манаполiю праваслаўнай царквы ў духоўным жыццi Беларусi. Зблiжэнне з каталiцкай Польшчай, гiбель Вiзантыйскай iмперыi ў 1453 г. i аслабленне ўплыву Канстанцiнопальскага патрыярхату, канфрантацыя княства з Масквой прывялi да ўзмацнення сувязяў беларускiх зямель з заходнiм каталiцкiм светам, да больш актыўнага ўключэння iх у агульнаеўрапейскi палiтычны i культурны працэс. У канцы XIV – сярэдзiне XVI ст., нягледзячы на пашырэнне сферы ўплыву каталiцызму, тон у грамадскiм жыццi, iдэалогii, культуры задавала праваслаўная царква, а ўсходне- i заходнехрысцiянскiя ўплывы ўраўнаважвалi адзiн аднаго. Пасля Люблiнскай унii iх супрацьстаянне дасягае апагею, а раўнавага сiл схiляецца на карысць каталiцкага Захаду.
Балансаванне Беларусi памiж Усходам i Захадам вызначыла неабходнасць пошуку кампрамiсаў i зрабiла жывучай iдэю царкоўна-рэлiгiйнай унii. Менавiта тут была рэалiзавана iдэя скасавання падзелу i ўзмацнення хрысцiянства праз аб'яднанне, якая выношвалася не адно стагоддзе кiраўнiкамi праваслаўнай i каталiцкай цэркваў. З'явiлася унiяцтва – неадназначны па сваiх вынiках феномен беларускай гiсторыi.
Вялiкаму княству Лiтоўскаму з моманту яго ўтварэння быў уласцiвы нацыянальна-рэлiгiйны дуалiзм. Жамойты i Лiтва спавядалi язычнiцтва. Асноўным веравызнаннем усходнеславянскага насельнiцтва было праваслаўе. Язычнiцкая Лiтва i праваслаўная Русь мiрна суiснавалi пад уладай вялiкiх князёў. Стваральнiкi новай дзяржавы, застаючыся "паганцамi" ў душы, па палiтычных меркаваннях з лёгкасцю мянялi старых багоў на новага, балансуючы памiж усходнiм i заходнiм хрысцiянствам i язычнiцтвам. У 1246 г. прыняў "веру хрысцiянскую з Усходу з многiмi сваiмi баярамi" Мiндоўг. Перамена веры, вiдаць, была ўмовай абрання яго князем у праваслаўнай Навагародскай зямлi. Вывучаў "навукi рускiя" на Валынi, у 1254 г. хрысцiўся ў праваслаўе i нават стаў манахам Войшалк – сын Міндоўга. Ён заснаваў каля Навагародка Лаўрышаўскi манастыр, якi павiнен быў стаць аплотам праваслаўнай хрысцiянiзацыi Лiтвы. Аднак бурлiвае жыццё, што прымушала мяняць расу на зброю, i раптоўная гiбель не далi здзейснiць гэтую задуму i пераадолець нацыяльна-рэлiгiйны дуалiзм дзяржавы. Праваслаўнымi былi большасць баяр пры Гедымiнавым двары, а сам князь сiмпатызаваў хрысцiянству. Альгерд яшчэ ў маладосцi прадпрыняў першы крок да праваслаўя, а незадоўга да смерцi прыняў гэту веру. Нейкi час яе спавядаў i Вiтаўт. Праект саюза княства з Масквой прадугледжваў пераход у праваслаўе Ягайлы. Цесна зрошчаная з усходнеславянскiмi "рускiмi" этнiчнымi асаблiвасцямi вера, называючыся "рускай", садзейнiчала славянiзацыi правячай дынастыi. Надзённыя iнтарэсы ўсё больш падштурхоўвалi да хрысцiянскага свету i лiтоўскiх баяр. У 80-я гады XIV ст., да Крэўскай унii, было даволi рэальным хрышчэнне Лiтвы ў праваслаўе i завяршэнне распачатага стагоддзем раней працэсу яе славянiзацыi. Гэта магло зусiм iнакш павярнуць лёс усходняга славянства. Аднак перспектыва пераўтварэння княства ў выключна славянскую дзяржаву з дзяржаўнай праваслаўнай царквой не была рэалiзавана. Наступствы выбару, зробленага Ягайлам на карысць каталiцтва ў 1385 г., у поўнай меры адчулi яго пераемнiкi ў XV ст., калi канфлiкт памiж Вялiкiм княствам Лiтоўскiм i Вялiкiм княствам Маскоўскiм стаў набываць не толькi палiтычную, але i рэлiгiйную афарбоўку.
Праваслаўе ўмацоўвала пазiцыi вялiкiх лiтоўскiх князёў на беларуска-ўкраiнскiх землях, з'яўлялася крынiцай сiлы iх дзяржавы, уздымала iх аўтарытэт у Паўночна-Усходняй Русi. Таму першыя князi падтрымлiвалi i апекавалi праваслаўную царкву. За кошт iх падараванняў яна павялiчвала свае багаццi – землi, залежных сялян, умацоўвала свае пазiцыi, узводзiла новыя цэрквы i манастыры i да канца XIV ст. не толькi манапольна панавала ў духоўным жыццi Беларусi, але i пашырала ўплыў у Летуве.
Тэрыторыя Беларусi ўваходзiла ў склад епархiй, што склалiся яшчэ ў старажытныя часы: Полацкай, Тураўскай i часткова Смаленскай i Уладзімiра-Брэсцкай. Яны кiравалiся епiскапамi i аб'ядноўвалiся ў Кiеўскую мiтраполiю, падпарадкаваную Канстанцiнопальскаму патрыярхату. У канцы XIII – сярэдзiне XV ст. яна фармальна заставалася адзiнай для княства i Паўночна-Усходняй Русi. Пасля пераезду мiтрапалiта спачатку ва Уладзiмiр, а потым у Маскву i падтрымкi iм аб'яднальных пачынанняў маскоўскiх князёў вялiкiя лiтоўскiя князi дамагаюцца ад Канстанцiнопаля прызначэння асобнага мiтрапалiта для сваёй дзяржавы. Пачынаючы з Вiценя, яны імкнуцца зрабiць праваслаўную царкву княства самастойнай. У 1317 г. з дазволу патрыярха была заснавана Лiтоўская мiтраполiя з рэзiдэнцыяй у Навагародку. Ёй падпарадкоўвалiся Полацкая i Тураўская епархii. Гэта спрыяла нейтралiзацыi царкоўна-палiтычнага ўплыву Маскоўскай дзяржавы на ўсходнеславянскiх землях княства i ўзмацняла пазiцыi Гедымiна i яго наступнiкаў ва Усходняй Еўропе. У 1415 г. Вiтаўт дамогся ад епiскапаў выбару мiтрапалiта без згоды патрыярха.
Мiтрапалiты i епiскапы прызначалiся вялiкiм князем. Вярхi праваслаўнага духавенства ў асноўным паходзiлi з мяшчан, зрэдку з дробнай i сярэдняй шляхты. Акрамя царкоўных, у iх не было iншых уладанняў, таму яны не мелi такой вялiкай ролi, як каталiцкiя бiскупы, большасць якiх паходзiла з магнацкiх сем'яў. Толькi з другой чвэрцi XVI ст. праваслаўныя епiскапы i мiтрапалiты пачалi абiрацца з лiтвінскай знацi. У XIV–XV стст. сярод царкоўных iерархаў значную частку складалi грэкi i балгары, прысланыя з Канстанцiнопаля. У XV ст. ім былi ўласцiвыя моцныя унiяцкiя тэндэнцыi, накiраваныя на пераадоленне расколу ў хрысцiянстве.
На пачатку XVI ст. большая частка насельнiцтва Беларусi спавядала праваслаўе. Шэсць праваслаўных храмаў было тады ў Гароднi, сем – у Полацку, дзесяць – у Навагародку, дванаццаць – у Пiнску. У Вiльнi i вакол яе было каля 20 цэркваў, палову насельнiцтва сталiцы складалi праваслаўныя лiтвiны. Праваслаўная царква Беларусi ўяўляла вялiкую сiлу.