- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
10 кастрычніка пад Мацяевічамі Ферзен атакаваў войскі паўстанцаў, якія мелі ўдвая менш жывой сілы і артылерыі, і нанёс ім знішчальнае паражэнне. Паранены Касцюшка трапіў у палон. Разгром значных сіл паўстанцаў і выключэнне з кіраўніцтва паўстаннем найбольш таленавітага дзеяча, якім быў Касцюшка, прадвызначылі ход далейшых падзей. Нягледзячы на тое, што 12 кастрычніка на месца начальніка ўзброеных сіл быў прызначаны здольны і разумны чалавек, зямляк Касцюшкі Тамаш Ваўжэцкі, замяніць прызнанага кіраўніка паўстання ён не змог. Не маючы спецыяльнай вайсковай падрыхтоўкі, а таксама часу для арганізацыі абароны сталіцы, Т. Ваўжэцкі не меў ніякіх шанцаў на перамогу над такім вопытным праціўнікам, якім з'яўляўся А. Сувораў. Корпус яго ў гэты час рухаўся на Варшаву. 4 лістапада штурмам генерал-фельдмаршал узяў прадмесце польскай сталіцы Прагу, вынішчыў пры гэтым да адзінага чалавека ўсіх яе абаронцаў. Варшава капітулявала. 16 лістапада здалося паўстанцкае войска на чале з Ваўжэцкім. Пачалася расправа з удзельнікамі паўстання. У Смаленску Карярына II склікала следчую камісію, якая разглядала справы кіраўнікоў інсургентаў. Ужо на пачатку яе дзеяння былі асуджаны 85 афіцэраў. Па некаторых падліках, усяго было адпраўлена ў ссылку або пакарана іншым чынам больш за 12 тысяч чалавек. 20 тысяч паўстанцаў было інтэрніравана ў Аўстрыі, 3 тысячы – у Прусіі.
Беспаспяховасць паўстання 1794 г. была прадвызначана ўжо з першых яго крокаў. Няўзгодненасць дзеянняў кіраўніцтва, хістанні ў найбольш важных пытаннях – вызваленні сялян, ліквідацыі феадальных перажыткаў і г. д. – звузілі яго сацыяльную базу. Слабай была буржуазія, асабліва ў Вялікім княстве, інертнымі заставаліся сотні тысяч сялян. Сілы паўстання падрывалі адкрытая здрада, перашкоды, якія чынілі дзеянням Касцюшкі многія памешчыкі і вышэйшае духавенства. Недакладна была разлічана і знешнепалітычная сітуацыя. Спадзяючыся, што барацьба з буржуазнай Францыяй і Турцыяй адцягне на сябе сілы Аўстрыі, Расіі і Прусіі, кіраўнікі паўстання не змаглі знайсці саюзнікаў за мяжой. У час, калі Рэч Паспалітая супрацьстаяла тром магутнейшым дзяржавам Еўропы, Францыя здолела ўмацавацца і ў далейшым атрымала перамогу над членамі антыфранцузскай кааліцыі. Сваёй гібеллю Рэч Паспалітая выратавала рэвалюцыйную Францыю. Няўдача паўстання прадвызначыла ліквідаванне Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Па сутнасці, трэці падзел рыхтаваўся яшчэ напярэдадні паўстання, і толькі яно магло, у выпадку перамогі, прадухіліць яго правядзенне.
Перамовы аб падзеле Рэчы Паспалітай пачаліся ўжо летам 1794 г. Прэтэнзіі на памеры тэрыторыі, якую намерваліся атрымаць дзяржавы-захопніцы ў выніку падзелу, не былі прапарцыянальнымі іх ролі ў ваенных дзеяннях супраць паўстанцкіх войскаў. Аўстрыя, якая адвяла сваю армію пасля беспаспяховай першай аблогі Варшавы, імкнулася атрымаць такі вялікі кавалак польскай тэрыторыі, што гэта амаль не прывяло да сутычкі яе з Прусіяй. Арбітрам у гэтай справе выступіла Расія, якая стала на бок Аўстрыі. Пасля доўгіх спрэчак 24 кастрычніка 1795 г. былі ўсталяваны межы падзелаў. Прусія атрымала Мазовію і частку тэрыторыі Літвы да Нёмана (48 тыс. кв. км, 11 млн жыхароў), Аўстрыя – тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кракавам, Сандамірам, Люблінам і Холмам (47 тыс. кв. км, 11,5 млн жыхароў). Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Валыні (120 тыс. кв. км, 11,2 млн чалавек).
25 лістапада 1795 г. апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пад прымусам (Кацярына II паабяцала за гэта аплаціць яго даўгі) падпісаў у Гародні акт адрачэння ад прастолу. Такім чынам, Рэч Паспалітая, якая існавала больш за 200 гадоў, знікла з карты Еўропы.
У XVIII ст. некалькі краін напаткаў лёс Рэчы Паспалітай. Але толькі яна была падзелена такім чынам, што этнічна аднастайныя часткі былі разарваны паміж рознымі дзяржавамі. Заняпад і знікненне гэтай калісьці магутнай дзяржавы былі абумоўлены шэрагам прычын, частка з якіх была закладзена ўжо на самым пачатку стварэння Рэчы Паспалітай. Шляхецкая анархія, слабыя сувязі паміж рознымі часткамі дзяржавы, рэзкія сацыяльныя канфлікты, канфесійная і этнічная стракатасць – усё гэта знясіліла Рэч Паспалітую і зрабіла яе лёгкай здабычай для суседзяў.
Асноўная літаратура
1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII – XVIII стст.) / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык і інш.. – Мн., 2004.
2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1 / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн., 1998.
3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. – Мн., 1994.
4. Анішчанка, Я.К. Беларусь у часы Кацярыны ІІ (1772 – 1796 гг.) / Я.К.Анішчанка. – Мн., 1998.
5. Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я.К.Анішчанка. – Мн., 2003.
6. Грабеньский, Вл. История польского народа / Вл.Грабеньский. – Мн., 2006.
7. Емельянчык, У.П. Паланэз для касінераў. З падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі на Беларусі / У.П.Емельянчык. – Мн., 1994.
8. Емельянчык, У.П. «Нарадзіўся я ліцьвінам…» Тадэвуш Касцюшка / У.П.Емельянчык, Я.А.Юхо. – Мн., 1994.
9. Соловьев, С.М. История падения Польши. Восточный вопрос / С.М.Соловьев. – М., 2003.
10. Швед, В.В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772 – 1863 гг.) / В.В.Швед. – Гродна, 2001.
11. Юхо, Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка / Я.А.Юхо. - Мн.,1989.
12. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дапам. / Я.А.Юхо. – Мн., 1992.