- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
Згодна са статутам горада кожны ўладальнiк дома павiнен быў мець уласную зброю (ручнiцу, порах, кулi) i з'яўляцца на пункт збору апалчэння па сiгналу "гарадскога бубна". Той, хто не набываў зброi, спачатку штрафаваўся на адну капу лiтоўскiх грошаў. Затым вырашалася пытанне аб знаходжаннi мешчанiна ў горадзе. Хто пазнiўся на збор апалчэння, плацiў магiстрату штраф у 12 грошаў.
Усе жыхары горада i пасля атрымання магдэбургскага права неслi ахоўную i абаронную павiннасцi. Яны прымалi ўдзел у ваенных аглядах – "попiсах" i вучэннях – "муштрах". Штогод усё дарослае мужчынскае насельнiцтва ўдзельнiчала ў стралковых спаборнiцтвах на прыз "караля курка". Яны праводзiлiся ва ўрачыстых абставiнах у "цыхаўзе" (вызначаным месцы для стральбы). У лiку першай страляўшай чацвёркi былi кiраўнiкi горада (войт, бурмiстры i камендант крэпасцi цi замка). Той, чыя куля пападала ў сярэдзiну мiшэнi, абвяшчаўся на ўвесь год "каралём курка". Ва ўрачыстых абставiнах пераможцу ўручаўся аксамiтавы пояс з сярэбранымi пласцiнкамi, затым яго iмя ў ратушы запiсвалася ў магiстрацкую кнiгу, што вызваляла апошняга ад падаткаў. З гэтага дня "кароль" назначаўся на год наглядчыкам "цыхаўза".
Усе гарады Беларусi мелi сваё апалчэнне. Яно складалася з палкоў (у буйных гарадах – з некалькiх палкоў), якiя дзялiлiся на сотнi, а сотнi – на дзесяткi. Меўся свой камандны састаў: палкоўнiкі, сотнiкі, паўсотнiкі, дзесятнiкі. Усiх iх прызначаў магiстрат. Рамеснiцкiя i гандлярскiя цэхi таксама мелi свае ваенныя арганiзацыi i ўключалiся ў склад соцень. Усе апалчэнцы павiнны былi мець халодную цi агнястрэльную зброю.
Спачатку гараджане насiлi зброю з сабою, нават у мiрны час. Пасля яе сталi захоўваць у спецыяльных "цыхаўзах". Зброя мяшчан не выкарыстоўвалася гарнiзонамi замкаў. Уладальнiк няспраўнай зброi штрафаваўся на чатыры капы лiтоўскiх грошаў. У час абароны горада ў ваенных дзеяннях павiнны былi ўдзельнiчаць не толькi самi жыхары, але i прыезджыя людзi са сваiмi слугамi.
Акрамя звычайных попiсаў, праводзiлiся яшчэ генеральныя, на якiх прысутнiчалi старасты, каменданты замкаў i войты. Генеральныя попiсы завяршалiся, як правiла, стралковымi спаборнiцтвамi. У некаторых гарадах з пачатку лета кожную нядзелю i па святах арганiзоўвалiся трэнiроўкi па стральбе. Трое лепшых стралкоў у якасцi ўзнагароды на адзiн год вызвалялiся ад чынша i ўсiх гарадскiх павiннасцей, атрымлівалі каштоўныя прызы ад магiстрата.
У складзе гарадскога апалчэння ў некаторых гарадах мелiся атрады кавалерыi. Яна складалася з заможных гараджан-купцоў, цэхмiстраў i сотнiкаў.
Акрамя апалчэння, у некаторых гарадах мелiся атрады так званых "гарадскiх выбранцаў". Яны набiралiся добраахвотна з ліку мяшчан, якiя неслi пастаянную ваенную службу, але не кiдалi сваiх асноўных заняткаў рамяством цi гандлем. Гэтае вайсковае фармiраванне не ўваходзiла ў склад рэгулярнага гарнiзона i было падначалена магiстрату. Выбранецкiя атрады фармiравалiся з розных людзей, у тым лiку i з гарадской беднаты. У адрозненне ад астатнiх гараджан яны рэгулярна муштравалiся пад кiраўнiцтвам прафесiйнага ваеннага – паручнiка. Узброены яны былi ў асноўным мушкетамi.
Гарадское апалчэнне выступала пад агульным сцягам – харугваю магiстрата. Палкi i сотнi мелi свае сцягi i прапарцы. Мелiся таксама свае трубачы i барабаншчыкi.
У буйных гарадах выраблялiся практычна ўсе вiды халоднай i агнястрэльнай зброi: былi свае "людвiсарнi", дзе адлiвалiся гарматы, мелiся парахавыя майстэрнi.
За будаўнiчымi i рамонтнымi работамi на абарончых збудаваннях сачыла магiстрацкая камiсiя з трох чалавек, якая стварала неабходны запас матэрыялаў для бягучага цi грунтоўнага рамонту. Усiмi работамi кiраваў "валмайстар". За агульным станам умацаванняў валмайстару дапамагалi сачыць "дазорцы". Яны былi абавязаны не менш аднаго разу на тыдзень абыходзiць i аглядаць валы, больвернi i брамы i дакладаць валмайстру, а апошнi – каменданту горада.
Сiла i магутнасць горада таго часу грунтавалася не толькi на яго ўмацаваннях i ўзброеным мяшчанстве. Не меншую ролю адыгрывала забяспечанасць гараджан на выпадак аблогі правiянтам i вадою. Аснову правiянту складала збожжа. Хлеб збiралi ў асобным складзе – "правiянтхаўзе". Кожная сям'я прапарцыянальна колькасцi членаў здавала штогод сюды пэўную колькасць збожжа, не ўлiчваючы ўласных запасаў, якiя знаходзiлiся дома. Ведалi гарадскiм хлебасховiшчам, сачылi за станам зерня спецыяльна прызначаныя магiстратам "правiянтмейсцеры". Вясной запасы хлеба абнаўлялiся: стары хлеб прадавалi i на выручаныя грошы куплялi новы.
Ва ўмовах ваеннай пагрозы хлебны недатыкальны запас горада залiчваўся, як i ўся жыўнасць, у разрад "амунiцый". Ва ўсiх брамах горада пiльна сачылi, каб з яго не вывозiлiся не толькi порах, волава, сера i салетра, але таксама зерне, саланiна i iншыя прадукты харчавання.
Нормай запасу правiянту на аднаго чалавека лiчыўся запас, дастатковы, каб вытрымаць аблогу працягласцю ў год. Толькi на такiх умовах прымалi ў гарады шляхту з чэляддзю, мяшчан iншых гарадоў цi сялян, якiя беглi ад вайны. Тых, хто не меў неабходнай колькасцi правiянту, з горада выганялi. Выключэнне складалi "людзi ўбогiя" – калекi, адзiнокiя старыя, якiя знаходзiлiся на ўтрыманнi гарадской казны.
У поўнай адпаведнасцi з нормамi магдэбургскага права ў гарадах захоўвалiся правiлы супрацьпажарнай бяспекi. У сярэдневяковым горадзе добра ведалi, што такое спусташальны пажар. Таму магiстраты гарадоў прымалi i здзяйснялi пастановы, накiраваныя на ўмацаванне супрацьпажарнай бяспекi, асаблiва ва ўмовах ваеннага часу. У магiстратах былi выбарныя пасады двух цi трох "стражнiкаў ад агню", якiя мелi пад сваiм наглядам пэўныя ўчасткi горада. Iм былi падпарадкаваны спецыяльныя памочнiкi-"комiннiкi" – камiнары, якiя сачылi за станам комiнаў у дамах гараджан, брамах, кузнях i саладоўнях. Калi ўладальнiк печаў не выконваў iнструкцый "стражнiка ад агню", яго штрафавалi. У час, спрыяльны для пажараў, па горадзе хадзiлi "клiкушы", якiя напамiналi гараджанам пра неабходнасць засцерагацца ад пажару. Кожны гаспадар павiнен быў трымаць у двары вялiкую бочку з вадою. Акрамя таго, у горадзе мелiся пры вуглавых дамах драбiны, якiя можна было хутка зняць на выпадак пажару. У час пажару было забаронена з'яўляцца на месца здарэння з пустымi рукамi. Прыбягалi з бумаком, сякерай альбо вядром. Агонь абавязаны былi тушыць усе. Тых, хто ўхiляўся ад барацьбы з пажарам, гналi сiлай цi бiзуном. Выключэннем былi пажары ў час аблогi, калi мужчыны, што знаходзiлiся на абарончым вале, не мелi права пакiдаць свае месцы. У час аблогi пажар абавязаны былi тушыць жанчыны.
Калi пажар пачынаўся з-за недагляду ўладальнiкаў дамоў, яны каралiся штрафам у 10 коп літоўскіх грошаў або шасцiмесячным зняволеннем у астрозе. Наўмысных падпальшчыкаў, згодна з артыкуламi магдэбургскага права, каралi жудаснай смерцю – палiлi жывымi.
Кожную нядзелю магiстрат праводзiў агляд супрацьпажарнага iнвентару. За яго адсутнасць цi няспраўнасць вiноўныя бязлiтасна штрафавалiся. У горадзе пастаянна дзяжурыла дазорная варта. Яе па чарзе выдзялялі палкі гарадскога апалчэння.
У гарадах Беларусi дзейнiчалi строгiя правiлы супрацьпажарнай бяспекi. Уладальнiкам крам забаранялася насiць агонь па вулiцы. У 10 гадзiн вечара ўсе жыхары павiнны былi гасiць агонь. Тым, хто займаўся рамяством, дазвалялася пасля 10 гадзiн вечара карыстацца святлом толькi ад каганцоў i свечак. У карчмах гаспадары абавязаны былi таксама тушыць святло i выпраўляць наведвальнiкаў пасля 10 гадзiн. У iншым выпадку ўладальнiк плацiў штраф па аднаму злотаму за чалавека, а п'янiц адпраўлялi ў астрог i назаўтра цэлы дзень прымушалi працаваць на вале або на грэблi.
У сувязi з вайною ў гарадах прымалiся меры i па барацьбе з рознымі эпiдэмiямi. Для гэтага ў брамах гарадоў выстаўлялiся спецыяльныя вартаўнiкi. Яны павiнны былi не пускаць у горад чужых людзей, а ад мясцовых жыхароў, што вярталiся ў горад, дазнацца ў прысутнасцi каменданта, куды яны ездзiлi i праз якiя мясцовасцi ехалi. Калi выяўлялася, што шлях пралягаў праз заражаныя эпiдэмiямi мясцовасцi, такiх людзей у горад не пускалi.
Добра адладжаная сiстэма абароны гарадоў Беларусi дазваляла вытрымлiваць працяглыя аблогі, што станоўча ўздзейнiчала на ход ваенных дзеянняў у час шматлiкiх войнаў.