Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Уступ.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
338.94 Кб
Скачать

Літаратура

1.Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыклаі славянская фальклорная традыцыя.—Мн.;Навука і тэхніка, 1985.

2. Ліс А.С. Валачобныя песні.—Мн.;Навука ітэхніка, 1989

3. Аляхновіч А.М. і інш.Беларускі музычны фальклор/ А.М. Аляхновіч, М.В. Рэхчэў, У.Д. Каструлёў.—МН.:Універсітэцкая, 1996

4. Ліцвінка В.Д. Святы і абрады беларусаў.—Мн.: Беларусь, 1997.

5. БНТ. Земляробчы каляндар.—Мн. 1970.

6.Аляхновіч А.М. Беларуская традыцыйная музычная спадчына; Дапам. Для настаўнікаў.—Мн.; Беларусь, 2000.

7. Аляхновіч А.М. Народная песня ў мастацкай самадзейнасці .—Мн.:Універсітэцкая, 1991.

8. Івахненка Т.А. Дысертацыйная праца. Генезіс беларускіх абрадавых песень перыяду каляндарных пераходаў // Веснік БДУ.—Серыя 4.—Філалогія. Журналістыка. Педагогіка--№1.—2000

9.Анічкаў Е.В. Веснавая абрадавая песня.—СПб.,1903.—Ч.1.—1905—Ч.2.

10. БНТ. Веснавыя песні.-Мн., 1979.

11.Рыбакоў Б.А. Язычніцтва старажытных славян.—Мн..1981

12. Шэйн П.В. Матэрыялы.—Т.1, ч.1

13.Зяленін Д.К. Нарысы рускай міфалогіі.-СПб., 1916, вып.1

14. Шэйн П.В. Беларускія народныя песні.

15. Бяссонаў П.Р. Беларускія песні.—М.,1874.

16.Раманаў Е.Р. Беларускі зборнік.—Кіеў, 1886.—Т.1.

17.Карскі Е.Ф. Беларускія песні. Р.Ф.В.—1889.—т.21

18. Гілевіч Н.С. Песні сямі весак. Традыцыйная народная лірыка.—Мн.,1973.

19. Гілевіч Н.С. Песні народных свят і абрадаў.—Мн.,1974

20. Мажэйка З.Я. песні Беларускага палесся.—Мн.,1983-1984.

21. Мажэйка З.Я. Песні Беларускага палесса.—Мн.,1981

22. Шпілеўскі М.І. “Валачобнікі ў Віцебскай губерні”, СПБ., 1859 №101

23. Багатыроў П.Г. “Народная песня з пункту гледжання яе функцый”.Варон.,-1973.

24. БНТ “Валачобныя песні” ,--Мн,--1978.

    1. Язычніцкія і хрысціянскія асаблівасці народных песень у абраднасці беларусаў веснавога цыклу.

Усё часцей аб’ектам даследавання фалькларыстычнай і этнаграфічнай навукі становяцца абрады і звязаная з імі вуснапаэтычная творчасць. Гэты матэрыял да нашага часу захоўвае ў сабе нямала звестак пра розныя бакі грамадскага і сямейнага побыту, пра светапогляд нашых продкаў у тыя гістарычныя эпохі, якія надзвычай скупа адлюстраваны ў іншых крыніцах.

Веснавы цыкл народных свят, абрадаў, паэзіі ўяўляе сабой надзвычай разнастайную, функцыянальнаакрэсленую, насычаную шматлікімі рытуальна-магічнымі і эстэтычнымі элементамі частку народнай традыцыйнай культуры. З усёй сістэмы абрадавага календара ён вылучаецца ў першую чаргу двума момантамі: 1) складанасцю структуры з мноствам адносна самастойных, завершаных па форме і змесце абрадаў, прымеркаваных не наогул да веснавой пары, а да асобных яе этапаў, якія азначаюць пачатак пэўных сельскагаспадарчых работ; 2) дамінантнай ідэяй усіх веснавых свят і абрадаў, якую можна вызначыць як ідэю адраджэння і абнаўлення жыцця, пачатку паўтаральных але заўсёды новых этапаў у жыцці прыроды, часткай якой чалавек сябе ўсведамляў.

Прыйшоўшы з глыбокай старажытнасці, яны данеслі да нас водгукі ўпартай барацьбы чалавека за існаванне яго імкнення авалодаць таямніцамі прыроды, адносіны да розных яе праяў, абагульнены прцоўны вопыт шматлікіх пакаленняў, іх светапогляд, у якім выразна выяўляюцца рысы стыхійнага матэрыалізму.

Гуканне вясны.

Першым па часе веснавым святам было гуканне вясны. Яно звязана не толькі з абуджэннем стваральных сіл прыроды, але і з абуджаннем надзей чалавека, які цалкам залежыў ад яе і таму надаваў кожнаму перыяду ў жыцці прыроды асаблівае значэнне. Менавіта ад вясны ў значнай ступені залежыў дабрабыт селяніна. Таму прыход вясновай пары чакаўся з асаблівым пачуццём, сустрэча яе абстаўлялася вельмі ўрачыста.

Гуканне вясны на Беларусі адбывалася пачынаючы з 1 сакавіка (на Аўдакею), але ў розных мясцовасцях у розны час. Сам абрад гукання вясны ў беларусаў быў зафіксаваны ў канцы 19-20ст.

У беларусаў пры большай захаванасці разнастайнасці абрадавых дзеянняў і фальклор вылучаецца кансервацыяй старадаўніх магічных песенных жанраў – веснавых заклінанняў.

Існуюць мясцовыя адрозненні ў абрадзе гукання вясны, але яны не кранаюць самой сутнасці абраду і асноўных яго кампанентаў, якія заставаліся нязменнымі: выхад на высокае месца, паленне агню, спяванне гукальных песень. Месца дзеяння – горка – выбіралася невыпадкова. Звычай спяваць на горцы знайшоў адлюстраванне ў вяснянках:

Ой, выйдзем мы на горку

Ды паклічам бога

Адамкнуць зямліцу,

Выпусціць расіцу.

Традыцыя такая захавалася ў далейшыя часы пры выбары месца для хрысціянскіх храмаў. Для язычнікаў-славян у гэтым кульце важным было не толькі і не столькі адчуванне сваёй набліжанасці да неба. “З ідэяй неба непарыўна звязана і ўласцівае земляробу пакланенне сонцу як жыватворнаму дабрадзейнаму боству, якое дае “жызнь”, як называлі старажытна рускія людзі свае засеяныя палі”.

Важным момантам абраду гукання вясны было таксама паленне агню. Ля вогнішча, дзе палілі мялле, г.зн. кастрыцу ад лёну і пянькі, старыя лапці і інш. рыззё, дзяўчаты спявалі вяснянкі. Традыцыя спальвання ўсялякай старызны, наладжванне вогнішчаў захавалася да нашых дзён. Вогнішчы наладжвалі не толькі з ачышчальна-гігіенічнай мэтай у іх – адгалоскі старадаўніх магічных дзеянняў.

Культ раслінасці, у першую чаргу ўшанаванне бярозы, часам трапляў і ў ранняе свята гукання вясны. Можна меркаваць, што ў нейкай ступені з культам раслінасці звязана забарона спяваць веснавыя песні “на голы лес”, не пакрыты лісцем.

У шмат якіх мясцовасцях Беларусі ў абрады гукання вясны ўваходзіў звычай пячэння жаваранкаў, птушак. Таксама вяснянкі прымеркаваны да выпечкі “жаваронкаў”, да іх звернуты і песні-заклінанні: “Жавароначкі, прыляціце”.

У Салігорскім р-не Мінскай вобл. Да нашых дзён добра вядомы звычай “заскаквання”, “затанцоўвання” вясны, дзе магічная сіла заключалася ў карагодзе, які вадзілі абавязкова каля кожнага сялянскага двара. Сам карагод – носьбіт магічнай сілы, пра што сведчаць веснавыя песні (“Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць” і г.д.)

У песнях гукання вясны мэтазгодна вылучыць дзве групы. Гэта 1) песні-гуканні з акрэслена выяўленым заклікальна-заклінальным характарам, 2) песні карагодна-гульнёвыя, якія зараз пашырылі свае межы ў параўнанні з старадаўнімі часамі. Песні-гуканні – гэта творы заклінальнага характару пэўна акрэсленай мэты.

Не рэлігійнасць, а адчуванне арганічнай працоўнай сувязі чалавека з роднай зямлёй – вось што перш за ўсё выступае з тэкстаў традыцыйных аграрных песень-заклінанняў.

Як і на ўсю народную творчасць на веснавую паэзію ўплывала хрысціянства. У песнях з’яўляецца бог, прачыстая. Да іх звяртаюцца з той самай просьбай, што раней кіраўнікоў роду, але змест песні гэта не мяняе.

Налёт хрысціянізацыі не змог змяніць старадаўні язычніцкі характар твораў, шмат у якіх замоўныя інтанацыі выступаюць надзвычай яскрава.

У песнях адлюстравалася спрадвечная вера працоўнага чалавека, што прырода, пра якую ён гаворыць з такім замілаваннем і пяшчотай, будзе спрыяць яму, што новы гаспадарчы год будзе добрым, прынясе яму плён.

Юраўскі цыкл.

Юраўскае свята з яго багатай абраднасцю і спецыфічнай паэзіяй – важная частка веснавога каляндарнага цыкла беларусаў. Прымеркавана яно да 23 красавіка (ст.ст.), да Ягорава (Юр’ева) дня, дня пагібелі, паводле хрысціянскай легенды, святога Георгія. Вучоныя прыйшлі да высновы, што хрысціянскі святы замясціў нейкае надзвычай важнае язычніцкае боства, таму юраўскае свята лічыцца такім вялікім, што часам пераважае над хрысціянскім вялікаднем.

Юр’я выступае як апякун жывёлы, часцей – апякун поля, земляробства. Ён увабраў у сябе, відаць, рысы нейкіх светлых дабрадзейных язычніцкіх бостваў. Менавіта некалькі бостваў, а не аднаго толькі, у абавязкі якога ўваходзіў бы клопат пра жывёлу.

У народным уяўленні з Юр’ем звязана ўшанаванне нівы, расліннасці, вады, а гэта аснова ўсяго сельскагаспадарчага плёну. Абыход жытніх палёў, выган вярбовай галінкай жывёлы, заклінанне, замаўленне яе ад “убытку”, выхад на веснавую расу – такія рытуальныя моманты выразна праяўляюцца ў песнях.

У любым варыянце юраўскі абрад уключае дзеянні заклінальнага, засцерагальнага, магічнага характару. Вытокі многіх абрадавых дзеянняў – у глыбокай старажытнасці, яны нясуць на сабе адзнакі старажытных вераванняў, уяўленняў. Дзеянні гэтыя мелі, безумоўна, магічны характар, але па часе ён забываўся, і многае выконвалася па традыцыі.

64