Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Уступ.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
338.94 Кб
Скачать

Заключэнне

Паэзія і абраднасць веснавога цыкла – адна з найбольш цікавых і разнастайных у жанрава-тэматычным дачыненні часта народнай паэзіі земляробчага календара. Як і ўся каляндарна-абрадавая паэзія, яна мае працоўную аснову, непарыўна звязана з шматграннай дзейнасцю чалавека, грамадскім бытам, адлюстроўвае яго гаспадарчыя клопаты, светапогляд і мараль, стаўленне да працы і навакольнага свету. Разам з рацыянальным пачаткам у ёй было нямала і рацыянальнага, што вынікала з памылковых уяўленняў нашых продкаў пра навакольны свет, з адухаўлення імі розных сіл прыроды і іншых вераванняў. Гэта дало падставу прадстаўнікам, разглядаць усю абрадавую паэзію, і веснавую таксама, толькі як адлюстра міфалогіі, у прыватнасці міфаў салярных касмаганічных і г.д.

Беларускую песенную творчасць не абмінуў працэс суадносін пазаабрадавай песні з абрадавымі рытуаламі, якія звязаны імі толькі перыдам выканання. І зараз мы можам гаварыць пра трансфармацыю абрадаў па шляху пераходу да гульні, забавы моладзі, але і пры гэтым у радзе выпадкаў даолі мрцна захоўваецца традыцыя замацавання песні за абрадам, нават калі самому яму не надаецца сэнс сур’ёзнага магічнага дзеяння.

Сярод веснавых песень і песень іншых перыядаў гаспадарчага календара, пэўнае месца належыць творам, якія былі ўключаны ў гэты цыкл пазней з прычыны падабенства іх тэматыкі, вобрызнай сістэмы да твораў асноўнага ядра. Гаспадарчы каляндар не мог абмяжоўвацца толькі абрадавай паэзіяй. Тым больш, што з цягам часу самі абрады зазнавалі змены, першапачатковы ўтылітарны бок іх саступіў на другі план, узмацніліся эстэтычныя элементы. Адна з галоўных ідэй веснавой абраднасці – ідэя падаўжэння роду, шлюбу спрыяла далучэнне да веснавога цыкла мноства песень любоўнай накіраванасці, сямейнай тэматыкі, пашырэнне ў ёй кола вобразнасці, меладычнай разнастайнасці. Шырокі пласт песень, карагодаў надзвычай разнастайных тэматычна, адносна свабодных ад рытуальных рэгламентацый, як веснавы вецер, урываліся ў штодзённае жыццё пасля строгіх забарон доўгага перыяду перадвелікоднага посту.

Асобна варта адзначыць пераемнасць, пераходнасць з абраду ў абрад і з песні ў песню рытуальных і слоўных сімвалаў, што асабліва характэрна для абрадава-песеннай творчасці беларусаў. Да такіх сімвалаў належаць рытуальны агонь, які, пачынаючы з гукання вясны, праходзіць амаль праз усе абрады. Гэта і вянкі ад сухіх леташніх купальскіх кветак у абрадзе гукання вясны да вялізных вянкоў русалак і асабліва “куста”. Дарэчы сказаць, вянок – скрозны вобраз веснавых песень усіх цыклаў, які адыгрываў не толькі магічную ролю, але і эстэтычную – як сродак упрыгожання. Галоўным вобразам-сімвалам усіх веснавых песень з’яўляецца вобраз добрага ўраджаю, багатага плёну ўсёй працы. Будучы ўраджай абавязкова гіпербалізуецца – і ў гэтым перададзены запаветныя мары працоўнага земляроба.

Асаблівай увагай заслугоўвае звычай рытуальнага абыходу, таксама скразнога дзеяння ўсіх веснавых абрадаў. Абыходныя шэсці пачынаюцца з першага веснавога свята гукання вясны, вядомы беларусам абрад валачобніцтва на Юр’я, апафеоз яго – велікоднае валачобніцтва. Абрадавыя абыходы двароў з нагуканнем дабрабыту і сямейнага шчасця арганічна вырастаюць з рытуальных абыходаў поля, нівы, характэрных для веснавых свят, пачынаючы з юраўскіх, дзе адбываліся магічныя рытуалы плёну, добрага ураджаю Кулянне па зямлі, ахвяры ніве ў выглядзе рэшткаў абрадавай ежы і розных сімвалаў (чучалы-лялькі, вянкоў і інш.), рытуальная агульная трапеза, ваджэнне карагодаў, паленнне агню, песні заклікальнага характару—такая структура абраду, прызначэнне якога забяспечыць урадлівасць,ураджай. Безумоўна, на яго аснове выраслі іншыя абрадавыя абыходы(калядныя, велікодныя) з разгорнутымі песнямі, насычанымі і велічальнымі матывамі.

Раскрываючы глыбінны змест і сэнс старажытных абрадаў і песень веснавой традіціі, мы вывучаем той факт, што гэта дзве неадемныя часткі, якія маюць магчымасць дапаўняць адна адну і зліваюцца ў адзінае цэлае,якое сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю і красамоўнасцю вызначае багацце беларускай традыцыйнай спадчыны.